• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    чыў па чужым, ціхім, зусім далёкім ад вёсак лесе, чуючы, як аддаляецца ляскат колаў. Але ён наўмысна, не ўслухоўваючыся, ішоў, куды вялі ногі.
    Ужо к вечару ён, не раз пад'еўшы і напіўшыся ў невялікай лужынцы зеленаватай нясмачнай вады, спалохаўшы зайца, сямейку цецерукоў, найшоў на лася.
    Той, высокі, буры, рагаты, стаяў уперадзе і, падняўшы галаву, чакаў яго, а пасля злосна зафыркаў, грабянуў стройнаю дужаю нагою зямлю. Губаты і спалохаўся, і радасна памкнуўся да свайго ляснога аднакрэвіча, але той, моцна раздзімаючы ноздры, грозна насупіўся, апусціў paraTyro галаву, а пасля, бачачы, што аднаго яго пагрознага выгляду мала, подбегам падаўся насустрач. Губаты ледзь паспеў адскочыцца, ухіліцца ад вострых цвёрдых рагоў, зразумеўшы, што ён тут чужы, лішні, замінае, бо той — хоць у лесе ўсяго шмат і ўсім любога хопіць — гэтаксама хоча мець тут нязводны харч, быць гаспадаром удалай мясціны... Таму вось так не хочуць, каб яшчэ быў і ён, адганяюць, каб блукаў недзе падалёку, у горшых мясцінах...
    Губаты мусіў уцячы з багатага на лісце і траву глухога кутка, вярнуцца ў той лес, куды яго прывёў ляснік, думаючы, што трэба ўсё яшчэ шукаць і сабе лепшага прытулку. Нервова патаптаўся, здзіўляючыся і абураючыся, што яго тут так непрыхільна сустрэлі, а пасля зашыўся ў густую папараць і лёг, спрабуючы заснуць. Але не мог. Спачатку здавалася, што вельмі мулка ляжаць, ён шмат круціўся, поўзаў, выбіраючы мякчэйшае месца, пасля стала холадна, стыла ад зямлі, што ў яго збеглася, пакрылася буйнымі зярняткамі скура. А з густою, як ад накрытага на лес вялізнага гаршка, цемнатою прыйшоў страх — сполах ад адзіноты, ад савінага прарэзлівага крыку, — і ён засумаваў па цёплым хляве, па маленькан загарадцы, якія яшчэ ўчора патаемна недалюбліваў, а цяпер так помніў, шкадаваў, хацеў зноў трапіць туды.
    Яму не цярпелася ўскочыць і пабегчы туды, да людзей, і калі гэтая думка, ад якой аж зашумела ў галаве і нечым гарачым аблілося сэрца, ледзь не падняла на ногі, нечакана прыйшла другая, цвярозая, халодная, ад якой адліла кроў ад галавы і сэрца: падумалася, што можна не знайсці туды дарогі і — самае важнае — там ён зусім непатрэбны...
    Прывыкаючы да лесу, кожны міг шукаючы ў ім сабе сябра, але ўсё яшчэ пастаянна ратуючыся бегам ад таго бурага і другіх вялікіх аднакрэвічаў, толькі маладой смеласцю ўрываючы ў іхніх кутках крыху лісця і травы, Губаты пачаў жыць у пушчы.
    Ён стаў пакрысе дзічэць. Можа, і зусім здзічэў бы, вырас у дужага вялікага лася, заваяваў бы пакрысе сабе добрае для харчу, сну, гулянак месца, меў бы сярод ласёў славу, калі б не людзі.
    Губаты не мог яшчэ зусім ад іх адвыкнуць. Аднойчы, як пачуў неспадзявана далёкія людскія галасы, ён, усхваляваны, радасны, нават адурнелы ад шчасця, пабег да іх на злом галавы праз стары лес. Знайшоў, убачыўшы некалькі жанчын у гумавых ботах, з клункамі і граблямі. Чакаючы смачнага хлеба і аж пускаючы слінкі, кінуўся да іх, падбрыкваючы ад радасці, але яны, пачуўшы яго тупат, азірнуліся, нарабілі дзікага піску і сыпанулі хто куды. I як ён ні стараўся дагнаць якую кабету, прылашчыцца, усе ад яго ўцякалі, нема крычалі,
    936_________ЯУГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ__________________________________________
    азіраючыся (твары іх аж пасінелі ад страху), а пасля, асмеліўшыся, сабраліся разам, схаваліся за тоўстую хвою, злосна махалі на яго граблямі, кідалі галлё, зямлю...
