• Часопісы
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    У Перспектыўным плане развіцця сельскай і лясной гаспадаркі БССР на 1925/26—1929/30 гг. адзначалася, што менавіта пасялковая форма землекарыстання загульным шматпольным севазваротам ібезяго «адпавядае асноўнай мэце НКЗ — абагульненню сельскай гаспадаркі шляхам кааперавання (у асаблівасці вытворчага) земляробчага насельніцтва» [58, с. 136]. Калектыўныя гаспадаркі, па меркаванні аўтараў дакумента, з’яўляліся адным з многіх, да таго ж не самых масавых, напрамкаў вытворчага кааперавання. Гэта палажэнне аргументавалася нязначнай колькасцю калгасаў, утварэннем іх амаль выключна на землях дзяржаўнага зямельнага фонду і яго адсутнасцю для развіцця калектыўных гаспадаракудалейшым. Такім чынам, прыхільнасць кіраўніцтва Наркамзема БССР, і ў прыватнасці Д. Ф. Прышчэпава, да хутарской формы землекарыстання, стрымліванне калгаснага будаўнійтва можнаразглядацьяктэзіс, пазбаўлены аргументаў. Гаворка можа ісці толькі пра розныя трактоўкі прынцыпаў класічнага нэпа і аб прычынах адыходу ад яго ў канцы 20-х гг. XX ст.
    Улічваючы бюракратычныя структуры, якія хутка сфарміраваліся ў кааператыўных органах і органах зямельнага кіравання, можна сцвярджаць, што погляд на калгасы як нешта другаснае ўсё ж мог адбіцца адмоўна на стаўленні да калектыўных гаспадарак. У шэрагу выпадкаў узнікаў разрыў паміж словам і справай, звядзенне прынятых рашэнняў да ўзроўню дэкларатыўных. Тэхнічны савет Гомельскага губернскага зямельнага кіравання ў снежні 1924 г. ахарактарызаваў ільготы, якія прадстаўляюцца калгасам, як «папяровыя стымулы» [59, л. 45],
    Мелася шмат пастаноў кіруючых кааператыўных структур, аднак акруговыя саюзы сельскагаспадарчай кааперацыі часам не маглі арганізаваць неабходнага абслугоўвання калектыўных гаспадарак, разглядаючы іх як «дадатковы цяжар» [60, л. 4]. Многія савепкіяізямельныя органынамесцах, немаючыўсваімскладзе работнікаў, дастаткова кампетэнтных у пытаннях калгаснага будаўніцтва, неабгрунтаваналіквідоўвалі калектыўныя гаспадаркі, затрымлівалідля іхвыдзяленне зямлі, неадпускалі лесаматэрыялыдля рамонту і г. д. [61, л. 25,26]. Камісія Рабочасялянскай інспекцыі (PC1), якая абследавала ў 1926 г. калектыўныя аб’яднанні, канстатавала, што «калгасы пакінутыя на волю лёсу. I калі яны існуюць у такіх умовах, то яны цалкам даказалі сваю жыццёвасць, а роўна і тое, што з іх выйдуць магутныя арганізацыі, калі ім будзе нададзенаўвага неўрэзалюцыяхі пастановах, анасправе» [62, л. 225]. Калектыўныя гаспадаркіабкладаліся такімжасельгаспадаткам і натакіхжаўмовах, што і адзінаасобнікі, але мелізніжэнне па сельгаспадатку ў памеры 25 % для камун і арцеляў і 10 % для таварыстваў па грамадскай апрацоўцы зямлі. Гэта вымушала кантралюючыя органы ўвесь час сачыць за адпаведнасцю назваў і статутаў рэальнаму становішчу спраў [63, с. XVI 1|.
    Ідэйныя матывы пры арганізацыі калектываўз’яўляліся часцей выключэннем, чым правілам [60, л. 2], Аднак уяўляецца цалкам натуральным, што ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі ўступленне ў камуну, арцель або таварыства па грамадскай апрацоўцы зямлі праследавала рэальныя мэты і пэўныя матэрыяльныя выгоды. Забяспечанасць зямлёю ў калгасах была вышэй, чым у сялян-аднаасобнікаў, што ва ўмовах аграрнай перанаселенасці і малазямелля выяўлялася істот-
    ным фактарам (гл. дадатак, табл. 14). Частка членаў калектываў, якія мелі зямлю да ўступлення ў калгас, працягвала карыстацца аднаасобна сваімі надзельнымі землямі, іншая ўтварыла калектыўныя аб’яднаннізатрыманнем прырэзкі ззапаснога фонду [64, л. 129]. Таму ў арганізацыі калгасаў перш за ўсё былі зацікаўлены беззямельныя і малазямельныя пласты вясковага насельніцтва.
