• Часопісы
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    ты, на якія была ўскладзенаўся адказнасць за прыём эшалонаў. Па іх даных, было выселена ў Паўночны край з БССР 4763 сям’і (22 810 чал.) і ва Уральскую вобласць — 4468 сем’яў (21 273 чал.), на Далёкі Усход — 183 сям’і (1787 чал., уключаючы адзіночак «асобага прызначэння»). На пачатак мая 1930 г. 1792 адзіночкі «асобага прызначэння» з БССР знаходзіліся ў эшалонах 198, с. 420—425].
    Перапоўненыя вагоны, недастатковае харчаванне, нязвыкла суровы клімат выклікалі шматлікія захворванні і смяротнасць, асабліва сярод дзяцей. Улады апасаліся, што вынікам можа стаць пагаршэнне эпідэміялагічнага стану ў Паўночным краі і на Урале. Было дазволена высланых кулацкіх дзяцей да 14-гадовага ўзросту (са згоды бацькоў) выдаваць родзічам для накіравання па месцы ранейшагажыхарства 197, с. 425]. У выніку многія беларускія дзецітак і не ўбачылі сваіх бацькоў. Часам уз’яднанню сем’яў садзейнічала няўзгодненасць рэпрэсіўных органаў. У дырэктыве АДПУ ад 4 ліпеня 1930 г. пазначалася, што «ва ўсіх эшалонах высяляемых кулакоў выяўлена значная колькасць непрацаздольных сем’яў, гаспадары якіх засталіся на месцах з прычыны арышту. Прапаноўвалася іх пад канвоем накіраваць на Далёкі Усходуслед выселеным сем’ям» 197, с. 523].
    Больш за 8 тыс. сем’яў — гэта толькі кулакі так званай «2-й катэгорыі». Што тычыцца кулакоў «3-й катэгорыі», то ў адносінах да іх прымаліся не такія радыкальныя дзеянні. Да прыкладу, Бюро Гомельскага акруговага камітэта К.П(б) на пачатку красавіка 1930 г. «згодна з дырэктывамі ЦК УсеКП(б) і ЦК. КП(б)Б» рэкамендавала па пытанні аб рассяленні і высяленні кулакоў «адкласьці часова на час севурасьсяленьне кулакоўЗ-й катэгорыі, адводзячы ім на бліжэйшы час зямлю ў гэтай жа вёсцы. У тых выпадках, дзе раскулачваньне кулацкіх гаспадарак 3-й катэгорыіправедзеназпарушэньнемдырэктыў ЦК па гэтаму пытаньню, гаспадаркам павінны быцьзьвернуты самыя неабходныя сродкі вытворчасьці (адзін конь, плуг, барана, цялега і інш. дробны інвентар), а таксама і насеньне» [125, л. 530]. Падобнага роду рашэнні былі прынятыя на той час і ў шэрагу іншых акруг БССР. Разам з тым за кошт зямель кулацкіх гаспадарак рэкамендавалася ўзбуйняць савецкія гаспадаркі [126, л. 263; 127, л. 661,662].
    Фармальна раскулачаныя мелі права на перагляд сваёй справы акруговымі камісіямі краю, кудыяныбылівысланыя. Працэнттакогапераглядубыўневысокім. У прыватнасці, па Паўночным краі перагляд быўздзейснены толькіўдачыненні да 8,3 % ад колькасці высланых [97, с. 436]. Аднак факт такога дзеяння пазначае імкненне ўлад пазбегнуць выпадковых сітуацый, якія ўзнікалі пры раскулачванні, і стварыць бачнасць аб’ектыўнасці пры разглядзе спраў. Псраважная частка перасяленцаў працавала налесараспрацоўках [113, с. 440—445], атаксамарыбапромыслах, каменнавугальных шахтах і іншых цяжкіх работах. Пры гэтым належнага харчавання і медыцынскай дапамогі перасяленцы не атрымалі, што прыводзіла да выступленняў, уцёкаў, форм скрытага супраціву [97, с. 446, 4471.
    Па звестках АДПУ, на 13 чэрвеня 1930г. кулакоў2-й катэгорыі па БССРбыло раскулачана 13 492 гаспадаркі, у тым ліку з пазначанай колькасці выслана 9701 сям’я (72 %) [97, с. 486], Па стане на 12 чэрвеня 1931 г. 1983 сям’і (8857 чал.) знаходзіліся ў эшалонах па напрамку ва Уральскую вобласць, акрамя таго, 1859 сем’яў
    (8219 чал.) было вывезена, заставалася для высялення 1100 сем’яў (5000 чал.) [113, с. 143], Статыстыка крыху адрозніваецца для выселеных: па адных даных на пачатаклістапада 1930 г. зБССРвыселена 9231 сям’я(44 083 чал.). Згодна з іншымі звесткамі з памежнай зоны БССР дадаткова выселена 3309 чал. [97, с. 706].
