• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    На барацьбу з падзеламі маёнткаў арыентавала і II канферэнцыя Кампартыі Літвы і Беларусі ў лютым 1919 г. Большасць з іх аддавалася пад саўгасы і калектыўныя гаспадаркі [8, с. 71—73, 96, 145, 148, 149]. У Наркамземе Літоўска-Беларускай ССР быў створаны пададдзел абагульнення сельскай гаспадаркі. Арганізоўваліся таксама камітэты садзейнічання арганізацыі сацыялістычнай сельскагаспадарчай вытворчасці [9, л. 1,2], Памылковасць такой палітыкі ўжо тады ўсведамлялася асобнымі работнікамі камісарыята земляробства ЛітБел. «Ставячы сабе на словах шырокія задачы насаджэння сацыялізму, — гаворыцца ў адным з дакументаў, — мы адмаўляем у задавальненні надзённых патрэб беднага насельніцтва» [9, л. 10].
    Ва ўмовах цяжкага становішча сялянства, адсутнасці сталай моцнай улады пашырылася кола тых, хто шляхам узброенай барацьбы хацеў дасягнуць сваіх палітычных мэт, а таксама звычайных бандытаў. 3 інфармацыйнай зводкі сакрэтнагааддзела Усерасійскай надзвычайнай камісіі (УНК) вынікала, што 1 —15 жніўня 1920 г. у Віцебскай губерні ў вялікай колькасці выдаваліся лістоўкі і адозвы. Сярод паўстанцаўз’явіліся польскія афіцэры. Колькасць «бандытаў» савецкія ўлады вызначалі да 3 тыс. чал. [10, с. 298], Увосень 1920 г. колькасць узброеных фарміраванняў рознага кшталту павялічылася. Па звестках УНК, у Мазырскім раёне з’явіліся 2 эскадроны кавалерыі паўстанцаў, якія фарміравалі партызанскія атрады зліку заможнага насельніцтва [ 10, с. 347], Удакладзе сакрэтнагааддзелаУНКаб
    паўстанцкім руху 11 снежня 1920 г. паведамлялася, што «губерні Віцебская, Смаленская, Мінская і Гомельская ўяўляюць сабою ва ўсіх адносінах зручную глебу развіцця бандытызму, які ўжо там даўно квітнее». Сярод прычын пазначаліся частая зменаўлады, агітацыя Булак-Балаховіча, прыродныя ўмовы (густыя лясы). Заўважаліся выпадкі, калі нават камуністы ўліваліся ва ўзброеныя атрады. У Полацкім павеце «бандай» кіраваў старшыня валасной ячэйкі |10, с. 369].
    У канцы снежня 1920 г. на VIII Усерасійскім з’ездзе Саветаў, падагульняючы трохгадовы досвед адносін з сялянствам, У. I. Ленін падкрэсліваў: «Трэба абапірацца на аднаасобнага селяніна, ён такі і ў бліжэйшы час іншым не будзе, і марыць аб пераходзе да сацыялізму і калектывізацыі не прыходзіцца. Ад агульных разваг трэба перайсці да таго, каб зрабіць першы практычны крок абавязкова гэтай вясной і ні ў якім разе не пазней, і толькі такая пастаноўка пытання будзе дзелавая» [11, с. 181]. Вясной 1921 г. «першым практычным крокам» новай (у параўнанні з «ваенным камунізмам») эканамічнай палітыкі стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.
    Аднак гэта не перадвызначала істотных змен. Дасягненне непасрэднага пераходуда калектывізацыі сельскай гаспадаркі звязвалася з шырокай прапагандай пераваг буйной вытворчасці. Адпаведную рэзалюцыю, напрыклад, прыняў і Першы Гомельскі губернскі з’езд Саветаў [7, с. 691. Складанае ваенна-палітычнае становішча ў Беларусі захоўвалася. Адсутнасць належнага харчовага забеспячэння і транспарту садзейнічала росту колькасці разбояў. Аб пасевах ніхто нават не думаў. У канцы сакавіка 1921 г. у Гомельскай губерні дзейнічала некалькі партызанскіх атрадаў, якія ўсё ў большай ступені пазначалі палітычныя лозунгі [10, с. 393]. УНК на пачатку красавіка 1921 г. паведамляла: «Бандыцкі рух з кожным днём узмацняецца». Узрасталі антысеміцкія настроі, яны былі характэрныя не толькі для ўзброеных антысавецкіх фарміраванняў, але і для частак Чырвонай арміі, расквартыраваных у Беларусі. Сяляне, часам імкнучыся схаваць сваіх, сведчылі, што значная частка «бандытаў» размаўляе на польскай мове [10, с. 398). Яўрэйскае насельніцтва настолькі запалоханае, што гатова было эміграваць у любую частку Расіі [10, с. 403].
