Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
На мяжы XX—XXI стст. з’явіліся працы, якія асэнсоўвалі феномен савецкай гістарыяграфіі [101 —103], Аналізуючы асноўныя напрамкі даследаванняў савецкай вёскі між дзвюма сусветнымі войнамі ў параўнальна-гістарычным і рэгіянальным аспектах, можна не толькі пазначыць тэндэнцыі развіцця беларускай і постсавецкай гістарыяграфіі, асноўныя праблемы, але і пераемнасць вывучэння вёскі 1921 — 1939 гг., ролю вядучых вучоных-аграрнікаў у захаванні лепшых традыцый аграрнай гісторыі савецкага перыяду. За час існавання СССР было падрыхтавана некалькі пакаленняў высокапрафесійных даследчыкаў. Пры ўсім тым, што яны былі вымушаныя дзейнічаць пад уплывам ідэалагічнага ўціску, савецкіх гісторыкаў характарызуе высокі ўзровень акадэмічнай культуры. Што ж датычыцца беларускай савецкай гістарычнай навукі, то школа гісторыкаў-аграрнікаў — адна з самых знакамітых у СССР. Менавіта гэтыя аўтары, атрымаўшы доступ да новых крыніц і магчымасць больш адкрыта фарміраваць свае канцэпцыі, ужо ў постсавецкі час стварылі новыя значныя працы па гісторыі беларускай вёскі (М. П. Касцюк, A. М. Сарокін і інш.) [104—107],
У апошнія дзесяцігоддзі з’явіліся публікацыі, у якіх даецца спроба асэнсавацьэтапы і кірункі ў развіцці гістарыяграфіі савецкай вёскі [108—110], Нягледзячы на пэўныя разыходжанні ў перыядызацыі, аўтары аднадушна акрэсліваюць асобны постсавецкі перыяд гістарыяграфіі. Заўважна, што працы гісторыкаў мяжы XX і XXI стст., першых дзесяцігоддзяў XXI ст. цесна звязаны з тым этапам савецкай гістарыяграфіі, які называюць «перабудовачным» і які стаў складаным выпрабаваннем для гісторыкаў. Гісторыя імкліва пераўтваралася ў публіцыстыку, гісторыкі спяшаліся расказаць найхутчэй пра новыя ацэнкі падзей, часам не шукаючы нават новых крыніц для доказу. На пачатку новага, постсавецкага перыяду (1992 г.) савецкія гісторыкі Г, А. Бардзюгоў і У. А. Казлоў у прадмове да сваёй кнігі «Гісторыя і кан’юнктура» пісалі: «Мы так імкліва запаўнялі
“белыя плямы” мінулага, што не заўважылі, як у адзін прыгожы момант засталіся не толькі без “белых плям”, але і без мінулага ўвогуле» [ 111, с. 3, 4]. Гэты пераходны да сучаснага постсавецкі перыяд гістарыяграфіі ўтрымліваў і станоўчыя напрацоўкі. Па-першае, наватадмоўны вопыт — гэта вопыт. Па-другое, гісторыкі навучыліся не адседжвацца за спінамі палітыкаў, а больш плённа працаваць з публіцыстыкай. Публікацыя артыкула В. П. Данілава ў газеце «Праўда» — яскравы прыклад таго, як можна захаваць навуковасць у публіпыстычных формах выкладання матэрыялу [112], 3 другой паловы 1980-х да пачатку 1990-х гг. былі выдадзены зборнікі дакументаў якія акрэслівалі магчымасньудакладнення раней зробленых вывадаў і ацэнак [113].
У другой палове 1980-х гг. значную ролю ў дзейнасйі гісторыкаў пачалі займаць аб’яднанні, круглыя сталы, міждысцыплінарныя канферзнцыі з удзелам гісторыкаў сацыёлагаў, філосафаў і іншых спецыялістаў. Істотнай праблемай для айчынных даследчыкаў працягваў заставацца абмежаваны доступ да архіўных матэрыялаў і прац замежных аўтараў што вызначала шанцы для беларускай гістарыяграфіі пераўтварыцца ў правінцыйную навуку.
Простае супрацьпастаўленне канцэпцый, падыходаў высноў нам нічога новага не дадае, калі мы не прымаем пад увагу асаблівасйі біяграфіі, творчасці гісторыка, умоў і мэт стварэння кожнага навуковага твора. У залежнасці ад асобы гэтыя акалічнасці вызначаюцца ў той альбо іншай ступені. Для маладога гісторыка, не звязанага з папярэднім этапам дзейнасці, апублікаванымі высновамі і ацэнкамі характэрна найчасцей акрэсліць новыя падыходы, канцэпцыі, больш «востра» паставіць пытанні. Прафесійны ж вопыт і папярэднія напрацоўкі часам не дазваляюць сталаму аўтару істотна адыходзіць ад заяўленай пазіцыі, падштурхоўваюнь да больш узважаных ацэнак падзей.
