Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Вывучаючы таталітарную парадыгму англа-амерыканскай саветалогіі, В. 1. Менькоўскіадзначае. штодляяеразумення неабходнадаследавацьнетолькі мір ідэй і слоў, але і вызначыць узаемасувязь гісторыі і палітыкі [201, с. 33]. Урад ЗШАз другой паловы 1940-хгг. падштурхоўваўда вывучэння гісторыі Савецкага Саюза, рускай мовы. Істотны ўплыў для развіцця саветалагічных даследаванняў мела і наяўнасць эмігрантаў з СССР і Усходняй Еўропы. Сумесная праца В. I. Менькоўскага, К. Ульі М. А. Шабасавай, якая выйшлаздрукуў2013 г., факусіруе ўвагу на 1930-х гг. Аўтары больш падрабязна спыняюцца не толькі на «класічнай» таталітарнай мадэлі і яе мадыфікацыях, але і заходнім рэвізіянізме.
Для разумення сучасных тэндэнцый гістарыяграфіі істотнае значэнне мае характарыстыка сацыяльнай гісторыі. Прыхільнікі класічнай таталітарнай мадэлі не разглядалі грамадства як актыўны элемент гісторыі СССР. Змяніўшыя пакаленне сацыёлагаў англамоўныя гісторыкі 1970-х гг. звярнуліся да архіваў але накіраванасць іх даследаванняў засталася такой жа. Пачала фарміравацца незадаволенасць напрацаваным матэрыялам і пошук новых ракурсаў вывучэння. Працэсы, што адбываліся ў СССР у сярэдзіне 1980-х гг., актывізавалі такія даследаванні і дыскусіі. Рэвізіяністы, аснову якіх склала новая генерацыя гісторыкаў (С. Коэн, М. Левін, Ш. Фіцпатрык і інш.), не прымаючы таталітарную мадэль і адмаўляючы пераемнасць паміж ленінскім і сталінскім перыядамі савецкай гісторыі, вызначалі наяўнасць розных альтэрнатыў у развіцці СССР 1920—30-х гг. «Новая кагорта» сацыяльных гісторыкаў у манаграфіі В. 1. Менькоўскага, К. Уль і М. А. Шабасавай даследуецца даволі падрабязна. Аднак гісторыя сялянства, замежная гістарыяграфія савецкай вёскі 1920—30-х гг. не выдзяляецца з агульнага кантэксту вывучэння [202],
У гэтым кірунку большую цікавасць уяўляе выступленне В. I. Менькоўскага на сімпозіуме ў Волагдзе ў 2008 г. [203, с. 95—97], Аналізуючы апошнія працы Ш. Фіцпатрык, ён справядліва сцвярджае, што без прац гэтай даследчыцы немагчыма ўявіць сусветную гістарыяграфію савецкай гісторыі. Шэйла Фіцпатрык — амерыканскі гісторык з аўстралійскімі каранямі: ступень бакалаўра атрымала ў Мельбурне, доктарскую дысертацыю абараняла ў Оксфардзе. Выключная часткаяе прац прысвечана перыяду 1920—30-х гг.: ад пытанняў адукацыі і сацыяльнай мабільнасці да вывучэння гісторыі сялянства, паўсядзённасці ў СССР (дарэчы, яна часцей ужывае не «савецкія сяляне», а «сталінскія», не «СССР», a «Савецкая Расія»), Шэйла Фіцпатрык — гісторык сталінізму, пачынала як гісторык культуры. Яе кнігі аб Наркамасветы і A. В. Луначарскім сталі класікай інстытуцыяльнай гісторыі савецкай культуры. Адна з апошніх манаграфій — «Зрывайце маскі! Ідэнтычнасць і самазванства ў Расіі XX ст.» — па меркаванні шэрагу даследчыкаў, адна з самых цікавых прац па гісторыі сталінізму. У цэнтры — праблема ідэнтычнасці, дзеля чаго прыцягваецца шырокі пласт спецыфічных апавядальных крыніц: ад біяграфій і аўтабіяграфій да просьбаў і паклёпаў. Імкненне зарэтушаваць у біяграфіях і аўтабіяграфіях небяспечнае фарміравала фенатып савецкага чалавека. I наадварот, фарміравалася катэгорыя людзей, якія імкнуліся адкрыць не сваё «я» ў звычайным сэнсе слова, а зручнае для сябе «я». У гэтым Ш. Фіцпатрык бачыць папулярнасць персанажа А. Бендэра, якога суправаджаюць часам яшчэ больш экзальтаваныя асобы [204, с. 166],
