• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
     цёплая і светлая, значыць, кавалак сонца па зямлі ходзіць... Ёсць такія людзі, ёсць...
    Га н н а. Вады з твайго калодзежа вазьму...
    М у л ь ц і к. Бяры... (Уважліва глядзіць некуды ўдалячынь, падымаецца, выходзіць уперад.)
    Г а н н а. Што там?
    М у л ьц і к. Ідзе нехта...
    I Ганпа падыходзіць. Глядзяць удваіх.
    Павярнуў... У Займішча, мабыць...
    Ганна падыходзіць да калодзежа, марудна апускае драўляпае вядро. Тужліва рыпіць журавель, звіпяць жалезкі.
    Га н н а. Грышка твой усё не піша?
    М у л ь ц і к. З’ехаў пасля арміі і як у балота праваліўся... Саўсім забыўся, што ў яго бацька ёсць.
    Га н н а. Была б Наста жывая, дык пісаў бы і прыязджаў.
    М у л ь ц і к. Бацьку дзеці лягчэй забываюць... Твая праўда...
    Га н н а. Сон я сёння бачыла... Можа, разгадаеш?
    М у л ь ц і к. Знайшла цыганку...
    Га н н а. Дык ты ж Сонцу молішся!
    М у л ь ц і к. Расказвай, разгадаю...
    Г а н н а. Іваньку бачыла... Старэйшага свайго... Здаецца, рооўненькае поле жытнёвае, неба над ім чыстаечыстае! I жаўрукі ў ім вісяць. I як быццам Іванька мой ідзе гэтым полем, разпораз жменю зерня дастае з кішэні і сыпле сабе пад ногі. Я стаю „а ўзмежку дый думаю: «Навошта ён зерне кідае ў зямлю»? Жыта ж ужо вырасла, у каласы пайшло, а ён нанава сеяць надумаўся...» Спытаць хацела, а голасу няма. Ён і прайшоў. Я і не спытала...
    М у л ь ц і к. Я табе кажу — добры сон... Чакай.
    Га н н а. Што чакаць?
    М у л ь ц і к. Радасці, дзіва нейкага...
    Г а н н а. Ну, дзякуй табе... Маліся далей, пайду казу пасвіць... У Займішча буду заходзіць, мо ўзяць што?
    М у л ь ц і к. Хлеба купі... I пенсію сёння павінны даць...
    Га н н а. Ага...
    Разышліся. М у л ьц і к панёс вядро з вадой дахаты. 3 другога боку вуліцы выходзіць Га с т р ы т. Маленькі, жвавы і нейкі калючы дзядок. Усё ў яго вострае: і барада, і іілсчы, і локці, і калені, і іюс, Прыйшоў па ваду з чайпікам. Дастаў, наліў у чайнік, выпіў з носіка. Пастаяў, уздыхнуў, прыссў на лавачку.
    Га с т р ы т (кліча). Васіль!
    За плотам з’явіўся М у л ь ц і к.
    М ул ьц і к. Га?
    Г а с т р ы т. Калі паміраць думаеш?
    М у л ь ц і к (без паўзы). У сераду...
    Га с т р ы т (збянтэжыўся). У гэту, ці што?
    М у л ь ц і к. У якую, ліха яе ведае, а што ў сераду — гэта як піць даць. Самы зручны дзень. Памру, значыць, зранку... He, не! Пасля абеду. Памыюць вадон вось з гэтага калодзежа...
    Га с т р ы т. Брэшаші
    М у л ь ц і к. А ты не гаўкай тады! Прыпёрся, ёлкіматалкі, да старога чалавека і пра смерць бае. Знайшоў пра што... А я, можа, на ўсю сотню замахнуўся як даўгажыцель гор...
    Га с т р ы т. Нашто табе столькі свет капціць?
    М у л ь ц і к. Унукаў дачакацца трэба... Каб ведаць, што маё насенне корані пусціла ў
    гэтым свеце.
    954
    АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
    Га с т р ы т (усміхнуўся). Дык а яны, можа, ужо ёсць, а ты і не ведаеш. Унукі... Корані... Піша камунебудзь твой Грышка?
    М у л ь ц і к (ніякавата). Піша... Мне піша... Во нядаўна...
    Га с т р ы т. Брэшаш... Mae не пішуць, і твой павінен не пісаць...
    М у л ь ц і к. Піша!
    Га с т р ы т (спакойна). Брэшаш...
    М у л ь ц і к (зірнуў на дарогу). Пачакай, пачакай... Едзе нехта! У вёску едзе!
    Выбеглі ўперад, глядзяць. Чакаюць. Уздыхнулі.
    Га с т р ы т. Павярнулі... Па грыбы прыкацілі... А ты ўжо ўзрадаваўся! He прыедуць... (Засмяяўся.) Дальбог, мы з табой, як крумкачы ці чарапахі, гадоў сто трыццаць пражывём! Яны ж і на хаўтуры не прыедуць! Сорамна будзе ў труне ляжаць... (Папрасіў.) Васіль, растлумач ты мне... Хоць забі — не разумею...