    У 1925— 1926 гг. многія з сялян спадзяваліся атрымаць зямлю ў аднаасобнае карыстанне з запаснога фонду. Гэты фонд быўствораны згодна з рашэннем IV сесіі ЦВК БССР 1-гасклікання ўстудзені 1925 г. Ён складаўся з участкаў, пералічаных з ляснога фонду ўзямельны і дзяржмаёмасці; часткі непрыдатных зямель, якія не выкарыстоўваліся належным чынам; ад абрэзак зямлі ў гаспадарках, якія перавышлі ўстаноўленыя максімальныя нормы землезабеспячэння [65, с. 135|. 3 названага фонду за 1926—1928 гг. было нададзена 42 тыс. бядняцкіх і дададзена 91 700 бядняцкіхімалазямельныхсерадняцкіхгаспадарак [66, с. 75], Паколькі гэта ажыццяўляласяўходзе землеўпарадкавання, то магчымасць атрымання прырэзкаў з запаснога фонду была нашмат ніжэйшай у акругах, утвораных на тэрыторыі былых Гомельскай і Віцебскай губерняў, дзе землеўпарадкавальныя работы пачалісяз 1921 г. ізначнаячасткасялянскагаземлекарыстаннябылаўпарадкавана. На 1 кастрычніка 1925 г. менавітатутдзейнічалабольшаснь калектыўных гаспадарак: 76 % камун, 51,2 % арцеляў і 94,6 % таварыстваў па грамадскай апрацоўцы зямлі |67, с. XXXVII]. Пазначаная залежнасць была не абсалютнай. Ha 1 кастрычніка 1928 г. па Мазырскай акрузе прырэзка да вёсак і асобных гаспадарак была найбольшай, і ў той жа час тут назіралася самая высокая па БССР удзельная вага калектыўных гаспадарак сярод упарадкаваных форм землекарыстання [68, с. 248, 2491. Відавочна, дзейнічалі і іншыя рэгіянальныя фактары.
    Ці была праблема крызісу хлебанарыхтовак 1928— 1929 гг. у межах больш паслядоўнага ажыццяўлення базавых прынцыпаў новай эканамічнай палітыкі як у вёсцы, так і ў горадзе невырашальная? Ва ўмовах тагачаснай ідэалогіі харчовая бяспека звязвалася з функцыянаваннем усёй эканомікі СССР, і невыпадкова менавіта ў хлебавытворчых раёнах Саюза была першапачаткова звернута ўвага на калектыўнае гаспадаранне. На працягу 1927/28 гаспадарчага года ўдынаміцы калгаснага будаўніцтва ў СССР адбываюцца істотныя змены, якія дазваляюць казайь пра новы этап у развіцці дадзенага працэсу [69, с. 9],
    За 1927/28 гаспадарчы год узрасла колькаснь калектыўных гаспадарак і ў БССР (з 440 да 994). Колькасць аб’яднаных у калгасы сялянскіх гаспадарак павялічылася ўдвая [70, с. 3; 71, с. 56|. Пазначаючы прычынызначных змен, гісторыкі звяртаюць увагу на пачатак агульнага павароту ў сельскагаспадарчай палітыны бальшавіцкай партыі, акрэсленага рашэннямі XV з’езда ВКП(б). У рэзалюцыі з’езда «Аб рабоце на вёсцы» сцвярджалася, што «адной з асноўных перадумоў развіцця СССР да сацыялізму з’яўляецца ўздым прадукцыйных сіл вёскі і рост дабрабыту шырокіх сялянскіх мас. Сацыялістычны горад можа весці за сабой вёску толькі па гэтым шляху, усяляк пры гэтым спрыяючы паступоваму пераходу ад індывідуальнай, ад уласнай гаспадаркі, якая яшчэ значны час будзе базай усёй сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчай вытворчасці, да яго калек-
    тыўных формаў» [72, с. 295]. Канкрэтныя формы і тэрміны калектывізацыі з’ездам не вызначаліся. Пры гэтым тэрмін «калектывізацыя» заставаўся тоесным «кааперацыі».
