• Часопісы
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    Прафесар A. В. Чаянаў, услед за A. М. Чэлінцавым даследуючы суадносіны паміж цэнамі на мяса і корм жывёле, прыйшоў да высновы, на першы погляд парадаксальнай, — гэтыя цэны зваротна прапарцыянальныя: чым даражэй корм, тым танней мяса. Бо жывёла з дагістарычных часоў магла прымаць характар запаснога капіталу. У гады неўраджаяў і іншых катаклізмаў сяляне запускалі ў свае статкі вялікую колькасць маладняка, каб у складаны для сябе час выкарыстаць такога кшталту запасны фонд [40, с. 358]. На Беларусі ў другой палове 1920-х гг. на гэтыя працэсы паўплывалі чуткі аб магчымай вайне, абясцэньванне грошай і ўзрастанне кошту збожжа і бульбы. Згодна са звесткамі «Перспектыўнага плана развіцця сельскай і лясной гаспадаркі...» працаёмкія культуры — лён, канапля, бульба — значна больш распаўсюджаныя ў бядняцкіх гаспадарках, кармавыя і збожжавыя — у заможных. Кароў на гаспадарку мелася зноў жа больш у беднякоў, але вывад складальнікаў плана аб больш эфектыўным развіцці жывёлагадоўлі ў бядняцкіх гаспадарках бачыцца памылковым. Жывёла, як паказала ранейшае вывучэнне, разглядалася пераважна як «крыніца» ўгнаенняў [41, с. 52— 58], Павышэнне цэнназбожжаў 1927—1928 гг. выклікалапэўнуюпанікуна мясцовым рынку. У 1928 г. пагалоўе свіней знізілася ў параўнанні з 1927 г. амаль на 20 % і склала 93 % ад узроўню 1925 г. Закупачныя цэны на свініну кааперацыяй і дзяржавай вызначыліся як занадта нізкія, прыватнік перахапіў ініцыятыву ў нарыхтоўцы свініны і, па сутнасці, дыктаваў рыначныя цэны [42, л. 10], Менавіта бяднейшае сялянства і частка сераднякоў у выніку шмат страцілі падчас «хлебнага крызісу». Такім чынам, фарміравалася значная сацыяльная база для незадаволенасці і далейшай агітацыі з боку заможных гаспадароў вёскі.
    В. П. Данілаў сцвярджаў, што 1926—1927 гг. былілепшыміпаўмовахжыццяў краіне, па наладжванні рынкавага механізма, які забяспечваў функцыянаванне шматукладнай эканомікі. Нэп, паводле яго перакананняў пачынаўся з прызнання права селяніна распараджацца вырабленым ім прадуктам, у першую чаргу хлебам, а таксама з прызнання выключнай ролі кааперацыі ўрасійскіхумовах, і лёс гэтыхскладаючыхнэпабыўвырашаныў 1928—1929 гг. У цэлым новая эканамічная палітыка сапраўды прапавала, забяспечваючы асноўныя інтарэсы дзяржавы ў самым буйным сектары савецкай эканомікі — сельскай гаспадарцы. Адным з вынікаў яе ажыццяўлення сталі прыкметныя зрухі як у гаспадарчым стане вёскі, так і ў сацыяльным складзе яе жыхароў. Нэпаўская вёска асераднячвалася, больш шырокія яе пласты атрымлівалі рэальны доступ да ўдзелу ў сельскагаспадарчай кааперацыі. У сярэдзіне 1920-х гг. адбывалася паглыбленне спецыялізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі ў кірунку мяса-малочнай жывёлагадоўлі і тэхнічных культур. Істотныя поспехі былі ў развіцці птушкагадоўлі [42]. Развіццё рыначных адносін праз механізмы цэн стымулявала дадзеную тэндэнцыю. Павялічвалася ўдзельная вага гэтай прадукцыі ў таварнай частцы (гл. дадатак, табл. 1). Па разліках эканамістаў на аснове бюджэтных абследаванняў вытворчасць збожжа была прыбытковай толькідля буйных (ад 8,1 да 16 дзесяцін) высокатаварныхгаспадарак. Што ж тычылася асноўнай масы (ад 2 да 8 дзесяцін), то для іх сабекошт пуда ў рублях у 1924/25 гаспадарчым годзе быў ніжэй рыначнай цаны толькі па такіх культурах, як лён і бульба. У наступным годзе рыначныя цэны на жыта і авёс узраслі (гл. дадатак, табл. 2). Пры гэтым узровень механізацыі вырошчвання і збору бульбы і тэхнічных культур заставаўся самым нізкім. Вельмі марудна адраджалася свінагадоўля [43, л. 41]. Адной з важнейшых праблем, вынікам ваеннага ліхалецця, з’яўляліся хваробы жывёлы. Па сцвярджэнні Д. Ф. Прышчэпава, Віцебскім бактэрыялагічным інстытутам была наладжана вытворчасць сывараткі з разлікам на 40 000 галоў [41, с. 52—58]. Гэтая праца, безумоўна, патрабавала шмат часу, асабліва ў тых умовах.
