• Часопісы
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    здольнасцямі Валерыян Валерыянавіч Абаленскі) сцвярджаў аб катастрафічнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. I каб выправіць яе, неабходны былі, па яго меркаванні, найперш заўсё сродкі. Можна заўважыць, што асобнае месца М. Асінскі адводзіўабшчыне, маючы наўвазе магчымасцьяе трансфармацыіўкааперацыйную перспектыву. Прызнаючы кансерватыўныя рысы абшчыны, ён лічыў станоўчым фактам захаванне ў зямельным заканадаўстве перадзелаў, лімітаваных дзевяцігадовым тэрмінам. Выступленне М. Асінскага падштурхнула многіх дэлегатаў да дыскусіі і новых прапаноў. Так, адзін з выступоўцаў сцвярджаў, што харчпадатак, які збіраецца таксама надзвычайнымі метадамі, павінен быць зменены; па яго меркаванні, ён павінен быў улічваць і якасць зямлі [26, с. 19]. М. Асінскі падкрэсліваў, што неабходна прапагандавацьсялянскую кааперацыю. Але менавіта прапаноўваць, а не насаджаць — і ў гэтым бачылася характэрная рыса новай эканамічнай палітыкі [27, с. 3].
    Варта адрозніваць гаспадарчую палітыку і гаспадарчую сістэму, якая складваецца пад яе ўплывам. Адпавядаючая пэўнаму палітычнаму курсу гаспадарчая сістэма складаецца паступова і толькі з часам выцясняе старую сістэму. Сельгаспадатак з’яўляўся сапраўды толькі «першым практычным крокам» у кірунку да сістэмы новай эканамічнай палітыкі, якая сфарміравалася на вёсцы да 1925 г. і ўключала ўвядзенне свабоды мясцовага таваразвароту, дапушчэнне працоўнай арэнды зямлі і найму рабочай сілы, а таксама дэкрэт аб свабодным выбары форм землекарыстання [28, с. 245—247; 29, с. 267—279].
    Пачынаючы з 1922 г. кіраўніцтва бальшавіцкай партыі паступова арыентаваламясцовыя арганізацыі на неабходнасць развіцця рыначныхадносін [30, с. 588]. Такі погляд на новую эканамічную палітыку прадугледжваў адмову ад непасрэднай калектывізацыі як «слупавой дарогі да сацыялізму». «Цалкам не трэба бянтэжыцца тым, што справа пачынаецца не з вытворчасці, а з абарачэння, — адзначаў у 1926 г. М. I. Бухарын. — Логіка рэчаў абавязкова прывядзе да таго, што ўслед за каапераваннем у галіне абарачэння непазбежна будзе ісці рознымі шляхаміікаапераванневытворчае»[31,с. 142—144]. Падобную пазіцыюў 1924г.можна прасачыць і ў I. В. Сталіна [32, с.17, 68].
    Дарэчы, адзіны натуральны падатак на прадукты сельскай гаспадаркі на пачатку 1920-х гг. змяняўся па цэлым спектры паказчыкаў з’яўляючыся прадметам абмеркавання і дыскусій. Праект дэкрэта СНК РСФСР па гэтым пытанні быў жорстка раскрытыкаваны ў Наркамземе. «Чатырохгадовая практыка харчпадаткавых кампаній ужо дастаткова ярка паказала нам усю шкоду дзеянняў такога кшталту базіравання сумы падатку выключна на патрэбах дзяржавы, зусім не прымаючы пад увагу матэрыяльныя рэсурсы сялянскай гаспадаркі, на аднаўленне якоймы павінны кінуцьсваесілы», — адзначаласяўдакуменце [33]. НКЗпрапанаваў наступную фармулёўку: «Аб’ектам абкладання з’яўляецца чыстая прадукцыя сялянскай гаспадаркі (валавая прадукцыя за вылікам насення і корму жывёле), налічаная ў ржаных (ці залатых) адзінках і аднесеная да адзінкі выгоднай зямлі» [33, л. 7]. Па меркаванні ўлад, адносіны да адзінага сельгаспадатку залежалі ад тлумачэння яго мэты і задач. Аднак яны вымушаны былі прызнаць, што
    на пачатак восені 1923 г. у шэрагу губерняў вяскоўцы не толькі не мелі грошай, але і неабходнай колькасці і якасці насення. Па гэтай прычыне вясной 1924 г. чакаўся недасеў збожжа [22, с. 196]. Важнейшымі мерапрыемствамі нэпа сталі замена натуральнага падатку грашовым і рэалізацыя фінансавай рэформы.
