Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ае свайго адпаведніку, які азначыў бы яе месца ў часе: яна — прысутнасць адсутнасці, нішто, ніякая, нічыя.
Ноч змыкае людзям вочы і адмыкае новыя — не бачныя для вачэй — далячыні.
Уначы, знітоўваючы зямлю і неба, палымнеюць знічы, коцяцца, знячэўку сарваўшыся з зорных галінаў, знічкі, а ў неабсяжных ночвах нябёсаў плавае месяцчовен.
Ноч як нябыт: хвіліна ў ёй не адрозніваецца ад вечнасці, пакута ад шчасця, пачатак ад завяршэння, набытак ад страты, і калі, скончыўшы свой чараўнічы сеанс, ноч растае, свет паўстае абноўленым, «нашчым», перапісаным начыста.
БАРАНА
Барана — з бору: забраная адтуль, яна ўсё роўна не згаджаецца са сваёй абранай роляй і абараняецца рукамі і нагамі ад прымусовага абранніцтва.
Зацята, «пабарановаму», барана ўпарціцца руху: яе валакуць, пераадольваючы яе натуру, яе супраціўленне, але якраз дзякуючы гэтай упартасці і гэтаму супраціўленню робіцца работа.
Барана драпае, раніць, скародзіць, вярэдзіць, «бурыць» поле і такім чынам бароніць яго ад няўроду.
Усякае поле для бараны — поле барацьбы, поле «брані».
год
Год — бог (Gott): ён усё ўмяшчае, усё змяняе, усім кіруе, на ўсё накладае свой адбітак.
Рухомы і круглы, нібы карагод, год апяразвае повяззю згоды канец і пачатак, годзе і кагадзе, і тое, што аддаляецца, загадкавым чынам набліжае зноўку.
He стары і не малады, год доўжыцца заўсёды, не аддзельны ад гадзін, дзён, тыдняў і месяцаў, але і не зводзячыся да іх.
__________________________ АДАМ ГЛОБУС _ 989
Год добры, год годны: ён дагаджае ўраджаю і гадуе гавяду, спагадае кволаму і ўлагоджвае дужае, усталёўвае над зямлёй пагоду і адварочваецца ад непагадзі і нягоды.
Год аб’яўляецца ў нагодах і пакідае згад аб сабе ў прыгодах.
ЗБРОЯ
Таго, хто бярэцца за зброю, зброя таксама забірае і абавязвае, каб ён укладаў у яе сваю змогу, сваё ўменне, сваё жыццё.
Зброя пад забаронай: да яе нельга звяртацца, каб адплаціць за крыўду ці за абразу, нават калі свярбяць рукі, але калі да яе звяртаецца той, хто крыўдзіць і абражае, — яна найлепшая абарона.
I з аднаго, і з другога боку зброя з'ядноўвае ўсіх, як сяброў, як братоў, але паміж самімі гэтымі бакамі разворвае баразну барацьбы.
На зброі зазубрыны, аднак вызвоньвае ў ёй старадаўняе — «зубрынае» — высакародства бронзы.
Зброя: на полі бою разбураны бор целаў, над полем бою абразовы рой душаў.
АДАМ ГАОБУС
(Нарадзіўся ў 1958 г.)
МЕЛІЯРАЦЫЯ
Паляшучка мяне пацалуе на ўцеху каханню, — Рассячэ далягляд на заходзе імклівая каня.
Шчупакі плаўнікамі спілуюць чырвоныя сосны;
Мёд жывіцы ў цыстэрны збяруць меднавокія восы;
Цягнікі, як вужакі, цяжкія галовы падымуць;
Закіпіць небасхіл і зацягнецца вугальным дымам;
Страказаверталёт праміне сваю цёплую зоку;
Прыгадае Зямля — час Адама ад яблыка горкі;
Абумовіць пяшчота эксперыментальныя змены;
Чарапаха пакіне самотнаму панцыр каменны;
Дыназаўрыбульдозеры спаляць салярку густую;
Здрыгануцца каўшы, экскаватары залямантуюць;
Маладая вада загартуе стотоннага ратнікарака;
На свой цень азірнецца — забрэша здурэлы сабака;
Спруцянеюць ад зайздрасці ведзьмы, пачуўшы пра дзіва, — Паляшучка на долю ліхую дачку нарадзіла.
990
АДАМ ГЛОБУС
ПАРК
На зямлю маскараднае золата скінулі клёны.
На зіму зачыніліся атракцыёны.
Штучны pan скончыў працу. Маляр прапакосціў арэлі. У Кітай чарнагрудыя сітаўкі пераляцелі.