    Савецкая статыстыка прыводзіла даволі істотныя лічбы росту жывёлы. Аднак зыходныя даныя падаваліся ў параўнанні з 1916 годам — годам ваенным і для жывёлагадоўлі неспрыяльным. Штожтычыццадынамікі 1920-хгг.,токаліў 1923 г. налічвалася 911 743 каровы, то ў 1926 г. — 1 126 273 [44, с. 187], He зусім добрая сітуацыя складвалася з кармамі і якасцю жывёлы [45, с. 22, 23]. Тыповая серадняцкая гаспадарка была напалову натуральна-спажывецкай. Л ібералізацыя толькі выявіла нябачныя хібы планавання. Ha Vз’ездзе Саветаў СССР, які адбыўся ў маі 1927 г., адзначалася, што пры агульным росце асобных галін сельскай гаспадаркі тэмпы росту збожжавай вытворчасці істотна замарудзіліся [46, с. 162]. З’езд звярнуў увагу на паляпшэнне перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і неабходнасць зняць адміністрацыйныя перашкоды на шляхудробнагасялянскага гандлю. Аднак адразу ж як эканамічныя метады пазначылі збой, акрэсліліся прымусовыя займы, інфляцыя, завышаныя цэны на збожжа і г. д. Узнікала патрэба ў канцэнтрацыі зямлі і капіталу, рухомасці насельніцтва. Але ў рэальнасці назіраліся працэсы драблення і натуралізайыі гаспадарак.
    Па меркаванніаўтараўшматтомнай «Гісторыі Беларусі», «партыйна-дзяржаўнае кіраўнінтва Саюза ССР праігнаравала альтэрнатыўныя падыходы, прапанаваныя вядомымі дзеячамі М. Бухарыным, А. Рыкавым, М. Томскім, вучоныміаграрнікамі М. Кандрацьевым, А. Чаянавым і іх прыхільнікамі, якія прапаноўвалі вырашыць аграрную праблему не такім прамалінейным і жорсткім шляхам, а болып памяркоўным, з выгадай для сялянства і дзяржавы» [47, с. 276], I ўсё ж меркаванні навукоўцаў не з’яўляюццатакімі ўжо адназначнымі. Аналізуючы перспектывы «бухарынскай альтэрнатывы», С. А. Есікаў пазначае, што яна не мела шанцаў на поспех [48, с. 98], улічваючы ўскладненне міжнароднай сітуацыі, неабходнасць паскораных тэмпаў індустрыялізацыі, лепшай эфектыўнасці гаспадарання на зямлі, большай таварнасці збожжа. Тэмпы, аб якіх пісаў М. I. Бухарын, не задавальнялі найперш маладое пакаленне, энтузіязм якога краіна мела магчымасць выкарыстаць. Сярод моладзі ўсё больш распаўсюджвалася псіхалогія, якую можна назваць «рэвалюцыйным рамантызмам»: вера ў будучую сусветную рэвалюцыю ў спалучэнні з глыбокім перакананнем ва ўсемагутнасці камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання.
    Новая эканамічная палітыка ў маштабах СССР не здолела прывесці да чакаемых вынікаў росту, найперш у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці. Вёска асераднячвалася [49, с. 113; 51, с. 185], аднак селянін забяспечваў пераважна толькі сябе. Пры гэтым нэп далёка не з’яўляўся «сялянскім раем». М. А. Бяспалая, К. Б. Літвак сцвярджаюць, што ўяўленне аб усеагульным прызнанні вёскай палітыкі нэпа, якое існуе ў літаратуры, істотна перабольшана. Актыў вёскі імкнуўся да радыкальных перамен, дрэнна разумеючы іх сутнасць на фоне апалітычнасці значнай часткі сялянства і глухога гоману наконт парушэння палітыкай нэпа векавых ураўняльных традыцый. Адным з важнейшых вынікаў нэпа была ўнутраная пераарыентацыя селяніна: з аднаго боку, ён у масе сваёй гатовы да прынцыповых змен склаўшыхся парадкаў, здругога боку, з’яўляючыся прыродным канфармістам, вызначаў гэтыя змены ў межах меўшыхся палітычных структур, гэта значыць савецкай улады. У працягу паслядоўнай рэалізацыі прынцыпаў нэпа ў палітыцы не былі да канца 1920-х гг. зацікаўлены дастаткова шырокія пласты вясковага насельніцтва, што стала важнай перадумовай адмовы ў дзяржаўным кіраўніцтве ад гэтых прынцыпаў.
