Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
..
Га с т р ы т. Ад... аддай, гад...
АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
963
М у л ь ц і к. Ты напісаў тады ў раён, што Андрэй хлеб бандытам у лес возіць?
Га с т р ы т. Я!!І
М у л ьц і к. У нас жа і хлеба тады не было нават дзеткам... Ах ты, слізняк... Палавіннік пракляты... (Адкрыў кулак. Скамечаны латарэйны білет ляжыць на далоні.) На! Во яно, тваё папяровае шчасце... Бяры... Цэлы...
Гастрыт схапіў білет.
I ідзі адсюль... Ідзі, Мікіта... У мяне нешта ў грудзях лопнула... Іцзі...(Хіліцца да падлогі.)
Га с т р ы т спалохана выбягае.
Позна ўжо... Шкада, што позна... (Сядае на падлогу, аберуч трьшаецца за сэрца.) Што гэта ты, та?.. Здурнела... пад сгарасць?.. Нам жа да серады дажыць трэба... Да серады... (Клічо) Ганна! Ганна! Прынясі вады з калодзежа... Аблі мяне... Канцы аддаю...
3 ацямненне
Вые за акном вецер. А ў хаце цспла, а ў хаце ўтулыіа. За вялікім сталом — вялікая сям’я. Мульцік, Ганна, сын Мульціка, яго ж о п к а, ш м а т ш м а т д з я ц е й, унукаў, значыць. I с ы н Г а п н ы сядзіць у вайсковым. I ў яго ж о н к a. 1 ў яго д з с ц і. Гаіша і Мульцік па самым пачэсным месцы. Мульцік рэжа нажом вялікі бохан хлсба і раздас ўсім па лусце. Урачыста, святочна, радасна. Рэзкі крык псўня разбурае гэту ідылію. Усё раствараецца ў цемсні. Святлес. Старэнькі дынамік па сцяне іграе сумпуюсумную мелодыю. На палку перад печкай ляжыць М у л ь ц і к. Роўпы, выцягнуты, рукі сашчэплены на грудзях. У руках насовачка. Уваходзіць
Га н н а з вядром. Доўга і спалохана глядзіць.
Га н н а (ціха). Васіль, а Васіль...
Цішыпя. Ганпа выпусціла вядро з рук, загаласіла.
А мой жа ты Васіілька! А нашто ж я цябе аднаго пакііінула? А табе ж, можа, штонебудзь трэба было, а можа ж, я б табе чым дапамаглаа... Анічога ж ты мне не сказаў, не развітаааўся...
М у л ь ц і к (нечакана расплюшчыў вочы, павярнуў галаву). Ты што, ашалела?
Га н н а (спалохана). Ай!
М у л ьц і к. Чагоскуголіш?
Га н н а (цяжка дыхаючы). Каб ты праваліўся! Чаго ляжыш, як чурбан?! Я думала, што ты ўжо гатоў... I рукі сашчапіў!
М у л ь ц і к. Трэніроўку рабіў. Прымерваўся, як буду ляжаць на покуці...
Га н н а. Ну і як?
М у л ь ц і к. Паскудства... Асабліва калі галосяць. Адным словам, калі што якое, каб каля мяне ніхто не скавытаў... I ты таксама.
Га н н а. От гэта ўжо ў цябе не спытаем... Як захочам...
М у л ь ц і к. Устану з труны і выганю ўсіх к чортавай матары... Ціха пражыў — ціха і на Сонца пайду. Прыспічыць — бяжы ў хлеў і над казой паплач, а ля мяне каб моўчкі. Без слёз і без слоў. A то яшчэ Гастрыт прамову жалобную засабачыць...
Га н н а. Забралі яго...
М у л ьц і к. Куды?
Ганна. У бальніцу. Машына прыязджала. I ён занядужаў. Доктарка пытае, дзе баліць, а ён: п’яўка ў грудзях, кажа, сэрца смокча... У цябе дык хоць проста лопнула, а ў яго п’яўка... I што гэта такое? Усе нешта хварэюць у гэтым годзе... Кажуць, зоркі на нейкі нядобры парад выйшлі...
М у л ь ц і к. Цяжка яму будзе... Ой, цяжка!
Г а н н а. Што?
М у л ь ц і к. Нічога... Сонца і сёння няма?
Га н н а. Няма. Снег круціць, неба нізкае...
М у л ь ц і к. I сцяжынку ў Вежкі замяло?
964 АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
Г а н н а. Дык а каму ж па ёй хадзіць? Адна я на нагах... Замяло.
М у л ь ц і к. He дачакаюся. Хоць бы праменьчык, хоць бы каліўца Сонца — дальбог, устаў бы з ложка.
Паўза. Старая тупае каля нечы. Дзед слухае завсю.