    Вызначыўшы, што калектывізацыя атрымала поспех на пераважнай частцы СССР, ЦК ВКП(б) і СНК. СССР 8 мая 1933 г. прынялі сакрэтную дырэктыву — Інструкцыю «Аб супыненні масавых высяленняў сялян, упарадкаванні вытворчасці арыштаў і разгрузцы месцаў заключэння», у якой прадпісвалася неадкладнаспыніцьлюбыя масавыя высяленні сялян, праводзіць іх у выключным выпадку (для чаго былі ўстаноўлены максімальныя аб’ёмы: для Беларусі не болей за 500 гаспадарак) [113, с. 748]. Аднакужоўлютым 1933 г. АДПУ прапаноўвала выселіць дадаткова тых, хто сабатаваў хлебанарыхтоўкі, адмаўляўся атрымоўваць пашпарты, а таксама «нядобранадзейны» элемент з памежнай тэрыторыі. Зімой 1934 — вясной 1935 г. прымаецца рашэнне аб высяленні ўпрацоўныя пасёлкі «кулацкага і антысавецкага элемента» з памежнай тэрыторыі. 3 прыгранічных раёнаў БССР і УССР прапаноўвалася выселіць 2 тыс. сем’яў [129]. Згодна з данымі М. А. Іўніцкага на 1 снежня 1936 г. па СССРагульная колькасцьспецперасяленцаўсклала больш за 1 млн чалавек [101, с. 319].
    Перыяд з лета 1933 г. часам акрэсліваецца як «неанэп» [129, с. 278]. Пры гэтым працэнт калектывізацыі ўзрастаў, хоць і не самымі хуткімі тэмпамі. Згодна з даведкай Дзяржплана СССР на 1 ліпеня 1933 г. па БССР ён склаў 50,3; на 1 ліпеня 1934 г. — 55,3, а на 1 ліпеня 1935 г. планавалася дасягнуць 64 % [129]. Калгаснікі атрымалі магчымасці (якія істотна былі пашыраны згодна з новым Статутам сельскагаспадарчай арцелі) для развіцця сваёй падсобнай гаспадаркі. Яна сапраўды магла стаць істотнай крыніцай папаўнення бюджэтаў калгаснікаў, а для дзяржавы — важнай крыніцай дадатковых паступленняў мяса, малака і гародніны. Аднак ва ўмовах рэквізіцый збожжа і голаду на вёсцы адзначалася тэндэнцыя, калі падсобная гаспадарка заставалася крыніцай забеспячэння хлебам (па БССР — 16 кг на душу). Істотнай асаблівасцю 1933 г. стала тое, што так званыя «спажываючыя» вобласці пачалі пераўтвараццаўхлебавытворчыя. Калі прыняць нарыхтоўкі 1929 г. за 100 %, то збожжавытворчыя вобласці здалі ў 1933 г. 151 %, a спажывецкія вобласці, як, напрыклад, Заходняя вобласць, Беларусь, Ленінградская вобласць, Маскоўская вобласць, Паўночны край, Іванаўская вобласць, здалі 205 %. На 1934 г. былі пазначаны такія ж лічбы. 3 9,5 млн пудоў па БССР 6,0 млн пудоў павінны былі здаць калгасы [129, с. 66],
    Ва ўмовах недароду другога хлеба — бульбы — насельніцтва Беларусі апынулася ва ўмовах яшчэ большага голаду, чым у 1931 — 1932 гг. Асабліва складаная сітуацыя ўтварылася ваўсходняй частцы Беларусі. Па зоне абслугоўвання Клімавіцкай МТС чвэрць калгасаў мелі менш за 1 кг харчавання на кожнага калгасніка (а яшчэ ж іх сем’і!). У многіх калгасах не засталося бульбы нават на насенне. Нягледзячы на атрыманне харчовай пазыкі (на калгасную сям’ю не болей 40 кг), сітуацыя напачатку красавіка — пачатку мая 1933 г. рэзка абвастрылася. «У шмат якіх калгасах ужываюць у ежу крапіву, траву, лісце ліпы і лазы, — адзначалася ў
    данясенні палітаддзела Клімавіцкай МТС. — У калгасе імя Кагановіча калгаснікі з’елі карову, што загінула ад сібірскай язвы. У калгасе “Чырвоны край” ад недаядання многія калгаснікі хварэюць на тыф... У калгасах імя Крыніцкага, імя Калініна, імя Кагановіча, “Парыжская камуна” ёсць шмат апухлых. Галадаюць нават лепшыя ўдарнікі». 3 4200 сем’яў, якія знаходзіліся ў калгасах Клімавіцкай МТС, больш паловы мелі патрэбу ў харчовай дапамозе. Па сітуацыі на 25 чэрвеня аніякай дапамогі аказана не было. Прыкладна такое ж становішча склалася і ў зоне дзеяння Плешчаніцкай МТС. «Харчовае становішча калгаснікаў зоны дзейнасці МТС вельмі цяжкае, — адзначаецца ў дакуменце. — Па шэрагу калгасаў сілкуюцца выключна травой. Контррэвалюцыйны элемент выкарыстоўвае харчовыя цяжкасці, актывізуючы сваю дзейнасць» [129, с. 279J. Зімой 1933/34 г. сяляне пачалі масавы забой жывёлы. Яго ажыццяўлялі як калгаснікі, так і рабочыя саўгасаў, а таксама адзінаасобнікі. «У асобных раёнах БССР, напрыклад, з-за забою статак скараціўся на 20—30 %, — адзначалася ў даведцы Пракуратуры СССР. — У Касцюковіцкім раёне (адным з буйнейшых жывёлагадоўчых раёнаў БССР) за час з 1 ліпеня 1933 г. па 1 студзеня 1934 г. прырэзана 8400 галоў буйной рагатай жывёлы. Пагалоўе ў раёне зменшылася за гэты час з 34 898 галоў да 26 457 галоў. 3 8400 прырэзаных у раёне галоў жывёлы на адзінаасобны сектар прыпадае 4337 галоў, прычым 4153 галавы адносяццада маладняка» [129, с. 66|.
