• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    67.	Советская деревня глазамя ВЧК — ОГПУ — НКВД. 1918—1939. Документы я матеряалы : в4т. Т. 3 : 1930—1934 гг. Кн. 1 : 1930—1931 гг. ; отв. ред. А. Береловяч. В. Данялов. М. : РОССПЭН, 2003. 864 с. ; Кн. 2 : 1932-1934 гг. М„ 2005. 840 с.
    68.	«Тянут с мужяка последняе жялы...». Налоговая полнтякав деревне (1928—1937 гг.): сб. док. я матерналов / редкол. : Н. А. йвняцкяй (отв. ред.) [я др.]. М. : Собранме, 2007. 638 с.
    69.	Слуцкі збройны чын 1920 г. удакументахіўспамінах/уклад.: А. Гесь [і інш.]. Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. 274 с.
    70.	Стужынская Н. I. 3 гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг. Вільня : Наша будучыня, 2011.384 с.
    71.	Открытый архяв — 2: справочняк сборннков документов, вышедшях в свет в отечественных яздательствах в 1917—2000 гг. / авт.-сост. 11. А. Кондакова. М. : РОССПЭН, 2005. 432 с.
    72.	Коллектявязацяя сельского хозяйства. Важнейшяе решеняя Коммунястяческой нартнн я советского правятельства. 1927—1935. М., 1957.
    73.	Четырнадцатая конференцяя Россяйской Коммунястяческой партяя (большевнков) : стеногр. отчет. М. ; Л.: Госяздат, 1925. 335 с.
    74.	Пятнадцатый сьезд ВКП(б). Дек. 1927 г. : стеногр. отчет : в 2 т. М.: Полятяздат, 1962.
    75.	Стэнограма і рэзолюцыі верасеньскага Пленуму ЦК КП(б)Б (5—8 верасьня 1929 г.). Менск, 1929. 382 с.
    76.	Коммунястяческая партня Советского Союза в резолюцяях н решеняях сьездов, конференцяй я Пленумов ЦК. 9-е язд., доп. я яспр. Т. 4. 1926—1929. М.: Полятяздат, 1984.
    77.	Отчет Народного Комнссарната Земледеляя БССР за 1922 г. (с 1 янв. no 1 окт.). Мннск, 1923.
    78.	Отчет Народного Комяссаряата Земледеляя БССР за 1922/23 хозяйственный год (с 1-го октября 1922 г. по 1-ое октября 1923 г.). Мянск : Наркомзем Белоруссяя, 1924. 239 с.
    79.	Отчет Народного Комяссаряата Земледелня БССР за 1923/24 хозяйственный год (с 1-го октября 1923 г. по 1-ое октября 1924 г.). Мянск : Наркомзем Белоруссяя, 1925. 324 с.
    80.	Отчет Гомельской губернской контрольной комяссяя РКП(б) XIII Губернской Партконференцян. Гомель, 1925.
    81.	Отчет Мозырского Окружного Комятета КП(б)Б за время с 1 октября 1924 г. no 1 октября 1925 г. Мозырь, 1925. 169 с.
    82.	Справаздача аб дзейнасьці Аршанскага Акруговага Выканаўчага Камітэту. Ворша, 1929. 161 с.
    83.	Белсельсаюз: Справаздача за 1926/27 апэрацыйны год (6-ы год дзейнасці). Менск, 1928. 93 с.
    84.	Белсельсаюз: Справаздачаза 1927/28 апэрацыйны год (7-ы годдзейнасьці). Менск, 1929. 116 с.
    85.	ЦВК БССР. 2-я сэсія Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР VIII скліканьня: Пастановы. Менск, 1928. 46 с.
    86.	Сьезды Советов в документах. 1917—1936. М., 1960. Т. 3. 399 с.
    87.	Статнстнческнй ежегодннк. 1923—1924. Мннск : ЦСУ БССР, 1925.
    88.	Белорусская ССР в цнфрах: к 10-летню сушествованмя БССР. 1919—1929. Мннск: ЦСУ БССР. 534 с.
    89.	Сельское хозяйство Союза ССРв 1924/25 году по данным налоговых сводок по едмному сельхозналогу. М. : НКФ СССР, 1925. 763 с.
    90.	Сельское хозяйство Союза ССР в 1925/26 году по данным налоговых сводок по едяному сельхозналогу. М.: НКФ СССР, 1927. 641 с.
    91.	Сельское хозяйство Союза ССР в 1926/27 году по данным налоговых сводок по едяному сельхозналогу. М. : НКФ СССР, 1929. 605 с.
    92.	Хорхордйна Т. Н. Корня н крона: штряхя к портрету йсторяко-архявного янстнтута (1930— 1991); Рос. гос. гуманят. ун-т. М. : РГГУ, 1997. ПОс.
