Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
На фоне карэннага перагляду гісторыі ўсё ж прысутнічае імкненне паказаць яе пераемнасць і праз гістарыяграфічныя школы. Адным з прыкладаў з’яўляецца выданне калектыўнай манаграфіі «Савецкая спадчына. Адлюстраванне мінулага ў сацыяльна-эканамічных практыках сучаснай Расіі» [175]. Гэта вельмі істотна, паколькі не толькі палітыкі, але і гісторыкі часам забывалі пра тое, што ў гісторыі нічога імгненна не змяняецца. Ёсць глыбінныя працэсы (у свядомасці, псіхалогіі, эканамічных паводзінах), якія захоўваюць пераемнасць паводзін чалавека, нягледзячы на «рэвалюцыйныя» змены.
Асобную групу гістарыяграфічных крыніц складаюць абагульняючыя працы па гісторыі Беларусі. Кожная з іх адлюстроўвала пэўны этап развіцця гістарычнай навукі ў краіне. Да напісання тых ці іншых раздзелаў шматтомнікаў прыцягваліся аўтары, якія мелі істотныя напрацоўкі па вызначанай праблеме. He стала выключэннем і выданне «Гісторыя Беларусі» (у 6 т.), якое было падрыхтавана пад рэдакцыяй М. П. Касцюка. Том пяты (рэдактарам з’яўляўся М. П. Касцюк) уключыў грунтоўны агляд гісторыі беларускай вёскі ў міжваенны час [176].
Раздзел абагульняючай працы «Стан і шляхі развіцця сельскай гаспадаркі. Роля кааперацыі», падрыхтаваны A. М. Сарокіным, утрымлівае характарыстыку важнейшых працэсаў на вёсйы ў 1920-я гг. A. М. Сарокін зрабіў вывад аб тым, што землезабяспечанасць сялянства не пераўзыходзіла дарэвалюцыйную нават пастане на 1928 г. [ 177, с. 148], Стан землеўпарадкавання быўяшчэ горшым, пры гэтым амаль поўнасцю было спынена выдзяленне хутарскіх і дробна-пасялковых гаспадарак 1177, с. 149]. Па меркаванні A. М. Сарокіна, практыка, якая спалучалася з абрэзкамі сялянскіх гаспадарак, «абмяжоўвала магчымасці павышэння эфектыўнасці дробнай індывідуальнай гаспадаркі», вяладаросту сацыяльнай напружанасці ў вёсцы, ва ўсім грамадстве. Як лічыць Анатоль Мікалаевіч, падатковая сістэма рэзка звужала магчымасці развіцця заможных гаспадарак, асноўных таваравытворцаў на вёсцы. A. М. Сарокін адзін з самых вядомых гісторыкаў-аграрнікаў Беларусі, прадстаўнікдынамічнай хвалі беларускай гістарыяграфіі 1960-х гг. [178, 179]. Вопыт працы па сінтэзным падыходзе Анатоль Мікалаевіч выкарыстаў у далейшым вывучэнні беларускай вёскі XX ст. [180, 181],
У раздзеле «Адміністрацыйна-камандны шлях развіцця калектывізацыі», падрыхтаваны.м М. П. Касцюком,звяртаеццаўвагананаяўнасцьальтэрнатыўныхпадыходаў, прапанаваных М. I. Бухарыным, A. I. Рыкавым, вучонымі аграрнікамі М. Д. Кандрацьевым і A. В. Чаянавым. М. П. Касцюклічыў, штокалектывізацыя разгортвалася на аснове адміністрацыйна-камандных метадаў. Ён звяртае ўвагу натое, штомасавая калектывізацыяўканцы 1929-х —першыя месяцы 1930 г. праходзіла без асноўнага дакумента калгаснага будаўніцтва — прыкладнага статута сельскагаспадарчай арцелі [ 176, с. 279]. Спецыфіка абагульняючай прапы не дазвалялаакцэнтавацьдыскусійныя пытанні, дэталізавацьтыя ці іншыя аспекты, але менавіта яна вызначыла падыходы, якімі кіраваліся беларускія гісторыкі і якія не
маглі быць пакінуты па-за ўвагай замежнымі даследчыкамі. М. П. Касцюк, як і A. М. Сарокін, — адзін з вядомых беларускіх спецыялістаў па тэматыцы падрыхтаванага ім раздзела абагульняючай працы [182, 1831.
