• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская літаратура  Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Беларуская літаратура

    Адам Глобус, Міраслаў Адамчык

    Выдавец: Сучасны літаратар
    Памер: 1008с.
    Мінск 2004
    816.86 МБ
    тасная вайна паміж германскімі імператарамі Гогенштаўфенамі і папствам.
    I было ўсё гэта ў лета 6754е2 ад стварэння свету.
    1990
    1 Абодвага цсла — г. зн. мужчыны і жанчыны.
    2 Лета 6754с — 1246 год.
    НІНА МАЦЯШ
    929
    ЛІТАРАТАРЫ «КРЫНІЦЫ»
    НІНА МАЦЯШ
    (Нарадзілася ў 1943 г.)
    Я ВАС ЛЮБЛЮ
    Ha Ваша «ты» сказаць Вам «ты» не смею,
    I калі позірк позіркам злаўлю, Як птушанё, спалохана нямею. Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
    Святла, што падарылі, не растрачу.
    I шчырых слоў ніколі не згублю. ...Нашто журба у цёплых зрэнках Вашых?.. Я не кахаю Вас. Я Вас люблю.
    1970
    МАНАЛОГ КАХДНАЙ КАСТУСЯ КАЛІНОУСКАГА
    «...галубка... чарнабровая мая... мая галубка... галубка... чарнабровая мая... мая галубка...» О божухна неміласэрны!..
    Костусь!..
    He па свайму мяне абраў ты росту.
    He па свайму. Ты дужы. Я слабая.
    Ты смерць прыняў за ўвесь гаротны люд.
    А я адно табой была жывая.
    А мне адзіна ты быў сонцам тут.
    Цябе няма —
    і сонца мне пагасла.
    I не сарваць бязлітаснай пятлі Цяперка з долі і маёй уласнай, Як з долі нашай роднае зямлі.
    Шторанку б’юць па сэрцы барабаны: Я зноў на плошчы думкамі ў гурбе, Дзе ў кожным новым вязні дацкаваным Кат зноў і зноў, зноў вешае — цябе!
    Кастусь, Кастусь! Саколе мой адзіны... Паглянь зпад зорак на Варшаўскі шлях, Як тысячамі гоняць пабрацімаў
    На катаржную згубу ў кайданах.
    30 Зак. 49
    930
    НІНА МАЦЯШ
    Ты з імі, ў іх. Для іх ты быў — як з крыцы1 Са мною ж ты...
    «Марыська, заспявай
    Любімую маю, што пра ўдавіцу...»
    Цяпер яе галосіць цэлы край!..
    «Прывыкайце, чорны вочы, Адны начаваці:
    Няма майго міленькага, He з кім размаўляці.
    Няма майго міленькага,
    Няма гаспадара, Каму бы я пасцелечку Пухаву паслала...»
    Я знала: шчасце наша немагчыма, Пакуль лютуе самаўладства гнусь.
    Тваёй любоўю, верай і айчынай Адна была жанчына — Беларусь.
    Кастусь, Кастусь! Няўжо не збьшца мроі, Няўжо дарма жывіла люд яна:
    Каб не ўнямелай наймічкай —
    сястрою
    Суседкам стала наша старана?!
    Каб разам з імі знебыла галечу, Нароўні годна свой вяршыла лёс, Каб ані цар, ні пан не смеў калечыць Душы яе, аслеплае ад слёз.
    Так прадзірацца праз такія церні, Ускласці столькі жыццяў на алтар Свабоды —
    і няўжо з такога зерня He ўскаласуе годнай волі дар?!
    Гараць, гараць двары, сялібы, вёскі, Паўсюль балюе царскі глум і здзек, Сціскае грудзі пах крыві і воску, I ўжо няўцям, дзе звер, дзе чалавек...
    «Навярніся, мой міленькі, Ды з таварышамі, Калатніце міраедаў, Каб яны не ўсталі!..»
    He вернешся. I я ўжо не крануся Твайго крутога, мужнага чала.
