Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Наяўнасць праграмы статыстычнага абследавання не заўсёды дазваляе абавязкова прымяняць да яго метады матэматычнай статыстыкі. На ўзроўні праграмы пад уздзеяннем шэрагу фактараў могуць быць закладзены такія скажэнні, якія не будуць з’яўляцца хібамі разлікаў. Гісторык, маючы справу пераважна з публікацыямі (матэрыяламі распрацоўкі), павінен атрымаць уяўленне аб абедзвюх стадыях. Каб меркаваць аб ступені дакладнасці статыстычных крыніц, неабходна вызначыць іх паходжанне: ці запазычаны з анкеты, што запаўнялася асобай, зацікаўленай у выніках, ці яны атрыманы ад статыстыка, што абавязаны дакладна запісваць вывучаемыя звесткі; даныя збіраліся падрыхтаванымі спецыялістамі ці выпадковымі асобамі, сярод якіх маглі быць і тыя, хто не меў элементарных ведаў аб правілах статыстычнагаўліку; іўрэшце, звесткі павінны быцьаднароднымі (параўноўвацца аднародныя з’явы, працэсы, аб’екты па пэўных, дакладна акрэсленых параметрах). Асноўныя прынцыпы выкарыстання статыстычныхзвестакдатычацца, такім чынам, трох бакоў: іх паўнаты, дакладнасці і аднароднасці.
Роля статыстыкі для вывучэння аграрнай гісторыі неаднаразова разглядалася яшчэ ў 1960—70-х гг. на ўсесаюзных канферэнцыях і адлюстроўвалася ў іх выніковыхпублікацыях. У прыватнасці, намяжы 1960—70-хгт. I. А. Чэмярыскізвярнуў увагу савецкіх даследчыкаў на разыходжанні ў ацэнках пасеваў, ураджайнасці і валавых збораў паміж ЦСУ і Дзяржпланам СССР за 1921 — 1923 гг. 116]. На пачатку 1980-хгг. Ю. П. Бокараўакрэсліўякцікавейшую крыніцу матэрыялы бюджэтных абследаванняў сялянскіх гаспадарак [17].Пэўным этапам у вывучэнні гісторыі вёскі з выкарыстаннем статыстычных крыніц і колькасных метадаў сталі штогоднікі «Эканамічная гісторыя» і «Сацыяльная гісторыя».
Пачатак статыстычнага вывучэння сельскай гаспадаркі ў савецкі час можна звязваць з перапісам 1920 г. Перапіс ахапіў большасць сельскагаспадарчых рэгіёнаў краіны. Праграма ж вывучэння была абмежаванай, надзейнасць паказчыкаў, сабраных ва ўмовах ваеннага часу, — невысокай, а сам матэрыял у паслява-
енны час хутка састарэў. Большае значэнне мела апытанне насельніцтва аб формах землекарыстання, праведзенае ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі ў апошнія месяцы 1920 г. Анкеты запаўняліся не кожным селянінам асабіста, а адказнымі работнікамі сельскіх Саветаў. Аднак недахопы адзначанага апытання сталі перашкодай для публікацыі яго вынікаў у савецкі час. Галоўнае яны не адпавядалі канцэпцыі аб росце цікавасці вяскоўцаў да калектыўных гаспадарак і ідэалагічнай схеме аб «прышчэпаўшчыне» [18, л. 3—79].
У гісторыі савецкай сельскагаспадарчай статыстыкі акрэсліваюцца два асноўных перыяды: першы — 1920-я гг., другі — з пачаткам суцэльнай калектывізацыі вёскі. На працягу першага перыяду вывучэнне спраўу сельскай гаспадарцы праводзілася ЦСУ. У цэнтры ўвагі статыстыкі 1920-х гг. знаходзілася індывідуальная гаспадарка. Склаліся наступныя формы абследаванняў: дынамічныя ці «гнездавыя» перапісы, вясеннія (асеннія) апытанні і бюджэтныя абследаванні. 3 пачаткам масавай калектывізацыі статыстычнае вывучэнне базіруецца на гадавых справаздачах калгасаў і саўгасаў.
