• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    нік моўчкі пазіраў, але пальцаў сваіх не даваў і за такую марнату не крычаў. Стаяў і курыў зацяжкамі, моршчыўся. Быў ён сёння нейкі задумлівы, надта сур’ёзны.
    Як цяля выпіла і вылізала сваю долю, ласяня абыяк гэтаксама апаражніла вядро, ляснік узяў з плота зматаны ланцуг, надзеў ашыйнік на цялячую шыю, адчыніў брамку і павёў яго з двара. У тыя разы, калі выводзіў цяля на пашу, зачыняў брамку перад самым носам Губатага, якому гэтаксама хацелася пайсці разам, не заставацца аднаму, а сёння чамусьці не паспяшаўся гэтага зрабіць, і Губаты — спачатку нясмела, як не верачы, што яму гэта можна, а пасля смялей — памкнуўся следам.
    Яны падаліся па выцэментаванай сцежцы ля хаты; ідучы, Губаты ўбачыў што ў запацелае ад цяпла акно пазірае гаспадыня, глядзіць самотна і нават, здаецца, нечага жалобіцца — выцірае рогам белай хусцінкі вочы.
    За яшчэ адной брамкаю амаль адразу пачаўся белашэры брук, на якім Губаты ледзь не спатыкнуўся, не могучы ісці па камянях, За брукам ляжаў неабгароджаны вялізны — ад вуліцы да лесу — выган, амаль увесь ужо выгаралы ад сонца, рыжы, але мясцінамі, у лагчынках, яшчэ зеленаваты. Гаспадар прывёў іх да зелянейшай лапіны, па дарозе вырваўшыся з зямлі калок, да якога, відаць, раней прывязвалі цяля.
    Як гаспадар прыпыніўся, нагнуўся, пачаў забіваць каменем у дол сплясканы зверху калок, пятлёю надзеўшы на яго ланцуг, стала і ласяня, здзіўленае такім вялікім прасторам, над якім, здаецца, намнога пабольшала і блакітнае, з лёгкай парнасцю неба.
    —	Ну што, Губаты? — кінуўшы вобзем камень, ляснік падняўся, атрапаў аб штаніны рукі, а пасля пагладзіў яго па спіне. — Стаў ты ўжо дужы, здаровенькі, то ідзі ў свой дом, так сказаць, і жыві, дзе ўсе твае сваяке жывуць.. Бо цяперака, покуль ты яшчэ малое, табе добра ў нас, а скора будзе нядобра... Ідзі, покуль дзеці спяць... — сказаў так і падштурхнуў у зад. — Ідзі, звярок мілы, да свайго, а пра нас забудзь... Так будзе табе ж лепей...
    Губаты адышоўся, пхнуў мызаю цяля — і яны, як штодня ў двары, імтанулі адсюль. Але хутка цяля, ірвануўшыся, стала: яго, напяўшыся, затрымаў ланцуг. Ляснік, які шлэпаў у ботах за імі, замахаў вялікімі рукамі — і Губаты, зусім не спалохаўшыся, а дурасліва і як дражнячыся, падскочыў, брыкнуў заднімі нагамі і гайцануў далей, імгненна п’янеючы ад вялікай прасторы, бегу, адчуваючы, як яму ўсяго гэтага дасюль не хапала.
    За выганам пачаўся малады лес, які знаёма запахнуў зеленню, смалой, расою, — і ў душы Губатага нешта як варухнулася, захацелася бегчы, і ён, ужо нічога не помнячы, не азіраючыся, мінуў маладняк і памчаў у глыб лесу. Стары сасоннік яшчэ болей завабіў нечым невядомым, родным, мілым, што ён адчуў такое вялікае шчасце, якое, здаецца, не толькі поўніла грудзі, але і ахмяліла зусім. Ён прабег яшчэ, тыцнуўся ў высокую траву і нечакана, зморшчыўшыся, спыніўся: гэта былі калючыя ажыны.
    Губаты хутка выблытаўся назад, адчуваючы, як гараць агнём падрапаныя ногі, прайшоў крыху, асцярожна дакрануўся мордай да высакаватага густога ядлоўцавага куста — і зноў хуценька адскочыўся, адчуваючы, што запякла наколатая далікатная мыза. Ап’яненне воляй прайшло, і ён адчуў, што шмат чаго тут не ведае, а вось леснікоў двор знае ўжо да драбніц, адчуў, што і лес сустрэў яго непрыхільна. Падаўся далей паволі, баючыся, каб зноў не наткнуцца на што калючае.
    Запыніўся, падняў галаву.
