Беларуская літаратура
Адам Глобус, Міраслаў Адамчык
Выдавец: Сучасны літаратар
Памер: 1008с.
Мінск 2004
ць перанду...
Г а с т р ы т. Як у Піліпа? На кладзішча пойдзеш?
Г а н н а. Нашто? 3 партрэта спытаюся... Што скажа тое і будзе.
М у л ь ц і к. Ідзі. Пытайся.
Ганна пайвіла. Мульцік і Гастрыт касавурацца адзін па аднаго. Вяртаецца Га н н а.
Старыя чакаюць адказу.
Га н н a жыць буду...
(выцершы ражком хусткі вочы). Дазволіў... (Пасля паўзы.) 3 табой, Васіль,
Г а с т р ы т
(блазнавата і горка ўсміхаючыся, пляскаеў далоні). Горкаі Горка! ГоркаІ
Заслона
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
Хата Мульціка. Звычайная, як і ўсе іншыя хаты. Усё ёсць, што трэба: стол, табурэткі, печ, старэпькі тэлевізар, радыё, фотаздымкі ў рамачках на сцяне. Га н н а тупае каля печы. Чырвоныя водсветы полымя скачуць па старэчым твары. Раніца.
Га н н а (падышла да акна, кліча). Васіль! Хадзі снедаць...
960 _ АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
Дастасз печы патэльню, наякой шквырчыцьяешня, і проста па чапяленясеяедастала. Паставіла, рэжа хлеб, прыносіць з сенцаў збанок малака, кладзе відэльцы, ставіць кружкі. Чакас. Потым зноў падыходзіць да акпа.
Ці чуеш ты там? Сонца нс патухне, а яешня прастыне...
Праз хвіліну ўваходзіць М у л ь ц і к. Распранаецца, нетаропка мые рукі над вядром каля парога.
I з кім сёння размаўляць? Хмары на небе...
М у л ь ц і к. 3 хмарамі размаўляў...
Га н н а. На дарогу ты глядзеў... Стаяў і глядзеў... Бачыла я...
Мульцік сядае. Паспрабаваў есці, злосна шпурнуў лыжку на стол, павярнуўся да дынаміка.
М у л ь « 1 к От хоць зарэжце мяне не разумею! Спутнікі па два разы на дні ў космас запускаем? Запускаем... Трактары нашыя па ўсім свеце аруць? (Звяртаецца да дынаміка) Па табе толькі і чуеш: кібернэтыкааўтаматыка, аўтаматыкакібернэтыка... А для кавалка зямлі каля хаты як было сто гадоў назад, так і засталося: конь, плуг, барана, калёсы... Ды і каня не дабешся. Дзесятак на ўвесь калгас... Засеяць гэтыя няшчасныя соткі цэлы тыдзень бегаеш, просіш... А зямля не чакае! Купіць гатовы нельга! Сродак... А чым працаваць! Чым? Аднымі рукамі, ведаючы, што атамны век на дварэ? Паміраць час прыйшоў... Што дален будзе. 3 зямлёй, з дзецьмі нашымі... Як іх да зямлі прывязаць?.. Як?
Снедаюць. Ганна раптам ціха засмяялася.
Га н н а. Добра замужам усёткі...
М у л ь ц і к. Аёечкі!
Га н н а. Трэ было нам раней сысціся... Адразу як Наста памерла. Чаго не казаў.
М у л ь ц і к. Саромеўся.
Га н н a. А бооо... У нашых гадах саромецца?
М у л ь ц і к. Ды любіў я цябе трохі маладым...
Га н н а. Ідзі ты!
М у л ьц і к. Што ідзі ты? Па табе ж увесь сельсавет сох... Каса была — утрох павесіцца можна...
Га н н а. Была...
Ганна ўстала.
Г а н н а. Пайду ў сваёй хаце печ прапалю...
М у л ь ц і к. Нашто?
Га н н а. Хата павінна цёплай стаяць. Холад у яе грэх пускаць.
М у л ь ц і к. Ідзі.
Га н н а (падышла да дзвярэй). Васіль...
М у л ь ц і к. Што?
Г а н н а. Ты мне ўсё ж праўду скажы: ты тады пісаў радзіву, каб мне гусей праспявалі? Толькі праўду...
М у л ь ц і к (злосна). Ну што ты з ёй будзеш рабіць! Паўгода я ёй адно — яна другое! (Замахаў рукамі.) Ну, я, я! Няхай буду я, калі табе лягчэй жыць ад гэтага!
Га н u а выйшла. Мульцік пачынае збіраць са стала. Потым слухае дынамік.
Го л а с д ы к т а р а. Добры дзень, дарагія таварышы!
М у л ьц і к. Здароў... Што новенькага?
Го л а с д ы к т а р а. Перадаём для вас лёгкую музыку...
М у л ь ц і к. Усё ясна...
