Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
I ўсё ж калі разважлівая Кліо пераўтвараецйа ў сварлівую Ксанціпу, то тыя, хто ведае гісторыю выключна па падручніках, толькі раздражняюцца ад яе супярэчнасцей. У такім выпадку, колькі б мы, падобна вучням Сакрата, не апраўдвалі яе, гісторыя не зможа стаць настаўніцай жыцця. Безумоўна, розныя метадалагічныя падыходы застаюцца. Можна згадзіцца з В. М. Шутавай, што «постмадэрн — гэтааб’ектыўная рэальнасць» 117, с. 34]. «Традыцыйным» гісторыкам не патрэбна спяшацца адкідваць напрапоўкі заходнееўрапейскай гістарыяграфіі і сваіх калег-гуманітарыяў, а прыхільнікі новых школ павінны ўлічваць сваю спадчыну і з павагай ставіцца да папярэднікаў. Вядомы расійскі крыніцазнаўца I. Д. Кавальчанка ў апошнім апублікаваным пры жыцці артыкуле падкрэсліваў, што «характарыстыка сутнасці тых ці іншых грамадскіх адносін на аснове той ці іншай тэорыі заўсёды справядлівая толькі ў пэўных гістарычных граніцах...» і адначасова настойваў на неабходнасці «сінтэзу ідэй і метадаў», а не механічным адкідванні адных і замене іх іншымі [ 18, с. 457]. Падсумоўваючы свой жыццёвы вопыт, Іван Дзмітрыевіч адзначаў: «Пры вывучэнні грамадска-гістарычнага працэсу ваўсіх яго праяваху цэнтры ўвагі павінен быць чалавек» [ 18, с. 458]. У гісторыі складана «шукаць праўду» менавіта таму, што ў ёй дзейнічалі людзі са сваімі памкненнямі і інтарэсамі.
Шматколернасць гісторыі традыцыйна дэманструецца дэталёвым даследаваннем сацыяльнай структуры насельнійтва ў сукупнасці ўсіх элементаў, у дынамі-
цы яе развіцця як цэлага. Нярэдкай для гістарыяграфіі з’явай стала тоеснасць «вёска-сялянства». Большасць даследаванняў па аграрнай гісторыі акрэслівае ў якасці аб’екта вёску. У традыцыйным разуменні «вёска» — невялікі населены пункт, жыхары якога займаюцца пераважна сельскай гаспадаркай. Вёска — «сельскае паселішча», у другім значэнні — «сельская мясцовасць або жыхары вёскі, сялянства, вясковае насельніцтва» [19, с. 486]. Да другой паловы XX ст. яна з’яўлялася асноўным тыпам паселішча ў Беларусі, які супрацьпастаўляўся мястэчку і гораду. У «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» пазначана, што тэрмін «вёска» паходзіць ад старажытнаславянскага «в'Бсь». Такое ж сцвярджэнне знаходзім у «Этымалагічным слоўніку беларускай мовы», складальнікі якога прыводзяць прыклады адпаведнікаў не толькі ў славянскіх, але і іншых індаеўрапейскіх мовах у сэнсе «дом, жыллё» [20, с. 121|. Але ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» тэрміна «вёска» мы не сустрэнем. Ён вызначаўся ў часы ВКЛ праз «сяло», зрэдку ўжываўся тэрмін «весь» [21, с. 406; 22, с. 154].
«Сяло» ўвогуле распаўсюджаная назва сельскага паселішча ва ўсходніх славян. Дарэчы, «Село» — украінская ілюстраваная газета для вяскоўцаў, якая была заснавана па ініцыятыве М. Грушэўскага ў 1909 г. у Кіеве. Адпаведна, калі мы хочам падкрэсліць род заняткаў, то ўжываем тэрмін «сяляне» («сельская гаспадарка»). Але з часу распаўсюджвання тэрміна «вёска» ў другой палове XIX—XX ст. ён стаўужываццаў больш шырокім сэнсе, ахопліваючы нетолькі ўсе віды пастаянных паселішчаў, жыхары якіх займаюцца сельскай гаспадаркай, але і ўвесь комплекс сацыяльна-эканамічных, культурна-бытавых, прыродна-геаграфічных асаблівасцей іўмоўжыцця [23, с. 136]. Паняцйеж«сяло»часцей вызначала вялікую вёску, адміністрацыйны і гаспадарчы цэнтр для навакольных паселішчаў (у Расійскайімперыі — паселішчазцарквой) |24,с. 447]. Насельніцтвавёскі,такім чынам, — і сяляне, і сельскагаспадарчыя рабочыя, і іншыя людзі, якія арганізуюць ці забяспечваюць працу ў галіне сельскай гаспадаркі, палявання, пчалярства, рыбалоўства і г. д. Пры ўсім тым, што ў сярэдзіне 1920-х гг. больш за 90 % вяскоўцаў былі занятыя пераважна ў сельскай гаспадарны, нельга пакідаць паза ўвагай саматужнікаў, настаўнікаў, аграномаў, а таксама тых, хто быў заняты ў фабрычна-заводскай вытворчасці ці на калгасна-саўгасных прадпрыемствах, на транспарце. Сацыяльная стратыфікацыя насельніцтва вёскі на працягудаследуемага перыяду толькі ўскладнялася.