Га н н а (падышіа, прысела каля палка). Ты глядзі... (Паўза.) Як табе сёння?
М у л ь ц і к. А нічога... Палягчэла неяк, ды і баліць, здаецца, слабей...
Га н н а. Змарнеў во ўвесь, косці адны... He ясі нічога...
М у л ь ц і к. Ай, ладна табе... Аладак драных згатуй — можа, з’ямо...
Га н н а. Ну то згатую...
Маўчыць. Слухаюць завею.
Васіль, а чаго й та мы жылі?
М у л ь ц і к. А што было рабіць. Нашай згоды бацькі не пыталі... Нарадзілі, і ўсё...Хочаш не хочаш, а жыць трэба... Цяжка... Усё жыццё амаль са смерцю пад ручку хадзілі. На адзін век тры вайны мнагавата... Ды і без вайны жыццё мёдам не было... Бачыш, рукі ў мяне прабітыя?
Га н н а. Гэта кулі?
М у л ь ц і к. Цвікі... Вы тады з Піліпам назаробкі некуды ездзілі... Зяпа і Цяркоўскі Петрака Харытановіча хацелі спаліць... Жыўцом, у хаце... А ў яго, ты ж ведаеш, пяцёра дзетак было... Я выпадкам падслухаў, як яны дамаўляліся... Людзей падняў, усёй вёскай збегліся ратаваць... Пятрок прачнуўся, наган у яго быў... Ён малодшага брата Цяркоўскага і паклаў... Зяпу трэба было, а таго... Смаркач саўсім, гадоў семнаццаць... Кінулі яго, самі ўцяклі... Праз дзён колькі радуніца была, дзядоў трэба было памінаць... Пайшоў з раніцы магілкі падправіць... А яны там... Ну, што, кажуць, рабіць будзем, Васіль... Ведалі ўжо, што я людзей падняў, сказаў нехта... Кажу, дзеці ж там былі... Пятрок Петраком, але ж дзеці... А табе, пытаюць, нашых дзяцей не шкада было, калі вы іх з хат выганялі? А брата майго малодшага не шкада? Шкада, кажу... Ааа, дык ты, падла, усіх шкадуеш! Як бог? Як Хрыстос? А вочы ў абаіх звярыныя... Кінуўся бегчы, дагналі, па галаве нечым стукнулі... нічога больш не памятаю... Потым як быццам сон бачу: стаю на свежай баразне, рукі выцягнуў, прашу нечага ў людзей... А мне ў далоні пякучае вуголле кладуць... Пятрок Харытановіч у левую, а Зяпа ў правую... Ну, неяк ачуняў ад холаду... Гэта ж на што пайшлі вырадкі! Ну застрэлілі б, зарэзалі, a то... Раздзелі нагала і... цвікамі да крыжа драўлянага прымалацілі... Людзі з вёскі дзядоў...
Г а н н а. Госпадзі, твая воляі
М у л ь ц і к. ...ідуць памінаць, а я на крыжы ў чым мамка радзіла... Напужаліся, назад усе пабеглі, за папом у Кляны паслалі... Знялі неяк... 3 таго часу як толькі дождж збіраецца, ручухны мае ныюць і ныюць... А калі ўжо навальніца — саўсім спаць не дадуць... Так баляць, хоць ты іх адарві і ў кусты закінь... Мяне за іх і Мульцікам празвалі... Хадзіў некалі да старшыні, давайце, кажу, я вам надвор’е па нашаму сельсавету ўгадваць буду... Рукі забаляць — дождж, значыцца, будзе... Пасмяяліся... Ты, кажуць, не дзед, а Мульцік... А чаго смешнага? Угадваў бы...
Га н н а (уздыхнула). У цябе хоць Грышка недзе ёсць... Ну хай сабе і не піша... Але ж жыве палюдску... А мой Віцёк... I ў каго толькі такі ўдаўся? I хто вінаваты? Можа, Піліп, што не ў час ад сваіх ран ды кантузіі памёр? А можа, я, што нарадзіла яго такім? А можа... Вунь дактары па радзіву на жанок цяжарных сварацца: і піць няможна, і курыць няможна, і хвалявацца няможна... A то дзіцёнак дрэнны родзіцца... А пад бомбамі ляжаць можна? А жыўцом гарэць у сваёй хаце можна? А сядзець во з такім жыватом у сцюдзёнай балотнай твані можна? А ўвесь час калаціцца ад страху, што цябе вово схопяць і заб’юць — можна? А галадаць, а трох дзетак за месяц закапаць, а страляць самой у людзей можна?..
М у л ь ц і к. Ты не ў людзей... Ты ў фашыстаў страляла...
