Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
6—10 красавіка 1927 г. адбылася V пашыраная сесія Усесаюзнага савета калгасаў. У яе рашэнні паведамлялася, што агульнае кіраўнійтва арганізацыяй калгасаў у СССР будзе і надалей ажыццяўляцца Усесаюзным Саветам калектыўных гаспадарак, аўсаюзныхрэспубліках — калгасныміцэнтрамі, якія афармляліся ваўстаноўленым парадку. Калгасцэнтры ствараліся ў РСФСР, УССР, БССР і Узбекскай ССР. У сваёй дзейнасці яны павінны былі абапірацца на саюзы сельскагаспадарчай кааперацыі, секйыі, бюро і іншыя аб’яднанні калгасаў [28, л. 22].
Рашэнне аб утварэнні цэнтральнай секцыі калгасаў пры Белсельсаюзе (з 1928 г. Калгасцэнтр) былопрынятаўліпені 1927 г. камісіяй Эканамічнай нарады пры CH К БССР, а першыя пасяджэнні яе праўлення адбыліся ўжо ў кастрычніку гэтагажгода [29, 30, л. 236—247], Напрацягу 1927/28 гаспадарчагагодасістэма арганізацыйнага кіраўніцтва калгасамі будавалася наступным чынам: агуль-
нае прадстаўніцтва інтарэсаў калектыўных гаспадарак Беларусі ажыццяўлялася Калгасцэнтрам і акруговымі калгаснымі секцыямі пры сельсаюзах; на месцах дзейнічала 20 самастойных аб’яднанняў калгасаў, якія арганізоўваліся для паляпшэння агратэхнічнага абслугоўвання і стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі [31, л. 13, 14; 32, л. 8, 9|. Секцыя калгасаў пры Белсельсаюзе не змагла наладзіць нават абследаванне калектыўных аб’яднанняў, абмежаваўшы сваю дзейнасць пісьмовымі ўказаннямі акруговым секцыям калгасаў. He было арганізавана агранамічнае абслугоўванне калектыўных гаспадарак, заставалася нізкай аплата працы кваліфікаваных аграномаў 133, с. 14]. Інструктаванне калгасаў мела эпізадычны характар, да таго ж інструктары, якія абследавалі іх, «мелі справу звычайна толькі са старшынёй, a члены калектыву нічога не ведалі аб тых заўвагах, якія рабіў той, хто інструктаваў». Становішча ўскладнялася наяўнасцю саперніцтва ў працы паміж аграперсаналам зямельных органаў і Белсельсаюза [33, с. 84].
Сур’ёзныя рознагалоссі ўзніклі паміж Наркамземам БССР і Праўленнем Белсельсаюза ўлетку 1928 г. пры абмеркаванні Палажэння аб раённым аграноме. Праўленне Белсельсаюза настойвала на тым, каб заснаваны інстытут раённай аграноміі засяродзіў ўвагу на спецыяльных вытворчых відах сельгаскааперацыі. Меркавалася, што калгасы на той момант у больш ці менш дастатковай ступені былі забяспечаны абслугоўваючым персаналам. Наркамзем пярэчыў такой пастаноўцы пытання [34, л. 190], Гэта паскорыла арганізацыйнае размежаванне. 25 жніўня 1928 г. у ЦК КП(б)Б фракцыяй Праўлення Белсельсаюзабыла накіравана тэлеграма, у якой запытваўся дазвол на стварэнне «Беларускага калгаснага саюза з тым разлікам, што II Усебеларускі з’езд калгасаў канчаткова вырашьшь дадзенае пытанне» [34, л. 2011. На гэтым з’ездзе ў кастрычніку 1928 г. разгарнулася дыскусія па пытанні арганізацыйнага кіраўніцтва калгасным будаўніцтвам. Некаторыя дэлегаты паставілі пад сумненне неабходнасць залішняй (на іх думку) цэнтралізацыі і прапанавалі засяродзіць арганізайыйна-гаспадарчае абслугоўванне калектыўных гаспадарак на раённым узроўні, каб звязаць работу саматужных аб’яднанняў, раённых аб’яднанняў і раённых крэдытныхтаварыстваў [35, с. 29, 30], Аднак большасць удзельнікаў з’езда падтрымалі прапанову аб арганізацыі цэнтральнага і акруговых саюзаў калгасаў [35, с. 21].