I пад лёгкую музыку ў хату ўрываецца ўзбуджананервовы Г а с т р ы т. У руках газета.
АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
961
Га с т р ы т. Прывет, жаніх!
М у л ь ц і к. Здароў...
Га с т р ы т. А дзе маладуха?
М у л ьц і к. Печ пайшла паліць у сваю хату...
Га с т р ы т. Добра жыве... I дома і замужам... Ну, чаго глядзіш? Усё адно буду хадзіць да цябе... Хадзіў і буду... I піто я ў цябе такі ўлюбёны? (Маладым пеўнем пахадзіў па хаце. Мульцік назірае за ім. Спыніўся.) Васіль, хочаш з глузду з’ехаць?
М у л ь ц і к. Хачу.
Г а с т р ы т (радасна). Я «жыгуль» па латарэйцы выйграў! На пошту сёння зазірнуў, праверыў — во! (Паказвае газету, беражліва дастае з кішэні латарэйку.) «Жыгуль»! Аблапошыў гасударства!
М у л ь ц і к. Ну й што?
Г а с т р ы т. Штоты завёўся: ну й што, ну й што?! Скажы, што зайздросна! Га? Ну, скажы?
Мульцік глядзіць на яго. Спакойна і стомлена.
Ладна, стаў яешню — замочым... Машына ўсёткі... (Дастаў з кішэні бутэльку віна.) Ну й што, ну й што...
М у л ь ц і к. Сядай... (Дастаў шклянкі, паставіў закуску.)
Гастрыт адкаркаваў віно, паліў чаркі, задумаўся.
Га с т р ы т. Васіль... Ты во мнескажы: справядліваежыццё на гэтай зямлі? Га? Хаця што пытацца — ты ж Сонцу молішся... А ці меў ты хоць раз у жыцці тое, чаго вельмі хацелася?
М у л ь ц і к. Заўсёды...
Г а с т р ы т. А я ні разу... Толькі напалавінку. Во, памятаю, у маленстве... Хадзіў неяк па грыбы... Цалюткі дзень па хмызняку поўзалі... Усе там сыраежак, лісічак збольшага накалупалі, а я во такенны во баравік. Велы, крэпенькі, шапка — дзвюма рукамі не накрыць. Лета тады сухое было. Яшчэ ніхто баравікоў не знаходзіў... Усе ахаюць, зайздросцяць, у кошык зазіраюць. Шчасце! Памятаю, на ўсіх глядзеў як... на мурашак. Дадому прыйшоў, ножычкам чык гэты баравік...
М у л ь ц і к. ...а ён чарвівы.
Га с т р ы т (пасля паўзы.) Ага... Ушчэнт сточаны! Во табе і шчасце! Гадоў шэсць мне тады было... I з таго часу... усё напалавіну... (Падняў чарку.) Давай, Васіль...
М у л ьц і к. Будзь здароў!
Га с т р ы т. АйІ
Выпілі.
Ці хаця б жонку маю, нябожчыцу, узяць... Я ж так па ёй сох! Убачу з другім — сэрца на шматкі разрываецца. Плакаў па начах. Ніхто яе так не любіў... А яна... За братам тваім, за Андрэем, бегала...
М у л ьц і к. Нядоўга, праўда...
Га с т р ы т. Што, зноў я вінаваты?! Час быў такі, разумееш, час!!!
М у л ь ц і к. Я нічога не кажу...
Га с т р ы т. Ну, забралі Андрэя... Паплакала мая Алёна, паплакала дый пайшла за мяне. Забылася, здаецца, пра ўсё. I вяселле было добрае. I яна вясёлая. Усё добра! Шчасце! Дачакаўся свайго! (Паказаў кукіш.) Во! 3 маслам, як кажуць! Зноў у мяне гэта палавінка, каб яе агонь спёк! He, яна ніводнага разу не ўспомніла пра Андрэя. А толькі душой я адчуваў, душой, што клалася яна са мной спаць, як у труну кладуцца. Засне, дык ужо потым абдымае мяне, цалуе, шэпча нешта... He разумеў, што з бабай робіцца. А яна, аказваецца, яго, Андрэя, у сне бачыла, у сне лашчыла... Перад смерцю прызналася... Сорак гадоў жыла са мной, а па начах яго абдымала! Ведаеш, дзеці, здаецца, на Андрэя падобныя...
М у л ь ц і к. Што ты пляцеш?
Га с т р ы т. У старэйшага і нос, і вочы, і чупрына, як у яго... Чарнявы ж... У нашым родзе спакон веку такіх не было.
М у л ь ц і к. У Алёны бацька цыган быў. Хіба не ведааш? Андрэй... Ён жа памёр праз паўгода ў Сібіры...
Га с т р ы т (нервова). Ды мае гэта дзеці! Хіба я не ведаю. Толькі мае і як быццам не
962 АЛЯКСЕЙ ДУДАРАЎ
мае... Напалову. Зноў на праклятую палову! Зубамі, рукамі вырываў шчасце... Што толькі не рабіў. Усё дарэмна!
