Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
За савецкім часам змяніліся крытэрыі прафесіяналізму. Вынікам барацьбы з ідэалагізацыяй стала тое, што нярэдка асноўнай ацэнкай якасці працы гісторыка разглядалася прырашчэнне фактаў, а метадалагічная роспач хавалася за заблытанасцю вывадаў. Невыпадкова, што пераход да выкарыстання новых ракурсаў вывучэння гісторыі адбываўся пад акампанемент крытыкі пазітывісцкай, марксісцкай школ як выключна апісальных (па вызначэнні Д. Калінгвуда — «гісторыі нажніц і клею»). Але і зараз «дыялог дзвюх эпох» часам адбываецца ў форме маналогу. Прадстаўнікі новых гістарычных школ нярэдка даследуюнь мінулае праз катэгорыі сучаснага, забываючы, што «людзі ў мінулым» — са своеасаблівым светапоглядам, яны не толькі прадстаўнікі іншай эпохі, але і пэўных сацыяльных груп, людзі са сваёй індывідуальнай псіхалогіяй. Чалавек другой эпохі меў сваю сістэму каштоўнасцей, жыццёвыя інтарэсы, мэты, патрэбы, свае ідэалы, а нярэдка і час, і прастору апісваў па-свойму. Па гэтай жа прычыне прадстаўнікам іншай
кулыуры цяжка пераадолець стэрэатыпы. У сувязі з пэўнай эйфарыяй наконт «збліжэння пазіцый» неабходна звярнуцца да цікавага назірання, што ўтрымліваецца ў рэцэнзіі П. Кенэза на кнігу П. Пайпса «Расія пры бальшавіцкім рэжыме» (Нью-Ёрк, 1993). Вядомыспецыялісту галіне саветалогіі адзначае, штосцвярджэнне аб магчымасці даведацца ўрэнше сапраўдную гісторыю толькі пры ўмове, што будзе забяспечаны доступ да ўсіх савецкіх архіваў, стала лозунгам у асяроддзі англамоўных гісторыкаў СССР. Але калі архівы сталідаступнымі, адзначае П. Кенэз, ён штосьці не заўважыў, каб нехта з яго калег заявіў што пад уздзеяннем новых крыній ён перагледзеў свой пункт гледжання. Кожны з гісторыкаў шукае і пацвярджае праз новыя матэрыялы свае папярэднія вывады 18, с. 265],
Гісторыкі вымушаны паглыбляцца не толькі ў вывучэнне прычын, што выклікаюцьзменыўскладаныхдынамічныхсістэмах, але і фактараў, што прадвызначаюць іх стабільнасць. Тут патрэбна адзначыць працы буйнейшага тэарэтыка сацыялогіі XX ст. Талката Парсанса. Многім з яго крытыкаў здаецца, што Т. Парсанс перабольшвае ролю норм, традыцыі ў захаванні стабільнасці сістэмы. На першы погляд за хваляй матэрыяльных рэчаў, праблем і дзеянняў сацыяльная норма зусім не заўважная. Ці ж можа нейкае чыстае ўяўленне штосьці рэгуляваць і стабілізаваць? Але Т Парсанс аргументавана паказвае: чалавек дзейнічае, упарадкоўвае рэальнасйь у адпаведнасці ўяўленням, якія ён засвоіў і ператварыў у свае перакананні і якія сталі матывацыяй яго дзеянняў [91.
Гістарычная памяць народа забяспечвае захаванне яго традыцый і з’яўляецца адным з фактараў стабільнасці грамадства. Вывучэнне яе магчыма не толькі на аснове манаграфій і артыкулаў па гістарычнай праблематыцы і па тых адносінах да мінулага, якія склаліся ў грамадстве. Гістарычная памяць выяўляецца ў побыце, звычках і факусіруе свядомасць аб мінулым праз сучаснасць і чакаемую будучыню. Адной са спецыфічных масавых крыніц інфармацыі сёння з’яўляеццаінтэрнэт, уважлівае вывучэнне якогадазваляе ўбачыцькалі не заканамернасці, то пэўныя тэндэнцыі фарміравання грамадскай свядомасці.
Г. Лебон, якогалічацьтэарэтыкам псіхалогіі натоўпу. пісаў, што вялікія перавароты, якія папярэднічаюць зменам цывілізацый, найчасцей тлумачаць прычынамі знешнімі. «Але больш уважлівае вывучэнне гэтых падзей паказвае, што за гэтымі, быццам верагоднымі, прычынамі найчасцей хаваюцца глыбокія змены ў ідэях народаў... Адзіныя істотныя змены, з якіх вынікае аднаўленне цывілізацый, адбываюцца ў ідэях, паняццях і вераваннях» 110].
