• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    Тэорыя «мадэрнізацыі» сапраўды прайшла ўжо такі працяглы шлях, што яе разуменне патрабуе пэўнага агляду, шэраг даследчыкаў асобныя яе кірункі і формы пазначаюць як самастойныя, асобныя тэорыі. Тэорыя мадэрнізацыі атрымоўвае папулярнасць у другой палове XX ст. Яе зараджэнне ва ўмовах халоднай вай-
    ны дало падставу У. М. Мяжуеву і іншым расійскім даследчыкам лічыць, што мэты стварэння аналізуемай тэорыі пераважнаідэалагічныя. He адмаўляючытакіх высноў, пазначым, што яшчэ К. Маркс падзяліў гісторыю грамадства на індустрыяльную і даіндустрыяльную. Працы М. Вебера, X. Артэгі-і-Гасета, А. Тойнбі, К. Ясперса, Т. Парсанса, Ш. Эйзенштадта акрэслілі імкненне асэнсаваць сістэмнасць і паслядоўнасць грамадскага развіцця. У сучаснай літаратуры пазначаюцца тры фактары, якія садзейнічалі ўзнікненню тэорыі мадэрнізацыі. Першы фактар, сацыяпалітычны, выкліканы да жыцця неабходнасцю больш уважлівага вывучэння краін трэцяга свету. Па класічных канонах тэорыі мадэрнізацыі меркавалася, што посткаланіяльныя краіны на падставе вопыту і напрацовак краін Заходняй Еўропы і ЗША пры дапамозе апошніх хутка рушаць за імі, даганяючы заходнюю цывілізацыю на шляху да росквіту. Аднак неўзабаве выявілася, што гэтага не адбываецца, больш таго, адлегласць у развіцці і разуменні шляхоў і кірункаў гэтага развіцця павялічвалася. Заходнееўрапейскія і амерыканскія даследчыкі ў выніку вымушаны былі звярнуць увагу на сацыяльную структуру краін трэцяга свету, найперш на сялянства, своеасаблівы сялянскі свет. Важным фактарам акрэсліўся інфармацыйна-палітычны, які ўключаў выпрацоўку пэўных рэкамендацый для ЗША і іх саюзнікаў у дачыненні да дзеянняў у краінах Азіі. Трэцім фактарам вызначаюць ідэалагічны, маючы наўвазе, што тэорыя мадэрнізацыі стваралася ўякасці альтэрнатывы сацыялізму. Б. Старасцін пазначае яшчэ тэарэтычны аспект, які выяўляўся ў неабходнасці стварыць для заходняга грамадазнаўства больш аптымістычную парадыгму гістарычнага развіцця, чым тая, што была створана ў міжваенны час (крызісу і «скону» Еўропы ў працах О. Шпенглера, А. Тойнбі, П. Сарокіна, К. Ясперса і інш.) [14],
    Супрацьпастаўленне даіндустрыяльнага (традыцыйнага) і індустрыяльнага (сучаснага) грамадстваз’яўляецца асноўным паняццемтэорыі мадэрнізацыі, аднак разуменняў і падыходаў да вызначэння тэрміна «мадэрнізацыя» за дзесяцігоддзі склалася шмат. У сваёй вядомай працы I. В. Пабярэжнікаўакрэслівае шмат варыяцый у разуменні зместу і маштабаў мадэрнізацыі [15, с. 53, 54], Падводзячы вынік шматлікім вызначэнням, ён характарызуе мадэрнізацыю «як працэс, шляхам якога традыцыйныя аграрныя грамадствы трансфармуюцца ў сучасныя, індустрыяльныя» [15, с. 59]. Характэрнымі рысамі мадэрнізацыі з’яўляюцца: выкарыстанне шырокага кола крыніц энергіі, індустрыялізацыя, пашырэнне прыкладных навуковых даследаванняў. Сістэмную характарыстыку прыкмет мадэрнізацыі вызначыў А. Дэсаі, які бачыць іх не толькі ў інтэлектуальнай сферы (рацыянальная ўстаноўка), але і ўсацыяльна-дэмаграфічнай, экалагічнай і палітычнай. У галіне эканомікі ён пазначае такія характарыстыкі мадэрнізацыі, як замена сілы чалавека ці жывёлы іншымі крыніца.мі энергіі (паравая, электрычная, атамная), машыны і складаныя тэхналогіі, растучая спецыялізацыя, індустрыялізацыя.