Нават павярхоўны позірк на гістарычнае поле замежжа дазваляе заўважыць яшчэ адну асаблівасць: амаль татальную распрацоўку матэрыялаў у архівасховішчах і публікацыях. Менавіта ў такіх умовах адбываецца пошук замежнымі навукоўйамі новых ракурсаў даследавання ўжо вядомых, даўно апісаных і вывучаных крыніц. Уключэнне ж гісторыкаў краін былога СССР у навамодныя пошукі адбываецца ва ўмовах, калі істотныя комплексы крыніц па гісторыі мадэрнізацыі вёскі яшчэ не ўведзены ў навуковы зварот. Па-за разглядам беларускіх гісторыкаў застаюцца статыстычныя крыніцы па гісторыі беларускай вёскі міжваеннага часу, а таксама шматлікія публікацыі крыніц па гісторыі сялянства 1920— 30-х гг. [25—271.
Узбуйненая БССР (1924 і 1926 гг.), якая тэрытарыяльна акрэслівае межы вывучэння, вызначаецца не толькі падабенствам сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця ў міжваенны перыяд, але і сходнасцю папярэдняга гістарычнага развіцця. Перыяд 1921 — 1939 гг., мабыць, адзін зсамыхцікавыхдля вывучэння з пункту гледжання наяўнасці і рэалізацыі самых розных альтэрнатыў. Ён стварае шырокае поле для кампаратыўных аспектаў. Вельмі цікава прасачыць і развіццё тых ці іншых форм калектывізацыі ў 1920-я і 1930-я гг., спецыфіку іх развіцця ў БССР.
Актуальнасцьтэмы акрэсліваецца і недастатковай распрацаванасцю шэрагу тэарэтычных і прыкладных праблем мадэрнізацыі другой паловы 1920-х — пачатку 1950-х гг. у СССР, якую называюць то сталінскай, то савецкай. Нярэдкім з’яўляецца меркаванне аб пераўтварэннях мяжы 1920—30-х гг. як «рэвалюцыі зверху». Тэрмін «мадэрнізацыя» савецкімі гісторыкамі не выкарыстоўваўся. Аднак усе даследчыкі амаль адзінадушныя ў сцвярджэнні, што калектывізацыя перадвызначала кардынальныя і даволі імклівыя змены ва ўсіх сферах жыцця сялянства. Па меркаванні класікаў сацыялогіі, паслядоўнасць падзей не з’яўляецца рэвалюцыяй, калі ў ёй не прысутнічае масавы сацыяльны рух [28, с. 568], Калі ж гаварыць аб спробах рэформ, то толькі ў дачыненні да новай эканамічнай палітыкі. Дарэчы, на працягу 1920—30-х гг. змяняліся змест і сутнасць паняцця «калектывізацыя».
