• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    рэнныя... Нам саміх сябе перарабіць трэба, а мы, дурні, усё свет перарабіць хочам, пад сябе падагнаць...
    Га с т р ы т. He ўсё ж я для сябе рабіў! Сэрца сваё, бывала, да болю ў кулак заціскаў і... рабіў...
    М у л ь ц і к. Значыць, не тое... і не так. Калі без сэрца...
    Га с т р ы т. На Андрэя вашага тады я... напісаў...
    М у л ь ц і к. Ты казаў...
    Га с т р ы т. Але... Я праўду напісаў... Хавалі вы зерня мяшок... у лесе... На самагонку... Каб у сваты ісці да маёй... Алёны... Нельга было зерне хаваць... Сабатаж... Я не зза Алёны... А таму, што сабатаж. (Нервова.) He слухай! Зноў кручуся... 3за Алёны!
    М у л ь ц і к. Я ведаю...
    Га с т р ы т. Дык любіў жа...
    М у л ь ц і к. Любіў...
    Га с т р ы т. Як думаеш, дзеці прыедуць, калі я...
    М у л ь ц і к. Прыедуць...
    Га с т р ы т. А я б не паехаў... Да сябе б не паехаў... Ой, як цяжка...
    М у л ь ц і к. Прыедуць...
    Г’а с т р ы т. Памажы мне, Васіль...
    М у л ь ц і к. Чым?
    Га с т р ы т. Памаліся... Бога няма, каб быў... ён бы нас не давёў да гэтага... Памаліся свайму сонцу, каб хоць на магілку маю свяціла...
    М у л ь ц і к. Я не малюся... Я размаўляю... Моляцца на каленях...
    Г а с т р ы т. Ну, пагавары... Каб свяціла...
    М у л ь ц і к. Яно будзе свяціць... Спі...
    Га с т р ы т. Дай вады...
    Мульцік падае ваду. Гастрыт прагпа іі’е, ставіць кружку, адварочваецца і заціхае. Увайшла Ган па з вядром у адной руцэ і з дрывамі ў другой. Тупае ля печы.
    Г а н н а. Ці спіце вы там?
    М у л ь ц і к. He... Што на дварэ?
    Г а н н а. Развязло... Вецер сыры, са страхі цячэ... Макрэча на дварэ...
    М у л ь ц і к (зусім іншым голасам.) Гэта не макрэча... Гэта адліга... Першая...
    Га н н а. Яшчэ прымарозіць...
    М у л ь ц і к (сам сабе). Усё!
    I маруднамарудна пачыпае падымацца, трымаючыся рукой засэрца. Абапёрся палокаць. Паляжаў так, аддыхаўся. Потым яшчэ трохі. Яіпчэ! Рука саслізпула — упаў па падушку. Ляжыць нсрухома. I зноўку гатак жа цяжка і марудна падымаецца. Сеў. Дрыжачай рукой узяў кружку, напіўся. Звссіў худыя босыя ногі ў белым.
    (Ціха.) Ганна, прынясі штаны!
    Гапва выходзіць зза печы.
    Га н н а (уражана). Ці й та ты ашалеў?! Чаго ўскруціўся?!
    М у л ь ц і к. Я сказаў — давай штаны...
    Га н н а. Нашто яны табе?
    М у л ь ц і к. Пайду на вуліцу ветрам падыхаю...
    Г а н н а. Вядро прынясу — тут дыхай...
    Мульцік не адказаў. Толькі глядзіць. Памужчыпску. Як гаспадар. Старая пакорліва і нават ііаспешліва прыносіць штаііы, бубпіць.
    3 парваным сэрцам на вуліцу яму захацелася... Доктарка вунь казала, каб тры месяцы ляжаў і не варушыўся... Каб мне язык адваліўсяі I нашто было пра гэтага каня казаць... Давай памагу...
    АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
    967
    М у л ь ц і к. Свае штаны сам заўжды здымаў, сам і надзену... Ідзі адсюль...
    Ганна пайшла да печы. Мульцік адзявасцца, перашуча злазіць з палка. Выпрамляецца. Пастаяў, аддыхаўся. Зрабіў першы крок. Пайіпоў па хаце. Зірнуў у акно. Чуваць капёж.
    (Расчулена.) Капае... (Падышоў да жонкі.) Накінь мне кажух на плечы... Рукі цяжка падымаць...
    Ганна апранае Мульціка. Гастрыт падняў галаву, глядзіць.
    Г а н н а. Давай я цябе выведу...
    М у л ьц і к. Сам...
    Выходзіць.
    Га с т р ы т. Ганна!
    Га н н а. Га? Што, Мікіта?
    Га с т р ы т. Хадзі сюды.	<
    Ганна падыходзіць.