14 лістапада 1928 г. было зацверджана Палажэнне аб структуры апарату Усебеларускага саюза сельскагаспадарчых калектываў, машынных і меліярацыйных таварыстваў (Белкалгассаюза). У адпаведнасці з ім утвараліся сакратарыят і 4 аддзелы [36, л. 95].Саветі ПраўленнесаюзавыбіралісяУсебеларускімз’ездамсельскагаспадарчых калектываў, які з’яўляўся вышэйшым органам Белкалгассаюза 136, л. 109]. На месцах арганізацыйнае афармленне новай структуры кіравання моцназацягнулася [37, с. 3571. Згодназпастановай СНК Беларускай ССРзабеспячэнне цэнтральнага апарату Белкалгассаюза ажыццяўлялася з Дзяржбюджэту цалкам, аакруговых саюзаў — 50 %. Астатнія 50 % фінансавалісязмясцовагабюджэту і шляхамадлічэнняўустаноўсістэмысельгаскааперацыі [38, л. 11; 26, л. 59], Стан калгасаў, безумоўна, патрабаваў дапамогі з боку дзяржавы. Аднак органы
кіравання калектыўнымі гаспадаркамі не залежалі ад вынікаў гаспадарчай дзейнасці кіруючых імі аб’яднанняў, што ва ўмовах цэнтралізаванага размеркавання крэдытаў, сельскагаспадарчай тэхнікі і іншых сродкаў мела негатыўныя наступствы. На 2-м Усебеларускім з’ездзе калгасаўпрадстаўнікі змесцаўадзначалі, што збыт калектывамі некаторай часткі прадукцыі праз прыватны гандальбыўзвязаны перш за ўсё з дэфіцытам на шэраг тавараў і паслуг [35, с. 28]. Па меры абмежавання гэтых сувязей і ростам аб’ёмаў кантрактацыі, якая набывала абавязковы характар, калгасы апынуліся ў поўнай залежнасці ад вышэйстаячых органаў.
Кіраўніцтва акруговых саюзаў ужо з самага пачатку сваёй дзейнасці выявіла імкненнедаўмяшання ваўнутраныя справы калектыўныхгаспадарак [39, л. 10|. У метадах кіравання калгасамі істотных змен не адбылося, бо саюзы былі ўтвораны на аснове штатных работнікаў секцый акрсельсаюзаў сельгаскааперацыі. У іх абавязкі па-ранейшаму ўваходзіла складанне шматлікай справаздачнасці, формы якой штогод змяняліся. Як зазначалася ў друку, інструктары і збор матэрыялаў для справаздач часцяком перадаручалі раённым аграномам, чым, уласна, і абмяжоўваліся іх камандзіроўкі ў калектыўныя гаспадаркі 140, л. 4381.
На пачатку 1929 г. Белкалгассаюзам прымаецца рашэннеабстварэнніўакруговых саюзах калектыўных гаспадарак штату раз’язных інструктараў-аграномаў [41, л. 42], Прадстаўнікі змесцаўна 2-йсесіі Саветарэспубліканскагасаюзазвярталі ўвагу на тое, што дзейнасць гэтых інструктараў набыла гастралёрскі характар. Яны заклікалі не ствараць новых начальнікаў над калгасамі, а наблізіць аграномаў да калектываў, паставіць аплату іх працы ў залежнасць ад гаспадарчай дзейнасці калгасаў. Дэлегаты сесіі настаялі на папраўцы да рэзалюцыі, куды ўнеслі пункт, накіраваны супраць адміністравання ў кіраўніцтве калектыўнымі гаспадаркамі, якое выяўлялася ў абавязковым зацвярджэнні акрсекцыямі прыёму і выключэння членаў агульнымі сходамі калгасаў 142, л. 53, 561.
