Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
камі праз правядзенне ўсесаюзных канферэнцый і выданне часопісаў [39]. Найбольш вядомай і ўплывовай з’явілася такая форма, як Сімпозіум па праблемах аграрнай гісторыі Усходняй Еўропы (у 2008 г. адзначалі яго 50-гадовы юбілей, першае пасяджэнне адбылося ў Латвіі). Сярод арганізатараў і сталых удзельнікаў Сімпозіума — знакамітыя гісторыкі-аграрнікі Віктар Пятровіч Данілаў, Ілля Яўгенавіч Зяленін, Марыя Лукінічна Багдэнка. Дарэчы, Ілля Яўгенавіч і Марыя Лукінічна рыхтавалі для абмеркавання наСімпозіумеў 1961 г. гістарыяграфічны агляд асноўных праблем калектывізацыі сельскай гаспадаркі [40].
У другой палове 1950-х— 1960-ягг. пачыналісваюдзейнасцьтакіябеларускія навукоўцы,якВ. А. Мілаванаў М.Я. Стральцоў, В. А. Нядзелька [41]. В. А. Мілаванаў распрацаваў праблемы зараджэння і развіцця калектыўнага земляробства ў 1917—1920 гг. [42, 43], дынаміку калгаснага будаўнііітваў Беларусі ў аднаўленчы перыяд [21]. Вынікам яго руплівай працы з’явілася ўстанаўленне папавятовых і паакруговых даных аб колькасці калгасаў і суадносінах розных форм калектыўнай гаспадаркі, выяўленне рэгіянальных асаблівасцей у разгортванні калгаснага будаўніцтва ў 1921 — 1925 гг. Некаторыя палажэнні і звесткі, прыведзеныя В. А. Мілаванавым, патрабавалі дадатковага вывучэння і ўдакладнення [44].
Перапляценне, цесны ўзаемаўплыў — характэрная рыса нацыянальных школ аграрнай гісторыі савецкага перыяду. I. Я. Зяленін — прадстаўнік так званых «шасцідзясятнікаў». 1960-я гг. у гістарыяграфіі — перыяд, калі больш істотнай стала ўвагада вывучэння крыніц (найперш архіўных), фарміраваліся новыя методыкі вывучэння, пераадольваліся ілюстрацыйнасць і схематызм у адлюстраванні праблемы. Ілля Яўгенавіч — вядомы спецыяліст па гісторыі саўгаснага руху [45—47] — паўплываў на лёс беларускага вучонага Аляксандра Мікалаевіча Сарокіна (навуковы рэдактар яго манаграфіі) [48]. Напрацоўкі, створаныя гісторыкамі СССР напрыканцы 1950-х і ў 1960-я гг., таксама ў кожнай з саюзных рэспублік, сталі штуршком да гістарыяграфічных прац па аграрнай праблематыцы. Адной з першых з’явілася чарговая сумесная праца Марыі Лукінічны Багдэнка і Іллі Яфімавіча Зяленіна. Яны прапанавалі падзяліць працэс савецкай мадэрнізацыі вёскі на тры этапы: падрыхтоўку суцэльнай калектывізацыі (1927—1929), суцэльную калектывізацыю (1929—1933), завяршэнне сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі [49, с. 34], У 1960-я гг. узнавіўся навуковы інтарэс да гісторыі эканамічнай палітыкі пераходнага перыяду, які ўключаў і кааперацыю. Штуршком да актывізацыі вывучэння гаспадарчага механізму нэпа паслужылі пачатыя ў краіне эканамічныя рэформы.
Характарыстыка перыяду другой паловы 1950 — 1960-х гг. будзе няпоўнай, калі не пазначыцьролю такой асобы, як В. П. Данілаў (1925—2004). Віктар Пятровіч належаў да тых пакаленняў, якія вынеслі на сабе цяжар барацьбы з фашызмам. Зсярэдзіны 1950-хгг. В. П. Данілаў імкліва ўліваецца ў кагорту самых уплывовых гісторыкаў-аграрнікаў СССР. Ужо ў гэты час ён сцвярджаў, што матэрыяльна-тэхнічныя перадумовы для калектывізацыі сельскай гаспадаркі да мяжы 1920—30-х гг. не былі створаны [50], Падрыхтаванае пад кіраўніцтвам В. П. Данілава двухтомнае выданне па азначанай праблематыцы так і не пабачыла свет. Па
сведчанні блізкіх да яго асоб, В. П. Данілаў мог нават трапіць у турму, але цяжка захварэў |51]. На пачатку 2012 г. намаганнямі Людмілы Валерыянаўны Данілавай убачыў свет двухтомнік выбраных твораў Віктара Пятровіча [52], У першай частцы апублікаваны артыкулы вучонага з пачатку 1960-х гг., у тым ліку напісаныя ім главы з 1-гатоматак і не выдадзенай «Гісторыі калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў СССР». Нажаль, шмат якія тэксты друкаваліся не па рукапісах, а па адрэдагаваныхстарых публікацыях. Вядома, штотолькі ўдругой палове 1970-х гг. В. П. Данілаў змог абараніць дысертацыю, вынікі якой у цэлым былі адлюстраваны ў дзвюх манаграфіях [53, 54|.