    1921 год выдаўся для савецкай улады надзвычай цяжкім. Катастрафічна не хапала хлеба, пад пагрозай зрыву былі яго закупкі за мяжой, змяншаліся спадзяванні наатрыманне харчовай пазыкіў Заходняй Еўропе і Амерыцы [ 12, л. 2—33], Павялічваўся аб’ём лістоў ад сялян аб змякчэнні харчовага падатку. «Пры развёрстцы хлеба ўсё аддаў, — пісаў адзін з сялян, — астатняе не ў сілах. Сам і брат з часу рэвалюцыі знаходзіліся ў Чырвонай арміі на работах. На ўтрыманні 2 жанчыны, сям’яз9душ, і напрацавацьхлебанатакуюсям’ю немагу» [13, л. 125,216; 14, л. 197 аб.].
    У новаабвешчанай Савейкай Беларускай Рэспубліцы на працягу 1921 г. таксама доўжылася рэалізацыя мерапрыемстваў, характэрных для «ваеннага камунізму». Згодна з прынятым ЦВК. БССР 28 студзеня 1921 г. Палажэннем аб сацыялістычным землеўпарадкаванні ў Беларусі і аб мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства калектыўныя формы землекарыстання прызнаваліся найлеп-
    шымі «для канчатковага знішчэння ўсялякай эксплуатацыі чалавека чалавекам, для арганізацыі сельскай гаспадаркі на асновах сацыялізму» [ 15, л. 45].
    X канферэнцыя (V з’езд КП(б) Беларусі), якая адбылася 15—30 кастрычніка 1921 г., пазначыла не толькі разуменне Беларусі як часткі Расіі [16, л. 173, 198 і інш.]. Значная колькасць удзельнікаў акрэслена выступіла супраць свабоды выбару форм землекарыстання, выяўляючысвоеасаблівае разуменне новай палітыкі. Наркам земляробства А. Славінскі заяўляў: «Вы называеце гэта новай эканамічнай палітыкай, гэтаанархія, іанархіютрэба супыніць». Ён заклікаў абапірацца на камуны і сельскагаспадарчыя арцелі [16, л. 192, 219, 220|.
    Пасцвярджэнні мясцовыхсавецкіхулад і вайсковай разведкі, «бандыты» экіпіраваліся ў польскую форму, і харчаванне таксама перадавалася ім з Полынчы. У раёне Нясвіжа дыслакавалася каля 1 тыс. беларускіх партызан. У першай палове сакавіка ў Клецку адбыўся іх з’езд пад старшынствам Юзэфа Балаховіча. Чакаўся прыезд з Лодзі інтэрніраваных балахоўцаўдля фарміравання беларускіх вайсковых частак [10, с. 402]. У БССР дзейнічалі дзясяткі ўзброеных груп — польскія фарміраванні, балахоўцы і агенты Б. Савінкава. Па сведчанні АДПУ, у раёне Мінска колькасць «бандытаў» дасягала 4 тыс. чал. [10, с. 426], Ва ўмовах незавершанасці нацыявытворчых працэсаў сацыяльна-эканамічныя прычыны ваеннагасупраціву паглыбляліся ідэйнымі і канфесійнымі, спеларазуменне сваёй дзяржаўнасці [17, 18].
    Сялянства чакала, да дэкларацый і слоў адносілася з традыцыйным недаверам. Вяскоўцы не спяшаліся павялічваць пашу, у шэрагу выпадкаў выкарыстоўвалі парослыя хмызняком плошчы для выпасу жывёлы. Улады ж расцэньвалі гэта як сродак ухілення ад натурпадатку. Новая інструкцыя стварала больш жорсткія ўмовы падаткаабкладання. Схаваная ад падаткаабкладання зямля належала перадачы ў Зямельны фонд 119, л. 2, 3], Згодназтлумачэннем Наркамата фінансаў абкладанню належалі: буйная рагатая жывёла, дробная жывёла (авечкі, козы, свінні). Падаткам меркавалася абкласці і сабак, што (мяркуючы па нататцы алоўкам на дакуменце) выклікала неразуменне нават у работніка Наркамзема [201. Гэтаўрэшце не змяншала базу для бандытызму яку БССР, так і суседняй Чарнігаўскай губерні [12, с. 470J. Сітуацыя пачала паляпшацца толькі з восені 1921 г. У Гомельскай губерні, якая да 1924 г. уваходзіла ў склад РСФСР, па меркаванні савецкіх улад, насельніцтва паступова схілялася ў іх бок. Але яны шчыра сведчылі, што сялянства губерні падтрымала б любую ўладу, «альбо былі толькі мір, хлеб, соль, газа» [12, с. 277].