    ... Гэтых двух маладжавых мужчын — высокага, чарнявага, гарбаносага на шырокім загарэлым твары і маларослага, рыжаватага, дробненькага, у гумавых высокіх ботах і фуфайках, — яны ішлі не па блізкай, тупкай пасля дажджу дарозе, а ціха, зладзеявата азіраючыся, падаліся лесам — Губаты ўбачыў першы.
    Ен стаяў у яшчэ макраватым, парным алешніку і скуб лісце. Як лавіў ротам галінку і цягнуў да сябе, заплюшчваючыся: дрэва траслося і абкідвала густымі кроплямі, ад якіх у яго была ўжо вільготная спіна. Убачыўшы мужчын, што неслі ў апушчаных руках стрэльбы, паскі ад якіх амаль цягнуліся па зямлі, чапляліся за кусцікі, ён ужо не думаў выбягаць насустрач, але і не збіраўся ўцякаць. Паразважаў: няхай ідуць сабе на здароўе, куды ім трэба.
    — Гавораць, што недзе во тут ходзіць той падлетак, ідзе да людзей, — сказаў высокі.
    — Страшнавата неяк, халера... — дрыготкім голасам прамовіў маларослы. — Закон жа ест строгі!..
    — Бо ідзеш так у першы раз... — хіхікнуў высокі, змахваючы вольнаю рукою з твару мокрае павуцінне і паднімаючы вышэй стрэльбу. — Але паўплятаеш на поўную губу раздругі дармавога смачнага мяса — і варанага, і паранага, і катлетак, і шметак, — то асмелішся, яшчэ панясешся ў лес... СтойІ — Ён раптам стаў, як укамянеў, схапіў за плячо спадарожніка. — Дальбуг, вунь ён стаіць...
    — Дзе? — спытаў той, плюшчыў маленькія вочкі.
    — Па кубельцу, брат, будзя... — прашаптаў высокі, ціха здымаючы з плечука сумку і апускаючы яе долу. — Так што не лгалі людзі, бачылітакі...
    Губаты ўсё стаяў і пазіраў, здзіўляючыся, што самі нарэшце ідуць да яго людзі, углядаюцца; ён пачуў пагрозлівы парахавы пах са ствалоў, але не збаяўся, помніў, што яшчэ чуйней пахла і леснікова стрэльба, якая ніколі не зрабіла яму нічога благога.
    — Ээ, стралок! — грэбліва прашаптаў высокі мужчына меншаму. Ды ў цябе рукі калоцяцца і губы дрыжаць, як у зайца... To я пальну... Калі не ўкладу, то ты тады бі... — і паволі, стараючыся не шумець, не рабіць лішніх рухаў сцяў поўныя вусны, што яны пасінелі, прыціснуў прыклад да плечука, прыплюшчыў левае вока, паварочваючыся сам і ведучы ў яго бок ствалом.
    Губаты дажаваў лісце, губляючы долу зялёную сліну, хацеў падацца адгэтуль і толькі сабраўся адводзіць галаву, як на міг пачуў што нешта моцна ляснула, а пасля асляпіла, зваліла з ног, і больш ужо ён нічога не мог уцяміць: яго ахутала глухая цемната...
    1976
    ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
    (1948—1988)
    ЗОРНАЯ ПАЭМА
    Мой родны кут, як ты мпе мілы...
    Якуб Колас
    1
    Светла. Птушынай радні адгалоскі.
    Травы ў празорай pace.
    Як скарачаецца шлях мой у вёску! — Нібыта вецер на крылах нясе.
    Што там сягоння ў сусвеце і ў свеце: Войны? Радзіны? Салют?
    Сэрцу збалеламу ёсць на прыкмеце Белабярозавы кут.
    Шчодра ў барозны засыпаны зёрны.
    ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
    937
    Вечнасць пульсуе быстрой.
    Я развінаю дасвецце 1
    А зоры — КожнаяІ — ветлай сястрой.
    Вокнаў ліштва2 і варотцаў узоры, — Край на умельцаў багат.
    Свецяць на хатах фанерныя зоры — Душы Айчынных салдат.
    У гэтай зямной і зялёнай купелі, Дзе і казюрка да сонейка мкне, Татачка, нагаварыцца не ўспелі!
    3 помніка ты усміхаешся мне. Полем сівых перапёлак і бою Ходзіць балюча — ахоўны твой цень, Толькі душа скаланецца ад болю: Жыта на мінах дагэтуль расцеі Дзятлікурач і вавёрачка рыжая, Вецер гаркавы, як пах буякоў3.
    Можа,
    хоць тут ані згадкі пра хіжасць4 I дэмагогію спрытных дзялкоў...
    Зоры лясныя і зоры азёрныя! Цягнецца ў неба любові вярста. Сына вязу, каб спрадвечнае, чорнае Працы, як дзед яго, мужна спытаў. Сцежка ў маленстве віруе, вяртаецца Між курганоў і шчымлівых бяроз. Усё, што забылася — успамінаецца I адгукаецца ў сэрцы да слёз.