    Між тым тэмпы аднаўлення не адпавядалі чаканням. 3 даклада Наркамата земляробства БССР 1924 г. сведчыла, што экстэнсіўнае развіццё сельскай гаспадаркі стварала велізарны працэнт незапатрабаваных на вёсцы рабочых рук, якія ў той жа час не маглі тэрмінова знайсці працу і ў горадзе. «Не будзем думаць, — адзначалася ў дакладзе, — што прырэзка сялянскай зямлі вырашыла аграрнае пытанне ў Беларусі, яна толькі стварыла ўмовы для яго вырашэння». Далейшае развіццё бачылася ў меліярацыі, землеўпарадкаванні, крэдытаванні, развіцці розных форм кааперацыі (найперш вытворчай) [34]. У БССР сяляне скардзіліся на непасільнасць гербавага і іншых збораў. Адраджэнню вёскі не спрыяла затрымка па выдзяленні сялянам лясоў мясцовага прызначэння. У Віцебскай губерні, да прыкладу, быў зарэгістраваны напад сялян на лясную ахову [22, с. 190], У шэрагу выпадкаў перашкаджала няўзгодненасць дзеянняў органаўулады БССР і РСФСР. 3 прычыны таго, што ў суседніх тэрыторыях РСФСР падчас нарыхтоўчага перыяду былі зняты ліміты, цэны там склаліся занадта высокія. Спецыяльныя атрады толькі дарма ганяліся за бясконцымі караванамі абозаў, якія накіроўваліся прыватнымі гандлярамі ў Раслаўль, Смаленск і Сураж [35, л. 442, 443).
    Што тычылася саўгасаў, то яны не толькі не мелі значнай ролі на працягу 1920-х гг. па аб’ёмах зямельнай плошчы, але і не выявілі сябе як высокапрадукцыйныя гаспадаркі. НаХШ партыйнай канферэнцыі ЦК КП(б)Б, штоадбылася 12—14 мая 1924 г., пазначалася: «Мы ведаем, што саўгасы зусім слаба працуюць, але гэта яшчэ не бяда. А галоўная бяда ў тым, што адміністрацыя саўгасаў не можа падысці да селяніна так, каб ён адносіўся добра да саўгаса. Адносіны грубыя. Селянін аніякім чынам не бачыць, што саўгасы дапамагаюць яму. Акрамя таго, саўгасы здаюць у арэнду зямлю, а не апрацоўваюць яе сваімі сіламі. Гэта сапраўднае бяльмо на воку ў селяніна» [36, л. 150].
    На пачатку 1920-х гг. савецкае кіраўніцтва імкнулася максімальна аператыўна выкарыстаць дасягненні навукі для іх практычнага прымянення ў сельскай гаспадарцы. Так, праслухаўшы даклад прафесара Пранішнікава «Аб некаторых заданняхдля восеньскай пасяўной кампаніі 1921 г.», камісія Дзяржплана пазначыла: «3 прычыны выключнай важнасці даклада тэрмінова паведамляем у НКЗ аб пажаданасці пасеву на корм па ржышчы сумесі аўса з вікаю; прасіць НКЗ, Наркамхарч і Цэнтрасаюз тэрмінова высветліць наяўнасць колькасці насення аўса (у асаблівасці) і вікі» [37, л. 43, 44]. Прымяненне навуковых дасягненняў — адна з істотных прыкмет мадэрнізацыі. Найбольш вядомымі прадстаўнікамі эканамічных школ 1920-х гг. з’яўляліся A. В. Чаянаў, М. Д. Кандрацьеў, М. П. Макараў, A. М. Чэлінцаў, якія ставілі на мэце паляпшэнне сялянскай працоўнай гаспадаркі на аснове інтэнсіфікацыі за кошт перадавой тэхналогіі, кааперавання збыту і перапрацоўкі сельгаспрадукныі.