На мяжы 1980—90-х гг. вызначыліся кірункі, якія атрымалі развіццё ў постсавецкай гістарыяграфіі, найперш тэма рэпрэсій і раскулачвання. Сярод аўтараў што змястоўна вывучалі такую праблематыку, патрэбна адзначыць Мікалая Аляксеевіча Іўніцкага — аднаго з найбольш аўтарытэтных даследчыкаў па гісторыі савецкай вёскі. Ён прайшоўскладаны жыццёвы і прафесійны шлях. Можна меркаваць, што падзеі дзяцінства, калі быў арыштаваны яго бацька, пакінулі псіхалагічную траўму на ўсё жыццё. Хрушчоўская адліга дала магчымасць абараніць кандыдацкую дысертацыю па крыніцазнаўстве, а ў далгйшым — апублікаваць шэраг цікавых прац па калектывізацыі. Асноўным вектарам яго прафесійнай накіраванасці склала раскулачванне. Імкненне паказаць гэты працэс рознабаковапрывялодасутыкнення зС. П. Трапезнікавым, які натой час нетолькі лічыўся тэарэтыкам па тэме калектывізацыі, але і загадваў аддзелам навукі і вучэбных устаноў ЦК КПСС. Зразумела, што яктолькі з’явілася магчымасць для болып вольнага выказвання сваёй пазіцыі, у 1988 г. М. А. Іўніцкі выдае манаграфію «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ўСССР: вопыт, урокі, высновы» (М., 1988), а ў 1994 г. выходзіць у свет яго знакамітая праца «Калектывізацыя і раскулачванне (пачатак 1930-х гг.)», якая ў 1996 г. была перавыдадзена [114|. Нягледзячы на распаўсюджаны ў 1980—90-я гг. публіцыстычны пафас, манаграфія
М. А. Іўніцкагаабраскулачваннібыла напісана навуковай (магчыма, навату стылі 1960—70-х гг.) мовай. Аўтар у гэтым выданні імкнуўся пазбегнуць нейкіх навацый, якія запазычваліся на той час маладымі гісторыкамі ў заходніх сацыёлагаў. Пэўнае адступленне ад такога прынцыпу М. А. Іўніцкі дазволіўсабе ў манаграфіі, якая ўбачыла свет у Таронта (Канада). Да манаграфіі з новай назвай «Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады на вёсцы (1928—1933)» прадмову напісаў прафесар універсітэта г. ТаронтаЛін Віола 1115]. У кнізе, прысвечанай светлай памяці бацькоў, М. А. Іўніцкі зрабіў вывад аб тым, што «рэпрэсіі і прымус былі і заставаліся важнейшым метадам будаўніцтва сацыялізму на вёсцы» [115, с. 335],
У другой палове 1980-х — 1990-я гг. з’явіліся працы яшчэ аднаго класіка савецкай аграрнай гістарыяграфіі — М. А. Вылцана [116], Ён нарадзіўся ўТомскай вобласці, аднак яго бацька Аўгуст Пятровіч — ураджэнец Віцебскай губерні, з латышскіх сялян-перасяленцаў — усё жьшйё працаваў сельскім настаўнікам. I ў савецкічас Міхаіла Аўгуставіча разам з Віктарам Пятровічам Данілавым адносілі да так званай «ліберальнай» плыні савецкіх гісторыкаў. Невыпадкова, што ў постсавецкі час М. А. Вылцану большай ступені імкнуўся сказацьінапісацьабтым, аб чым раней было нельга [117, 118].
Трагічны лёс сялянства праз трагедыю пэўных асоб, не мог не паўплываць на змест і эмацыянальны фон выдаваемых у 1990-я гг. кніг і брашур па гісторыі беларускайвёскі [119,120]. Заўважны таксамаўплыўтых дакументаў,доступдаякіх у савецкія гады заставаўся для гісторыкаў толькі марай. Вызначылася імкненне максімальна поўна зафіксаваць гэтыя сведчанні дакументаў [121]. Акрамя таго, ва ўмовах выбару далейшых шляхоў развіцця сельскай гаспадаркі характэрнай з’явай заставалася імкненне знайсці ў мінулым абрысы сучаснагадля фермерскіх гаспадарак і інш. [121, с. 13].
Гістарыяграфічны «разлом», што вызначыўся ў цэнтральнай прэсе СССР ужо з сярэдзіны 1980-х гг., стаў трагедыяй не толькі для настаўнікаў гісторыі, якія не ведалі, што спытаць на экзаменах. Гісторыка-публіцыстычны бум і далейшыя працэсы, справакаваныя крушэннем СССР, сфарміравалі сітуацыю ідэйнага крызісу ў падрастаючага пакалення. У выніку, як і пасля рэвалюцыйных падзей пачатку XX ст., увага значнай часткі беларускай інтэлігенцыі, актыўнага носьбіта нацыянальных ідэй, звярнулася да далёкага мінулага і выявілася перш за ўсё ў гераізацыі перыяду ВКЛ [122].
