Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
БЕЛАРУСКАЯ ВЁСКА Ў МІЖВАЕННЫ ЧАС: ШЛЯХІ1 ФОРМЫ САВЕЦКАЙ МАДЭРНІЗАЦЫІ (1921-1939)
С. М. Ходзін
БЕЛАРУСКАЯ ВЁСКА ЎМІЖВАЕННЫ ЧАС: ШЛЯХІI ФОРМЫ САВЕЦКАЙ
МАДЭРНІЗАЦЫІ (1921-1939)
МІНСК БДУ 2014
УДК 94 (476) «1921/1939» : 930
ББК 63.3 (4 Бен) 61-21 г
Х69
Друкуецца па рашэнні Рэдакцыйна-выдавецкага савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук У. Н. Сідарцоў', доктар гістарычных навук В. А. Самовіч
Выкарыстаны фотаматэрыялы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
, С. М.
Х69 Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939) / С. М. Ходзін. Мінск : БДУ, 2014. 240 с.
ISBN 978-985-518-989-4.
У выданні даследуюцца гістарычныя крыніцы і вызначаюцца асноўныя этапы і кірункі гістарыяграфіі важнейшых змен у беларускай вёсцы ў кантэксце тэорыі мадэрнізацыі. Асаблівая ўвага надаецца фактару сацыяльнай псіхалогіі сялянства, традыцыйным сялянскім інстытутам і паўсядзённасці, якія трансфармаваліся пад уплывам дэмаграфічных працэсаў і палітыкі савецкай улады.
УДК94 (476) «1921/1939»: 930
ББК63.3 (4 Бен) 61-21 г
ISBN 978-985-518-989-4
© Ходзін С. М., 2014
© БДУ, 2014
Маім продкам, якія прысвяцілі сваё жыццё зямлі, сям’і і працы
АД АўТАРА
За кароткі перыяд аднаўлення гістарычнай памяці беларусы вярнулі сабе шляхетнае саслоўе, многіх славутых дзеячаў еўрапейскага, сусветнага маштабу. I ўсё ж менавіта сялянства застаецца калыскай беларускай традыцыі. У XX ст. на яго долю выпала шмат выпрабаванняў. Вясковец звыкла аднаўляў парушанае вайною. Але мяжа 1920—30-х гг. запатрабавала ад селяніна ўнутранага псіхалагічнага пералому, карэнных змен у сутнасці яго жыцця як самастойнага гаспадара. Апынуўшыся ў сітуацыі выбару, большасць беларускіх сялян прыстасавалася да тых умоў, якія дыктавала савецкая ўлада. Складаныя працэсы, што назіраліся ў беларускай вёсцыў 1920—30-хгг., патрабуюць далейшага вывучэння. Алеўжона першы погляд бачна: багацце альтэрнатыў яе развіцця выяўлялася больш яскрава, чым у іншых рэгіёнах СССР. Тут з большым поспехам прайшла Сталыпінская аграрная рэформа, істотныя адрозненні меў інстытут сялянскай абшчыны, развіваліся пераважна тыя кірункі, якія вельмі складана і без належнага выніку адразу маглі быць абагулены: жывёлагадоўля, бульбаводства, льнаводства, садова-агародная гаспадарка. Тое, што беларусы ў гэты час не маглі самастойна фарміравацьсваю палітыкуўспалучэннізадміністрацыйным прымусам, меладалёка ідучыя адмоўныя вынікі. У лік кулакоў трапілі не толькі сераднякі, але і значная частка бяднейшага сялянства, якая трымала для ўгнаення па дзве каровы і нейкую дробную жывёлу. Абагульненне жывёлы прывяло да страты больш за тры часткі яе пагалоўя.
Псіхалагічны, ідэйны раскол аказаўся вельмі глыбокім. Сялянства было азлобленае, уладныя структуры з цяжкасцю разбіраліся з паклёпамі і даносамі. Вёска паступова губляла гаспадара.
Адначасова складана, пад наглядам і прымусам пачала фарміравацца новая сістэма — калгасна-саўгасная. Да гэтага часу навукоўцы і палітыкі па-рознаму ацэньваюць вынікі яе функцыянавання. Але нельга яе адмаўляць як традыцыю, на якой выхоўвалася не адно пакаленне вяскоўцаў. Каб зразумець саміх сябе, каб выправіць памылкі і не зрабіць новых, мы, хто жыве ўжо ў XXI ст., павінны ўважліва ўглядацца ў той час.
