Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Асаблівае месца сярод гістарычных крыніц займаюць творы літаратуры. Яны не столькі дакументальна фіксуюць падзеі, колькі адлюстроўваюць эмоцыі,
адчуванні, роздум аўтараў аб пэўных падзеях і з’явах. Да прыкладу, многія з твораў К. Крапівы былі выкліканы рэакцыяй нахарактэрныя рысы рэчаіснасці («Дай ды дай» — хабарніцтвам, «Вось тут і пішы» — ідэалагізацыяй у літаратуры, «Хто смяеццаапошнім» — паклёпніцтвам і рэпрэсіяміі інш.). He менш карысныядля вывучэння пазначанай праблемы творы беларускіх літаратараў, якія самі выйшлі з вёскі, аб паўсядзённасці сялянскага жыцця (М. Зарэцкі і інш.) [49, с. 63—73).
Гісторыя паўсядзённасці, вусная гісторыя востра ставяць праблемы крыніц. Акрамя традыцыйных пісьмовых крыніц па гісторыі XX ст. сёння мы маем магчымасць выкарыстоўваць для рэканструкцыі ладу савецкай вёскі і асноўных этапаў яе развіцця аўдыявізуальныя крыніцы, якія ўключаюць прафесійна створаныя дакументальныя і мастацкія кінадакументы. Кінадакументы традыцыйна выдзяляюцца ў асобную групу гістарычных крыніц і падзяляюцца на 2 групы — дакументальныя і мастацкія. Іх надзейнасць, на думку большасці даследчыкаў, адрозніваецца: найбольш сапраўднымі і, адпаведна, больш каштоўнымі (не зусім абгрунтавана) лічацца дакументальныя фільмы, асабліва хроніка. Другая разнавіднасць кінадакументаў, мастацкае кіно, выклікала і па-ранейшаму выклікае цяжкасці з інтэпрэтацыяй, паколькі ў ёй прадстаўлена выдуманая рэальнасць, арганізаваная па законах мастацкага твора. Узнікае парадаксальная сітуацыя: па змоўчанні за мастацкімі кінастужкамі прызнаецца права на «гістарычную праўду», але яны практычна незапатрабаваныя. Фундаментальная праца В. М. Магідава, прысвечаная характарыстыцы інфармацыйнага патэнцыялу кінафотадакументаў, у прыватнасці дакументальнага кіно, фактычна гэта пацвердзіла [50|.
Кіно мае сваю «мову», сімвалічнае выяўленне, спецыфічныя тэхналогіі. Усё гэта ўскладняе інтэрпрэтацыю закладзенай у фільмах інфармацыі, патрабуе распрацоўкі асаблівых методык аналізу кінадакументаў з улікам задач гістарычнага даследавання, сумяшчэння розных па характары выяўленчых і слоўных сімвалаў. Даволі працяглы час пераважная маса гісторыкаў арыентавалася на пісьмовыя крыніцы, не прымаючы пад увагу, што звыклыя для іх метады аналізу пісьмовых дакументаў не заўсёды адпавядаюць спецыфіцы аўдыявізуальных матэрыялаў. У даследчай практыцы пераважаюць падыходы, заснаваныя на ўспрыняцці фільма як вызначанага мастацкага феномена, гэтыя методыкі ўзнаўляюцца гісторыкамі, парушаючы прынцып гістарызму і пераўтвараючы гістарычны дыскурс у кіназнаўчы. Фільмы пра вёску 1930-х гг. выконвалі пэўную агітацыйную, прапагандысцкую функцыю, не адлюстроўваючы жыццё вёскі, а мадэлюючы вобразы, неабходныя для вырашэння задач сацыялістычнага будаўніцтва. У тэрміналогіі тых гадоў шырока выкарыстоўвалася паняцце «агітпрапфільм», пад якім выходзіла значная частка кінапрадукцыі тых гадоў, падкрэсліваючы іх ідэалагічную зададзенасць. Значны інфармацыйны патэнцыял фільмаў, які можа быць выкарыстаны для вывучэння гісторыі вёскі, і перш заўсё праблем паўсядзённасці [51, с. 218-2261.
На аснове савецкіх фільмаў сталінскага часу па 1920—30-х гг. Д. А. Панамарова паспрабавала вызначыць, як мадэляваліся сацыяльныя адносіны ў сельскіх супольнасцях 1930-х гг. СССР, спосаб структуравання сацыяльнай рэчаіснасці,
сістэму інстытутаў, скрозь прызму якіхтагачасны кінематограф прапаноўваў гледачу асэнсоўваць жыццё калгаснай вёскі [52]. Зразумела, што свет вёскі ў сталінскім кінсматографе меў мала агульнага з сапраўдным жыццём. Разам з тым тагачаснае кіно ўтрымлівае ўскосную інфармацыю і пра пэўныя праблемы: калі героі фільма раптам заўважаюць, што не могуць, да прыкладу, пакінуць свой калгас без дазволу старшыні. У свядомасці сялянства павінна было зацвердзіцца, што новыя магчымасці адкрываюцца як для мужчын, так і жанчын, што сапраўды мела рэвалюцыйны характар. Вобраз ударніцы і стаханаўкі паказаны ў шматлікіх фільмах 1930-х гг. на першым плане.
