• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    ру. У Кодэксе рэгуляваліся пытанні землеўладкавання і парадку разгляду зямельных спрэчак. Пад уплывам пазначаных працэсаў змяніўся Зямельны кодэкс БССР, які ў новай рэдакцыі, у адрозненне ад Кодэкса РСФСР, не дапускаў ураўняльных перадзелаў зямлі. Зямля замацоўвалася ў пастаяннае працоўнае карыстанне за сельскагаспадарчымі аб’яднаннямі, а пасля выдачы адпаведных дакументаў — за асобнымі землекарыстальнікамі. Камісарыят земляробства БССР меў права ўсталявання гранічнай нормы сялянскага землекарыстання |9—14|.
    Актавы матэрыял вывучаемага перыяду нешматлікі. Аналіз статутаў сельгасарцелі дазваляе, да прыкладу, прасачыць, якім чынам адбывалася адасабленне ўласніка і вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі ад сродкаў вытворчасці. У другой палове 1920-х гг. пашырылася заключэнне дагавораў аб кантрактацыі як формы нарыхтоўкі сыравіны для прамысловасці. Кантрактацыйны дагавор павінен быў гарантаваць нарыхтоўшчыкам паступленне пэўнага аб’ёму сельскагаспадарчай прадукцыі ў пэўныя тэрміны. Кантрактацыйныя арганізацыі абавязваліся выплаціць за здадзеную прадукцыю зараней вызначаную цану незалежна ад рыначных хістанняў. Ва ўмовах хлебанарыхтоўчага крызісу кантрактацыя выявілася як форма экспрапрыяцыі ў сялян хлеба па кошце, які даўно не адпавядаў рыначнаму. Таму тэхнічны бок правільнасці складання дагавора аб кантрактацыі, дакладнасць фармуляра і захаванне парытэту бакоў на паперы не павінны засланяць сутнасці.
    У савецкі час павялічваецца колькасць дакументаў справаводства. Імкненне дзяржавы да поўнага кантролю над сваімі грамадзянамі акрэсліла з’яўленне і новых відаў, і большай колькасці розных матэрыялаў. Ператварэнне партыі бальшавікоў напачатку ў партыю кіруючую, а пасля і ў адзіную прадвызначыла яе перараджэнне ў бюракратычную дзяржаўную структуру. У даследаваннях савецкіх гісторыкаў вызначылася практыкаразглядаць дакументы КПСС як асобную групу крыніц. На наш погляд, гэта не мае падстаў, паколькі яны не змяшчаюць такіх характарыстык, што адрознівалі б іх ад дакументаў справаводства (за выключэннем асобных відаў: праграмы, лістоўкі, пракламацыі). Азначанае датычыцца матэрыялаў прафсаюзных, камсамольскіх і іншых грамадскіх і грамадска-палітычных арганізацый савецкага часу.
    Для вывучэння дакументаў справаводства вялікае значэнне маюць класіфікацыі ў залежнасці ад іх функный. Паводле гэтага крытэрыю можна вызначыць комплексы арганізацыйна-распарадчай, планавай, улікова-кантрольнай і справаздачнай дакументацыі [ 151. На пачатку 1920-х гг. з пераходам да мірнага жыцця ва ўстановах колькасць папер рознага кшталту рэзка ўзрасла. Чым больш малапісьменным, непрафесійным быў чыноўнік, тым больш ён патрабаваў справаздач. Бюракратызм захліснуў наваттакую дэмакратычную ўстанову 1920-хгг., як кааперацыя.
    Да 1924 г. функцыі ЦВК і СНК у іх практычнай дзейнасці не заўсёды былі дакладна размежаванымі. Апарат Прэзідыума ЦВК і СНК быў аб'яднаным (Кіраўніцтвасправамі ЦВКі Саўнаркама), справаводства вялося агульнае. Вынікам размежавання спраў у сакавіку 1924 г. стала тое, што старое справаводства і
    архіў ЦВК і СНК было вырашана пакінуць пры Цэнтральным Выканаўчым Камітэце. Сярод створаных камісій для вывучэння пазначанай праблемы найбольшае значэнне маюць камісія па ажыццяўленні нацыянальнай палітыкі і камісія па землеўпарадкаванні працоўныхяўрэяўпры Прэзідыуме ЦВК, штопачалі працу ўліпені 1924 г. (дзейнасць апошняй была спынена ў ліпені 1938 г., калі яефункйыі і справы былі перададзены аддзелу НКУС). Пры даволі частых рэарганізацыях гісторыя Белкамзема ўскладзе ЦВК — адна з самых працяглых.