Падзеі ў Чэхаславакіі, працэсы рэсталінізацыі, узмацненне ўвагі да ідэалогіі (якая выключала існаванне іншай думкі, акрамя афіцыйнай) акрэслівалі іншы этап гістарыяграфіі і больш асцярожныя ацэнкі мінулага (1970-я — першая палова 1980-х гг.). У гэты перыяд істотна пераважаюць дысертацыі, абароненыя па партыйнай тэматыцы, асабліваў ВНУ. У манаграфічнай літаратуры большаяўвага надаецца ролі партыі, Саветаў, рабочага класа, развіццю саўгасаў [48, 55—61|. Дарэчы, менавіта ў гэты час з’яўляецца знакамітае выданне гісторыка, вядомага партыйнага дзеяча С. П. Трапезнікава [62J, якое напрацяглы час стала компасам для тых навукоўцаў, якія імкнуліся сваімі даследаваннямі адпавядаць «генеральнай лініі» партыі. Пэўным выключэннем сталі публікацыі М. П. Касцюка, якія закраналі сферу сацыяльнай псіхалогіі і працоўнай дзейнасці сялянства [63—65].
Публікацыі беларускіх даследчыкаў, прысвечаныя дзейнасці савецкай улады і Камуністычнай партыі па ўзманненні саюза рабочага класа і працоўнага сялянства, паажыццяўленнісацыялістычныхпераўтварэнняўубеларускай вёсцы, пытанням калгаснага будаўніцтва прысутнічалі і ў гістарыяграфіі 1960-х гг. [66— 69]. Умовы ўтварэння і развіцця калектыўных гаспадарак, дынаміка калгаснага будаўнінтва, палітыка дзяржаўных і партыйных органаў знайшлі адлюстраванне ўабагульняючых працах па гісторыі Беларусі [70—75],
Разнастайны фактычны матэрыял па гісторыі калектыўнага земляробства ў БССР змяшчаецца ў шэрагу артыкулаў па аграрнай праблематыцы, якія храналагічна ахопліваюць перыяд 1920-х гг. [76—77]. 3 ліку аўтараў гэтых артыкулаў неабходна адзначыць М. Я. Стральцова, які на XIV сесіі міжрэспубліканскага Сімпозіума па аграрнай гісторыі Усходняй Еўропы (1972 г.) паставіў пад сумненне катэгарычную выснову беларускіх гісторыкаў аб пераважным развіцці ў рэспубліцы сельскагаспадарчых арцеляў у параўнанні з іншымі тыпамі калгасаў [781. Аргументуючы сваю пазіцыю, М. Я. Стральцоў у апублікаваным у 1979 г. артыкуле [79] звярнуў увагу на высокую ступень абагульнення маёмасці ў калектыўных гаспадарках рэспублікі, абумоўленую перавагай у іх складзе бяднейшага насельніцтва горада і вёскі. Заслугай аўтара з’явіўся параўнальны аналіз сацыяльнага складу членаў калгасаў БССР і РСФСР, а таксама ўвядзенне ў навуковы зварот нявыкарыстаных раней матэрыялаў Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (ЦСУ) і даных Белсельсаюза 1927—1929гг. Аднак М. Я. Стральцоўнепрааналізаваў змены сутнасных характарыстык гэтых форм калектыўных гаспадарак, не прасачыўумоўіхузнікнення і развіцця на працягу 1920-х гг. Быццам падводзячы
вынік таму, што было зроблена гісторыкамі па дадзенай праблеме да 1979 г., У. М. Міхнюк у гістарыяграфічным нарысе падкрэсліў, што «пытанне аб вядучай форме калгаснага будаўніцтва ў Беларусі застаецца дыскусійным і патрабуе больш грунтоўнага даследавання» [80, с. 150].
У пачатку 1980-х гг. выявілася адставанне беларускіх гісторыкаў у распрацоўцы праблем мадэрнізацыі вёскі. Да гэтага часу былі апублікаваны працы В. П. Данілава, які ўсебакова даследаваў пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця савецкай дакалгаснай вёскі, абагульняючыя работы па гісторыі сацыялістычнага пераўтварэння сельскай гаспадаркі СССРу цэлым [39,53,54] іяго ходу ў асобных рэспубліках. У прыватнасці, зараджэнне і разгортванне калгаснага руху ва Украіне асветлены ў манаграфіі А. Ф. Чмыга [81]; В. В. Грышаеў даследаваў гісторыю сельскагаспадарчых камун Расіі ў 1917—1929 гг. [82].