Новыя ўмовы дзейнасці і крыніцы даюць вопытнаму гісторыку магчымасць для ўдакладнення высноў і новых ракурсаў вывучэння праблемы. У 2006 г. у апошняй сваёй манаграфіі I. Я. Зяленін перагледзеўпрапанавануюраней перыядызацыю на падставе серыі фундаментальных дакументальных публікацый, першая зякіхбылаажыццёўлена на мяжы 1990-х — пачатку 2000-хгг. зягоўдзелам 11241. Ён адзначаў, што аграрная палітыка бальшавіцкай партыі і савецкай дзяржавы істотна змянялася і ўдакладнялася пад уплывым шматлікіх працэсаў, у прыватнасці барацьбы сялянства — актыўнай ці пасіўнай, і выдзяляў наступныя этапы: канец 1930-х — 1933 г.; 1934—1936 гг.; 1937—1939 гг. Аддаючы належнае светлай памяці В. П. Данілава (04.03.1925—16.04.2004), Ю. А. Палякова (18.10.1921 —
27.12.2012), Э. М. Шчагіна (02.03.1933—13.08.2013) і іншым вядомым савецкім даследчыкам, можна адзначыцьтакую характэрную рысу гэтых вучоных, як дакладная прынцыповасць. Адсутнасць ідэалагічнага ўціску для іх перадвызначыла не ўседазволенасць, а магчымасць стварыць больш асэнсаванае бачанне падзей і з’яў мінулага, адкрыла бьшцам «другое дыханне».
В. П. Данілаў з’яўляецца адной з постацей, якая аб’ядноўвае «гістарыяграфічны разлом» другой паловы 1980-х— 1990-хгг. За цыкл манаграфій і дакументальных публікацый па гісторыі расійскай вёскі ён у 2004 г. быў узнагароджаны Залатым медалём імя С. М. Салаўёва. В. П. Данілаў — класік «сяляназнаўства», ягопрозвішчаможнаставіцьпобачзпрозвішчамА. В. Чаянава. Напрацягубольш чым паўстагоддзя ён быў на чале савецкай, а пасля і постсавецкай школы гістарыяграфіі вёскі XX ст. В. П. Данілаў сваю ўвагу засяроджваў найперш на аспектах сацыяльна-эканамічнай гісторыі: у апошнія гады пад уздзеяннем новай «рэвалюцыі зверху» прымаў удзел у канферэнцыях і выступаў па пытаннях узаемастасункаў сялян і ўлады. Яго запаветам як вучонага-гісторыка палітыкам і нашчадкам стала праца «Сялянская рэвалюцыя ў Расіі, 1902—1922». У ёй Віктар Пятровіч імкнуўся пазначыць, што Кастрычніцкая рэвалюцыя ў 1917 г. не была чымсьці наносным, звязаным толькі з дзейнасцю партыі бальшавікоў. Неразуменне сутнасці падзей 1917 г. падштурхнула расійскіх палітыкаў першай паловы 1990-х гг. да «суцэльнай фермерызапыі». Але гісторыя не вучыць, яна толькі карае за няведанне яе ўрокаў.
Па меркаванні В. П. Данілава, нельга пакідаць па-за ўвагай калектывісцкія настроі вёскі, якія ў гістарыяграфіі аграрнай справы вывучаны недастаткова. Дарэчы, ён пазначаў «такі магутны фактар, як абшчынны архетып рускай ментальнасці».
Вывучэнне абшчыны, яе становішча за савецкім часам як іншай формы землекарыстання мае сваю асобную, працяглую гісторыю, якая пачынаецца літаральна з першых гадоў мірнага гаспадарчага будаўніцтва [ 125— 128]. В. П. Данілаў, безумоўна, зрабіў істотны ўкладу даследаванне працэсаў развіцця абшчыны пасля кастрычніка 1917 г. Абшчыну ён вызначаў не толькі як форму сумеснага карыстання зямлёй, але і як грамадскі інстытут, які ажыццяўляў пасрэдніцтва паміж дзяржавай і асобным землекарыстальнікам. В. П. Данілаваўлічыў, што пасля рэвалюцыі змянілася прырода абшчыны, якая пераўтварылася пры савецкім часе ў пэўную пераходную ступень да калектывізацыі. Аднак пры гэтым яна захавала шмат рудыментаў мінулага часу. Яе кансерватыўнасць так ці інакш вызначылася пры рэалізацыі савецкай аграрнай палітыкі [129—131].