    Адным з распаўсюджаных відаў дакументаў, без якіх не праходзіла ніводнае пасяджэнне СНК, з’яўляюцца пратаколы. Першапачаткова на аснове ўсіх прынятых пытанняў канйылярыя СНК фарміравала «павестку для пасяджэння Савета Народных Камісараў» на пэўную дату з вызначэнне.м дакладчыкаў. Па завяршэнні пасяджэння складаўся праект пратакола, у левай яго калонцы змяшчаліся імя выступоўцы і пытанні, што разглядаліся на пасяджэнні, у правай — «пастанавілі» — вынік разгляду. Пасля таго як у дакумент уносіліся ўсе змены і дапаўненні, складаўся выніковы пратакол. Па форме ён быў блізкі да праекта, але меў разгалінаваную ўводную частку, якая ўключала загаловак з нумарам пратакола, найменне органа, ход пасяджэння якога адлюстроўваўдадзены дакумент, дату і месца правядзення пасяджэння, пералік асоб, якія прысутнічалі. Дакументы гэтыя замацоўваліся подпісамі, але яны былі не заўсёды разборлівыя і адпавядаючыя пазначаным прозвішчам.
    Яшчэ ў меншай ступені падпісваліся пастановы, магчыма, каб падкрэсліць калегіяльны характар рашэння. Дакумент часта суправаджаўся грыфам абмежавання («сакрэтна», «зусім сакрэтна»), Справаводства з другой паловы 1920-х гг. і да сярэдзіны 1930-х гг. вялося пераважна на беларускай мове. Дакумент уключаў пералікарганізацый, якім накіроўвалася пастановадля выканання. Можнасустрэць на першапачатковым этапе дзейнасці СНК такія нарматыўныя акты, як дэкрэты. Аднак у разглядаемы перыяд яны амаль адсутнічаюць. Ніжэйстаячым органам накіроўваліся цыркуляры з вызначэннем найбольш актуальных пытанняў, што падпісваліся сакратаром ці кіраўніком спраў СНК.
    Ва ўсіх вышэйшых, цэнтральных і мясцовых органах дзяржаўнай улады, у партыйных структурах акрамя агульнага справаводства вялося і сакрэтнае, што ахоплівала шырокае кола пытанняў. Менавіта так, у фондзе Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі сфарміраваўся вопіс, які змяшчае матэрыялы Асобагасектара ЦК КП(б)Б (да 1934 г. — сакрэтны аддзел). Большасцьягодакументаў мае грыф «сакрэтна» ці «зусім сакрэтна». Гэта звесткі з розных крыніц аб настроях насельніцтва, аб рэальным становішчы спраў.
    Ужо ў 1920-я гг. узнікаюць такія віды справаводных крыніц, як матэрыялы планавання народнай гаспадаркі. Яны ствараюцца і дзейнічаюць як у межах СССР, так і ў кожнай з саюзных рэспублік: планы нарыхтовак, тэхніка-эканамічныя планы разгортвання вытворчасці ў асобных галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі, гадавыя планы на 1923/24 і 1924/25 гаспадарчыя гады і, урэшце, першыя пяцігадовыя планы, якія распрацоўваліся не толькі ў агульнасаюзных маштабах, але і ў дачыненні да пэўных галін развіцця гаспадаркі асобных рэс-
    публік СССР, тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак і інш. У першых пяцігадовых планах яшчэ не вызначалася сістэма асноўных планавых паказчыкаў, што дыктаваліся з цэнтра (як у наступных). Яны і па форме, і па змесце нагадваюць навуковыя даклады, і вывучаць іх патрэбна ў спалучэнні з распрацоўкамі эканамістаў 1920-х гг. Улікова-кантрольная дакументацыя мае на мэце рэгістрацыю мерапрыемстваў у працэсе кіраўнічай і грамадскай дзейнасці, іх кантроль. Уліковыя дакументы ўключаюць анкеты, аркушы, журналы і кнігі ўліку, рэестры, кадастры, табелі, тарыфы, рахункі, балансы.
