Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Нельга пакінуць па-за разглядам і працы вядомага аграрніка В. В. Кабанава, у якіх даследаваліся праблемы кааперацыі і абшчыны ў паслярэвалюцыйны час, жыццядзейнасці сельскай абшчыны да пачатку нэпа. У яго работах акцэнтуюцца пытанні дэмакратызацыі абшчыны, уплыву савецкага ўкладу вёскі на станаўленне мясцовых саветаў удзелу абшчыны ва ўраўняльным пераразмеркаванні зямлі і зборы падаткаў, тых знешніх фактараў, якія паўплывалі на ўзаемаадносіны паміж абшчынай і кааперацыяй [133—136],
Па сутнасці, толькі манаграфія В. Я. Асокінай, падрыхтаваная ў савецкі час, была прысвечанагісторыі паслярэвалюцыйнай абшчыны. ВераЯкаўлеўназвярнула ўвагу на імкненне савецкай улады да выкарыстання магчымасцей абшчыны для сумеснага абмеркавання гаспадарчых пытанняў, арганізацыі сялянскай узаемадапамогі. Класавае разуменне працэсу, характэрнае для савейкай гістарыяграфіі, перадвызначыла сцвярджэнне аб немагчымасці эвалюцыі абшчыны ў новыхумовах. Недастатковымбачыццавывучэнне механізмуяе дзеянняякфактару стабільнасці на вёсцы [137].
У цэлым, нягледзячы на істотныя напрацоўкі савецкай гістарыяграфіі ў вывучэнні абшчыны як фактару гісторыі савецкай вёскі, многія пытанні засталіся неразгледжанымі. Да іх неабходна аднесці спецыфіку ўзаемаадносін сельскай абшчыны і органаў савецкай улады ў розных рэспубліках СССР, традыцыі і навацыі ў сістэме сацыяльнай абароны на вёсцы.
Пазначаныя аспекты акрэслены ў сучаснай расійскай гістарыяграфіі дзякуючы публікацыям тамбоўскага даследчыка С. А. Есікава, якога многія лічаць не толькі вучнем, але паплечнікам і сябрам В. П. Данілава [138], Па меркаванні Сяргея Альбертавіча, ідэя «чорнага перадзелу» як галоўнага лозунга сялянскай рэвалюцыі склалася ў расійскай вёсцы праз палітыку расійскага самадзяржаўя. Сяляне імкнуліся стаць уласнікамі зямлі праз абшчыну, без афармлення яе ў прыватную ўласнасць [139, 140].
Каштоўнымі для разумення генезісу эканамічных паводзін і вывучэння сацыяльнай псіхалогіі сялянства з’яўляюйца публікацыі беларускіх вучоных: Л. П. Ліпінскага, В. 1. Мялешкі, В. П. Панюціча, У. А. Сосны [141]. Асаблівае значэнне набывае цыкл работ У. Ф. Голубева [142, 143], якому ўдалося даказаць, што грамада ў Беларусі дзейнічала і пасля аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст. Яна змяняла свае функцыі, прыстасоўвалася да новых эканамічных і палітычных умоў 1143, с. 289,290], Артыкулы Г. I. Маскевіч пазначаюцьнеабходнасцьудакладнення тэрмінаў «абшчына», «сельская грамада», «сялянская грамада» [144, 145],
Вывучэнне гістарычнай свядомасці сялянства, як і іншых сацыяльных груп, з’яўляецца адным са значных аб’ектаў даследаванняў постсавецкіх гісторыкаў. Вялікую цікавасць набываюць даследаванні сацыяльнай памяці расійскага сялянства Ірыны Яўгенаўны Казновай. Яна разглядае сялянскую памяць як узаемадзеянне прасторы і часу і важнейшы фактар фарміравання нацыянальнай самасвядомасці [146—149]. На наш погляд, істотныя зрухі тут магчымы не толькі дзякуючы новым эмпірычным пошукам, новым дакументам, але і на аснове міждысцыплінарнага вывучэння, праз асэнсаванне напрацаванага сацыёлагамі, філосафамі, эканамістамі. філолагамі (выдатным прыкладам сталі працы Наталлі Мікіцічны Казловай) [150, 151], «Спецыфіка якасных метадаў складаецца з таго, — пісала Н. М. Казлова, — што даследчык мае справу з ідэаграфічным: з індывідуальнай жыццёвай гісторыяй, індывідуальным паведамленнем аб сабе, індывідуальным тэкстам» [152, с. 25].