Адной з класічных прац па сацыяльнай гісторыі сялянства лічыцца праца Шэйлы Фіцпатрык «Сталінскія сяляне. Сацыяльная гісторыя Савецкай Расіі ў 30-я гады: вёска». У гэтым выданні яна ахапіла шырокае кола пытанняў: характарыстыку розных сацыяльных груп і канфліктаў, уладных структур на вёсцы, адносін сялян да ўлады, аспекты сацыяльнай псіхалогіі. Пастаноўка шэрагу праблем і іх раскрыццё былі новымі на мяжы XX і XXI стст. (да прыкладу — новая сапыяльная структура вёскі) [205, с. 159—162], Аднак многія падзеі рэчаіснасці для Ш. Фіцпатрыкяк прадстаўніцы іншай культуры не былі зразумелымі. Са значным недаверам янаадносіццадамногіх станоўчыхз’яўу СССР, да прыкладустаханаўскага руху, змен у статусе жанчыны. СССР для Ш. Фіцпатрык — Савецкая Расія, што ўскладніла для яе вызначэнне прычын і вынікаў асобных падзей і з’яў у розных рэгіёнах СССР. Заняткі гандлем як несялянская справа на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага пакідаюцца ёю без каментарыяў. Пры гэтым даследчыца слушна пазначае, што «класавая» прыналежнасць сялян вызначалася не толькі рэальным эканамічным становішчам, але і гістарычнай памяццю [205, с. 43], Шматколернасцьгісторыіўбачанні Ш. Фіцпатрыкпамяншаецца спрошчанай характарыстыкай калектыўных гаспадараку 1920-я гг. як выключна нежыццяздольных.
Істотную дынаміку сацыяльная гісторыя набыла з 1990-хгг. Напрацоўкі першай паловы 1990-х гг., магчымасці кампаратыўнага вывучэння дазволілі правесці за чатыры гады тры агульнаеўрапейскія канферэнцыі (1996, 1998, 2000). Іх асаблівасцю з’явілася адсутнасць пленарных пасяджэнняў і шматстайнасць кірункаў
і даследаванняў. Аднак заўважна, што на секцыі, прысвечанай вясковай гісторыі, і колькасць выступоўцаў і навізна вывадаў саступалі іншым складаючым канферэнцый па сацыяльнай гісторыі. Гэтадазваляе зрабіць вывад аб тым, што ў сярэдзіне — другой палове 1990-х гг. цікавасць да аграрнай праблематыкі знізілася не толькі ў Беларусі.
Міжтым Расію, Украінуў 1990-я гг. захліснула хваля новыхдаследаванняў па гісторыі вёскі. Яны ажыццяўляліся на аснове выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі. Гэта дазволіла надаць новы подых эканамічнай гісторыі, прыўнесці новыя аргументы [206—208]. 3 1998 г. па ініцыятыве групы гісторыкаў Расійскай акадэміі навук і МДУ выходзіць у свет штогоднік «Сацыяльная гісторыя» (пад рэд. К. М. Андэрсана і Л. I. Бародкіна) [209]. Побач са словам «крызіс» на старонках навуковых і гісторыка-публіцыстычных выданняў папулярнасць набылі словазлучэнні «лінгвістычны паварот», «постмадэрнісцкі выклік». Увагада ўмоўз’яўлення крыніцы, іх уплыву на змест гістарычнага нарратыву — з’ява сучаснай гістарыяграфіі. Гэта перадвызначае цікавасцьдасінтэзутакіхспецыяльных гістарычных дысцыплін, як археаграфія, архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія; да разумення таго, што ніякая (палітычная, эканамічная, сацыяльная) гісторыя не можа быць вызначана па-за кантэкстам культурнай і інтэлектуальнай сферы.
Больш за дваццаць пяць гадоў вывучае савецкую гісторыю М. Верт. Можна вызначыцьдва этапы яго дзейнасні. Першы — гэта стварэнне фундаментальнай абагульняючай працы, якая для цэлага пакалення расійскіх навукоўцаў стала настольнай кнігай ва ўмовах крызісу айчыннай гістарыяграфіі. Штуршком да наступнага этапу з’явілася сумесная праца з расійскімі даследчыкамі пад кіраўніцтвам В. П. Данілава па падрыхтоўцы двух значных і па аб’ёме, і па ўплыве на далейшае развіццё даследаванняў па аграрнай гісторыі савецкага грамадства 1921 — 1939 гг. [209]. Доступ да гэтых дакументаў, па сведчанні самога М. Верта, дапамог удакладніць шэраг гіпотэз, акрэсленых у кнізе «Паўсядзённае жыццё савецкіх сялян ад рэвалюцыі да калектывізацыі», у прыватнасці аб істотнай аўтаномнасці вёскі, сялянства ад рэжыму. У новай кнізе «Тэрор і беспарадак. Сталінізм як сістэма» (2010) М. Верт акцэнтуе ўвагу на вывучэнні гістарычных крыніц, на разуменні тых умоў (сацыяльных, псіхалагічных, эканамічных, палітычных), у якіх яны фарміраваліся. Выданне прадстаўляе некалькі артыкулаў. Аўтар імкнецца пераадолець састарэлы (з яго пункту гледжання) водападзел паміж «таталітарнай» і рэвізіянісцкай школамі, пазначае, што аснову дзяржаўнага прымусу, акрамя ідэалогіі, складаладобраўсвядомленае разуменне хісткасці сістэмы ва ўмовах наяўнасці дрэнна кіруемых грамадскіх груп і складанасцей кадравай палітыкі, комплекс турботы, перадвызначаны рэальнымі цяжкасцямі ва ўстаноўленым кантролі над гэтым «грамадствам зыбучых пяскоў» [210, с. 9].