М у л ь ц і к. А што рабіў?
Га с т р ы т (не адразу). Усё... рабіў... I вайна гэтак жа прайшла. Людзі галовы клалі, кроў лілі, калекамі вярталіся, а я ў палоне ўсе гады... I во, як бачыш, не ваяваў, а перажыць такое давялося — успомніць страшна!
М у льц і к. Сам здаўся?
Га с т р ы т. Што?
М у л ь ц і к. Я кажу, у палон...
Г а с т р ы т. Сам і не сам... Напалову. Нас пад Віцебскам раскалашмацілі, усю дывізію... Чалавек пяць сабраліся — выйсця шукаем... Вінтоўкі былі, а патронаў — у мяне адзін. I ўсё. Начамі да сваіх выбіраліся... На трэці, здаецца, дзень на немцаў напароліся... Я бабахнуў са сваёй вінтовачкі — і ўсё: няма чым больш ваяваць. I трэба ж было гэтай праклятай кулі ў немца трапіць... Паставілі яны нас — пытаюцца: хто? Маўчым. Яшчэ раз: хто? Маўчым. Афіцэр аўтамат хапае, замком клацклац... Ну, думаю, капцы! I раптам адзін маленькі, худзенькі заморак з Полацка, што ад кожнага шораху бялеў і заікаўся, выходзіць. Я, кажа, я страляў... Немец яму чаргу ў жывот. А нас у лагер. (Наліў віна, выпіў, паглядзеў на пустую бутэльку.) Мо яшчэ збегаць?
М у л ь ц і к. He трэба...
Га с т р ы т. Чаго тады вылупіўся?
М у л ь ц і к. Нічога... Тут ужо не напалову атрымліваецца...
Га с т р ы т. Я не ўсё расказаў. Той бедны хлопец яшчэ варушыўся на крывавым пяску, калі я апрытомнеў. Кінуўся да гэтага афіцэрыка: пан, крычу, пан, не ён гэта... не ён... Што, не верыш?
М у л ь ц і к. Чаго ж...
Г а с т р ы т. А яны рагаталі... Паскудыі I не паверылі... што я страляў... Во бачыш як? I тут... Хапіла смеласці толькі напалову. I шчасця напалову. Жыць застаўся, да пенсіі дажыў, а той бледны твар хлопца да гэтага часу сніцца... Твар і крывавы пясок... От так во, Васіль... Усё жыццё так... Лёс. Працаваў заўсёды на нейкай пасадзс... Паважаць павінны ўсе былі... У вочы і паважалі, а за вочы... Як мяне ўсе сорак гадоў клікалі?
М у л ь ц і к. Гастрытам...
Г а с т р ы т. Ага... Нават пад старасць... Ганну во я ўгаварыў замуж выйсці... Згадзілася і... да цябе пайшла жыць! А цяпер во гэты білет... Нашто ён мне! Маладзейшаму б камунебудзь... Каму пажыць хочацца. Каму трэба. А мне... У хлеў мне на гэтым «жыгулі» катаць, ці што?
М у л ь ц і к. Дзеці ж ёсць!
Гастрыт (злосна). Дзеці?! Самі! Самі хай хапаюць сваё шчасце! Дабіваюцца! Ірвуць! Адваёўваюць!
М у л ь ц і к. Ну, ну... Панятна. Тады давай з’ездзі куды. На мораі Ты ж хацеў на курорт... А чаго? Хоць пад старасць хапанеш на ўсе сто.
Га с т р ы т (стомлена). Нічога не будзе! Сплыў мой час. Растрасуся па дарозе... Нее, гнілымі зубамі арэх не раскусіш.
М у л ь ц і к (узяў білет, агледзеў яго з усіх бакоў). Дык кажаш, што не трэба табе гэтыя грошы?
Га с т р ы т. Іх жа ў мяне няма. Як быццам ёсць, а няма... Як заўсёды. Палова туды — палова сюды.
М у л ь ц і к. Ну калі так... (Нечакана скамечыў білет, сунуў яго ў рот.) Няхай грошы ў дзяржавы застануцца... Ёй трэба... (Пажаваў, праглынуў.) Хоць і «жыгулі», а ўсё адно нясмачна... Закусіць трэба...
Га с т р ы т (дзіка). Аааа!!
Схапіў са стала нож, кінуўся на Мульціка.
М у л ь ц і к (хапаючы яго зарукг). Ты што, Мікіта? Хіба ж можна? Нажом чалавека за гэтыя паганыя тысячы? Няўжо я, Мульцік, столькі каштую?.. Ты што?
Га с т р ы т (вырываючыся). Гы... гы... гаад!
М у л ь ц і к. Bol Во як ты за сваё шчасце б’ешся... Да смерці... Да крыві... Мабыць, і Андрэй тваіх рук дзела.