    I тут ён пачуў, што яго жаласна кліча хлопчык: «Губаты, дзе ты, Губаты?» — а гэтаксама тоненька, як камар, плача дзяўчынка: ён зразумеў, што далёка адбегся, пакінуў адных сваіх сяброў. Падумаў так і затрусіў назад.
    Выскачыўшы з лесу, згледзеў, што ляснік трымае на руках і спрабуе несці дамоў дзяўчынку, якая вырываецца і румзае.
    934	ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ
    —	Губаты, Губаты! — радасна закрычаў хлопчык — босы, у кароткіх трусіках ды майцы, — а пасля хуткахутка пабег насустрач.
    Убачыўшы гэта, ляснік апусціў на зямлю дзяўчынку ў кароценькай кашульцы, босую, і яна гэтаксама падалася сюды за хлопчыкам, крышку смешна віхляючы нібы крываватымі ножкамі. Бегла і нешта радасна крычала.
    Яны сутыкнуліся з хлопчыкам і пакаціліся долу (Губаты падаў першы, каб не пакалечыць малога); хлопчык хутка ўсхапіўся, абняў за шыю, прытуліўся, шэпчучы: «Губаты мой! Губаценькі!» Падбегла, гопнулася на яго і дзяўчынка, гэтаксама абхапіла шыю мякенькімі маленькімі ручкамі, а пасля і прытулілася поўненькаю шчочкаю — і Губаты не вытрываў заплакаў, што ў яго такія верныя, мілыя маленькія сябры...
    —	Ты маніў нам... — папракнуў хлопчык бацьку, калі той паволі падышоў. — Губаты пе ўцёк сам, а ты яго выпусціў. Як выпусціў бусла, зайчыкаў, дзікіх парасят... Але Губатага мы не адпусцім, ён будзе жыць у нас... Я яго буду карміць...
    —	I я буду кальміць... — паўтарыла за ім дзяўчынка, гэтаксама з папрокам пазіраючы на маўклівага, як вінаватага, бацьку сваімі вялікімі вачамі, поўнымі слёз. — Ты нядоблі, татусь...
    —	Добра вы робіце, дзеці, і нядобра... — зморшчыўся, нарэшце азваўся ён. — Хораша і люба, што гледзіцё так Губатага, але блага, што трымаеце. Ён звер і павінен жыць у лесе. Там яго дом... Пасцель, яда, воля... Цяжка бывае дзікаму зверу, калі яго залішне прыручаць людзі... Гора бывае, бяда... Я ж ведаю...
    Губаты, нічога не баючыся, падхапіўся, гарцануў і пабег да яшчэ аднаго сябрука — да цяляці. За ім, не слухаючы, а можа, зусім не разумеючы сталых, сур’ёзных бацькавых слоў, памчаліся і шчаслівыя дзеці.
    4
    Губаты — так ужо выйшла — застаўся ў лесніковай гаспадарцы. Лстам і ранняй восенню ненавязаны пасвіўся з цялём на выгане, бегаў у лес паласавацца лісцем і карою, прывык да вёскі, да машын, людзей, аббегаў усе наваколіцы, і да яго прывыклі, надта дзеці. Начаваў у падпаветцы.
    На зіму яго паставілі ў невялікую загарадку ў хляве, да якога ён доўга не мог прывыкнуць: неяк муляла суседства з каровай і свіннямі. Тыя не хацелі падружыцца з ім — надта ж палахліва свінні рохкалі і пудзіліся яго, — цяжка было пераносіць пах гною і цеснату ў маленькай загарадцы, усё ж у душы яму хацелася волі, прастору, бегатні, чаго яму даводзілася мець вельмі рэдка і не памногу, толькі тады, калі выганялі паіць яго з каровай і цялём да абмёрзлай лёдам студні.
    За зіму ён зусім змяніўся — выцягнуўся, пастрайнеў і памацнеў у нагах, ударам капытоў мог ужо адбіваць жэрдкі, падаўжэў у спіне ды пацяжэў, аброс густой, доўгай, амаль чорнай поўсцю, адчуў неспакойны сверб у галаве вышэй ілба — там, няйначай, раслі, касцянелі рогі.
    Вясною, калі спала талая вада, патужэла вільготная халодная зямля і пачала ядрана пахнуць яшчэ нябачная маладая лістота, Губаты засумаваў, не мог больш стаяць у паменшанай ад гною загарадцы, многа есці, спаць ці паціху хадзіць па двары, як хадзілі цяжкая, палінялая карова і падрослы, пазласнелы і не такі ўжо сябрук бычоквыхваляка, а яго зноў, але мацней, як восенню, завабілі воля, прастор, лес. Ён, падрослы, не так ужо цягнуўся дурэць з дзецьмі, і тыя за зіму неяк да яго пахаладзелі, пачалі баяцца яго штуршкоў, ад якіх яны адляталі, як снапы.