    У 1933 г. голад зноў ахапіў паўднёвую частку Беларускай ССР. Галадала насельніцтва дзевяці сельскіх Саветаў. Да сярэдзіны чэрвеня 1933 г. у Ельскім і Нараўлянскім раёнах ад голаду памерлі 130 чалавек, а колькасць апухлых дасягала 230 чалавек. Голадам была закранута і цэнтральная частка БССР — некаторыя калгасы Мінскага раёна, значная частка Пухавіцкага і некаторых іншых раёнаў [98, с. 283, 284, 295]. Харчовыя цяжкасці сталі прычынай шматлікіх выступленняўу гарадах Беларусі [128, л. 157—161]. Сітуацыя пачала крыху паляпшаццаз восені 1934 г., што дазволіла 23 снежня 1934 г. спісаць с калгасаў запазычанасці па пазыках, выдадзеных да 1933 г., на агульную суму 435 639 тыс. руб. [118, с. 517— 519]. Празнекалькі дзён (26 снежня 1934 г.) былапрынята Пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) «Аб свабодным продажы хлеба “на гарадскіх і сельскіх базарах і на чыгуначныхстанцыях”» [129]. Можнаадзначыць, што ПастановаСНК«Абадмене картачнай сістэмы па печанаму хлебу, муцэ і крупах і сістэмы атаварвання хлебам тэхнічных культур» ад 7 снежня 1934 г. устанаўлівала 8 цэнавых паясоў на хлеб, БССР адносілася да 3-й групы разам з цэнтральнымі і заходнімі абласцямі РСФСР, Крымам, Днепрапятроўскай і Адэскай абласцямі, Чэлябінскай вобласцю, ЗСФСР, большай часткай Обска-Іртышскай вобласці.
    Станаўленне калгасна-саўгаснай формы на вёсцы перадвызначыла тое, што пошукі ворагаў пераносіліся ў гарадское асяроддзе і партыйна-савецкі актыў. Асаблівага размаху «ворагашукальніцтва» дасягнула ў 1936— 1937 гг. Яскрава гэта характарызуе тэлеграма Я. А. Якаўлева (першы наркам земляробства СССР) I. В. Сталіну аб становішчы ў Беларусі. «Устаноўлены наступныя факты, — тэлеграфуе ён, — вялікія чэргі за хлебам меліся амаль ва ўсіх гарадах і раённых йэнтрах. У якасці наркамгандлю на першай з нарад удзельнічаў Гурэвіч. Яго спроба
    замазаць становішча, а таксама паводзіны кіраўніцтва, якое не паведаміла ў ЦК аб становішчы з хлебам, выклікаюць падазронасць. Начны перадопыт арыштаваных устанавіў, што Гурэвіч з’яўляўся членам контррэвалюцыйнай арганізацыі і хлебныя чэргі арганізоўваў па яе даручэнні. Учора Гурэвіч быў па нашай прапанове арыштаваны». Папярэдняе кіраўніцтва Беларусі ўтэлеграме называлася не інакш як «галадзедаўскай фашысцкай бандай». Даяе дзеянняў Я. А. Якаўлеўадносіў распрацаваную [нструкцыю па лесавыкарыстанні, згодна з якой сялянам, па сутнасці, было забаронена пасвіць жывёлу ў лясах. Спецыяльнай правакацыяй называлася тое, што калгаснікі шмат якіх раёнаў пазбаўлены прысядзібных участкаў, насаджэнне Галадзедам саўгасаў і інш. [130, с. 528—534].