Цэлы пласт новых падыходаў створаны даследчыкамі ў галіне эканамічных паводзін [153, 154]. Абаронены дысертацыі па ўзаемасувязі індывідуальнага 1 Ka-
лектыўнага, інстытуцыянальных і этнасацыяльных дэтэрмінантаў эканамічных паводзін. Праблема псіхалагічных асноў эканамічных паводзін інтэрпрэтавалася М. Д. Кандрацьевым, Д. М. Кейнсам, іншымі вядомымі вучонымі. У 1994 г. грунтоўную манаграфію па пытаннях сацыяльна-псіхалагічных высноў тэарэтычнай псіхалогііўгалінеэканамічных паводзін выдаў А. Л. Слабадскі [155]. Але больш абагулена, вызначаючы цікавыя прыклады з расійскай гісторыі, напісаў пагэтай праблематыцы Ю. Я. Альсевіч [156],
Сістэмны падыход, што практыкуе сяляназнаўства, вымушае большую ўвагу надавайь сацыяльнай псіхалогіі. У апошнія дзесяцігоддзі з’явіўся шэраг фундаментальных прац заходнееўрапейскіх вучоных; сярод іх — публікацыі, ажыццёўленыя пры падтрымцы Інстытута распаўсюджвання інфармацыі па сацыяльных і эканамічных навуках (ІРІСЭН). На наш погляд, істотную ўвагу неабходна звярнуцьна кнігу Гельмута Шока «Зайздрасць: тэорыя сацыяльных паводзін». Публікацыя яе ў серыі ІРІСЭН «Сацыялогія» выканана не на аснове першага (што выйшла на нямецкай мове ў 1966 г.), а на падставе другога выдання на англійскай мове (1969 г.). Кніга Гельмута Шока выклікае павагу ўсебаковым, сістэмным падыходам да характарыстыкі з’явы, якую мы разглядаем як звычайную рысу побыту. Аўтар спыняецца не толькі на псіхалагічных характарыстыках чалавека (які зайздросціць), але і выяве зайздрасці ў мове і літаратуры, вывучэнні зайздрасці ў сацыяльных навуках, філасофіі. Гельмут Шок, зразумела, перабольшвае ролю прадмета свайго вывучэння, але разам з тым вельмі дасціпна, на аснове навуковых падыходаў разглядае яе як фактар, які палітыкам, гісторыкам, эканамістам нельга пакідаць па-за ўвагай. Яго назіранні і вывады патрабуюць далейшага асэнсавання на падставе вывучэння крыніц па сацыяльнай псіхалогіі беларускагасялянства 1920—30-хгг. [157]. Тойжасістэмныпадыходувывучэннісялянства Беларусі міжваеннага часу вымагае неабходнасць прыняць напрацоўкі беларускай этналогіі. Сярод апошніх — энцыклапедычныя даведнікі, шматтомныя выданні, шматлікія артыкулы і манаграфіі. Асобна ў манаграфіях даследаваліся аспекты, акрэсленыя ў 5-м томе шматгомніка «Беларусы» іў працы Т У. Валодзінай, прысвечаных вывучэнню рэчавых крыніц 1158, 159].
Значная колькасць публікацый, што ўбачылі свет у апошнія гады, прысвечаны пераўтварэнням, якія адбыліся ў тых пі іншых постсавецкіх рэспубліках, рэгіёнах РасійскайФедэраныі [160—163]. Асаблівазаўважнымі з’явіліся манаграфіі Л. М. МазуріД. У.Якаўлева.Яныімкнулісяпрасачыцьрэгіянальныяасаблівасці праз скразное даследаванне змен, якія адбываліся ў першай чвэрпі XX ст. [164]. Падобны кантэкст прысутнічае і ў манаграфіі Н. Л. Рагалінай [165]. Такія даследаванні дазваляюць акрэсліць рэакцыю сялянства на змены ў палітыцы савецкай улады на вёсцы, акрэсліцьспецыфічныя асаблівасці аграрнага развіцця, грамадска-палітычнай сітуацыі. Асэнсаванне напрацаванага вопыту часам праводзіцца на аснове аналізу савецкай нацыянальнай палітыкі праз эвалюцыю росту нацыянальнай самасвядомасці розных слаёў насельніцтва: інтэлігенцыі, рабочых, сялянства, моладзі і г. д. Уякасці прыкладу можна прывесці манаграфію казахскай даследчыцы Ж. У. Кыдыралінай «Нацыя і гісторыя» [123]. Сярод вы-