    М у л ь ц і к. Што растлумачыць?
    Га с т р ы т. Ты проста прыдурак ці толькі прыкідваешся? Сонцу, як людаед, моліцца. Здзяцініўся пад старасць! Нездарма цябе Мульцікам клічуць.
    М у л ь ц і к. Ідзі ты, Мікіта, адсюль...
    Га с т р ы т. He пайду.
    М у л ьц і к. He трывож майго сэрца!
    Г а с т р ы т. He пайдуі Вуліца не твая.
    М у л ь ц і к. Тады злазь з лаўкі, падла! Лаўка мая, сам рабіў...
    Гастрыт устаў з лаўкі, сеў побач на траву.
    Га с т р ы т. Падавіся сваёй лаўкай. Куркуль!
    Мульцік маўчыць.
    Міраед!
    Мульцік маўчыць.
    Перажытак кулацкі!
    М у л ь ц і к. Сталоўка ўжо адчынілася, Мікіта... Ідзі гуляш калгасны ў Займішча есці... Вадзіцы з майго калодзежа напіся і ідзі.
    Га с т р ы т. I пайду. А ты бульбай нішчымнай давіся!
    М.У Л ь “'Л Яешню 3 салам сёяня буду есці... Яйкі свае, і сала сваё... Сам сябе ўсё жыццё карміўў, кармлю і да смерці карміць буду...
    Га с т р ы т. Брэшаш! Грошай шкада, во і цягнеш з сябе жылы... А нашто яны табе? Богу ўзятку даваць уздумаў?
    М у л ь ц і к. Грошай не шкада. He хачу нават пад старасць як той клоп жыць... Хадзіць па зямлі і ў сталоўцы абедаць... Гэта ж сорамі
    1 а с т р ы т. Гэта не сорам! Гэта абчэственная пітанія! I потым я заслужыў... У мяне пенсія! М у л ь ц і к. Пенсія хутка ва ўсіх будзе... Хто толькі нас гуляшамі карміць будзе?.. Га с т р ы т. Ведаеш. хто ты?
    М у л ь ц і к (махнуў рукой). Ведаю, ведаю... Элемент.
    Га с т р ы т. I не наш!
    М у л ь ц і к. Шкада, што ты наш... Бяда народная...
    Га с т р ы т. Я калінебудзь на цябе ананімку напішу. Пабачыш.
    Злосны, пайшоў. Чайнік з калодзежнай вадой застаўся каля лаўкі.
    М у л ь ц і к (адзін). Ты не крыўдуй на яго... Душа ў чалавека баліць. На зямлі нарадзіўся, вырас, а рук да гэтай зямліцы ніводнага разу не прыклаў... А зямлі ласку, любоў сваю аддаць трэба... Тады яна і накорміць, і сагрэе, і суцешыць, і сілы дасць пад старасць... Яна жывая... Дачка твая, наша маці...
    З’яўляецца Га н н а. 3 сумкай хлсба, стомленая і вясслая.
    АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ	955
    Г а н н а. Канчай маліцца — будзем весяліцца... Пісьмо табе прынесла...
    М у л ь ц і к (захваляваўся, але наўмысна спакойна). Ад каго?
    Га н н а. Ну, ад каго ты думаеш?
    М у л ь ц і к (рашуча). Давай!
    Га н н а. Ненене! Табе радасць, дык ты ўжо і мяне парадуй... Згоцай «Лявоніху» з прыпеўкамі... Як да вайны на маёўцы.
    Мульцік сагнуўся, каб пусціцца ўпрысядкі, і зпсрухомеў
    М у л ь ц і к (схапіўся за спіну), Ой!
    Г а н н а. Чаго й та ты?
    М у л ь ц і к (стаіць, сагнуўшыся, як пытальнік). Порхаўка старая! Прысядкі ёй трэба! 3 маім здароўем  «Лявоніху»! Хадзі во, разгінай мяне, каб табе не ведаю што... У мяне ж сярэдзіна!
    Г а н н a. А, госпадзі! (Падбегла). Што ж рабіць?
    М у л ь ц і к (сярдзіта). Галавой думаць трэба... Самадзейнасці ёй захацелася...
    Ганна надвяла Мульціка да лаўкі, асцярожнаасцярожна паклала яго па яе. Мульцік паволі выпрамляецца.
    Давай пісьмо.
    Га н н а (дастае зпад кофты). На, на...
    Мульцік, лсжучы, разрывае канверт, нецярпліва выцягвас белы лісток.
    М у л ь ц і к. У цябе акуляры з сабой?
    Га н н а. Зараз, зараз... (дастае з сумкі.) На... (Устрывожана.) Ну?! Што там у яго?
    М у л ь ц і к. Маё гэта пісьмо, Ганна, маё... Пасылаў з месяц таму... Вярнулася... Зноў Грышка выбыў некуды... Во табе і «Лявоніха ня жонка была...»
    Паўза. Старая паволыіа падыходзіць да лаўкі, сядае побач.
    Га н н a. He сярдуй, Васіль...
    М у л ь ц і к. Кінь ты...