УследзаМ. Веберам,Т. Парсансам, Ю.Хабермасамгісторыкаўусёбольшцікавяць дэвіянтныя паводзіны, якія ў шэрагу выпадкаў разглядаюцца як сур’ёзная пагроза стабільнасці сацыяльнай сістэмы [11]. 3 пазіцый сінергетычнай парадыгмы дэвіянтныя дзеянні з’яўляюцца вынікам біфуркацыі. якая ўзнікае на ўзроўні грамадства, групы ці індывіда. У біфуркацыйны перыяд з’яўляецца вялікая колькасць форм дэвіянтнага дзеяння, прычынай якога можа стаць незадаволенасць індывіда сацыяльнай структурай, пануючай культурай і ўласным дасягнутым статусам. Этнічнасць як адзін з параметраў узаемадзеянняў у грамадстве выяўляецца як магутны каталізатар сацыяльных і палітычных змен.
Этнічнасць праяўляецца перш за ўсё праз традыцыю. Традыцыя як сацыяльная форма выяўлення агульнага закона пераемнасці валодае ўстойлівасцю, дазваляе збірапь культурны вопыт, ажыццяўляць яго перадачу, а дынамічнасць садзейнічае ўзбагачэнню, узаемадзеянню традыцый з іншымі з’явамі грамадскага жыцця. Фарміруючыся на працягу шматлікіх стагоддзяў, традыцыя назапашвае гістарычны вопыт, мудрасць народа, забяспечвае ўзаемасувязь паміж мінулым і сучасным. Традыцыйнае грамадства беларускай вёскі не адчула ў поўнай ступені кардынальнай трансфармацыі, праз якую прайшла Заходняя Еўропа (уключаючы поўнае разбурэнне адносін у грамадзе). Лёс беларускага сялянства — гэта шмат у чым лёс беларускага этнасу. Шэраг рыс беларускага сялянства склаўся гістарычна, на працягу стагоддзяў. Роля традыцыі для беларускага вяскоўца была выключнай. Асабліва гэта выявілася ў адносінах селяніна да зямлі 112, с. 1—17].
Колькі б мы ні гаварылі пра крызіс мэтаапавядання і пра постмадэрн, гісторыя па-ранейшаму выконвае такую функцыю, як вызначэнне ідэнтычнасці соцыуму і асобнага чалавека, што фарміруецца праз дзеянне механізмаў сацыяльнай памяці, праз той механізм трансляцыі гістарычных ведаў, які пранізвае не толькі сферу тэорыі, але і паўсядзённага жыцця.
Сістэмнасць вывучэння гістарычных працэсаў патрабуе прымянення мікраі макрападыходаў, роўна яктэорыі і практыкі макраі мікравывучэння этнасацыяльных працэсаў. Пры макрападыходзе аб’ект разглядаецца як адзінае цэлае, а ўнутраныя сувязі, унутранае ўпарадкаванне аб’екта ігнаруюцца. Грамадства разумеецца як сістэма, якую нелыа растлумачыць на аснове індывідуальных паводзін і ўзаемадзеянняў; наадварот, індывідуальныя паводзіны і асобныя працэсы тлумачацца на аснове сістэмных заканамернасцей і структурных асаблівасцей. Асноўная тэарэтычная цяжкасць у такім выпадку заключаецца ў немажлівасці раскрыць крыніцы сістэмных заканамернасцей і канкрэтныя механізмы іх уплыву і ўзаемаўплыву. Аднак пазначаная праблема максімальна памяншаецца, калі аб’ектразглядаеццаякбы «знутры». Пры мікрападыходзе даследуюцца ўнутраная структура, унутраныя сувязі паміж яго элементамі. Такі падыход дазваляе не толькі вызначыць дынаміку этнасацыяльнага развіцця, але і раскрыць крыніцы выяўленых сістэмных заканамернасцей [13].