ніковых прыкладаў постсавецкай хвалі аграрнай гісторыі ў Беларусі неабходна адзначыць публікацыі М. А. Бяспалай [166, 167|. Пераход Марыі Аркадзьеўны на ніву вывучэння беларускай вёскі адбываўся ва ўмовах татальнага расчаравання грамадства ў спробах рэфарміравання сістэмы, якая прывяла да знікнення з палітычнай карты свету найбуйнейшай дзяржавы. Каліўсярэдзіне 1980-х — пачатку 1990-хгг. адбывалася пэўная ідэалізацыя нэпа [168—170|,тоўдругой палове 1990-х гг. новая эканамічная палітыка вывучалася праз прызму незадаволенасці тымі сацыяльнымі стратамі, што прыйшлося несці ў выніку рэалізуемых змен. Прадметам вывучэння М. А. Бяспалай сталі падатковая і зямельная палітыка, культурныя змены на вёсцы. Разглядаючы лозунгі і дзеянні бальшавіцкіх улад з пазіцыі сялянства, Марыя Аркадзьеўна заканамерна пазначыла незадаволенасць вяскоўцаў дэклараванымі, але недастаткова эфектыўнымі мерапрыемствамі. На наш погляд, у сялянства (і не толькі беларускага) прысутнічалі завышаныя чаканні, карані якіх можна шукаць з часоў абвяшчэння Дэкрэта аб зямлі, амагчыма, ікрыху раней. М. А. Бяспалая прымусілааўтараў, звыклых вызначаць новую эканамічную палітыку ў якасці асобнай і пераважна паспяховай, шукаць новыя аргументы [171],
Недастаткова даследаваным у Беларусі аспектам аграрнай гісторыі XX ст. з’яўляецца дэмаграфічная сітуацыя ўбеларускай вёсцы. Насельніцтва вёскі, вельмі неаднароднае па сваім сацыяльны.м складзе, займалася не толькі сельскагаспадарчай працай. Сацыяльныя асаблівасці захаваліся падчас і пасля суцэльнай калектывізацыі. Акрамя сітуацыі, звязанай з дуалізмам калгаснік — індывідуальны гаспадар, фарміраваліся і спецыфічныя сацыяльныя групы. Цікавым у гэтым кірунку ўяўляецца вывучэнне «рабочай арыстакратыі» ў сельскай гаспадарпы. Сельскія механізатары з’яўляліся, па вызначэнні LLI. Фіцпатрык, «блакітнымі каўнерчыкамі» вёскі, некаторыя даследчыкі вызначаюць іх праз тэрмін «рабочая арыстакратыя». Гэты тэрмін быў уведзены ў сярэдзіне XIX ст. Ф. Энгельсам у дачыненні да часткі рабочага класа, якая мела прывілеяванае эканамічнае становішча. Тэрмін ужывалі і У. I. Ленін, і 1. В. Сталін, але наяўнасць «рабочай арыстакратыі» ў СССР адмаўлялася. Між тым даследчыкі вёскі адзначаюць, што такія катэгорыі, як трактарысты, камбайнеры, працаўнікі МТС, мелі сацыяльныя і эканамічныя перавагі над астатняй часткай сельскагаспадарчага насельніцтва [172], Гэтыя сацыяльныя групы ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі засталіся па-за ўвагай. Безумоўна, паўплывала стварэнне МТС першапачаткова ў раённых цэнтрах, своеасаблівая карпаратыўнасць, якая быццам адрывала гэтую частку працаўнікоў вёскі часам нават геаграфічна.
Акрэсліваючы тэндэнцыю да ўзважлівага навуковага падыходу, неабходна пазначыць, што яна ахапіла не ўсе аспекты развіцця міжваеннай вёскі. Тут вельмі важна не схіліцца да «моды», не ісці ўслед за вывадамі, якія паслужліва прапануе публіцыстыка. Старонкі чалавечай трагедыі заўсёды балючыя, эмацыянальныя. Па гэтай (і іншых) прычыне тэма голаду даўно выйшла за межы навуковай дыскусіі і атрымала грамадска-палітычнае гучанне, асабліва ва Украіне і Расіі 1173). У такой сітуацыі наўрад ці можна спадзявацца ў бліжэйшы час на перавагу наву-
ковых падыходаў. Аднакстаноўчым бачыцца выданне належным чынам падрыхтаваных навуковых зборнікаў [174]. Заўважна, што гэта патрабуе далейшага вывучэння з’явы голаду ў БССР у 1930-я гг.