    I ласкаю тваёй не загаруся.
    Адшчыравала радасці пчала.
    He разамкну няшчаднай скрухі кола.
    He адбаліць табой душа мая.
    He адгучыць ва мне твой сумны голас: «Галубка, чарнабровая мая...»
    Крь'іца — тут: жалеза.
    ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ	931
    Ён мой навекі — скарб пяшчоты гэтай, Што мне ў суцеху ў смерці вырваў ты. Хай над тваім апошнім запаветам Закаркалі ўжо груганы лухты, — Яшчэ не ўсе так подла, нізка ўпалі, Каб слаць цару халуйства адрасы;
    Яшчэ не ўсіх так моцна закавалі, Каб зноў не ўзняць сякеры ці касы;
    Яшчэ твой воблік родны Беларусі.
    Кастусь, мой Костусь, любы мой Кастусе...
    1987
    ГЕНРЫХ ДААІДОВІЧ
    (Нарадзіўся ў 1946 г.)
    ГУБАТЫ
    (Скарочана)
    X	1
    ...Ласяня, нечакана прачнуўшыся, пачула, што нехта сюды ідзе. Хоць яшчэ мала пражыло на свеце, але ўжо адчула, што гэта тупае не той малы, рудаваты, але шпаркі і спрытны, дужы ў нагах, з учэпістымі зубамі звер, які нядаўна, зваліўшы з ног, цяў яго за кумпяк, што цяпер абліваўся нечым цёплым і соладка пахкім ды балюча ныў. Той звер падпоўз зусім нячутна, насупраць ветру, а пасля, як яно крыху адстала ад маці, неспадзявана выскачыў зза кустоў, збіў з ног; тым болей гэта ішла не лёгкая даўгахвостая знаёмая ліса, якая часта блізка падыходзіла і доўга пазірала на іх, дужую маці і яго — свавольніка, і не баязлівы заяцсусед, не бураваташэры, з белаю мызаю барсуквалацуга, якіх маці ніколі не баялася і не адганяла, якія любілі пастаяць ля іх і самі пасля адыходзіліся. Валокся нехта цяжка, ломячы галінкі і парыпваючы, тупаючы; а пасля, калі гэтыя шаргавітыя крокі пачуліся зусім блізка, хтосьці, рассякаючы паветра, лёгка шуснуў сюды, да ягонай схованкі — пад густы лазовы куст, — і ласяня, адплюшчыўшы вочы, са страхам убачыла праз папаратныя камлі амаль гакога ж невысокага, толькі другога колеру — не рыжаватага, а чорнабелага — звера, які нядаўна разарваў яго сцягно.
    Стомленае, аслабелае ласяня не магло ўжо ўцякаць, яно толькі торгнулася, крышку праехаўшы ўперад на складзеных пярэдніх наг^х і жываце, і зноў заплюшчыла вочы, чакаючы ўдару, за якім ягонае цела зноў ірвануць вострыя клыкі, — адчуваючы, як зайшлося ад страху сэрца, шурхне, збягаецца і халаднее скура. Звер, які чамусьці амаль не пахнуў лесам, дзікім сіверам, ператраўленым пахам дзічыны, а меў нейкія чужыя, як палявыя, пахі, не накідаўся, а патаптаўся паблізу, нават не датыкаўся, а пасля залівіста, аж заклала ў вушах, забрахаў.
    I праз брэх чуваць было, што гучныя крокі ўсё прыбліжаліся, цяжэлі, ад іх аж пачало, здаецца, бухаць у вушах; нарэшце заціхлі, у гэтую хвіліну змоўк і брэх — і спачатку халодны цень, а пасля і нешта вялікае, пахкае і лесам, дымам, смалою, і гэтым чорнабелым зверам, і яшчэ нечым зусім не звярыным, не дзікім, прысела над ім, мякка лэпнула па здаровым сцяпіе, ад чаго ласяня ўздрыпіула, моцна заплюшчыла вочы і адчувала: ну, вось і няма сіл уратавацца, вось і 'прыйшла смерць!.. I яно абыякава падумала: што будзе, хай тое і будзе. Ад слабасці і адчаю апала галава, тыцнулася зубамі ў зямлю, аж забалелі губы і набілася ў рот сырога пяску.