    (Паказвае рукой на дзверы.) Ты яму... яму не давай паміраць... He пускай яго туды... Што хочаш рабі, сама заместа яго ляж, а не пускай. Ён тут павінен быць... Жывуць жа людзі па сто гадоў, хай і ён... Там яму няма чаго рабіць...
    Га н н а. Ляжы ты, Мікіта, ляжы...
    Г а с т р ы т. I скажы... Васілю скажы... каб... Ён ведае. Усё... Даруй... Ідзі...
    Ганна спалохана падыходзіць да дзвярэй. Ляпнула, але не выйшла, а толькі сцішылася ля парога. Гастрыт выпаўз зпад коўдры, стаў на калсні.
    Дзе ты, хто ты, ці ёсць ты — не ведаю... Калі ёсць, на зямлю гэту ты мяне ўжо не пусціш... Я не слухаў яе... I не пачуў... Дай здароўя Мульціку... Ты на ім тут яшчэ і трымаешся... Калі б можна... Калі б другое жыццё... У мяне б нічога не было... Толькі шмат дзяцей і хлеба... Я здуру людзей жыць вучыў, а мне б хлеб расціць, дзяцей гадаваць... Гэта святое... Гэта ўсё...
    Падымаецца, узлез на палок, знік за посцілкай. Ціхаяціхая паўза.
    Га н н а (ледзь чутна.\ Мікіта... (Зразумела ўсё, усхліпнула.) Ааа божачкііі... А Мікітухнааа...
    Ляпнулі дзверы. Увайшоў М у л ь ц і к. Ганна хуценька выцерла слёзы.
    М у л ь ц і к. Капае...Ужонепрымарозіць...Цёплывецернаваліўся...Вясназадзелаўзялася...
    Га н н а. Ідзі ляж, Вася... На ложак, каля акна...
    М у л ь ц і к. Няма калі разлежвацца... Гной хутка вывозіць... Каб з цёплым дажджом у зямлю... Развіднее — пайду за сваім канём...
    Га н н а. Куды? У цябе ж сэрца...
    М у л ь ц і к. Сэрцы ва ўсіх. А зямля не чакае... Яна без нашых рук хварэе... (Зірнуў на Ганну.) Што?
    Га н н а. Ты толькі не хвалюйся... Табе нельга... Табе жыць, Вася, трэба... (Заплакала.) М у л ь ц і к (ласкава, нават пяшчотна). Чаго ты?
    Га н н а. Мікіта... памёр, здаецца...
    Мульцік узлсз на палок. Зазірнуў за посцілку.
    М у л ь ц і к. Які сёння дзень?
    Га н н а. Серада...
    М у л ь ц і к. Штож гэтаты, Мікіта, мой дзеньзаняў? Значыць, у аўторак давядзецца... Ганна! Га н н а. Што, Вася?
    968	УЛАДЗІМІР АРЛОУ
    М у л ь ц і к (злазячы). За канём я ўсёткі пайду... А ты вазьмі нашу кніжку, схадзі ў касу, здымі сотні дзве на памінкі... Касцюм яму новы купі, бялізну, чаравікі... Трэба падобраму чалавека да Сонца адправіць.
    Га н н а. У яго ж свае грошы...
    М у л ь ц і к. Яго — гэта яго, а нашы — гэта нашы... Здымі...
    Г а н н а. Добра...
    М у л ь ц і к. На пошце тэлеграмы дзецям адбі: так і так, бацька памёр... Прыязджайце... Адрасы ў яго кішэні... Ён казаў... Хату прыбяры... I яго, і нашу... 1 ката яго забяры да нас...
    Га н н а. Ага...
    Мульцік. Ну, а пра астатняе я са старшынёй дагаваруся...
    Га н н а. Васіль... Ён цябе памаліцца прасіў...
    М у л ь ц і к. Добра.
    Га н н а. Мне выйсці?
    М у л ь ц і к. Нашто? Стой побач... Толькі ціха. I не румзай...
    Га н н а. Добра.
    Япы выйшлі ўперад. Сныпіліся. Двос старых пранаўнікоў зямлі ііашай. Глядзяць у той бок, дзе кожную раніцу за іх доўгае жыццё ўзыходзіла сонца, каб асвятліць і сагрэць вечную зямлю.