Беларускія даследчыкі толькі распачынаюць вывучэнне «пісьмаў маленькага чалавека», альбо «пісьмаў ва ўладу». Гэта сялянскія скаргі, паведамленні і іншыя матэрыялы, якія захаваліся ў архівах (РДАЭ, РДАСПІ, НАРБ і інш.). Найбольш шматлікая з груп — перапіска сялян з прэсай. Гэтая група крыніц нясе не толькі інфармацыйныя веды аб жыцці вёскі 1920-х гг., але і эмацыянальную ацэнку часу самімі носьбітамі культуры. У другой палове XIX ст. сяляне нават не спадзяваліся, што хтосьці выслухае іх прапановы. Напярэдадні Сталыпінскай аграрнай рэформы сялянскія звароты сталі ўжо паўсядзённым фактам. Адчуўшы, штода іх меркавання прыслухоўваюцца, у сярэдзіне 1920-х гг. сяляне літаральна засыпалі вярхоўную ўладу пытаннямі, праектамі і скаргамі. Толькі ў «Сялянскую газету», створануюпарашэнніХІІз’езда РКП(б), з 1923 па 1933 г. прыйшлокаля 5 млн сялянскіх пісьмаў з розных куткоў СССР, у тым ліку з Беларусі. Тэматыка лістоў сялян 1920-х гг. адлюстроўвае важныя надзённыя праблемы і змены ў сялянскім жыцці. Кола пытанняў было наступным: беспраіюўе ў вёсцы, работа кааперацыі, саўгасаў і калгасаў, работа партыйных і камсамольскіх арганізацый, савецкіх органаў, культурна-асветніцкая работаўвёсцы, суадносіны старога і новагабыту, святкаванне савецкіх святаў палітычная актыўнасць сялян, адносіны да рэлігіі, змены ўжыцціжанчын. Часцей і найбольш востра выяўлялася незадаволенасцьудачыненні да мясцовай улады, паводзінамі камсамольцаў і камуністаў, празмерным ужываннем самагону, пазначаліся зямельныя спрэчкі, негатыўныя адносіны сялянда рабочых, голаду вёсцы, актыўнасцьжанчын, праблемы эканамічнага «выжывання» сялянскага двара. Танальнасць сялянскай карэспандэнцыі, такім чынам, розная. Гэтаскаргі, паклёпы, роздумы, просьбы, рэкамендацыі, парады.
Своеасаблівасць перыядычнагадруку (прэсы) вызначаеццатым, штояназ’яўляецца комплекснай крыніцай, якая аб’ядноўвае і традыцыйныя віды крыніц, і разнастайныя спецыфічныя жанры. Тут друкуюцца заканадаўчыя, справаводныя, статыстычныя дакументы, мемуары, літаратурныя творы. Другая група інфармацыі ствараецца самой перыёдыкай за кошт уласных крыніц і ў сваіх характэрных формах. Апошнія падзяляюць на матэрыялы інфармацыйныя, аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя. Інфармацыйныя матэрыялы пры ўсёй разнастайнасці іх жанраў (заметка, справаздача, рэпартаж, інтэрв’ю) аб’ядноўвае імкненне хутка і дакладна перадаць звесткі аб падзеі, факце. Пры вывучэнні перыёдыкі, акрамя фактару часу, важна прымайьда ўвагі, кім ажыццяўляліся дадзеныя выданні і іх рэдакйыйная палітыка.