    Яно плюшчыла вочы, аж уздрыгвалі бровы, сціскалася ў камячок, чакаючы ў любое месца цела балючага ўдару, але ўдару не было. I тады яно з цяжкасцю адплюшчылася і як скрозь вілыотны туман, відаць, праз слёзы, убачыла, што сядзіць каля яго на каленях не
    932	ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ
    вядомы яму звер, трымаючы пярэднія ногі з доўгімі пальцамі высока над зямдёю. I гэтыя ногі, і твар звера былі белыя, зусім без шэрсці, добра кранутыя загарам. Доўгая шэрсць была толькі на круглай галаве з высокім белым ілбом.
    — Дальбуг, плача пачалавечаму... — са здзіўленнем пачулася ад таго, і ласяня ўспомніла, што і ў лесе, і за лесам, за рэчкаю, ужо не раз чула такія далёкія гукі, і здзіўлялася, які ж звер іх вымаўляе, хацела пачуць лепш, убачыць таго, але маці зводзіла падалей, балюча таўхалася, каб яно ніколі не імкнулася ісці на гэтыя галасы, і вось яно цяпер пачула, убачыла, хто так гукае (пачула, але нічога не разумела, як не ведала, што гэта ніякі не звер, а чалавек, і не абыякі чалавек, а тутэйшы ляснік).
    — Ну, што з табою, маё цялятка? Ножку зламала, гойсаючы, ці матка цябе кінула?.. — і яшчэ рукою палэпаў яго па спіне, ад чаго яно зноў заплюшчылася, задрыжала, сціснулася.
    Той раптам, як толькі даткнуўся да раны, адхапіў — як ад агню — руку, што стала чамусьці чырвонаяркай, абцёр яе аб зямлю.
    — Ды вось яно што!.. — усклікнуў. — Ваўке цябе парвалі... Беднае ты маё, бязвіннае...
    I ён хуценька ўстаў, нарваў паблізу травы і ёю, прыціскаючы, выцер ніжэй раны, кінуў убок, зноў вырваў і працягнуў жмут да калена — услед за яго рухам нага запякла, зайшлася ад болю. Адляцелі і зазвінелі мухі.
    — Трэба ратаваць цябе, цяля маё, — сказаў ляснік, падсунуў пад жывот ласяняці спачатку адну, а пасля і другую руку, падцягнуў, выносячы зпад куста, пасля падкінуў; высока падняў, што ў ласяняці не толькі абвіслі доўгія белаватыя ногі і не маглі дастаць зямлі, але і закружылася ад непрывычкі галава, і панёс, блытаючыся ў роснай папараці, што па грудзі рабіла вільготнай яго вопратку.
    Паперадзе іх пабег сабака — падаўся не скачкамі, аж выцягваючыся, як беглі сёння ваўкі, а задрабязіў, часта прыпыняючыся і нюхаючы зямлю: там, прыходзячы з поля, жылі мышы, рыўся, выварочваючы чорнажоўтыя купіны, стары крот.
    За драбналессем, якое ўжо высыхала ад ранішняга, але вельмі цёплага сонца, пачалося знаёмае канюшыннае поле, дзе ласяня з маці не раз ласаваліся смачнаю травою, а калі не было надта горача, то і ляжалі, адпачывалі, напіўшыся вады ў блізкай рэчцы і вяртаючыся ад яе ў лес.
    Хутка яны падышлі да зарослай кустамі, аерам старой рэчкі, дзе закіданая гніллём вада была нясмачная, абагнулі яе і апынуліся ля амаль безбярэжнай, стромкай новай рэчкіканавы, за якой — у цемнаватай зелені і сярод мноства дамоў — чуліся тыя знаёмыя галасы. Яны з маці часта стаялі тут, на беразе, і з вялікай цікавасцю глядзелі туды, гадаючы, што там за жыццё...