уводзіны
Адно з найбольш сугучных паняццяўудачыненні да вёскі — «традыцыя». Даследчыкі ўсё часцей звяртаюць увагу на распаўсюджаную «моду» супрацьпастаўляць падзеі да і пасля кастрычніка 1917 г. Адмаўленне вядомага гісторыка-генетычнага метаду, калі вывучаемыя з’явы вызначанага перыяду адрываюцца ад папярэдняга этапу развіцця, прыводзіць чытача да высновы, што ўсе яны ўзніклі ўпершыню [ I, с. 22]. Заканамерна паўстае пытанне аб пераемнасці і тых элементах сацыяльнай сістэмы, якія гэтую пераемнасць забяспечваюць [2].
Гістарыяграфія мяжы 1980—90-хгг. — адназсамыхпаказальныхудачыненні да гісторыі вёскі. Акрэсліваючы яе асаблівасці, неабходна адзначыць дзве: нарастаючае з часам супрацьпастаўленне папярэдняму этапу і значны ўплыў публіцыстыкі. Журналісты, літаратары і гісторыкі, выкарыстоўваючы публіцыстычныя формы і перыядычны друк, спрабавалі апярэдзіць адзін аднаго ў радыкальнай пераацэнцы мінулага. Магчымасцьдоступуда раней закрытых фондаў, збораўі матэрыялаў дзейнічала на іх, як дух свабоды на прафесара Плейшнэра ў стужцы «Сямнаццацьімгненняўвясны» [3]. Многія і не заўважылі, якперайшлірысу, за якой навука перастае існаваць.
Публіцыстыка як форма прадастаўлення інфармацыі заўсёды патрабуе ад навуковай супольнасці адназначных адказаў і высноў. У выніку тыражуецца літаратура, якая адпавядае падобным запытам. Магчымасці інтэрнэта садзейнічаюць узмацненню такіх тэндэнцый. У апошнія гады колькасць прац беларускіх даследчыкаў па гісторыі сялянства, утым ліку міжваеннага (1921 —1939 гг.) перыяду, памяншаецца. Манаграфіі М. А. Бяспалай [4], М. П. Касцюка [5], A. М. Сарокіна [6] з’явіліся, бадай, апошнімі значнымі даследаваннямі праблемы. Пэўны час у асяроддзі гісторыкаў прысутнічала перакананне, што ўсе кропкі над «і» ўжо пастаўлены: бальшавікі перарвалі нармальны ход развіцця Расійскай імперыі. Яны забралі ўсялян усе правы, зямлю, навязалі нежыццяздольныя формы арганізацыі гаспадаркі: камуны, калгасы. Такі падыход не дазволіў пераадолець бачанне гісторыі ў чорна-белым адлюстраванні [7]. «Да сяго часу, — пазначаў A. Р. Бухавец на міжнародным круглым стале “Сялянства і ўлада ў гісторыі Расіі XX ст.”, — няма адказу на пытанне: чаму, здавалася б, антысялянская ўлада замацавалася ў сялянскай краіне — і пры гэтым карысталася пэўнай падтрымкай сялянства?» [8, с. 163].
Пры наяўнасці вялікай колькасці публікацый, прысвечаных аналізу камандна-адміністрацыйнай сістэмы, недастаткова распрацавана праблема механізмаў і альтэрнатыў яе фарміравання, калектыўных гаспадарак як элеменце такой сістэмы. Негатыўныя з’явы прымусовай калектывізацыі нярэдка экстрапалююцца на
калектыўныя формы гаспадарання, утвораныя ў выніку такіх працэсаў. Заўважым: сацыяльныя выдаткі многіх рэформ (Пятра I, прамысловай рэвалюцыі ў Англіі ў дачыненні да сялянства і інш.) з’яўляліся істотнымі, але не заўсёды вызначалі негатыўную ацэнку саміх пераўтварэнняў, іх выніку.
Да пачатку XXI ст. акрэслілася разуменне спецыфікі вывучэння твораў гістарыяграфіі. Вызначэнне С. В. Шмітам паняцця «гістарыяграфічная крыніца» не толькі замацавалася ў гістарычнай літаратуры, але і атрымала новае развіццё [9, с. 112]. У прыватнасці, Г. М. Іпалітаўзрабіўспробу класіфікацыі гістарыяграфічных крыніц, акрэсліў суадносіны паняццяў «гістарыяграфічная крыніца», «гістарыяграфічны факт» і «гістарычны факт» [10], Гістарыяграфія беларускай вёскі міжваеннага часу, якая ахоплівае перыяд у некалькі дзесяцігоддзяў, уключае вялікую разнастайнасць гістарыяграфічных крыніц: абагульняючыя працы, манаграфіі, спецыяльныя дысертацыйныя даследаванні, навуковыя артыкулы, матэрыялы навуковых канферэнцый і іншых навуковых форумаў, агляды літаратуры і рэцэнзіі. Кожны з гэтых відаў мае сваю спецыфіку, адпаведна вывучэнне пэўнай праблемы павінна адбывацца з улікам наяўнасці вызначанай сістэмы гістарыяграфічных крыніц.