Публікацыі дакументаў, прысвечаныя мадэрнізацыі савецкай вёскі, уключаючы беларускую, прадпрымаліся ўжо ў 1930-я гг. Аднак найбольшая колькасць дакументальнага матэрыялу апублікавана ў апошнія 50 гадоў, пасля XX з’езда КПСС. За савецкім часам выйшла 36 тамоў «Гісторыі калектывізацыі сельскай гаспадаркі СССР», што ў сукупнасці з іншымі выданнямі па азначанай праблематыцы складае велізарны матэрыял для асэнсавання. Выключную ролю ў вывучэнні працэсу мадэрнізацыі беларускай вёскі маюць перыядычныя выданні 1920—30-х гг. [53]. Да прыкладу, ужо ў 1957 г. выйшаў зборнік дакументаў які ўтрымліваў важнейшыя рашэнні партыі па калектывізацыі. А ў Беларусі выйшаў з друку том, прысвечаны кааператыўна-калгаснаму будаўніцтву [54]. Пры гэтым неабходна адзначыць, што ў БССР у серыі былі выдадзены тры тамы (два пад рэдакцыяй A. I. Азарава і ў 1985 г. — пад рэдакцыяй М. П. Касцюка) [55—57], Гэтыя публікацыі дакументаў і матэрыялаў, як і іншыя выданні савецкай эпохі, адлюстроўвалі асаблівасці і магчымасці таго часу. Яны змяшчалі важнейшыя рашэнні партыі, урада, іншыя афіцыйнага характару дакументы. Публікатары ў шэрагу выпадкаў не мелі доступу да архіўных матэрыялаў, што заставаліся пад грыфам «сакрэтна». Тыя нешматлікія дакументы, якія трапілі ў рукі даследчыкам, давалі падставу пісаць аб некаторых адступленнях ад лініі партыі ці вызначаць такія дзеянні, як выяўленне кулацкага сабатажу і варожай барацьбы. У залежнасціаддобрасумленнасці публікатараўтакога кшталту крыніцы перамяжоўваліся з дакументамі, якія адлюстроўвалі пераважна станоўчы бок калектыўнага будаўніцтва ў 1920—30-я гг.
На мяжы 1980—90-х гг. пад уплывам «галоснасці» ў СССР выйшлі з друку некалькі тамоў, дзе ўздымаліся аспекты насаджэння калектыўных форм калектывізацыі і голаду ва Украіне і інш. [58], Увогуле за апошнія дзесяцігоддзі ў Расійскай Федэрацыі, ва Украіне ўбачылі свет дзясяткі публікацый дакументаў па тых ці іншыхаспектахжыцця вяскоўцаўу 1920—30-я гг. [59], У Беларусі, нажаль, такія выданні не ажыццяўляліся. Таму вельмі важным бачыцца аналіз тых зборнікаў, дзе ўтрымліваецца матэрыял аб працэсах савецкай мадэрнізацыі ў беларускай вёсцы.
Хацелася б пазначыць выданні, ажыццёўленыя з удзелам выдатнага сяляназнаўца В. П. Данілава. Найбуйнейшым з іх з’яўляецца пяцітомнік «Трагедыя савецкай вёскі. Калектывізацыя і раскулачванне. 1927—1939». Пры адборы дакументаў для публікацыі выкарыстоўваліся матэрыялы, якія адлюстроўвалі ролю цэнтральнага кіраўніцтва ў правядзенні калектывізацыі, матэрыялы аб мясцовых працэсах, аб сялянскай рэакцыі, сельскіх традыцыях, эканамічных і экалагічных фактарах. Уключэнне аўтараў, што працавалі па савецкай тэматыцы дзясяткі гадоў, а таксама даследчыкаў з Паўднёвай Карэі, Канады, Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краін дазволіла сканцэнтраваць увагу на тых крыніцах, якія не публікаваліся, выбраць такі кантэкст, які цікавіць і замежнага чытача. Зразумела, што ў выніку зборнік утрымлівае пераважна тыя матэрыялы, якія акрэсліваюць негатыўныя бакі калектывізацыі, незадаволенасць сялянства і яго барацьбу (як актыўную, так і пасіўную) супраць улады бальшавікоў. Пяцітомнік падрыхтава-
ны на належным археаграфічным узроўні, змяшчае шматлікія дадаткі (у тым ліку каментарыі па тагачасных установах і ведамствах, тлумачэнні па тэрміналагічным апараце, імянныя каментар і паказальнік, геаграфічны паказальнік, іншыя звесткі, якія істотна паляпшаюць працу даследчыка з дакументамі).
Першы том, які ахоплівае перыяд з мая 1927 г. па лістапад 1929 г., змяшчае матэрыялы, якія акрэсліваюць тыя дыскусіі, што адбываліся ў кіраўніцтве і грамадстве аб хлебанарыхтоўках і далейшым крызісам, кірункам развіцця савецкай вёскі (выступленні I. В. Сталіна, М. I. Бухарына і В. М. Молатава на ліпеньскім (1928 г.) Пленуме ЦКУКП(б), пісьмо М. I. Фрумкінаў ЦКі ЦККУКП(б) і інш.). Дакументы такога характару пра бальшавіцкае кіраўніцтва ў Беларусі адсутнічаюць. Разам з тым працэсы, якія назіраліся ў БССР гэтага часу, акрэсліваюцца не толькі ўскосна, але і праз інфармацыю з некаторых дакументаў. Гэта звесткі аб незадаволенасці сялянства хлебанарыхтоўкамі, працэсах калектывізацыі, прыцягненні да адказнасці прыватных гандляроў [60].