    3
    Прайшло некалькі тыдняў.
    Ласяня акрыяла, падужэла, пачула, што ў яго залячылася рана — спачатку зацягнулася цвёрдаю, тоўстаю, бураю ад крыві нарасцю, а пасля гэтая нарасць пачала сушэць, свярбець і адлушчвацца ды абвісаць.
    У падпаветцы — на ахацку сена — яно спала ноччу, а днём гуляла па двары, пазнаёмілася з усімі яго населыйкамі. Палюбіла шчыра гаспадара, добрага і спагадлівага чалавека, мірна ўжылася з таварысцкім сабакам, са свавольнікам цялём, амаль равеснікам, з якім гойсала па двары; з катом, з курамі — драбнатой — яму было нецікава, і яно без ніякай злосці, толькі дзеля жарту не адганяла тых, а наўмысна бегала за імі, нясмелымі, пудкімі, бачачы, як яны баязліва ўцякаюць, і гаспадар, заўважыўшы гэта, у першы раз накрычаў, кажучы, што ката чорт не возьме, а вось курэй не трэба гэтак палохаць: яньі і пер’е губляюць, і «адбіваюцца», не нясуцца. 3 вялікай — амаль з ласіху — каровай адразу ж, у першую хвіліну сустрэчы, ніякага сяброўства не выйшла: яно памкнулася да яе, да вымя, пачуўшы пах малака, але тая балюча трэснула задняю нагою, і яно, плачучы ад болю, больш не падышло да яе, як і тая ганарліва не звяртала ніякай ўвагі.
    Найбольш ласяня пасябравала з гаспадаровымі дзецьмі — з хлопчыкам і дзяўчынкаю. Яно не ведала, каго больш з іх любіла. Відаць, абаіх пароўну. 3 імі яно і дурэла, бегала па двары, брала з іхніх рук смачны хлеб, салодкія цукеркі і пернікі, ад іх яно атрымала смешную, нават дураслівую мянушку — Губаты.
    Прыдумаў гэта хлопчык. Усё дзівіўся, што ў яго, ласяняці, такая гарбатая морда, абвіслая верхняя губа, а пасля і выдумаў: «Губаты!» Падклікалі яго адным з цялём клічам: «Цяляцяля! — а мянушку вось далі такую.
    ГЕНРЫХ ДАЛІДОВІЧ	933
    Спачатку называлі так дзеці, а пасля пачалі гэтак падклікаць і сталыя.
    У адзін з апошніх летніх дзён, у яшчэ раннюю, сівую ад туману раніцу, да якой яго рана стала цвёрдай, зарубцавалася, ужо не трэскалася і не балела, толькі крышачку саднела, хоць так і не зарасла шэрсцю, чамусьці зрання прынес яму вядро з пойлам не босы, яшчэ заспаны хлопчык, а сам гаспадар. Ён быў ужо ў аброшаных кірзавых ботах, старым пінжаку, на плечы якога начаплялася шмат лясной павуціны, і ўвесь ён пахнуў вільготнымі грыбамі.
    Прынёс па паўвядра пойла яму і цяляці, якое сёння чамусьці ўсё яшчэ не выводзілі ў поле і з якім яны дасюль елі з цабэрка свежую траву.
    Хлопчык заўсёды стаўляў перад ім вядро, апускаў у яго руку, і Губаты, ловячы пальцы, хлябтаў смачнае цёплае пойло, а пасля ўжо языком вылізваў наліплае да дна салодкае цеста. Цяпер Губаты тыцнуўся ў вядро, шукаючы мяккіх пальчыкаў, абліў да вачэй морду і, нічога не абмацаўшы, не мог піць, толькі выплёхваў усё долу.
    Ляс