У студзені 1930 г. ЦСУ БССР ліквідавана, аяго функцыі перададзены сектару народнагаспадарчага ўліку Дзяржплана БССР. Зліццё планавых і статыстычных органаў прывяло да значнага звужэння дзейнасці апошніх і скарачэння работ. З’явіліся ідэі аб адміранні статыстыкі ва ўмовах сацыялізму і замене яе бухгалтарскім улікам. Была ліквідавана большасць статыстычных устаноў, а іх функцыі перададзены бухгалтэрыям, што нанесла безумоўныя страты развіццю статыстычнайсправы. Назыходзе 1931 г. кіраўніцтваСССРпаспешліва ідзе настварэнне Цэнтральнага ўпраўлення народнагаспадарчага ўліку (ЦУНГУ СССР). Яно па-ранейшамуўваходзілаўсклад Дзяржплана, але зпэўнай аўтаноміяй. Кіраўнік ЦУНГУ М. Асінскі аб’явіў вайну скажэнням інфармацыі. Адпаведныя змены адбыліся і ў рэспубліцы. У 1932 г. на аснове сектара народнагаспадарчага ўліку Дзяржплана БССР было створана Упраўленне народнагаспадарчага ўліку БССР. Паляпшэнню справы павінна было садзейнічаць рашэнне аб крымінальнай адказнасці за прадстаўленне недакладных звестак аб выкананні планаў. Працэс паляпшэння спраўу галіне статыстыкі быўперарванырэпрэсіямі сярэдзіны 1930-хгг.
Звяртаючыся да статыстычных матэрыялаў 1920—30-х гг. у дачыненні да звестак аб стане і дынаміцы сельскагаспадарчай вытворчасці, сустракаешся з істотнымі разыходжаннямі ў лічбах. Шмат даных былі атрыманы шляхам абследавання невялікай колькасці гаспадарак. Таму асаблівай увагі патрабуе вызначэнне рэпрэзентатыўнасці матэрыялаў. Неабходна ўважліва вывучаць верагоднасць статыстычных крыніц міжваеннага часу.
Цікавай крыніцай па гісторыі вёскі з’яўляюцца выбарачныя перапісы, што праводзіліся ЦСУ з 1922 па 1929 г. Найбольш распаўсюджанымі былідва віды выбарачных абследаванняў: дынамічныя (ці гнездавыя) перапісы і асенне-вясеннія апытанні. Асноўная мэта вясенніх апытанняў — атрыманне статыстычных звестак аб важнейшых паказчыках гаспадаркі на момант заканчэння вясенняга севу, найперш аб стане ўсяго земляробства і жывёлагадоўлі. Гэтыя даныя былі неабходнымі для вызначэння памераў сельскагаспадарчай вытворчасці ў бягучым годзе,
і ў першую чаргу валавога збору збожжавых. Перапіс улічваў як насельніцтва, так і пэўныя гаспадарчыя аспекты: жывёлу, інвентар, асабліва падрабязна — пасевы розных культур. Акрамя вытворчых картачка-фармуляр вясенняга апытання ўключала звесткі аб сацыяльных адносінах па найме-здачы інвентару і жывёлы і найме-продажы рабочай сілы. Абследаванні праводзіліся сіламі валасных статыстыкаў з прыцягненнем работнікаў валвыканкамаў настаўнікаў, добраахвотных карэспандэнтаў і іншых асоб. Выкарыстоўваліся спісы гаспадарак, атрыманыя ў выніку розных перапісаў (дэмаграфічнага 1926 г., падатковых, сельсавецкага ўліку). Але вясенняе апытанне праводзілася часцей адначасова з падатковым улікам у даволі сціслыя тэрміны. Да таго ж пытанне аб пасевах задавалася самім сялянам, а яны, маючы ва ўвазе, што ад гэтага залежыць памер падатку, заніжалі велічыню засеяных плошчаў, колькасцьжывёлы, ураджайнасць.
Дынамічныя перапісы праводзіліся штогод з 1921 па 1929 г. (выключаючы 1928 г.) пераважна ў тыповых для пэўнай прыродна-гаспадарчай зоны групах паселішчаў («гнёздах»), Сістэматычнае назіранне за адной групай гаспадарак праводзілася па шырокай праграме (рабочая сіла, пасяўная плошча, пагалоўе жывёлы, наяўнасць машын і абсталявання, а таксама арэнда зямлі, жывёлы, інвентару, наём рабочай сілы). У развіцці дынамічных перапісаў вызначаюць два перыяды. Першы — 1920—1926 гг., калі ўся ўвага была сканцэнтравана на вывучэнні «сацыяльна-арганічнай эвалюцыі», і другі — 1927—1929 гг., калі асноўным стала вывучэнне сацыяльна-вытворчых адносін у вёсцы. Пераход да нэпа на вёсцы прадвызначыў неабходнасць змен, якія акрэсліліся ў развіцці дынамічных перапісаў да 1927 г. Быў зменены сам прынцып закладкі «гнёздаў» шляхам іх звязкі з вытворчым напрамкам пэўнай мясцовасці. Тыповасць раёна вызначалася ў залежнасці ад таго, якая з галін сельскай гаспадаркі давала найболыны прыбытак. Асаблівая ўвага ў праграме дынамічнага абследавання 1927 г. звярталася на вызначэнне сацыяльнага складу насельніцтва, якое абслугоўвалася крэдытнай кааперацыяй, і на сацыяльна-класавыя аспекты ўвогуле [19].