Га н н а. Ну, у фашыстаў... Ён, мой Віцёк, яшчэ там, у мяне пад сэрцам, на ўвесь свет абазліўся. Якім жа яму было яшчэ нарадзіцца? Толькі няўдачным... Бабе трэба ласкавай быць, на сонца, як ты кажаш, часцей глядзець, тады і дзіцёнак цёплым родзіцца і ласкавым... А я... Толькі ваявала ды вайны баялася... Толькі дзетак нараджала ды хавала... Рабіла, рабіла, рабіла... а ііа гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?
М у л ь ц і к. Кінь! Мы з табой нарадзіліся людзей хлебам карміць... Усіх. Давядзецца на Сонцы адказ трымаць, скажам: кармілі! Усё жыццё! Каб не войны праклятыя — лепей бы кармілі... Таму і жылі спакойна... 3 Зямлёй і Сонцам у згодзе...
АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
965
У сенцах нсшта ляпнула. Мульцік падняў галаву з падушкі.
Чуеш? Нехта дзверы адчыніць не можа? Чуеш?
Га н н а. Гэта вецер...
М у л ь ц і к. He, Ганна, не! Прыйшоў нехта... Я крокі чуў... Ідзі, сустрэнь... Прыйшоў нехта...
Ганна пайшла да дзвярэй, алс дзверы ўжо самі адчыпяюцца. На парозе Га с т р ы т. Загорнуты ў бальнічную коўдру. 3пад коўдры бачны белыя ісподнікі. На нагах галёшы.
Га с т р ы т (запалым голасам). Холадна... Ой, людцы, холадна...
Га н н a. О божухна!
Га с т р ы т. Дзе Васіль?
М ул ьц і к. Тут...
Га с т р ы т. Хварэеш усё?..
М у л ьц і к. He. Паміраю.
Га с т р ы т (з адчаем). А я з бальніцы ўцёк... Вазьміце мяне... Коляць, а мне ўсё цяжэй... Парашкамі кормяць, а мне ўсё страшней... He магу больш... Цяжка... Холадна... Страшна без вас... Я, Васіль... я тваю смерць на сябе вазьму... За дваімі яна не прыйдзе... Толькі не праганяйце мяне... Пашкадуйце... Ведаю, няма за што... Проста так... Вы гэта ўмееце... Я во тут, каля печы, на падлозе прылягу... I маўчаць буду... He праганяйце мяне... He праганяйце толькі...
Хата. Каля печы па палку галава да галавы ляжаць Мульцік і Гастрыт. Два старыя чалавекі. На склоне доўгая зімовая ноч. За акпом злосна і тужліва вые вецср.
Га с т р ы т (падняў галаву, трывожна). Ты спіш, Васіль?
М у л ь ц і к. He...
Га с т р ы т. He спі, ладна?
М у л ь ц і к. He буду...
Га с т р ы т. Баюся...
М ул ьці к. Чаго?
Га с т р ы т. Баюся, што бог ёсць ці сонца тваё... Баюся, што спытае... А што мне сказаць яму?
Мульцік бярэ кружку, зачэрпвае ваду.
М ул ьц і к. Выпі... Вада душу супакоіць... Выпі...
Гастрыт п’е. Мульцік таксама.
Га с т р ы т. Ты пра мяне, Васіль, яшчэ штонебудзь скажы...
М у л ь ц і к (уздыхнуў). Што сказаць?
Га с т р ы т. Усё... Самае нядобрае, самае паганае... Я цябе слухаю — душа спакайнее... М у л ьц і к. Гэта ад вады...
Га с т р ы т. Ад цябе... Ну, пагавары... Туды ж нельга з неспакойнай душой ісці... Пагавары... Я ж не злодзей якінебудзь, жыў як усе... Шчасця хацеў... Мы ж за ім на гэты свет і прыходзім, працуем, пакутуем... Чаго ж мне так млосна? Чаму ж цішыні ў душы няма?
М у л ь ц і к. Ты любіў мала...
Га с т р ы т. Мала...
М у л ьц і к. Шкадаваў мала...
Га с т р ы т. Мала...
М у л ь ц і к. Плакаў мала...
Га с т р ы т. Мала... (Нервова.) Яшчэ! Кажы яшчэ!
М у л ь ц і к. Усё... Разумней любові, шкадавання і слёз людзі нічога не прыдумалі... I ці прыдумаюць?.. Спі...
Га с т р ы т. He магу... Болей скажы... Пасудзі...
М у л ь ц і к. Я не суддзя, Мікіта... Ды ты і сам усё ведаеш...
Га с т р ы т (заплакаў). Госпадзі! Як жа гэта? Я ж чэсна працаваў гіадтрымліваў ста
966 АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
раўся... Казалі ісці — ішоў, казалі рабіць — рабіў, гаварыць — гаварыў... Ой, ВасільІ Свет, свет наўкол паганы...
М у л ь ц і к. Свет добры... Чысты... Гэта мы яшчэ д