3 ростам увагі грамадства да фактару дэвіянтных паводзін усё болып распаўсюджваюцца мікрагістарычныя падыходы ў вывучэнні этнасацыяльных працэсаў. Асаблівасці гістарычнага развіцця і фарміравання нашых архіўных фондаў (найперш з канца XVIII ст.) прадвызначылі тое, што мы тут часцей знаходзім матэрыялы, якія характарызуюць дзяржаву, царкву, установы і — меней — асобных людзей, іх настроі, трагедыі і поспехі. Памяць чалавека знікае разам з яе носьбітам, і мы можам згубіць цэлыя пласты светаўспрымання людзей нашага нядаўняга мінулага. Таму ўсё больш папулярнымі сярод даследчыкаў становіцца збор і вывучэнне звестак, якія доўгі час існавалі ў вуснай форме. Ёсць і іншыя прычыны росту колькасці апавяданняў, атрыманых ад сведак падзей — гісторыкі таксамалюдзі і звычайна больш хуткаўспрымаюць нейкія тыповыя гісторыі, чым абагуленыя матэрыялы і лічбы, што апісваюць макрагістарычныя працэсы. Ila-
добныя матэрыялы быццам праецыруюцца на мінулае і з мінулага праз сябе, праз свой вопыт, вопыт сваёй сям’і, сваіх сяброў і блізкіх. У падобнага кшталту гісторыях дзейнічае невялікая колькасць людзей, кіруючыся сваімі матывамі, суадносячыся ў межах пэўнага часу і прасторы. Тыповыя гісторыі ўздзейнічаюць эмацыянальна і павучальна, таму нават схільныя да аналітыкі даследчыкі з мэтай даць зразумелае, жыццёвае тлумачэнне сацыяльных працэсаў часам іх выкладаюць. Менавітаўтакіхапавяданнях працягваюцьжыцьэтнічныя стэрэатыпы, якія па шэрагу прычын цывілізацыйнага (ідэалагічнага) характару зніклі з поля макрагісторыі. Яны фарміруюцца на аснове каштоўнасцей, прынятых у сферы дадзенага этнасу, праз прызму традыцый і культуры, якія склаліся ў працэсе яго жыццядзейнасці. Разам з тым методыка збору і аналізу падобнага матэрыялу недасканалая. He заўсёды прадстаўнікі навамодных кірункаў умеюць прааналізаваць сабраны эмпірычны матэрыял. Часйей за ўсё даследчыкі прапаноўваюць уласныя падыходы, у выніку іх высновы з’яўляюцца маласуадноснымі. У такім выпадку павінны пазначацца як абставіны фіксацыі, так і яе спосабы (пытанні, методыка, тэхнічныя сродкі), а таксама інфармацыя аб аўтары.
Відавочна, што пры вывучэнні этнасацыяльных працэсаў неабходна спалучаць як мікра-, так і макрагістарычныя падыходы, выкарыстоўваць увесь комплекс крыніц. Важнейшай крыніцай для вывучэння этнасацыяльнай дынамікі беларускага грамадства ў міжваенны перыяд застаецца дэмаграфічная статыстыка. Праведзеныя за апошняе дзесяцігоддзе даследаванні паказваюць, што вывучэнне дэмаграфічных перапісаў не толькі пацвярджае ўжо зробленыя высновы, але і акрэслівае новыя, яшчэ не даследаваныя аспекты. Мікрападыходы ці мікраўзровень, чаму гісторык павінен аддаць перавагу? Ён быццам мастак, які стварае сваё палатно — то адыходзіць на адлегласць: выпісвае фон, то вяртаецца: дадае дэталі. I так шмат разоў, з рознымі суадносінамі часу. Гісторыя падобна габелену, сатканаму са шматлікіх нітак розных адценняў і колераў. Адпаведна адзіным спосабам пазначыць важкасць кожнай складаючай з’яўляецца канструяванне міждысцыплінарных аб’ектаў гістарычнага даследавання, а да іх неабходна аднесці (акрамя пералічаных В. М. Шутавай: «гендарныя стэрэатыпы», «сям’я», «дыскурсіўныя практыкі», «мова») [4, с. 124] і «сялянства», «вёска» — якімі б састарэлымі яны ні здаваліся для новых пакаленняў гісторыкаў.
У якасці метадалагічнай асновы абрана тэорыя мадэрнізацыі. Па-першае, яна дае магчымасць ажыццявіць полідысцыплінарны падыход, якога патрабуе вывучэнне беларускай вёскі, не пакінуць па-за разглядам сумежныя сферы сацыялогіі, этналогіі, эканамічнай навукі. Па-другое, значны час мадэрнізацыя разглядалася як феномен, які не ўключае працэсы станаўлення і развіцця індустрыяльнага грамадства ў СССР у цэлым і ў савецкай частцы Беларусі ў прыватнасці.