Пэўным мінусам можна лічыць нераспрацаванасць і неабгрунтаванасцьасобных крытэрыяў для вызначэння сацыяльна-класавай структуры насельніцтва з улікам спецыфікі сельскагаспадарчай вытворчасці, нізкую рэпрэзентатыўнасць іх даных. Абследаваннем, блізкім да суцэльнага, з’яўляўся падатковы ўлік, які праводзіўся штогод фінансавымі ўстановамі краіны. 3 1923 г. пачалося выданне зборніка «Сельская гаспадарка Саюза CCR..» у пэўным годзе па даных падатковых зводак па адзіным сельгаспадатку (1924—1930 гг.) [20—23]. У гэтых зводных выданнях прыводзіліся галоўныя паказчыкі сельскагаспадарчай вытворчасці па тэрыторыях. У спісы занатоўваліся ўсе гаспадаркі, незалежна ад таго, плацілі яны падаткі ці не. Спісы ўключалі звесткі аб агульнай колькасці асоб, што знаходзіліся ў гаспадарцы (звязаныя адзіны.м бюджэтам), аб плошчы ворыва, сенажацей, аб колькасці буйной рагатай жывёлы, рабочых коней і іншай рабочай жывёлы, напрыклад валоў. Акрамя таго, фіксаваліся і іншыя паказчыкі. Такім чынам, адначасова з улікам гаспадаркі праводзілася рэгістрацыя найбольш істотных гаспадарчых прыкмет, такіх як насельніцтва, зямля, жывёла. Аднак фіскальныя інтарэсы,
безумоўна, уплывалі на дакладнасць даных. Датагож змены ўадміністрацыйнатэрытарыяльным падзеле Беларускай ССРусістэме падаткаабкладання не даюць магчымасці параўнаць большасць звестак, прасачыць дынаміку развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці на прайягу 1920-х гт.
Статыстыка сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1930-я гг. фарміравалася ўжо на аснове гадавых справаздач калгасаў. Пэўнае ўяўленне аб іх дае дынаміка гаспадарчага стану калгасаў за 1932 і 1933 гг. У гэтым выбарачным абследаванні параўноўваліся памеры калгасаў па лікудвароў і працаўнікоў, пасяўной плошчы, кошту валавой прадукцыі, вызначаліся суадносіны галін гаспадаркі па складзе валавой прадукцыі, напрамак паляводства (па ўдзельнай вазе збожжавых і асноўных тэхнічных культур), напрамак жывёлагадоўлі. Распрацоўка змяшчала характарыстыку вытворчага абслугоўвання МТС і забяспечанасці калгасаў йяглавай сілай, аплаты працы (налічэнне працадзён), валавога збору збожжавых і тэхнічных культур, у тым ліку забяспечанасці пасяўных плошчаў, вымярэння памераў пасеву ад 1932 да 1933 г., пасяўной плошчы і ўрадлівасці збожжавых, a таксама тэхнічных культур. Даследавалася дынаміка жывёлагадоўлі, перш за ўсё забяспечанасць абагуленай жывёлай, а таксама забяспечанасць калгаснікаў жывёлай індывідуальнай. Меліся даныя аб прыбытковасці калгасаў і размеркаванні калгаснай прадукцыі (памерах валавой прадукцыі і яе размеркаванні, памерах грашовых паступленняў), аб размеркаванні прыбытку паміж членамі калгаса (памерах і складзе размеркаванага паміж членамі калгаса прыбытку, у тым ліку збожжавых і бульбы). Асобна характарызаваліся забеспячэнне калектыўнымі сродкамі (памеры ісклад) і дынаміка капітальныхукладанняў. Важназаўважыць, што першапачатковыя звесткі фарміраваліся не пэўнай незалежнай групай экспертаў (ЦСУ і інш.), а непасрэдна кіраўніцтвам калгаса. Фарміраванне звестак адбывалася ва ўмовах, калі пры абмежаваных сродках улады патрабавалі максімальна магчымых вынікаў. Гэта патрабуе супастаўлення даныхтакога роду справаздач з іншымі крыніцамі, якія характарызавалі калектыўную гаспадарку непасрэдна ці ўскосна. Пры гэтым агульнасаюзныя абагульненні даных дазваляюць правесці кампаратыўнае вывучэнне па даволі шырокім коле паказчыкаў.