    На працяглым этапе развіцця тэорыі мадэрнізацыі традыцыя разглядалася як пэўны тормаз, выключна кансерватыўная сіла, што супрацьстаяла новаўвядзенням і якую неабходна было пераадолець, ліквідаваць, каб забяспечыць пляцоўку для ўкаранення новага. Такім чынам, захоўваліся рэвалюцыйныя падыхо-
    ды не на карысць эвалюпыйным. Станаўленне раўнавагі ў свеце ў 1960—70-я гг., далейшае вывучэнне краін трэцяга свету дазволілі паглядзець на гэтыя суадносіны інакш. Разам з тым прызнанне своеасаблівасці развіцця мадэрнізацыйных працэсаў, негатыўныя працэсы ў эканоміцы краін, якія звязваліся з заходнім уплывам, выклікалі істотны спад даследаванняў і скарачэнне колькасці прыхільнікаўтэорыі мадэрнізацыі.
    На мяжы 1980—90-х гг. у СССР адбываліся не эканамічныя змены, а глыбокі крызіс у гуманітарнай галіне, ідэалогіі, на якой базіраваліся адукацыя і выхаванне. Навукоўцы спешна шукалі новыя падыходы і канцэпцыі. Адной з бліжэйшых да панаваўшага натой час фармацыйнага падыходу з’яўлялася тэорыя мадэрнізацыі. Яна, здавалася б крыху састарэлая і забытая, з другой паловы 1980-х гг. адраджаецца [16, с. 4—52; 17, с. 267, 268]. Прычыны такой з’явы розныя, але асноўнай з іх стаў распад камуністычнага блока і пераход краін былога сацыялістычнагалагера на капіталістычны шлях развіцця. Наваттыя расійскія даследчыкі (дапрыкладу, У. М. Мяжуеў) [ 18], якія пазначалі «разбуральныя» вытокітэорыімадэрнізацыі, сваімі працамі паказваюць: адраджэнню тэорыі мадэрнізацыі пасадзейнічалі разважанні расійскай інтэлігенцыі аб далейшых шляхах развіцця Расійскай дзяржавы. Першапачатковым штуршком да новых даследаванняў па мадэрнізацыі з’явіўся заклік яе «байькоў-заснавальнікаў» — Ш. Эйзенштадта, М. Леві [19, 20, 21, с. 136—145). Зразумела, зараз з’яўляюцца і новыя даследчыкі ўгалінетэорыі мадэрнізацыі, і новыя назвы: «тэорыі неамадэрнізацыі» (Э. Цірык’ян), «тэорыі постмадэрнізацыі» (Д. Аляксандэр), «тэорыі экалагічнай мадэрнізацыі» (Э. Гіддэнс, У. Бек). Тэорыя экалагічнай мадэрнізацыі, хоць і зарадзілася ўЗаходняй Еўропе (А. Мол і інш.), меласваіхпрыхільнікаўу розныхчасткахсвету [22, с. 101-122; 23],
    Можна нагадаць, што лейтматыў новых пагроз (у тым ліку экалагічных) прысутнічаў у выступленнях Генеральнага сакратара ЦК КПСС М. С. Гарбачова ў сярэдзіне 1980-х гг. У адной запошніхяго прац (2003 г.) заўважна акрэслілася тое новае, што выклікалаз нябытутэорыю мадэрнізацыі — працэсы глабалізацыі [241. Што ж тычыцца такіх тэрмінаў, як «неамадэрнізм» і «постмадэрнізм», то, як пазначыў П. Штомпка (прафесар Ягелонскагаўніверсітэтаў Кракаве), яны звязаны з імкненнем удыхнуць новае жыццё ў старыя мяхі мадэрнізму. «Напрыканцы XX ст. эра “трыумфу сучаснасці” з яе росквітам, аптымізмам, экспансіянізмам, падобна, ужо завяршылася. Лейтматывам сацыяльнай свядомасці становіцца крызіс, а не прагрэс», — сцвярджае ён [25]. У такіхумовах прыцягальнасць Захаду як мадэлі (адпаведна мадэрнізму ў класічным сэнсе) становіцца малапрывабнай. Дарэчы, П. Штомпка акрэслівае глабалізацыю як тое, што выклікала рэаніміраванне і перагляд тэорыі мадэрнізацыі з улікам вопыту посткамуністычнага свету.