    М у л ь ц і к (ціха і ўрачыста.) Аджыў сваё чалавек... Прыйшла яго поч... Прыйшоў наш вечар... Дзякуй вам, бацькамаці, што вы нас нарадзілі і вырасцілі... I табе, Сонейка, дзякуй... Дзякуй таму хто дадумаўся Адама з Евай зрабіць... Дзякуй табе, Ева, што ты яблык нейкі забаронены ў боскім садзе з’ела, што выгналі вас з раю, што вы спаць пад адной коўдрай пачалі, род людскі па свеце пусцілі, ішлоішло і да нас дайшло... 1 мы некалі вочы расплюшчылі і Сонца ўбачылі... А калі людзі з малпаў пачаліся, дык і той малпе, што з глузду з'ехала і чалавекам захацела стаць, — дзякуй... Hi за адну, нават самую горкую, слязінку не наракаем на жыццё. Дзякуй за тое, што жылі, мучыліся, смяяліся, плакалі... Дай і нашым дзеткам цяпла і святла... Сагрэй іх... I каб вайны не было... He дай бог — праклянуць цябе людзі... Калі будзе каму праклінаць... Уратуй ты нас ад гэтай чалавечай дурноты... Няхай ва ўсіх будзе шмат дзяцей... Можа, і нашы душы прыляцяць з Сонца і ў іх уселяцца... Сонейка, наша Сонейка — прачынайся! (Прыглядаецца, выходзіць уперад.) Ганна! Ідзе нехта! У вёску ідзе...
    Ганна падыходзіць да яго. Стаяць, глядзяць. Чакаюць.
    3 аслона
    УААДЗІМІР АРАОЎ
    (Нарадзіўся ў 1953 г.)
    ЧАС ЧУМЫ
    (Скарочана)
    Мы пад сякерай, дык хай жа пачуецца ў свеце Гусаўца голас...
    Песчя пра зубра
    РЫМ, 1521
    I
    —	Гэта праўда, што вы нарадзіліся ў самым сэрцы варварства? Жанчына хацела здавацца абыякавай, але ў злёгку прымружаных агатавых вачах пад негустымі цёмнымі бро
    УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
    969
    вамі свіцілася цікаўнасць. Вясновы вецер варушыў празрыстыя запавесы, разпораз напаўняючы іх і робячы падобнымі да ветразяў. Са спічастага прачыненага акна, што глядзела на кветнік, плыў водар размарыну. Удалечы жаўцелі тэрмы1 імператара Каракалы. Мужчына маўчаў. Пытанне было не з тых, на якія можна адказаць адным ці двума словамі, і ён задумаўся.
    Ен быў непаглядны, прынамсі, непаглядны паводле канонаў гэтай краіны і свету, да якога належала жанчына. Невысокі і шырокі ў плячах, з выцягнутым тварам, адзінаю вартасцю якога знаўцы законаў прыгажосці назвалі б грубаватую правільнасць ліній, з доўгімі дужымі рукамі, ён быў падобны да прасталюдзіна, але гэтаму ўражанню пярэчыла ўнутранае святло, што адбівалася ў шырока пасаджаных вачах, выдаючы чалавека не толькі разумнага, але і асвечанага. Пра гэта казала і адзенне: белая кужэльная кашуля і строгі глухі каптан з квадратным выразам, такі, што носяць бакалаўры або іншыя людзі, якіх кормяць вольныя мастацтвы. Незвычайныя ў італьянцаў звіслыя вусы, густыя валасы колеру жытняй саломы і нетутэйшы халаднаваты блакіт вачэй сведчылі, што чалавек гэты з далёкіх паўночных краёў. Мужчыну было блізу сарака, і ён пражыў на свеце ўдвая болей за сваю суразмоўніцу.
    —	Вы прымушаеце даму чакаць, — незадаволена сказала жанчына, папраўляючы залацістыя, з масянжовым адлівам валасы.
    —	Я не хацеў бы пакрыўдзіць вас сваім адказам. — Мужчына гаварыў паітальянску, крыху расцягваючы словы. — Мне таксама даводзілася чытаць кнігі, якія сцвярджаюць, што ў маёй краіне зоркі свецяць удзень і ўначы, што золата ў нас нязмерна больш, чым жалеза, а людзі, не раўнуючы як цыклопы, маюць па адным воку пасярод ілба. Mary вас запэўніць, што гэтыя звесткі настолькі ж праўдзівыя, як і тыя, што па Рыме ходзяць мядзведзі і што ў Вечным горадзе ляжыць вечны снег. Зрэшты, пра колькасць вачэй у маіх адназемцаў вы можаце меркаваць і самі, варта толькі ўважлівей зірнуць на аднаго з іх...
    Ён, відавочна непакоячыся, што апошнія словы прагучалі занадта рэзка, кінуў на жанчыну хуткі позірк, але тая сядзела, не мяняючы паставы, і, як і раней, ленавата абмахвалася прастакутным ядвабным2 вахлікам з жоўтазалёнай выяваю заморскай птушкі.
    —	Але я схільны вінаваціць не аўтараў гэтых кніг і тым больш не чытачоў, якія мусяць верыць у бязглуздыя