Працягласць і сістэмнасць пераўтварэнняў падкрэсліваюць звычайна праз ужыванне тэрміна «трансфармацыя», якая разумеецца як «узаемазвязаныя рэвалюцыйныя і эвалюцыйныя змены эканамічных, сацыяльных і палітычных структур грамадства...», уключае акрамя інстытуцыянальна рэгулюемых дзеянняў новыя з’явы ў матывацыі і эканамічных паводзінах, калі змяняюцца не толькі нормы (прававыя і іншыя), але і сацыякультурная, а таксама тэхналагічная структура грамадства [29, с. 12,13]. Калідзякуючы працы вядомагасацыёлагаА. М. Данілава «Пераходнае грамадства: праблемы сістэмнай трансфармацыі» [30] тэрміналогія трансфармацыі ўбеларускай навуковай літаратуры ў пэўнай ступені распрацавана, то паняцйе «мадэрнізацыя» ў «Беларускай энцыклапедыі» ў 18 тамах вызначана адным сказам: як «змяненне, удасканаленне, якое адпавядае сучасным патрабаванням», прыводзіцца прыклад «абсталяванне» [23]. У апошняе дзесяцігоддзе з’явіліся працы беларускіх гісторыкаў, дзе з выкарыстаннем тэорыі мадэрнізацыі даследуюцца працэсы, што назіраліся ў беларускай вёсцы на працягудругой паловы XIX — пачаткуXXст. [31, 32], Уякойступеніможнаразглядаць пераўтварэнні, што адбываліся ў аграрнай сферы Беларусі 1920—30-х гг. у распаўсюджаным ракурсе пераходу ад традыцыйнага да індустрыяльнага грамадства? Ці супрацьстаяць традыцыі пераўтварэнням і ці мае мадэрнізацыя нейкі ўніверсальны для ўсіх краін характар? Ці трэба разглядаць беларускую вёску 1920—30-х гг. як сістэму стабільную, што імкнулася да раўнавагі, і выкарыстоўваць агульныя сістэмна-структурныя тэорыі (напрыклад, функцыяналізм Т. Парсанса [33, с. 42])? Ці, улічваючы глыбіню і дынаміку трансфармацыйных працэсаў, аддаць перавагу Т. Піірайнену, які лічыў неабходным сканцэнтраваць да-
следчыцкі інтарэс на паўсядзённым жыцці звычайных людзей, выяўленні іх пэўных «стратэгій», якія яны выкарыстоўваюць, каб прыстасавацца да новых умоў жыцця [34]? Адказ на пастаўленыя пытанні патрабуе не толькі адпаведных тэарэтычных распрацовак, але і новага прачытання вядомых крыніц, а таксама звароту да новага факталагічнага матэрыялу. Патрэбна пашырыць поле гістарыяграфіі савецкай вёскі ў міжваенны час, не абмяжоўвацца пошукамі толькі беларускіх вучоных. Пры ўсёй спецыфіцы падзей, што назіраліся ў аграрнай сферы Беларусі, у СССР даследуемага перыяду існавалі і вырашаліся падобныя праблемы, прысутнічалі блізкія па сутнасці кірункі і падыходы ў палітыцы ўлад і адносінах вяскоўцаў да пераўтварэнняў.
Вёска значны час была (і застаецца) носьбітам традыцый, багатай і своеасаблівай культуры. He вывучаючы сялянства, яго гісторыю, нам будзе складана асэнсаваць сябе як народ, як нацыю.
БІБАІЯГРАФІЧНЫЯ СПАСЫЛКІ
1. Верт Н. Террор н беспорядок. Сталнннзм как снстема / пер. с фр. A. А. Пешкова. М. : Рос. полнт. энцнкл., 2010. С. 22.
2. Данйлов В. /7. Крестьянская революцня в Росснн. 1902—1922. Крестьяне н власть: матерналы конф. Москва; Тамбов, 1996. С. 4—23.
3. Протько Т. С. Становленне советской тоталнтарной снстемы в Беларусн (1917-1941 гг.). Мінск : Тесей, 2002. 688 с.
4. Бяспалая М. А. Беларуская вёска ў першыя гады нэпа (1921—1923). Мінск: Беларус. ун-ткультуры, 1999. 253 с. ,Янаж. Эканамічнае і сацыякультурнае развіццё беларускай вёскіўгады нэпа(1921 — 1927). Мінск : Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў 2009. 325 с.
5. Касцюк М. П. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. Мінск : Экаперспектыва, 2000.
6. СарокінА. М. Рэхаэпохі крайнасцяў: беларуская вёска: ад Дэкрэта да Кодэксааб зямлі (1917— 1990-я гады). Мінск : Права і эканоміка, 2005. 298 с. ; Сорокйн A. Н. йскушенне будутнм м урокн прошлого. Белорусская деревня: отДекретадо Кодекса о земле (1917—1990-е годы). Мннск: Право н экономнка, 2008. 426 с. (Сер. «Гуманнтарные наукн»).
7. Ходйн С. Н. Вернугься к цветному нзображенню: еше раз о наркоме Д. Ф. Пршцепове // Полнт. собеседннк. 1991. № 2. С. 12—15.
8. Марченя 77. А., Разйн С. Ю. Международный круглый стол «Крестьянство н власть в нсторнн Росснн XX века». Ч. 1//Власть. 2011. №8. С. 161-171.
9. Шмйдт С. О. О некоторых обтнх проблемах нсторнн нсторнческой наукя // Методологнческне н теоретнческне проблемы нсторнн нсторнческой наукн. Калнннн, 1980. С. 109—117.