Нелыа пакінуць па-за ўвагай і тыя працы, што ахоплівалі вывучаемы перыяд, аднак непасрэдна не былі прысвечаны праблематыцы беларускай вёскі. Яны ствараюць магчымасць (як і працы абагульняючыя) сістэмна падысці да даследуемых аспектаў. У прыватнасці, праца Р. П. Платонава дазваляе прыняць пад увагу ўплыў сацыяльна-палітычных умоў на развіццё тых працэсаў, якія мелі месца ў беларускай вёсцы ў 1921 — 1939 гг. [184], Асаблівае значэнне мае прыведзеная ім характарыстыка дзяржаўных дзеячаў Беларусі гэтага часу. Расціслаў Пятровіч быў выдатным знаўцам крыніц, прынятых для вывучэння даследуемых ім працэсаў. Для ўяўлення ўмоў, у якіх адбывалася развіццё беларускай вёскі ў міжваенны час, істотнае значэнне маюць працы С. А. Елізарава, В. А. Круталевіча, У. Ф. Ладысева, М. М. Мязгі, I. Ф. Раманоўскага, М. В. Гудаваіінш. [185—189].
Ужоўсавецкі час істотную ролюдлявывучэння пазначанай праблемы набылі зборнікі канферэнцый, прысвечаных асобным датам і дзеячам нашай гісторыі. У постсавецкі перыяд колькасць такога кшталту выданняў істотна павялічылася. У сферы вывучэння этнічнага і сацыяльнага складу насельніцтва заўважным з’явілася выданне «Гомельшчына шматнацыянальная (1920—30-я гг.)», якое ажыццяўлялася ў некалькі выпускаў з 1999 г. [190, 191 ]. Да другой паловы 1990-х гг. беларуская гістарыяграфія выразна спазнялася ў вывучэнні аспектаўразвіцця нацыянальных меншасцей. Напрыканцы XX ст. здзейснілася не толькі абарона шэрагу кандыдацкіх, доктарскіх дысертацый, але і выданне артыкулаў, манаграфій, тэматычных зборнікаў [92]. У прадмоведа выдання аўтарыадзначылі, што«ўнавуковыхадносінаху сённяшні час у Беларусі ажыццяўляецца ко.мплексны падыход да вывучэння мінулага і сучаснага нацыянальных меншасцей» [190, с. 4],
У расійскай, украінскай гістарыяграфіі даследаванне нацыянальнах меншасцей адбывалася часам па-за кантэкстам той палітыкі, якая ўздзейнічала на ўсіх жыхароў тагачаснага СССР. Стваралася ўяўленне аб выключнасці сітуацыі ўдачыненні да той ці іншай нацыянальнай меншасці [193], Важнай характарыстыкай выдання «Гомельшчына шматнацыянальная» з’явілася шырокае выкарыстанне не ўведзеных раней у навуковы зварот матэрыялаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, наяўнасць шматлікіх інфармацыйна насычаных дадаткаў.
На мяжы XX—XXI стст. толькі ў Расіі фарміруецца некалькі цэнтраў вывучэння гісторыі сялянства. Захаваў і выконвае важнейшую ролю для абмену думкамі вучоных розных краін Сімпозіум па аграрнай гісторыі Усходняй Еўропы (адбылося 33 яго сесіі, пачынаючы з 1958 г.) [194], У 1990-я гг. актыўна пачаў дзейнічаць тэарэтычны семінар «Сучасныя канцэгшыі аграрнага развіцця» (В. П. Данілаў, I. Я. Зяленін, В. У. Бабашкін і інш.), склаліся яшчэ некалькі цэнтраў вывучэння сялянства: Цэнтр гуманітарных даследаванняў у Інстытуце філасофіі РАН (I. Я. Казнова, С. А. Нікольскі), Інтэрцэнтр (Т. Шанін, Т. I. Заслаўская).
Працэсы савецкай мадэрнізацыі вёскі, у тым ліку беларускай міжваеннага перыяду, не засталіся па-заразглядам англамоўнай гістарыяграфіі. Безумоўна, прад-
стаўнікам іншай традыцыі і культуры было складана асэнсаваць і глыбока даследаваць тыя працэсы, што разгортваліся на вёсцы ў супярэчлівыя 1920—30-я гг. Разам з тым, як і замежныя падарожнікі ў той ці іншы час, яны складалі новы, свежы позірк на гэтыя аспекты, прапаноўвалі новыя канцэпцыі і падыходы. Апошнія настолькі захапілі частку айчынных гісторыкаў, што адцягнулі ўвагу даследчыкаў ад самастойнай працы ў архівах і фарміравання свайго ўласнага погляду на праблему. Да нядаўняга часу гістарыяграфія савецкай, у тым ліку беларускай савецкай вёскі 1920—30-х гг., заставалася ў цені саветалагічнага характару англамоўныхпрац, караніякіхзыходзяцьздалёкіх 1920—30-хгг. Першыязамежныя публікацыі навуковага характару з’явіліся ў 1960-я гг., калі пэўныя палітычныя падзеі ў СССР далі спадзяванне на прыпыненне халоднай вайны. Сярод іх выдзялялася манаграфія Машэ (Міхаіла Львовіча) Левіна «Расійскія сяляне і Савецкая ўлада», якая ўпершыню была апублікавана на французскай мове ў Парыжы, а постсавецкаму чытачу стала вядомай дзякуючы публікацыі ў часопісе «Айчынная гісторыя» [195].