За папярэднія дзесяцігоддзі ў абагульняючых працах, падручніках, дысертацыйных працах і артыкулах неаднаразова рабіліся спробы гістарыяграфічнага вывучэння беларускай вёскі міжваеннага часу. Самымі грунтоўнымі з іх у Беларусі неабходна прызнаць шэрагартыкулаўі манаграфіюУ. М. Міхнюка [11], Напрацоўкі, зробленыя ім па дадзенай тэматыцы, у далейшым склалі аснову ддя аналізу развіцця беларускай савецкай гістарычнай навукі ў цэлым [12]. Уладзімір Мікалаевіч зрабіў спробу сістэмнага вывучэння беларускай савецкай гістарыяграфіі сялянства Беларусі. Дзеля дасягнення гэтай мэты ім быў абраны праблемны прынцып вывучэння. На наш погляд, істотным з’яўляецца вызначэнне не толькі кірункаў, але і пэўных этапаў у вывучэнні гісторыі беларускай савецкай вёскі. Аб’ектам даследавання У. М. Міхнюка сталі працы беларускіх гісторыкаў. Між тым ва ўмовах тагачаснага СССР не толькі сацыяльна-эканамічныя, але і гістарыяграфічныя працэсы былі ўзаемазвязанымі.
Больш за 20 гадоў Савецкі Саюз не існуе на карце свету. За гэты час вырасла пакаленне даследчыкаў, якое не памятае такой дзяржавы. не адчула яе ідэалагічнага ўплыву, якое можа фарміраваць свае ўяўленні толькі па водгуках бацькоў і на аснове навуковых і папулярна-публіцыстычных выданняў. Таму актуальным уяўляецца новае асэнсаванне публікацый па гісторыі савецкай, у тым ліку беларускай, вёскі 1920—30-х гг., а таксама вызначэнне асноўных кірункаў даследаванняў у так званай «перабудовачнай» і постсавецкай гістарычнай літаратуры.
У беларускай гістарыяграфіі вылучаюць тры плыні, сфарміраваныя на мяжы XX—XXI стст.: кансерватыўную, радыкальную і «канструктыўную» [13, с. 221, 222; 14], Прадстаўнікі кожнай з іх прэтэндуюць на сваю «праўду ў гісторыі». Перавагу можна аддаць тым аўтарам, якія добра ведалі гістарычныя крыніцы, мелі шырокі кругагляд і вялікі жыццёвы вопыт. Адначасова хацелася б падкрэсліць: гісторыя не толькі ствараецца, але і пішацца людзьмі. У спадчыну ад савецкай
гістарыяграфіі мы атрымалі імкненне ствараць пэўную аб’ектыўную карціну мінулага. Між тым кожнае пакаленне гісторыкаў піша «сваю гісторыю», шукае ў мінулым адказы на тыя пытанні, што ставіць ім жыццё. Гісторыя не змяняецца і як навука не знікае разам з чарговым крызісам уяўленняў аб ёй. Змяняецца наш погляд на мінулае. Можам мы пакінуць па-за ўвагай тое, які ўніверсітэт скончыў даследчык, хто аказаў уплыў на яго станаўленне, якія канцэпцыі панавалі ў той час, ідэалогія і г. д.? Ці, забываючыся пра Фрэйда, не браць да ўвагі дзяцінства будучага навукоўца, напрыклад вядомага даследчыка сялянства савецкага часу Мікалая Аляксеевіча Іўніцкага, якога ў маленстве літаральна адрывалі ад стрыечнай сястры падчас раскулачвання? Выпадкова ён раней за многіх іншых савецкіх даследчыкаў пісаў пра хібы калектывізацыі?
Гісторыкі належайьда розных нацыянальных школ, маюцьуласны вопыт даследаванняў. У апошняй кнізе, напісанай у 1931 г. у Бутырскай турме, сусветна вядомы вучоны М. Д. Кандрацьеў адзначаў: «...гісторыя літаратуры, гісторыя навукі пераканаўча даказваюць, што кожны мастак і кожны даследчыкёспь дзіця пэўнай эпохі, ёсць спадкаемца мінулага літаратуры і навукі і што ў яго творчасці, у яго прыёмах і выніках заўсёды прысутнічае значная доля незалежнага ад індывідуальнасці» [15, с. 55], Але гістарычнае вывучэнне ўяўляе сабою працэс пазнання, якое мае свае правілы. Тэрміны, якія выкарыстоўваюцца вучонымі, самі па сабе ўжо гістарычныя, маюць уласную гісторыю. Шматдысцыплінарнасць павялічвае магчымасці гісторыка, «узбройвае» яго больш дасканалым інструментарыем. Пошукі шляхоўда аб’ектыўнасці гістарычнага даследавання не маюць нічога агульнага з манапалізацыяй ісціны адным ці групай даследчыкаў [ 16|.