    М. Д. Кандрацьеўадзначаўэканамічную бесперспектыўнасцьяк буйных капіталістычных, так і дробных сялянскіх гаспадарак. ГІерспектывы развіцця сельскай гаспадаркі ён бачыў у каапераванні. Менавіта кааперацыя здольная, на яго погляд, пераадолець недахопы як капіталістычнага (акцэнт на дабавачным кошце як мэце вытворчасці), так і дробнага (адсутнасцьумоўда павышэння вытворчасці працы і ўкаранення дасягненняў тэхнічнага прагрэсу) спосабаў гаспадарання. На пачатку 1920-х гг. Кандрацьеў — начальнік упраўлення сельскагаспадарчай эканоміі і планавых работ Наркамзема РСФСР. прадстаўнік Наркамзема ў сельгассекцыі Дзяржплана, вядомы ўжо як аўтар кнігі «Рынак збожжа і яго рэгуляванне падчас вайны і рэвалкшыі». Яна была выдадзена ў 1922 г. (2000 экз.), але ў сувязі з арыштам аўтара ў 1930 г. і вызначэннем «варожага» зместу яго выданняўда 1980-хгг. упублічныхзборахзасталосятолькі дватамы [38], Цэнтральнай праблемай манаграфіі М. Д. Кандрайьева з’явілася даследаванне сістэмы забеспячэння ва ўмовах немагчымасці функцыянавання рынку падчас вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў грамадства. М. Д. Кандрацьеў яшчэ на пачатку 1920-х гг., аналізуючы ўмовы 1914—1916 гг., прадказаў праблему, якая склалася праз 5—6 гадоў. Ён падкрэсліваў, што ўзвышэнне спажывання хлеба сялянамі і памяншэнне вытворчасці высокатаварных «уладальніцкіх» (памешчыцкіх) гаспадарак здольна выклікаць крызіс хлебнага рынку. Заўважым, што надалей так і адбылося. Высокатаварныя памешчыцкія гаспадаркі ў Беларусі не былі заменены іншымі формамі буйной сельскагаспадарчай вытворчасці, ва ўмовах драбленнясялянскіхгаспадаракузрастаўузровеньіхспажывання.Ужоз 1926 г. БССР увозіць значную колькасць збожжа. 3 пачатку 1927/28 гаспадарчага года ў СССР у цэлым выявілі крызісныя рысы, звязаныя з рэзкім зніжэннем збожжавай прадукцыі на рынак. Паўтарыліся тыя ж прычыны, што сфарміравалі папярэдні хлебны крызіс 1916 г., але ў мірных умовах, калі істотна ўзрастала даходная частка бюджэту сялянства ў параўнанні з расходнай і памяншалася ўздзеянне тых аспектаў, якія стымулявалі сялянства выкідваць хлеб на рынак (у Беларусі — нізкі кошт збожжа на рынку пры высокім сабекошце ўласнай вытворчасці, развіццё мяса-малочнай жывёлагадоўлі, выдаткаванне збожжа на корм жывёле).
    В. П. Данілаў бачыў прычыну несуразмернасці і дыспрапорцый далейшага развіцця СССРу памылцы ЦСУ пры падліку ўраджаю 1927 г. Аднак яшчэ на пачатку 1920-х гг. М. Д. Кандрацьеў сцвярджаў, што вырашальнае значэнне для цэнаўтварэння маюць сапраўдныя, а не магчымыя прапановы і спажывецкі попыт, разыходжанне паміжякімі выходзіць на першы план і становіцца вырашальным фактарам узвышэння цэн. Сялянства не складала высокакультурную масу, не мела належнагадаверу ўладам, не было схільным да высокай самаахвярнасйі. Да такой высновы М. Д. Кандрацьеў прыйшоў з прычыны асэнсавання адмоўнага вопыту, што набыў падчас працы ў складзе Часовага ўрада. Яму, відаць, не давала спакою думка, чаму тэорыя не заўсёды спрацоўвала на практыцы. Разважанні, зробленыя ўжо ў Бутырскай турме (рукапіс апошняй кнігі вучонага створаны пераважна ў 1931 г.), вывелі яго на неабходнасць больш глыбокага вывучэння грамадства і разумення прычын марудных змен у яго развіцці. Эканоміка,
    па меркаванні М. Д. Кандрацьева, па-за сувяззю з грамадствам і чалавекам — голая тэорыя. Прырода выстаўляе быццам бы максімальныя і мінімальныя абмежаванні культуры, уплыву грамадскіх умоў на чалавека і, адпаведна, для амплітуды ходу самога грамадскага жыцця [39, с. 32].
    Яшчэадным цікавым выданнем 1990-хгг. з’явілася публікацыя выбраных прац выдатнага расійскага сяляназнаўца Аляксандра Васільевіча Чаянава (выдадзеная ў серыі «Эканамічная спадчына»). Сярод артыкулаў і аб’ёмам, і зместам вызначаецца кніга «Арганізацыя сялянскай гаспадаркі» (1925). 3 1919 г. A. В. Чаянаў працаваўу Наркамаце земляробства РСФСР. У лютым 1921 г. ён быў зацверджаны членам калегіі Наркамзема і ажыццяўляўяго прадстаўніцтваўДзяржпланс, у красавіку таго ж года — намеснікам старшыні Эканамічнай нарады пры планавай камісіі Наркамзема. Менавіта ён 23 лістапада на аб’яднаным пасяджэнні прэзідыума сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана і прадстаўнікоў Наркамземапрачытаўдаклад«Генеральны план Наркамзема на 1921 — 1922 гг.». A. В. Чаянаў сцвярджаў, што сялянская сям’я, якая не валодае дастатковым запасам зямлі і сродкаў вытворчасці для поўнага выкарыстання сваёй працы ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве, размяшчае лішак сваёй працы ў іншы від гаспадарчай дзейнасці |40, с. 278], У Беларусі спроба пераадолейь аграрную перанаселенасць выяўлялася і ў пашырэнні больш працаёмкіх культур — бульбаводства, ільнаводства, развіцці жывёлагадоўлі і падсобных промыслаў.