Пазначанае адставанне было пераадолена з выхадам у 1981 г. калектыўнай манаграфіі, падрыхтаванай супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН БССР і Інстытутагісторыіпартыі пры ЦККПБ М. П. Касцюком, У. А. Палуянам, A. М. Сарокіным, М. Я. Стральцовым і A. А. Філімонавым [83], У манаграфіі нааснове шырокага кола крыніц прааналізаваны працэс калектывізацыі сялянскіх гаспадарак, паказана фарміраванне калгаснага ладу ў 1929—1939 гг. Аўтары даследавалі змены ўсацыяльнай псіхалогіі сялянства (У. А. Палуян) і матэрыяльны стан калгаснікаўу 1930-я гг. (A. М. Сарокін).
Безумоўна, умовы і час падрыхтоўкі абагульняючых выданняў паўплывалі на іх змест. Такая акалічнасць, у прыватнасці, вызначылася ў 2-м томе «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР», выдадзеным у 1985 г. Адпаведны падыход прысутнічае і ў назвах раздзелаў пазначанага выдання. Галоўным імператывам мэты і зместу выдання з’яўлялася імкненне прадэманстраваць вядучую ролю рабочага класа ў сацыялістычным будаўніцтве. I ўсё ж прафесіяналізм аўтараў шматтомніка (У. Вышынскага і інш.) дазволіў асэнсаваць не толькі значны аб’ём факталагічнага матэрыялу, але і акрэсліць праблемы развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, забеспячэння яе тэхнікай (высокі яе кошт, сацыяльныя супярэчнасці і інш.) [84, с. 213, 214].
Маладаследаванымі заставаліся пытанні вытворчай дзейнасці калгасаў, арганізацыі прайы і размеркавання ў іх, адносіны да калектываў з боку мясцовага сялянства ў 20-я гг. XX ст. Калі аспекты падрыхтоўкі матэрыяльна-тэхнічных перадумоўмасавайкалектывізацыіўрэспубліцызакраналісяўманаграфіі М. П. Касцюка [65], то зусім не вызначаліся адказы на пытанні: у якой ступені розныя слаі сялянства Беларусі былі падрыхтаваны да падобнага пераўтварэння, ці выявілі і ў якой ступені свае перавагі калектыўныя гаспадаркі да 1929 г. і ці былі альтэрнатывы калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР у выглядзе сельскагаспадарчай арцелі? Менавіта гэтыя пытанні выклікалі асобную плынь артыкулаў у перыядычным друку [85—88], Далейшага аналізу патрабавала пытанне аб утварэнні адміністрацыйна-каманднай сістэмы ў СССР, якое шырока абмяркоўвалася на XXII сесіі Усесаюзнага сімпозіума па вывучэнні праблем аграрнай гісторыі, што адбылася 11 — 14 кастрычніка 1989 г. у Мінску. Зразумела, што пэўныя элементы
такой сістэмы фарміраваліся непасрэдна ў арганізацыйным кіраўніцтве калгасным будаўніцтвам [89] .
У 1970—80-я гг. даследчыкі сталі надаваць больш увагі пытанням сацыяльнай структуры вёскі. Яны разглядаліся В. П. Данілавым, В. М. Сялунскай, В. Б. Жыромскай, Н. Л. Рагалінай [90—93], Культурнае будаўніцтва на вёсцы вывучалася расійскім гісторыкам У. А. Казловым і беларускай даследчыцай A. В. Маскоўкінай [94,95], Узрасла ўвага гісторыкаў да пытанняў дзейнасці грамады, узаемаадносін сялянства і мясцовых органаў улады, культуры і быту, вольнага часу сялян. Пачалі абмяркоўвацца пытанні пашырэння крыніцазнаўчай базы даследаванняў аграрнай гісторыі, далучэння сацыялагічных абследаванняў лістоў і ўспамінаў сялян, матэрыялаў перыядычнага друку. Павялічылася ўвага да метадалогіі гістарычнагадаследавання. Пад уплывам прац I. Д. Кавальчанкі і Л. I. Бародкіна з’яўляюццадаследаванні зпрымяненнем колькасных метадаў [96,97], У 1980-хгг. расійскімі даследчыкамі Б. М. Міронавым, А. Г. Бухаўцом, Б. Г. Літваком і інш. была абгрунтавана неабходнасць міждысцыплінарнага вывучэння менталітэту расійскага сялянства [98—100], З’яўляюцца спецыяльныя працы, прысвечаныя праблемам штодзённасці.