    93.	Фонды бывшях архявов Коммуннстяческой партяя Белоруссян : кратк. справ.: в. 2 ч. Ч. 1 / сост. : Г. С. Данялова, В. Д. Селеменев ; предясл.: В. Д. Селеменев, М. Ф. Шумейко. Мянск : НАРБ, 1997. 104 с.
    94.	Центральный Комятет Коммунястлческой партнн (большевнков) Белоруссяя, 1918—1941 гг. Ф. 4п. On. 1 / НАРБ ; сост.: Ю. 14. Анейчнк, Ж. А. Лнходяевская. Г. 14. Плавская; редкол. : В. Д. Селеменев (гл. ред.) [ядр.]. Мянск : НАРБ, 2007. 70 с.
    1.3.	кірункі вывучэння I МЕТАДААОПЯ ДАСЛЕДАВАННЯ
    На мяжы XX—XXI стст. змяняліся грамадства, канцэпцыі, падручнікі. З’явіліся навуковыя творы, у якіх прысутнічае кардынальнае непрыняцце бальшавіцкай сістэмы. Аднакужо новымі даследчыкамі (падчас пад сцягам «дэідэалагізацыі») ужываюцца тыя ж падыходы, што склаліся яшчэ ў «Кароткім курсе ВКП(б)». Некрытычнае ўспрыняцце саветалагічных прац, карані якіх вядуць да часоў халоднай вайны (таталітарная канцэпцыя), парадаксальным чынам зноў перадвызначыла адмаўленне пераемнасці ў вырашэнні важнейшых задач, якія прысутнічалі ў развіцці Расійскай імперыі і якія паўсталі перад балылавікамі пасля іх прыходуда ўлады. Гэта акрэсліла чорна-белы погляд постсавецкай гістарыяграфіі на шэраг праблем, у тым ліку і аграрнага развіцця.
    Гісторыкі «новай хвалі», як і савецкія гісторыкі, успрымаюць часам сялянства толькі як аб’ект уздзеяння. Між тым сялянская болывасць краіны — неадменная характарыстыка стагоддзяў развіцця Расійскай імперыі, у складзе якой фарміравалася беларуская нацыя і фарміравалася пераважна на сялянскай аснове. Толькі сацыяльна-эканамічныя характарыстыкі наўрад ці здольныя скласці цэласную карціну сялянства як галоўнага фактару развіцця СССР да сярэдзіны XX ст. Своечасовым стаў комплексны падыход да яго вывучэння і фарміравання (на «памежжы» навук: сацыялогіі, гісторыі, філасофіі і палітычных навук) асобнай навуковай полідысцыплінарнай галіны — сяляназнаўства [1,2],
    Прыхільнікі сяляназнаўства як асобнага спецыфічнага кірунку падкрэсліваюць, што сялянскі свет у многім для сучаснага ўрбаністычнага і постмадэрнісц-
    кага грамадства незразумелы. Значная колькасць інфармацыі засталася не зафіксаванай крыніцамі, яе нельга вызначыць толькі ў выглядзе тэксту. Гэта, да прыкладу, звычаі, абрады — тое, што гісторыкі звыкла перадавалі этнографам. Вызначаючы ролю паўсядзённасці, В. А. Бердзінскіх падкрэслівае, што ўспрыняцце сялянамі часу (месяц, год, дзень і ноч), святаў і іншых аспектаў жыцця істотна адрознівалася ў XIX — першай палове XX ст. [3], Тут мы маем магчымасць перайсці да такога феномена ў гістарыяграфіі, як «антрапалагічны паварот». Мы можам разглядаць гэтую з’яву і з пункту гледжання пашырэння таго поля гісторыі, якое яна страцілаў вынікудэцэнтралізацыі гуманітарыстыкі. Урэшйе гісторыкам заўсёды наканаваналёсам працавацьу міждысцыплінарнай, дакладней — полідысцыплінарнай, сферы. Паводле меркавання асобныхаўтарытэтных гісторыкаў, гісторыя — гэта ўвогуле сістэма гістарычных навук (Ф. Брадэль, I. Кон). He спадзеючыся вярнуць калег-гуманітарыяў у лона гістарычнай навукі, у Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце створана канцэпцыя аб крыніцазнаўстве як аснове полідысцыплінарнага гуманітарнага сінтэзу. Тэрміналогія гэтага сінтэзу па-ранейшаму застаецца недастаткова распрацаванай, што істотна замаруджвае працэсы міждысцыплінарнай інтэграцыі. Значэнне праблемы адчуваецца, калі праз тэрміналогію, тэрміналагічны апарат вызначаюцца розныя, часам супрацьлеглыя тэорыі гістарычнага працэсу, розныя метадалагічныя падыходы.