    I ён, калі апынуўся на двары, нервова хадзіў па ім, цёрся ля высокага плота, пакідаючы на стрэмках пабурэлую ўжо поўсць, а аднойчы пад’юшчыла гэтая самота, жаданне волі — і ён разапіаўся, стукнуўшыся галёнкай, перагойснуў загарод і радасна пабег па знаёмым выгане ў лес.
    ...Ляснік, як сонца паднялося над хатай, разліло маладое цяпло на сінім небе, уехаў у двор з калясьмі, увапшоў сюды, у хлеў, пагладзіў Губатага, якому надакучыла стаяць аднаму ў загарадцы, па шыі, а пасля амаль нячутна завязаў на яе пастронак і за яго, адчыніўшы перакошаныя варотцы, вывеў з пустога хлява на двор, прывязаў да калёс. Ён тыцнуўся да воза, панюхаў сена, галінкі з альховым і лазовым лісцем, шчыпнуў але з неспакоем адчуў, што гаспадар сёння задумаў з ім нешта дасюль яшчэ не вядомае.
    Да воза падышлі гаспадыня, дзеці, моўчкі пазіралі на іх.
    Гаспадар гэтаксама моўчкі сеў на воз, пацягнуў за лейцы — і маленькі рудаваты конік з белаватымі нагамі крануўся. Пастронак нацягнуўся — і павалок за сабою. Губаты, непакоячыся, але не адчуваючы яшчэ ніякага страху, нехаця падаўся, здзіўляючыся, куды яго вядуць: спяшаўся за калясьмі і не мог азірнуцца, убачыць, што гаспадыня з дзецьмі выйшлі на вуліцу і развітальна махаюць рукамі...
    ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ	935
    У лесе ляснік прыпыніўся, неяк крадучыся, падышоў, прылашчыў, даючьі ўзяты з кішэні выкачаны ў махорку акраец хлеба, і нечакана накінуў яму на галаву мех. Ён спачатку спалохаўся неспадзяванай цемнаты, чакаючы раптоўнага ўдару па галаве, затрапятаўся, ірвануўся, але пастроцак пераціснуў горла, і ён ледзь не задыхнуўся.
    — Не бойся, Губаты, — заспакоіў яго ляснік. — Ніц благога я табе не зраблю... — зноў паехаў, прымусіўшы яго бегчы ўслед.
    Ехалі яны так доўга. I па мяккай, і па тупкай, з карэннямі дарозе, у адным месцы перамінулі мост — Губаты там вельмі насцярожыўся, ішоў баязліва — пасля яшчэ многа, можа, гадзіны са тры, падаваліся то ўлева, то ўправа, затым паехалі лесам, па сухім імху і верасе, што Губаты некалькі разоў спатыкаўся аб пні і ў вырытых, мусіць, дзікамі ямінках.
    Нарэшце ляснік прыпыніўся, падышоў да яго, зняў мех, ад якога ўвапрэлі галава і карак, адвязаў пастронак. Губаты паварочаў мызай, зафыркаў і адышоўся. Ляснік у гэты час махнуў вяроўчынай: уцякай, маўляў, вось твой дом, у якім ты цяпер павінен жыць!
    Губаты не спалохаўся гэтага ўзмаху, ведаючы, што гаспадар ніколі яго не біў, але яшчэ далей адышоўся, адчуваючы нядобрую перамену да сябе, стаў і пачаў глядзець, што ж будзе далей, убачыў, што чалавек зноў садзіцца на воз і ад’язджае. Ён памкнуўся следам, не хочучы заставацца тут, у незнаёмым лесе, адзін, але мужчына спыніўся, нагнуўся, падняў тоўстую, з аблезлай карой галіну і запусціў у яго.
    — Пайшоў! — закрычаў ён, а пасля — ужо ціха — сказаў сабе: — Пайшоў, родны... Цяпер не прападзеш. Гэта летась, як быў малы, і я шкадаваў разам з дзецьмі, баяўся, што не ўцалееш... Каб ты не прыбег, я наўмысля выпусціў не за нашымі Янковічамі, а прывёз сюды, у Налібацкую пушчу... Жыві тут сабе на здароўе... У нас табе не жыцце... I нам клапатэ з табою...
    Губаты, пакрыўдзіўшыся, больш не памкнуўся наўздагон, адстаў, адвярнуўся і паціху пакр