    Цёплымі промнямі дзень запарушаны. Чуйнай зязюляй аклікнецца бор.
    ...Сад мой дзіцячы — калючая груша, Бабка Луцэя ды сіні прастор.
    Пахне аерам на сёмуху5 ў хаце, Ранак стрыжэ растрывожаны стрыж. Будзіць на зорцы, шкадуючы, маці: «Ягады, дзетка, няўзгадкі праспіш». Першым сярпочкам парэзаны пальцы (Доўга той боль заглушыць не магу!), Жартачкі горкія: шустрыя мальцы У інваліда сцягнулі «нагу».
    Думаю: як жа ён будзе, збалелы? Стане як потым ступаць на зямлю? Толькі смяецца баец асівелы: «Лепшую заўтра, паганцы, зраблюі» Нібы снапкі на падлозе паснулі Дзеці, хоць стол іхні — гол як сакол.
    Пяцера сірат у цёткі Настулі, Цётка Настуля — жняярка і вол.
    Дасвёцце — час псрад світавпем.
    Ліштва — тут: пакладная, звычайна фігурная планка вакол дзвярпога праёма.
    Буяк — кустовая нізкарослая ягадная расліпа сямейства бруснічпых, якая расце ў нізкіх лясных мссцах.
    Х'іжасць — тут: прапіасць.
    Ссмуха — адпо са свят праваслаўнай царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (ііраз ссм тыдпяў) пасля Вялікадня.
    938
    ЯУГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
    Ды не сумуюць панікла вяскоўцы: У кожнага, нібы жарптушка ў душы, Чуеце? — сыплецца рэхам па вёсцы Грайкагармонік, хоць іскры тушы: Хлопцы ўсе гуляць ідуць, А мне нечага абуць: Лапці новыя згарэлі, I страхоўкі не даюць.
    ...Што ж там сягоння ў сусвеце і ў свеце?
    Кожная болька — радня.
    Новыя зрухі пайшлі ў сельсавеце, Хоць і Загразкіна ў ім старшыня. Час расхінае мярэжы1 і межы, Mae празорцаў сваіх, дактароў. Выраслі новыя ў вёсны катэджы Заміж былых агароджаўдвароў. Шыферам новая вёска накрыта, Мудрым нашчадкам спяваць ды расці!..
    3 гускамі век дажывае Харыта, У дом састарэлых не хоча ісці. Скажа паштарка мне ў ціхім дакоры, Нібы прад’явіць віну: «Дзеці рассыпаны, нібыта зоры, Згоркне — на неба зірну».
    Дзеці цярплівае маціпрыроды — Лёгкія мроі2, нязбытныя сны, — Хто нам пасведчанні жывёлаводаў Выдаў за клас выпускны?
    Ах, як разбегліся ўсе адмыслова
    Як найхутчэй зпад бацькоўскіх апек! Любім на словах. Бунтуем на словах. I славасловім праграмны наш век. Цывілізацыі зорная з’ява
    3 векам раскошным ідзе неўпапад. Грукнула ў сэрцы глухая аб’ява На замяшчэнне вакантных «пасад»: 1. Старшыні (убытачнага калгаса) 2. Вартаўніка жывёлагадоўчай фермы — (хоць бы на час ацёлу кароў)
    3.	Клубнага работніка (які б разбіраўся не толькі ў замежным рэпертуары)
    4.	Прадаўца сельмага (які б падманваў пакупнікоў не больш хаця б чым на 1—2 кап.)
    5.	Конюха (які шануе жывёлу не менш, чым уласны аўтамабіль')
    6.	Механізатараў (6 чал.)
    7.	Даярак (8 чал.)
    8.	Даглядчыкаў цялят (4 чал.) 9	
    Прагне зямелька пляча абароннага, Просіць за бульбу, за лён і траву. Грэшна вініць мне кагосьці старонняга,
    Мярэжа — тут: тое, што сваім выглядам нагадвае сетку. Мроі — тос, што створана фантазіяй; мары, летуценні.
    ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ
    939
    Бо і сама без выгод не жывуі Сэрца ў бянтэжным адчаі зайшлося (Мушу радкі прыгадаць!), Толькі Лнэткам маім і Лнтосям Часу нямашка чытаць. Маміна доля з вайны калядуе, Але ні разу не ўчула я ўсхліп. Думная, чыстасардэчна бядуе: «Высах калодзеж, хоць жыта насып». Губы апёкшы на малацэ, Мовіць сівы засмучоны дарайца: «Бусел — ці чулі? — палюе на зайца! Скончыўся жабін канцэрт.
    A то дажджы я