    Калі ў Гомельскай губерні збор харчпадатку адбываўся добрымі тэмпамі (тут прынялі Зтыс. рабочыхі 500дзяйей згаладаючага Паволжа),тоў БССР (тэрыторыя былой Мінскай губерні) гэтыя працэсы затрымліваліся ўзброенай барацьбой. Б. Савінкаў імкнуўся аб’яднаць свае разрозненыя ўзброеныя фарміраванні [12, с. 493]. Сярод каталікоў распаўсюджваліся чуткі аб тым, што пасля выканання харчпадатку будзе забраны ўвесь хлеб [12, с. 499], Складанае становішча на тэрыторыі былой Мінскай губерні выкарыстоўвалася Гомельскім губернскім зямельным аддзелам для адмовы ў рээвакуацыі жывёлы [21]. Аднак паступова сіту-
    аныя наладжвалася і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Да канца кастрычніка 1921 г. харчовы падатак быў амаль выкананы — настрой сялянства, стомленага ад узброенай барацьбы, стаў схіляцца ў бок савецкай улады [10, с. 515, 691], Для таго каб выканаць харчпадатак, насельніцтва вёскі прадавала інвентар, таму большая частка падатку была выплачана грашыма. Менавіта гэта, па сцвярджэнні АДПУ, сталапрычынай узмацнення поспехаў «кулацтва» пры перавыбарах у Саветы [22, с. 140, 151, 153],
    У мэтах барапьбы з бандытызмам на пачатку 1922 г. была ўведзена пашпартная сістэма як для гарадскога, так і сельскага насельніцтва са складаннем пасямейных спісаў [23, л. 15]. Вынікам праведзеных мерапрыемстваў стала тое, што колькасць мясцовых партызан істотна зменшылася. He трэба перабольшваць ролю і ўплыў бальшавікоў у беларускай глыбінцы на самым пачатку 1920-х гг. Пацвярджэннем можа стаць стэнаграма XI канферэнцыі (VII з’езда) КПБ, якая адбылася ў Мінску ў сакавіку 1922 г. Характарызуючы кадравы склад па Слуцкім павеце, адзін з выступоўцаў зазначыў, што: «Ва ўсім земаддзеле там ёсць два камуністы, а кіруе тым аддзелам левы эсэр, хто яго ведае, левы ён ці правы, але ва ўсякім выпадку эсэр, і яго любяць сяляне» [16, л. 66].
    Традыцыя суадносіць усе важнейшыя змены ў эканамічным жыцці з рашэннямі партыі пачала складвацца толькі ў другой палове 1920-х гг. і замацавалася пад уплывам «Кароткага курса ВКП(б)». Справаздача аб дзейнасці Наркамзема РСФСР за 1917—1922 гг. і даклад аб асноўных выніках аграрнай палітыкі, у якім утрымліваецца характарыстыка зямельнай палітыкі за гэты час, выдзяляе чатыры асноўных этапы. У аснову іх былі пакладзены рашэнні з’ездаў Саветаў, а не партыйных структур. Па меркаванні аўтараў дакумента, самастойным рубяжом з’яўляеццачас ад VIII да ІХУсерасійскага з’езда Саветаў (снежань 1920 г. — снежань 1921 г.): «ад перамогі на франтах да самадзейнасці сялянскіх мас». Мэтай гэтага этапу з’явілася стымуляванне сялян да пашырэння свайго ворыва. А вось аб рашэннях IX Усерасійскага з’езда Саветаў у снежні 1921 г. сцвярджаецца, што гэта пачатак палітыкі, накіраванай на «ўзняцце самадзейнасці сялянскага насельніцтва на глебе гаспадарчага разліку і асабістай іх зацікаўленасці ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі» (курсіў аўтара. — X. С.) [24]. Менавіта на гэтым з’ездзе кіраўнік бальшавіцкай партыі У. I. Ленін пазначае, што саюз сялянства і рабочага класа павінен быць пабудаваны «на іншых пачатках». «Асновай, сутнасцю экана.мічнай сувязі, — падкрэслівае ён, — павінен стаць гандаль». — «Для камуністаў, — працягвае ён, — гэта непрыемнае адкрыццё. Вельмі можа стацца, што гэтае адкрыццё — надзвычай непрыемнае...» [25, с. 13, 14], Кіраўнік бальшавікоў сцвярджаў, што неабходна вучыцца, неабходны новы культурны ўзровень, гэта патрабуе «новай культуры», і некалькі разоў паўтарыў: «...навучыцца працаваць іншымі тэмпамі, лічачы работу дзесяцігоддзямі, а не месяцамі, «тутпраца цэлыхдзесяцігоддзяў» [25, с. 23,24]. У. I. Ленінлічыў: «Харчпадатак у агульным і цэлым даў сялянам ва ўсёй масе паляпшэнне. Гэта не патрабуе доказаў...» [25, с. 17]. У супярэчнасцьяму М. Асінскі (пад гэтым псеўданімам працаваў вядомы савецкі дзеяч, чалавек з грунтоўнай адукацыяй і выдатнымі