    Тэндэнцыі дэмакратызацыі міжнацыянальных адносін, якія выявіліся на пачатку саюзнага будаўнійтва, паступова саступалі імкненням да пашырэння функцый і ролі цэнтральных савецкіх і партыйных структур. У выніку не ўлічваліся спецыфіка гістарычнага развіцця, асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі. У сярэдзіне 1920-х гг. кіраўніцтва БССР (старшыня ЦВК — Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў і старшыня СНК Іосіф Аляксандравіч Адамовіч) сапраўды імкнулася вызначыцьраўнапраўныстатус Беларусіўсаюзнымсупольніцтве. У часопісе «На аграрным фронце» за 1926 г. № 10 маецца кароткая тлумачальная запіска Урада Беларускай ССР да праекта «Агульныя пачаткі землекарыстання і землеўладкавання Саюза ССР». Дакумент сведчыць аб тым, што беларускі ўрад застаўся незадаволеным распрацаваным у Маскве праектам, «паколькі праект, дэ-
    талізуючы ўсе пытанні землекарыстання і землеўпарадкавання, па сутнасці, з’яўляецца Усесаюзным зямельным кодэксам і пакідае на вырашэнне асобных саюзных рэспубліку галіне рэгулявання зямельных адносін толькі выкананне зямельнага заканадаўства Саюза, між тым як у адпаведнасці з арт. 1 Канстытуцыі СССР веданню Саюза ССР у асобе яго вышэйшых органаў належыць “устанаўленне агульных пачаткаўземлеўпарадкавання і землекарыстання”». Урад БССР прапанаваў свой праект, згодна з якім «уся зямля, якая ўваходзіць у склад тэрыторыі Саюза ССР, складае ў межах кожнай Саюзнай Рэспублікі дзяржаўную ўласнасць гэтай рэспублікі». Ад імя Урада Беларускай ССР дакумент падпісалі намеснік СтаршыніСНК БССР М. Карклін і Кіраўніксправамі СНК БССР М. Мароз [51, с. 77—80], Аб неабходнасці ўліку спецыфікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пры вызначэнні падаткаабкладання гаварыўна VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў наркам земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпаў.
    Рост калектыўных гаспадаракда 1924 г. і яго адсутнасцьу 1924—1927 гг. дазволілі пераважнай колькасці беларускіх савецкіх даследчыкаў суадносіць гэта з дзейнасцю Д. Ф. Прышчэпава (гл. дадатак, табл. 6). У постсавецкі ж перыяд гэта дало падставу бачыць у савецкім наркаме абаронцу будучага фермерства. Праведзенае вывучэнне дазваляе не пагадзіцца з такім сцвярджэннем. У кастрычніку 1924 г. на 2-м з’ездзе ўпаўнаважаных сельскагаспадарчай, крэдытнай і саматужна-прамысловай кааперацыі Беларусі сапраўды адзначаліся факты захаплення шэрагу работнікаў зямельных упраўленняўхутарызацыяй і разгортваннем калектыўныхгаспадаракнахутары. ПрысутнымнанарадзеД. Ф. Прышчэпавым(утой час яшчэ намеснікам наркама земляробства БССР [52]) было дадзена абяцанне звярнуць больш увагі на развіццё калектываў [53, л. 51],
    3 пачатку 1925 г. разгортваецца барацьба з «хутараманіяй», якая выявілася ў працы Віцебскага акруговага зямельнага кіравання. Гэтае пытанне спецыяльна разглядалася на сесіі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР 6-га склікання. Яна канстатавала пералом сярод насельніцтва да пасялковай формы землекарыстання і даручыла Віцебскаму акрвыканкаму «правесці шырокую тлумачальную кампанію для замацавання гэтага кірунку». Сесія таксама адзначыла, што «да гэтага часу з боку нізавога савецкага апарату не надаецца дастатковай увагі калгасам», івызначыла мерапрыемствы паўмацаванні іх гаспадарча-фінансавага становішча [54, с. 3, 13], Была прынята адмысловая пастанова Наркамата земляробства БССР, згодна з якой толькі ў асаблівых выпадках, калі «тапаграфічныя ўмовы або размяшчэнне ўгоддзяў» абумоўлівалі найбольшую рацыянальнасць хутарскога або адрубнога землекарыстання або калі насельніцтва ўпарта аддавалаперавагуапошнімформам, дапушчаласяўтварэннехутароўіадрубаў [55, с. 71 ]. Некаторыя работнікі зямельных органаў лічылі гэта парушэннем рашэння III з’езда Саветаў (май 1925 г.) «не ставіць адміністрацыйных перашкод вылучэнню на адрубы і хутары» [56, с. 85], Адказваючы сваім апанентам, Д. Ф. Прышчэпаў падкрэсліваў, што, прызнаючы за селянінам права выбару, «дзяржава не можа цалкам адмовіцца ад права заахвочваць тую ці іншую форму землекарыстання» [57, с. 119],