    Тэрміналагічныя спрэчкі абвастрыліся, калі заходнееўрапейскія гісторыкі (аўслед за імі — гісторыкі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы) захапіліся такімі кірункамі, як гісторыя паўсядзённасці і вусная гісторыя. У заходняй гістарыяграфіі стварыўся фетыш паўсядзённасці, каб з выкарыстаннем шырокіх апісанняў, спосабаў, прапанаваных антраполагамі. вызначыць усе дэталі жыцця і быту чалавека. У беларускай гістарыяграфіі гэтая тэндэнцыя выявілася не адразу. Напрыклад, можназаўважыць, штонацыянальная канцэпцыя гісторыі Беларусі на пачатку 1990-х гг. стваралася з выкарыстаннем старой марксісцкай тэрміналогіі. Але ўжо з сярэдзіны 1990-х гг. гістарыяграфічная сітуацыя ў многіх краінах былога СССР імкліва змяняецца. Дакладнае тлумачэнне такой з’явы пазначае ў сваёй манаграфіі беларуская даследчыца В. М. Шутава: «...пасля развалу “ідэялагічна” змадэляванай гістарыяграфіі мы часта шукаем у прыкладах гістарыяграфіі Захаду штосьці, што змагло б стаць новай “вытлумачальнай мадэллю”, дало б нам новае адчуванне “татальнасці”, якое было беззваротна згублена» [41.
    За апошнія дзесяцігоддзі сяляназнаўства прайшло ў сваім развіцці заўважны эмпірычны і тэарэтычны шлях. Значную ролю мела падтрымка ў асобе аднаго з тэарэтыкаў заходнееўрапейскага сяляназнаўства — прафесара Манчэсцерскага ўніверсітэта Тэадора Шаніна. Яго даследаванні акрэсліліся на фоне неразумення заходнееўрапейскай навуковай і палітычнай элітай спецыфікі развіцця краін Азіі, Афрыкі і Усходу. Па меркаванні Т. Шаніна, гэтая спецыфіка выяўлялася ў тым, што як сялянскія супольнасці яны своеасаблівым чынам інтэграваліся ў еўрапейскі рынак. Менавіта Т Шаніну ўдалося падтрымаць навуковыя даследаванні ў Расіі ў пазначаным кірунку праз шэраг грантаў. Другім фактарам паспя-
    ховасці сяляназнаўства стала дзейнасць выдатнага гісторыка вёскі Віктара Пятровіча Данілава, які змог аб'яднаць калектыў аднадумцаў і ўзняць даследаванні па гісторыі сялянства на новы ўзровень. Нельга пакідаць па-за ўвагай і падтрымку сяляназнаўства той часткай інтэлігенцыі, якая стагоддзямі шукала ў сялянстве тлумачэнне і перспектывы асобнага шляху Расіі. Такі кірунак навукова-публіцыстычных даследаванняў хоць і выяўляе спробу пераўтварэння сяляназнаўства ў нейкую ўніверсальную тэорыю, але ўсё ж не з’яўляецца рэальнай пагрозай для традыцыйных падыходаў. Да прычын такога сцвярджэння (акрамя глабальна-палітычных) можна аднесці і тое, што сучасная вёска з’яўляецца малапрыйягальнай для інтэлектуалаў.
    Сярод вынікаў дзейнасці ў галіне сяляназнаўства ў апошнія гады патрэбна адзначыць працу па развіцці метадалагічных даследаванняў, пачатак якім быў пакладзены выдатным расійскім сяляназнаўцам Аляксандрам Васільевічам Чаянавым. Дзесяцігадовае комплекснае ўключанае палявое міждысцыплінарнае (гісторыка-эканоміка-сацыялагічнае) даследаванне вёскі, праведзенае расійскімі навукоўцамі, стала асновай цікавай публікацыі — «Рэфлексіўнае сяляназнаўства. Дзесяцігоддзе даследаванняў сялянскай Расіі» [5]. У гэтым выданні, як ні ў якім іншым па сяляназнаўстве, вызначыліся і слабыя бакі (у той ці іншай ступені характэрныя для гістарыяграфіі XXI ст.): адсутнасць уліку рэгіянальнай спецыфікі ў сукупнасці з экстрапаляцыяй асобных назіранняў на ўсю сукупнасць з’яў. Пэўныя рысы метадалагічнага раздарожжа вызначыліся і падчас праведзенагаў Маскве напрыканны сакавіка 2013 г. XX штогадовага сімпозіума «Шляхі Расіі: альтэрнатывы грамадскага развіцця». На наш погляд, азначаныя з’явы пацвярджаюць: фундаментальныя тэарэтычныя вывады магчымы не толькі дзякуючы ўважліваму вывучэнню сялянстваў дзеньсённяшні, але і ў вынікудасціпнага гістарычнага даследавання яго мінулага. Па-другое, неабходна дэталёвае вывучэнне сацыяльна-гістарычных, этнічных і іншых асаблівасцей развіцця сялянства, якія фарміраваліся ў тым ці іншым рэгіёне на працягу стагоддзяў. Апошняе становіцца асабліва актуальным з улікам новых прац аб эканамічных паводзінах, іх псіхалагічных асновах [6, 7],