Але факты ўмяшання ва ўнутраныя справы калектыўных аб’яднанняў мелі масавы характар. На прыкладзе Мінскай акругі можна бачыць, што праўленні акруговых секцый і саюзаў калектыўных гаспадарак разглядалі на сваіх пасяджэннях не пытанні паляпшэння арганізацыйна-гаспадарчага абслугоўвання калгасаў, а стан іх унутранага распарадку. У выніку кіраўнічыя органы змагаліся адміністрацыйнымі мерамі не з прычынай адмоўных з’яў у жыцці калектыву, а з іх наступствамі. Так, рэкамендавалася «знішчыць наём працоўнай сілы і парабчанак у бліжэйшы час і папоўніць склад арцелі да 20 сем’яў, а таксама ўсе лішкі прадукцыі рэалізоўваць выключна праз кааперацыю» [43, л. 8, 121. Было прапанавана паставіць пытанне перад пракуратурай аб прыцягненні членаўарцелі «Колас» і шэрагу іншых калектываў да адказнасці за зрыў падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі і невыкананне дырэктыў аб зборы попелу [43, л. 58, 59]. У некаторых выпадкахуказанні мелі характар непасрэднагаўмяшальнішваўгаспадарчыя пытанні. Савету камуны «Чырвонае знамя» прапаноўвалася «адмяніць сваё рашэнне аб увядзенні двухразовага даення кароў і не пазней 15 кастрычніка 1928 г. устанавіцьтрохразовае даенне кароў» [43, л. 9]. Прыклады адміністравання аналагічнага характару ў дачыненні да калгасаў можна вызначыць і ў дзейнасці іншых
акруговых калгассекцый і саюзаў [44, л. 1,5, 6; 45, л. 114, 115; 46, л. 1; 47, л. 13], На 2-м Усебеларускім з’ездзе калгасаў падкрэслівалася неабходнасць дэцэнтралізацыі ў справе кіравання калектыўнымі гаспадаркамі, але гэтыя галасы ўжо не былі пачутыя [48, л. 239—242],
Арганізацыя калектыўных гаспадарак бядняцкімі слаямі вёскі акрэсліла тое, што ў складзе непадзельных капіталаў калгасаў у 1929 г. 87,6 % складала дзяржмаёмасць, перададзеная калектыўным гаспадаркам. Адлічэнні калектываўскладаліад 10да 12,5 %, заўважнай стала тэндэнныя максімальназмяншацьадлічэнні ў непадзельны капітал. Такая акалічнасць давала значную падставу чыноўнікам ад кааперацыі для адміністравання і камандных метадаў арганізацыі работы [49, л. 148], Ва ўмовах хранічнага недахопу кадраў ужо ў гэты перыяд назіралася практыка, калі асобных кіраўнікоў, што не спраўляліся са сваімі абавязкамі, назначалі старшынямі калгасаў [50, л. 141],
У 1928 г. адбываецца размежаванне калектыўнага гаспадарання і кааперацыі, што мела аднолькава адмоўныя наступствы для гэтых форм мадэрнізацыі вёскі, перадвызначыла паступовы адрыў кіраўнічых структур ад патрэб калектыўных гаспадарак, падмену імі функцый дзяржаўных органаў. Ужо ў канцы 1920-х гг. калгасамі быў канчаткова страчаны адзін з асноўных прынцыпаў кааперацыйнага будаўніцтва — самакіраванне. Індывідуальная сялянская гаспадарка з’яўлялася не самым зручным аб’ектам для камандавання і адміністравання, хоць і адчувалатакоеўздзеянне. Калгасыжякабагуленыя прадпрыемствы, наадварот, апынуліся пад моцным ціскам. У такіх умовах курс на суцэльную калектывізацыю прадугледжваў пачатак афармлення адміністрацыйна-каманднага кіравання ў цэласную сістэму, а яго фарсіраванае ажыццяўленне паскорыла і паглыбіла працэс.
На мяжы 1920—30-х гг. быў задзейнічаны той жа механізм мадэрнізацыі, што і ў 1917— 1920-хгг.: механізм класавай барацьбы. Партыйны апарат, які (як калісьці на франтах вайны) быў падрыхтаваны выконваць задачы без аглядкі на страты ў максімальных формах і тэрмінах. Частка партыйцаў разглядала калектывізацыю ўвогуле якчарговы этап новай сялянскай рэвалюцыі і заяўляласялянам: «...прыйшоўчас васрэзайь, і калі вы неўступіцеўкалгас, то васусіхперарэжам...» [51, л. 4], Пры гэтым удачыненні дасябе новыя выканаўцы патрабавалі норм элементарнай партыйнай дэмакратыі. Калектывізацыя стварыла шырокі пласт незадаволенасці партыйнай наменклатуры, што ў далейшым перадвызначыла рознага кшталту «чысткі» як формы барацьбы супраць такой незадаволенасці. Вядомы некалькі выступленняў супраць спроб цэнтральных улад манеўраваць без узгаднення з шэраговымі партыйнымі арганізацыямі. Адным з самых вядомых фактаў супрацьдзеяння імпульсу, закладзенаму ў артыкуле 1. В. Сталіна і Пастанове ЦК УКП(б) ад Юсакавіка 1930 г., стаўзварот Шклоўскага райкамабальшавіцкай партыі. Такіх абурэнняў было шмат, аднак не ўсе партыйныя арганізацыі адважыліся на адкрытую форму незадаволенасці. Яна выяўлялася ў фактах утойвання пазначаных вышэй дакументаў цэнтральнага кіраўнінтва. Падобныя настроі былі характэрныя нетолькі для партыйцаў, аўвогуле для батрацка-бядняцкіх груп. Між тым імклівае развіццё краіны патрабавала хуткай рэакцыі партыйна-савецкага