    На фоне даволі крытычных адносін да савецкага этапу гісторыі і сучаснасці часам адзіным станоўчым вобразам для постсавецкага свету сталі краіны Захаду. Развіццё інфармацыйных сродкаў, магчымасці доступу да інфармацыі значна паскаралі працэс. Пашырылася колькасць грантаў і фондаў для даследчыкаў
    у галіне грамадскіх навук. Вынікам стала імклівае абуджэнне тэорыі мадэрнізацыі, найперш з удзелам даследчыкаў з постсавецкіх краін. Лідарства ў гэтым кірунку захапілі расійскія даследчыкі. Па-першае, у навуковых і вучэбных цэнтрах Расіі традыцыйна на высокім узроўні заставаліся тэарэтычныя даследаванні. Па-другое, тэорыя мадэрнізацыі вярталася ўжо на новым грунце глабалізацыі. У гэтых умовах менавіта даследчыкі з Расіі, якая імкнулася вярнуць згублены з прычыны распаду СССР статус вялікай дзяржавы, сталі першымі па колькасці і якасці даследаванняў у галіне тэорыі мадэрнізацыі. Большасць прац, напісаных з пазіцыі дадзенай метадалогіі, прысвечаны «даганяючай» мадэрнізацыі Расіі. Адно з першых канпэптуальных даследаванняў у гэтым кірунку (капітальны трохтомнік) падрыхтавана A. А. Ахіезерам. Напісаная лагічнай мовай (цэлы том прысвечаны тэрміналогіі) кніга, па сутнасці, апісвае спецыфічныя асаблівасці расійскага вопыту зыходзячы з іх разрыву між традыцыйнасцю расійскага сялянства і заходніцкімі мадэрнізацыйнымі памкненнямі палітычнай, культурнай эліты грамадства. Асноўная ідэя выдання ў тым, што Расія не прайшла завершаную мадэрнізацыю і да пачатку рэвалюцыі 1917 г. зноў апынулася ў путах традыцыяналізму. Падобныя высновы былі зроблены ў шматлікіх працах расійскіх даследчыкаў як напрыканцы XX ст., так і на пачатку XXI ст. (Герасімаў, 1994; Якавенка, 1995/96; Лейбовіч, 1996; Аляксееў, Няфёдаў, Пабярэжнікаў, 2000 і інш.) [26—44|. У апошнія гады з’явіліся працы па дадзеным кірунку і ў іншых краінах СНД [45, с. 11 —15J.
    Цікавая канцэпцыя мадэрнізацыі Расіі ў другой палове XIX — пачатку XX ст. створанавядомымдаследчыкамугалінесацыяльнайгісторыі Б. М. Міронавым. На працягу апошніх гадоў убачылі свет тры выданні яго «Сацыяльнай гісторыі Расіі» [46]. У прадмове да 3-га выдання Барыс Мікалаевіч піша, што «ва ўсіх супастаўленнях Расіі і Захаду» вобраз Расіі заніжаны, а вобраз Захаду завышаны, у выніку чаго параўноўваецца ідэалізаваны вобраз Захаду з карыкатурным вобразам Расіі. 3 Захадам асацыіруюцца лепшыя рысы і самыя вялікія дасягненні еўрапейскай цывілізацыі, але забываюцца антысемітызм і халакост, контррэфарманыя і Варфаламееўскія ночы, жорсткія рэвалюцыі і контррэвалюцыі, фашызм у Германіі і Італіі, рабаўладанне ў XX ст.
    Мадэрнізапыйныя працэсы выклікаюцьз’яўленне і развіццё перадавых індустрыяльных тэхналогій, а таксама адпаведных сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных механізмаў якія дазваляюць кіраваць імі, падтрымліваць і выкарыстоўваць дадзеныя тэхналогіі. Прайэсы мадэрнізацыі рэдка адбываюцца спакойна і раўнамерна, яны ўплываюць на ўсе сацыяльныя інстытуты, на ўсё грамадства. Тэрмін «мадэрнізацыя», такім чынам, акрэслівае сукупнасць адначасовых змен на розных узроўнях. Мадэрнізацыя суправаджаецца ўзрастаючай дыферэнцыяцыяй розныхсфержыцця (эканамічнай, арганізацыйнай, палітычнай і культурнай). 3 мадэрнізацыяй вельмі цесна звязаны працэсы індустрыялізацыі, урбанізацыі, бюракратызацыі, якія, аднак, мадэрнізацыінятоесныя. Можна сцвярджаць, што найбольш сутнаснай і складанай задачай, што засталася бальшавікам у спадчыну ад Расійскай імперыі і якую яны вымушаны былі вырашаць
    пасля працяглага перыяду ваенных дзеянняў ва ўмовах перавагі сельскагаспадарчай вытворчасці, вясковага насельніцтва і ў сціслыя тэрміны, з’яўлялася мадэрнізацыя краіны, у тым ліку і вёскі.
    БІБАІЯГРАФІЧНЫЯ СПАСЫЛКІ
    1.	Толстов С. Н. Крестьяноведенне: предмет, трудностн становлення, регаональный аспект // Актуальные вопросы нсторнн Снбнрн. Секцня «йсторня СнбнрнXX в.» [Электронный pecypc], URL: http://new.hist.asu.ru/biblio/borod2/40-199.html/ (дата обрашення: 10.09.2013).