Састаўны самалёт разабралі мужчыны. Да вясны карусельшчык узяў адпачынак, На ланцуг пасадзіў аглядальнае кола. Галоўбух налічыў адпускныя і холад.
Уцякла мітусня. Засталіся туманы.
Да цяпла абязводзіў сантэхнік фантаны. На вадзе плаваў лёдзік блакітны і тонкі. Дзенідзе засталіся на клумбах рамонкі. Нагадаў інжынер адключыць асвятленне, Загадаў паздымаць каруселыіых аленяў. Пад замкі прадаўшчыцы паставілі ціры. Медзякі ды білеты надзейна схавалі касіры. Тонкі дрот павуціння аздобіў дашчаныя касы. На завод павярталіся бочкі зпад хлебнага квасу. Гаражы ненадзейны метал ратаваць узяліся.
На дажджы папяровыя шклянкі па шве разышліся. За сезон аблупілася фарба рэкламнай афішы, Белы сон пра сваё красаванне паклікалі вішні. Ссох, завяў каля плота высокі дзядоўнік.
Спілаваў і спаліў нежывыя галіны садоўнік.
У агні спакваля жалуды спапялелі. Цішыні дачакаліся ўрэшце алеі.
СПРОБА ДАПАМАГЧЫ
He глядзі ў парафінавы стаў — Дзе пад лёдам згарэла лілея, Над якім скавытаў і стагнаў Незашпілены вецер завеі.
Паглядзі на вясновы пясок, Што цячэ і цячэ праз пальцы; I паслухай, як шашальжучок Ціха точыць калону ў альтанцы, Ціха рэжа азбеставы блок.
ВОСЕНЬ
Салодкі дым гадзіны шарай На поўдзень крылы птушак нёс. Блакітнапопельпыя хмары Цяклі па дрэвах срэбрам слез.
У мяккачорныя калюгі
Плылі апошнія лісты;
А ядлаўцовыя кусты
Ішлі
На груд, Як валацугі.
АДАМ ГЛОБУС 991
ГАРАДСКІВЕЦЕР
Як сцягі альтруізму, Да крухмальных аблокаў Вецер кідаў бялізну — Навальніцу палохаў.
Ён ляцеў на балконы, Рваў старыя газеты, — I круціла над светам Некралогі з партрэтамі.
Вецер нёс інфармацыю Напалову размытую, Парушаў пунктуацыю, — Ўваскрасалі забітыя.
Усміхаліся вусны На паперы скамечанай, I здаваліся глупствам Усялякія сведчанні.
Над крыклівымі гмахамі, Над маўклівымі блокамі 3 друкаванымі птахамі Вецер знік у аблоках.
ХОКУ
*
Шчыліны ў плоце — Пасечанае святло Ляжыць на зямлі.
*
Шклянка на стале.
У празрысташэры цень Муха запаўзла.
*
Срэбная хмара Стала побач з поўняю, Вецер стаміўся.
*
Вербы па рацэ Пасылалі ў нябыт Сумныя лісты.
*
Ідзе гадзіннік.
А куды? Невядома.
Спыню маятнік.
992 АДАМ ГЛОБУС
СПРОБА МАЛІТВЫ
Божа, забяры маё жьціцё, Выратуй знямелую Айчыну, Выратуй ахвяры і злачынцаў...
Божа, забяры маё жыццё.
Ты адзіны вольны і вялікі, Ганарлівым адпусці грахі. Веру — да цябе вядуць шляхі. Ты адзіны вольны і вялікі.
Я слабы, з атручанай душой, Брудны гад, скалечаны, нікчэмны... Веру ў розум светлы і надземны.
Я слабы, з атручанай душой.
Божа, забяры маё жыццё.
Іншага не маю, каб аддзячыць. Ну хіба што гэтым ціхім плачам.
Божа, забяры маё жыццё.
СКРЫЖАВАННЕ
Адчыніце ўсе дзверы, Паламіце замкі, Адпусціце ўсе душы На чатыры бакі.
Паляцелі ўсе душы На чатыры бакі, Зачыніліся дзверы, Іржавеюць замкі. Я стаю на крыжы Беларускіх дарог I не бачу дзвярэй, За якімі ёсць Бог.