    Рост колькасці калектыўных гаспадарак адбываўся ў тым ліку за кошт памяншэння выпадкаў іх распаду і ліквідацыі |70, с. 3]. 26 сакавіка 1928 г. СНК Беларускай ССР пастанавіў спыніць практыку выдзялення зямлі на адрубы і хутары «там, дзе яна садзейнічае росту кулацкіх элементаў». Эканамічнай нарадзе было даручанаўзмацніцьагранамічнае абслугоўванне калгасаўзбокусельгаскааперацыі і зямельных органаў [73, л. 28, 29]. На прадухіленне распаду калектыўных гаспадарак была накіравана Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 28 лютага 1928 г., у якой акруговым і раённым выканаўчым камітэтам прадпісвалася ні ў якім разе не дапускаць індывідуальнага падзелу дзяржаўных зямельных фондаў і захоўваць іх у мэтах калектыўнага земляробства [74, с. 5], На стымуляванне калгаснага будаўніцтва былі накіраваны і змены ў падатковай палітыцы дзяржавы. 29 красавіка 1928 г. было прынята новае Палажэнне аб сельгаспадатку, у адпаведнасці з якім да падаткаабкладання цалкам прыцягваліся дробная жывёла і даходы ад саматужна-рамесных і іншых неземляробчых заробкаў. Каровы абкладаліся падаткам пасля першагацялення замест існуючага ў 1927/28 гаспадарчым годзе абкладання кароў, старэйшых за 3 гады [74, с. 5]. Ва ўмовах Беларусі гэта аказалася пераважна па бюджэце малапасеўнай часткі сярэдняга сялянства.
    У выніку рэалізацыі такой палітыкі трэба было б чакаць павелічэння долі серадняцкіх гаспадарак у калгасах з мая 1928 г. і некаторага зніжэння яе з 1 кастрычніка гэтага ж года. Дадзенае меркаванне пацвярджаюць звесткі, прыведзеная ў справаздачы Белсельсаюза за 1927/28 гаспадарчы год [70, с. 3|. У чэрвені 1929 г. у калектыўных гаспадарках БССР сярэдняе сялянства складала 30,9 % [75, с. 37|. Паводлежданых В. А. Нядзелькі, у 1927 г. сераднякі сяродусягосялянскага насельніцтва Савецкай Беларусі складалі 64,7 %. Такім чынам, на працягу 1927—1929 гг. працэнт серадняцкіх гаспадарак у калгасах быў нашмат ніжэйшы, чым у агульнай колькасні сялянства рэспублікі [76, с. 152], Пераважная большасць калгасаў была створана менавіта ў выніку аб’яднання дробных гаспадарак. На працягу 1927/28 гаспадарчага года колькасць калгасаўу БССР павялічылася больш чым удвая, сялянскіх сем’яў, якія ўваходзілі ў іх, — на 78 %, а зямельная плошча, якая апрацоўвалася калектыўна, — на 58 % [77, с. 345, 86; 78, с. 10].
    Той факт, што з 1 кастрычніка 1928 г. не адбылося больш істотнага зніжэння ўдзельнай вагі сярэдняга сялянства ў складзе членаў калгасаў, на наш погляд, тлумачыцца перш за ўсё дзвюма прычынамі. Па-першае, у 1928/29 фінансавым годзе пераважная ўвага была нададзена вызваленню ад сельгаспадатку маламоцных гаспадарак. Падобная практыка падвяргалася крытыцы ўжоўлютым 1929 г. на аб’яднаным Пленуме ЦК і ЦКК ВКП(б). У яго рэзалюцыі адзначалася, што «такое павелічэнне падатку пры вызваленні ад яго 35 % гаспадарак і раскладзе ўсяго цяжару падатку на астатнія 65 % гаспадарак празмерна закранае інтарэсы некаторых слаёў сераднякоў» [72, с. 439, 440]. Між тым адмовы ад дадзенага падыходу да вырашэння праблемы падаткаабкладання ў далейшым не адбылося.
    Адзіным выйсцем для часткі сялянства стала арганізацыя ў калектыўныя гаспадаркі, падатковыя льготы для якіх былі значна павялічаны. Згодна з узгаданым вышэй Палажэннем з 1 кастрычніка 1928 г. ад сельгаспадатку цалкам вызваляліся калгасы з прыбыткам да 30 руб. на едака (раней з прыбыткам да 20 руб. на едака). Для калектыўных гаспадарак, якія падлягалі сельгаспадатку, зніжэнні значна павялічваліся: для таварыстваў — 20 % замест 10 %, камун — 60 %, арцеляў — 40 % замест 25 %. Для камун і арцеляў з прыбыткам вышэй сярэдняга на едака па раёне падатак вылічаўся па сярэднім даходзе са зніжэннем: для камун — 30 % і для арцеляў — 25 % (замест ранейшай у 25 % — аднолькавай для камун і арцеляў) [79, с. VI],