Радыкальныя змены ў саветалогіі, крытыка прыхільнікаў «таталітарнай канцэпйыі», кароткачасовая хрушчоўская адліга заставілі пераасэнсаваць працы заходнееўрапейскіх аўтараў савецкімі гісторыкамі. Спробу аналізу тагачаснай немарксісцкай гістарычнай думкі ў Вялікабрытаніі прадпрыняўА. М. Нейман [196], Грунтоўнае вывучэнне саветалагічных цэнтраў у ЗША і асноўных канцэпцый саветалогіі (з выкарыстаннем традыцыйнай для тагачаснай савейкай гістарыяграфіі тэрміналогіі) праведзена Б. I. Марушкіным [197], «Пахаладанне» грамадска-палітычнай сітуацыі ў СССР паўздзейнічала на ступень навуковай крытыкі савецкімі аўтарамі заходнееўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх публікацый.
«Перабудова» ў СССР пазначыла не толькі новы этап у развіцці Савецкай краіны, але і падштурхнула гісторыкаў да больш плённай навуковай і публіцыстычнай дзейнасці. Амаль адначасова з Уолтэрам Лакерам, вядомым гісторыкам-публіцыстам, які разгледзеў заходнюю гістарыяграфію Кастрычніцкай рэвалюцыі [198], выдаў сваю кнігу Стывен Коэн. Яго «пераасэнсаванне савецкага вопыту» дало пачатак шматгадовай дыскусіі ў заходнееўрапейскай і амерыканскай гістарыяграфіі, якая доўжыцца, па сутнасці, да сённяшняга дня.
Савецкая гістарыяграфія з сярэдзіны 1980-х да сярэдзіны 1990-х гг. прайшла шлях ад поўнага яднання з такога кшталту падыходамі да іх непрыняцця і даволі негатыўных ацэнак «дасягненняў» заходнееўрапейскіх, англамоўных выданняў [199, 200], На мяжы XX—XXI стст. з’яўляецца шмат артыкулаў A. А. Някрасава і В. I. Менькоўскага, якія завяршыліся абаронай адпаведна кандыдацкай (2001) і доктарскай (2002) дысертацый. У выніку сучасная беларуская гістарыяграфія прадстаўлена не толькі артыкуламі, але і шэрагам манаграфій прафесара БДУ В. I. Менькоўскага (а таксама з яго ўдзелам) [201]. Аб’ектам вывучэння В. I. Менькоўскага з’явіліся працы англа-амерыканскіх гісторыкаў і палітолагаў. Вызначэнне «англа-амерыканская» супольнасць уключае не толькі ўласна Вялікабрытанію, ЗША, але і Аўстралію, Канаду. Па-іншаму аб’ект вывучэння можна было б акрэслісць як «англа-амерыканская саветалогія», паколькі тэрмін
«саветалогія» атрымаў шырокае распаўсюджанне ў англа-амерыканскай гістарыяграфіі яшчэ ў 1960-я гг. Беларусь, яе гісторыя і культура не былі для саветолагаў чымсьці абасобленым, цікавым для вывучэння, а адзначалася толькі ў кантэксце падзей у СССР. У пераважнай частцы прац 1960—80-х гг. замест назвы дзяржавы «СССР» ужывалася «Савецкая Расія». Выключэннем з’яўляліся толькі працы беларускіх эмігрантаў, якія нярэдка пісаліся на беларускай мове.
Аўтары англамоўных публікацый 1960—80-х гг. канцэнтравалі ўвагу на сталінізме, на асобе I. В. Сталіна. У савецкай літаратуры тэрмін «сталінізм» фарміруецца шмат пазней. Г. А. Бардзюгоў і В. А. Казлоў сведчаць, што ён загучаў толькі ў 1987 г. і выклікаў адмоўныя эмоцыі; палітыкі і грамадазнаўцы лічылі яго «не нашым» [111]. Але ўжо на мяжы 1980—90-х гг. савецкая гістарыяграфія налічвала такую колькасць публікацый, што Г. А. Бардзюгоў і В. А. Казлоў назвалі трэці раздзел сваёй кнігі («Нсторня н коньюнктура») «Сталініяда» [111, с. 137—236]. Публікацыі па 1920—30-х гг. у так званы «перабудовачны» перыяд адбываліся не без уплыву замежнай саветалогіі. Таму даследаванні В. 1. Менькоўскага і іншых аўтараў маюць выключнае значэнне не толькі для знаёмства з пунктам гледжання англа-амерыканскіх даследчыкаў, але і для разумення тых працэсаў, якія адбываліся ў постсавецкай гістарыяграфіі, і ўвогуле для вывучэння гістарычнай свядомасці сучаснага грамадства.