МНЕ СНІЦЦА КОЙДАНАВА
Апавяданне
Мне сніцца Койданава... Вось ідзе па вуліцы цётка Пэля. Гэта менавіта тая Пэля, што ў Рубяжэвічах, каб бліжэй да касцёла, паставіла сабе помнік на могілках. Каб жа толькі сабе. Дык і мужу свайму, Ясечку, таксама пры жыцці помнік узвяла і агароджай помнікі тыя абнесла. Ледзь не кожную нядзелю ездзіла Пэля ў Рубяжэвічы, да касцёла ды на сваёй і мужавай магіле кветкі садзіла і даглядала, каб як у людзей было. «А хто ж мне помнік паставіць, як памру? — любіла казаць цётка Пэля. — Ніхто! Сам сабе не паставіш — ніхто табе не паставіць! А чым я горшая за людзей?» Нельга было не пагадзіцца з Пэляю, бо і логіка ў яе была жалезная, як агароджа вакол помніка, і перакананні. Толькі вось з датамі на помніках выйшла недарэчнасць. 3 датамі нараджэння мужа і жонкі ўсё было як мае быць, а вось з датамі смерці... На мармуровых дошках выбілі ім лічбу — 196, а яны ўзялі і дажылі да 1970 года. Перарабілі ім 196 на 197, ніхто не ведаў што Ясечка, і так на дваццаць гадоў старэйшы за сваю Пэлечку, возьме і пражыве аж 103 гады. Вось і прыйшлося цётцы Пэлі наймаць чалавека, каб на Ясевым помніку назаўсёды ўсталяваўся 1980 год. Языкатыя, а іх
АДАМ ГЛОБУС 993
у Койданаве заўсёды хапала, пачалі здзекавацца: маўляў, і Пэльцы яшчэ прыйдзецца 198 на 199 перапраўляць. Толькі хай тым языкатым языкі паадсыхаюць, а калі не паадсыхаюць, дык хай з іх паганых языкоў скура аблезеі He дажыла наша цётка Пэля да 1990 года, пайшла за сваім Ясем раней. Хай ім зямля будзе пухам. Пра мёртвых блага не гавораць. Што за чалавек быў наш Ясечка? Музыка! Ён вам і польку, і кракавяк, і вальс... I скрыпка ў Яся была свая, у дыктавым футарале. Да васьмідзесяці гадоў Ясечка на вяселлях граў, аж пакуль пальцы не перасталі слухацца. А як перастаў ён граць, дык скрыпку на гарышча занёс і ў труну схаваў. На гарышчы ў Пэлінай хаце дзве труны стаялі — адна сіняя для Ясечкі, другая барвовая для самой Пэлі. Толькі спачатку іх дзве было, а потым стала чатыры, бо першыя дзве за дзесяць гадоў шашаль з’еў. Ды каб гэтая бяда была самай вялікай у Пэлінай хацеі А то ж было яшчэ здарэнне... Пракладалі каля старых могілак новую дарогу. Частку могілак трэба было знесці, і якраз тую частку, дзе Пэліны бацькі ляжалі. Спачатку плакала цётка Пэля, а потым радавалася. «Вось і добра, я сваіх бацькоў да касцёла бліжэй пакладу, перавязу іх у Рубяжэвічы!» — казала Пэля суседзям. Заказала яна дзве труны: маці — зялёную, бацьку — зялёную; не падумайце, што яна паточаныя шашалем узяла, не той Пэля чалавек, яна любіла смерць, як іншы жыццё палюбіць не можа. Выкапалі ёй мужчыны бацькоў і ў труны паклалі. А справа была ў снежні. Толькі яны выкапалі, а тут мароз, і такі мароз, што зямля ўкамянела, ні ломам, ні сякераю тую зямлю не возьмеш, не тое што рыдлёўкаю. Карацей, ні адзін мужчына ў Рубяжэвічах не стаў яму для Пэліных бацькоў капаць, так яны ў хляве да сакавіка і прастаялі. Добра, што зіма ў той год была сапраўдная, з завірухамі, з маразамі. А цяпер у цёткі Пэлі ўсё добра: спіць яна побач са сваім Ясечкам у Рубяжэвічах непадалёк ад касцёла, спяць яны пад акуратнымі помнікамі, на якіх блішчаць аднолькавыя надпісы: «Ад сваякоў». Толькі вось блізкіх сваякоў у цёткі Пэлі і не было, калі не лічыць яе бацькоў, што спяць вечным сном на адных з Пэляй і Ясем могілках. Няма ў Койданаве Пэлі, няма той чорнай жалобнай хусткі, у якой яна хадзіла па вуліцах. А чаму ў жалобнай хустцы? Ды не было ў Койданаве пахавання, каб абышлося без цёткі Пэлі. Ніхто так не ўмеў плакаць і галасіць, як яна. Калі галасіла цётка Пэля — голас яе, плач яе стаяў ад зямлі і да самага неба.
Мне сніцца...
Сны — адзінае, што належыць мне. Астатняе не маё. Мне належыць толькі тое, што знікне разам са мной.
...Сніцца Койданава.
На адной з цёткай Пэляй вуліцы жыла пані Петухоўская, яе ўсё Койдан