    Справаздачная дакументацыя абагульняе звесткі названых вышэй дакументаў. Гэта не толькі агляд, але і аналіз дзейнасці пэўных устаноў за вызначаны час, адначасова і інтэрпрэтацыя вынікаў, якая мае магчымасць акрэсліць перспектывы развіцця. Менавіта ўменне скласці справаздачу яшчэ з даўніх часоў характарызавала прану чыноўніка. У савецкі час шырока практыкаваліся справаздачы перад пачаткам пасяджэнняў, з’ездаў (з’езды Саветаў, пасяджэнні Савета Народных Камісараў, партыйныя з’езды). Шырокую распаўсюджанасць атрымалі справаздачы аб працы, агляды, працоўныя рапарты, зводкі, даклады. Нягледзячы натое што змяняўся час, асобныя з гэтых дакументаў можна параўноўваць з дакументамі дасавецкага перыяду і знаходзіць падабенствы (разыходжанні ў справаздачы ідадатку, завышэнні паказчыкаў, лепшыя паказчыкіўтыхкіраўнікоў, штопрацавалі пэўны час, і крытычныя аспекты ўтых, хто нядаўна заняў пасаду, і г. д.)-
    Пры даследаванні вывучаемага перыяду нельга пакідаць па-за ўвагай і спецыяльныя сістэмы справаводнай дакументацыі. Да прыкладу, паведамленні мясцовых упраўленняў АДПУ (НКУС), якія звычайна суправаджалі чарговыя гаспадарчыя кампаніі. Побач з дакладамі аб палітычных настроях вёскі яны ўтрымлівалі інфармацыю аб падрыхтоўцы да пасяўной, стане насеннага фонду і рамонце трактароў, ходзе севу і стане жывога цягла, аб харчовых цяжкасцях і ўборцы ўраджаю, укараненні севазваротаў і г. д. Названы від дакументаў адрознівае лакальны змест, фіксацыю негатыўных бакоў і факталагічнасць, заўважную вузкасць абагульненняў і імкненне звязаць недахопы ў справах з наяўнасцю варожых элементаў. Аднак такія асаблівасці не зніжаюць каштоўнасці такога роду гістарычных крыніц. Менавіта ў пазначаных крыніцах утрымліваецца інфармацыя аб паводзінах сялянства СССР і Савецкай Беларусі ў дачыненні да працэсаў мадэрнізацыі вёскі.
    Да спецыяльных сістэм справаводнай дакументаныі належаць матэрыялы палітычнага следства 1930-х гг. Склад следчых спраў разнастайны. Як правіла, следчыя справы змяшчаюць розныя матэрыялы па ажыццяўленні следчых дзеянняў (ордары, позвы), сведкавыя паказанні, пратаколы допытаў абвінавачаных, пратаколы вочныхставак, акты ператрусаў, абвінаваўчыя заключэнні. У следчых справах можна выявіць дакументы асабістага паходжання (асабістыя лісты, дзённікі, фатаграфіі), аднятыя ў абвінавачаных.
    Справаводная дакументацыя як гістарычная крыніца не вычэрпвае ўсёй разнастайнасці з’яўрэчаіснасці. Дакументы справаводства ў найменшай ступені апавядаюць аб самім працэсе дзейнасці. Яны часцей указваюць на яе вынік ці неаб-
    ходнасйь (маюць імператыўны характар), але не пазначаюць матывы дзейнасці. Таму вывучэнне звестак дакументаў справаводства неабходнадапаўняцьданымі з іншых відаў крыніц.
    Пры вывучэнні этнасацыяльных працэсаў неабходна спалучаць як макра-, такі мікрагістарычныя падыходы, выкарыстоўвайь увесь комплекс крыніц. Важнейшай крыніцай для вывучэння этнасацыяльнай дынамікі беларускага грамадства ў міжваенны перыяд застаюцца даныя статыстыкі. Статыстычныя крыніцы змяшчаюць масавыя, пераважна колькасныя даныя. Правільнае іх выкарыстанне дазваляе выявіць характэрныя заканамернасйі развіцця. Выяўленне азначаных заканамернасцей адбываецца шляхам параўнання колькасных даных, для чаго неабходна супастаўнасць (аднароднасць) статыстычных даных. Статыстычныя звесткі маюць не толькі колькасныя, але і якасныя характарыстыкі. Змены тэрыторыі ці іншых параметраў вывучаемага аб’екта ці яго недакладнае вызначэнне не даюць магчымасці супастаўляць статыстычныя даныя ў поўным аб’ёме (для прыкладу, тэрытарыяльна-адміністрайыйныя змены БССР на працягу 1920-х гг. не даюць магчымасці параўнаць многія звесткі).