Выключнай з’явай мяжы XX і XXI стст. з’явілася публікацыя крыніц, якую некаторыя даследчыкі пазначылі як «архіўная рэвалюцыя». У «заходняй» саветалогіі доступ да новай інфармацыі прывёў да рэвізіянізму папярэдніх поглядаў: усё часцей прысутнічае акцэнт не толькі на рэпрэсіях, асобах і сталінскіх пераўтварэннях, пададзеных у традыцыйных схемах. Заходнееўрапейскія гісторыкі
звяртаюць увагу на паўсядзённасць, на плынь жыцця ў тагачасным СССР, заўважаючы, што савецкія людзі ў 1920—ЗО-я гг. хадзілі ў кіно, кахалі, нараджалі дзяцей і былі шчаслівымі. Да прыкладу, калектывізацыя ў СССР вызначалася раней выключна змрочнымі фарбамі. У даследаванні Джона Кіпа звяртаецца ўвага на публікацыі з іншым кантэкстам і асэнсаваннем падзей. Мэры Баклі ў сваёй манаграфіі піша аб жанчынах-стаханаўках, аб тым, што калектывізацыя на вёсцы падштурхнула жанчын да больш актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Яна нават бачыць пэўны «гендарны выклік сталінізму» ў гэтым працэсе і пазначае, што не віна гэтых жанчын у тым, што не здолелі «пазбавіць вёску ад усіх несправядлівасцей і памылак» [211, с. 90],
Радыкальныя змены, якія адбываліся ўсавецкай вёсцы, спробы рэфармавання «зверху» ва ўмовах адміністрацыйна-загаднай сістэмы выклікаюць усё большую цікавасцьу краінах Усходу (Кітаі, Індыі і інш.). Частка гэтых даследаванняў стала асновай для шэрагу дысертацый. У прыватнасці, кітайскі даследчык Хон Вун Хо прысвяціў сваю працу вызначэнню прычын і фактараў ліквідацыі механізмаў нэпаўрасійскайвёсцы 1922—1929 гг. [212,213]. Паягомеркаванні, нэп выяўляў сістэму супярэчнасцей, якая склалася ў 1920-я гг. у СССР: сацыяльнай структуры сялянства, спадзяванняў розных груп сялянства, паміж горадам і вёскай. Прымаючы шматстайнасць форм гаспадарання, сялянства чакала з’яўлення моцнага лідара, здольнага прыгожа пераканаць і даць указанні на тое, што неабходна зрабіць. У такіх умовах узнікае ідэалізацыя новых форм гаспадарання бядняцкімі слаямі вёскі. Серадняцка-заможная частка сялянства не змагла выступіць адзіным фронтам супраць адміністрацыйна-рэпрэсіўнага апарату.
Увагу да гісторыі савецкай вёскі перыяду 1920—30-х гг. праяўляюць і японскія даследчыкі. Складанасці з перакладам перадвызначылі тое, што іх распрацоўкі і публікацыі малавядомыя еўрапейскім гісторыкам, таму важнае значэнне мела ініцыяваная цэнтрам міжнароднага даследавання японскай эканомікі (CIRJE) пры эканамічным факультэце ўніверсітэта Токіа канферэнцыя, на якой выступілі расійскія вучоныя (I. Я. Казнова, Г. Я. Карнілаў, В. В. Кандрашын) і японскія навукоўцы (Хірасі Акуда, Нарыякі Мацуі, Каіці Нобэ). Цікавасць для супастаўлення пунктаў гледжання на праблему мела рэцэнзія Сіньіці Кадзікавю на працу Віктара Віктаравіча Кандрашына, прысвечаную тэме голаду 1932— 1933 гг. [214]. Нягледзячы на невялікае кола праблем для абмеркавання і абмежаваную колькасць удзельнікаў, канферэнцыя, безумоўна, садзейнічала павелічэнню цікавасці да пазначанай праблематыкі [115,216].