    Г а н н а. Табе хоць ёсць ад каго чакаць...
    М у л ь ц і к. Дачакаешся...
    Га н н a. А я б, здаецца, з раніцы да ночы скакала, каб толькі ведаць, што мой Віцек няўдачны калінебудзь успомніць пра мяне... Хай ужо і пісьма не напішыць... Абы толькі ўспомніў... He сярдуй... (Дастае з сумкі хлеб.) Булкі табе хопіць?
    М у л ьці к. Хопіць...
    Га н н a. А то дзве магу пакінуць...
    М у л ь ц і к. Хопіць адной...
    Га н н а. Ну, пайду...
    Пайшла. Стары зноў разгарнуў пісьмо. Пакруціў у руках, паглядзсў і горкагорка засмяяўся. Падыходзіць Га с т р ы т,
    Г а с т р ы т. Атрымаў, я бачу?
    М у л ь ц і к. Ну, атрымаў, а табе што?
    Г а с т р ы т. Грошай, канечне, просіць. Прапіўся да ніткі, во і бацьку ўспомніу.
    М у л ь ц і к (стомлена і незлосна). Каб ты здох! Ну, што ты за чалавек? Гастрыт, адно слова — Гастрыт... Чаго ты на ўвесь свет злуеш? Дзяцей разагнаў, яны да цябе ні нагой, вось і злуеш...
    Гастрыт. Я — дрэнны. Я разагнаў. А ты добры. I да цябе не едуць...
    М у л ь ц і к. Гваздану я цябе калінебудзь...
    Га с т р ы т. Я па свой чайнік прыйшоў... Забыўся тут... Дзе падзеў?
    М у л ьц і к. Вунь стаіць!
    Гастрыт падышоў, узяў чайнік, выліў з яго ваду...
    956 АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
    Га с т р ы т. Вады свежай можна ўзяць?
    М у л ьц і к. Бяры...
    Гастрыт пачынае даставаць ваду.
    Га с т р ы т. Што гэта ў свеце робіцца, Васіль?
    М у л ь ц і к. He ведаю...
    Га с т р ы т. Чым далей — тым людзі паганей робяцца... Мы ім шчасце паўвека заваёўвалі... Заваявалі... Сытыя ўсе, абутыяадзетыя... I недавольныя! Якой ім яшчэ трасцы трэба?
    М у л ь ц і к. Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому сабе рабіць трэба... Абутыяадзетыя... I ўпрогаладзь жывучы радасныя песні спяваць можна... Галодных у нас даўно няма... He ў сытасці шчасце...
    Гастрыт. Аў чым жа яно? Растлумач мне, цёмнаму, святы чалавек.
    М у л ь ц і к. У працы... У радаснай працы... А вы адбілі ахвоту ў людзей радасна працаваць на зямлі...
    Га с т р ы т. Хто гэта мы?
    М у л ь ц і к. Ты і такія ж асталопы, як ты...
    Га с т р ы т. Што ты мне вешаеш?
    М у л ь ц і к. Ты ж некалі ўсіх добрых гаспадароў з вёскі павыгнаў... Тых, хто любіў зямлю... Любіў і слухаў...
    Га с т р ы т. Я супраць кулакоў...
    М у л ьц і к. Колькі іх было на ўсю нашу вёску? Два.
    Га с т р ы т.Брэшаш, болей...
    М у л ь ц і к. Два. Зяпа і Мішук Цяркоўскі... Ад іх усе Вежкі плакалі... А каго Васіль Барабулінак эксплуаціраваў? У яго ж парабкаў не было, ён са свайго мазаля жыў...
    Га с т р ы т. Ён народную зямлю эксплуаціраваў...
    М у л ь ц і к. Зямля з радасцю аддае ўсё таму, хто да яе рукі прыкладае... Ты проста не хацеў працаваць, як усе, а хацеў наглядчыкам над людзьмі быць... Лёгка, няпыльна і ў пачоце! Вось і муціў ваду, пускаў усім пыл у вочы... Сазнацельным прыкідваўсяі
    Га с т р ы т. Я лінію праводзіў...
    М у л ь ц і к. Толькі крывую і сваю. У Вежках ты моладзь ад зямлі адбіў. Ты... Колькі гадоў сачыў за тым, каб, значыць, ніхто лішнюю бульбіну ці мех зерня ад зямлі не ўзяў... А чаму ж не браць, калі яна дае? Бегаў па гародах, каб хто лішнюю баразну не прагнаў. Хай пустуе, бур’янам зарастае... He магі!! 3 усіх сіл адбіваў ахвоту ў людзей працаваць. Крычаў да хрыпаты, што пазорна мець скаціну ў хляве, хлеба, бульбы шмат збіраць з агарода... Вось калі гол як сакол — значыць, сазнацельны! Калі ў хляве пуста — маладзец! А калі ў цябе каля хаты заместа крапівы жыта калосіцца — буржуй! міраед! кулакі Пуста ў хляве — пуста і ў душы будзе. I хто ты такі быў! Hi начальнік, ні падначальнік, а так... Прышчык «сазнацельны»... Мы