Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Велізарны аб’ём дакументаў ускладняе пошук крыніц, якія датычацца гісторыі беларускай вёскі ў міжваенны час. Трэба мець ва ўвазе, што шэраг фондаў і асобных дакументаў могуць закранаць вяскоўцаў ускосна і характарызаваць, да прыкладу, тыя іх групы, якія пераязджалі ў горад, прадстаўлялі вёску на партыйных сходах і інш. Пошук дакументаў фонду больш эфектыўна можа ажыццяўляцца па пазначаных датах спраў. Што ж тычыцца загалоўкаў, то яны не заўсёды адпавядаюць зместу.
Неабходна адзначыць ролю Наркамата земляробства РСФСР як агульнадзяржаўнага і каардынуючага цэнтра ў галіне сельскай гаспадаркі, якая ўзмацнілася
з утварэннем СССР. Асобныя прэтэнзіі НКЗ СССР на ўніверсальнасць сваіх рашэнняўсустрэлі істотнае супрацьдзеянне з боку БССР і Украіны. Становішча змянілася толькі ў 1929 г., калі быў створаны Наркамзем СССР. Наркамзем РСФСР пачынае выконвайь функцыі выключна рэспубліканскага органа кіравання сельскай гаспадаркай. Дакументы Наркамзема РСФСР за 1918— 1922 гг. захаваліся часткова, стан з іх за 1923—1925 гг. незадавальняючы, шмат якія надрукаваны на папяроснай паперы, утрымліваюць малакантрасны ці затухаючы тэкст. У выніку на мікрафільмах асобныя сказы можна вызначаць толькі па сэнсе.
Улічваючы спецыфіку сацыяльнай структуры Беларусі і калектыўнага гаспадарання ў БССР 1920-х гг., істотную цікавасць мае фонд P7541 «Камітэт па зямельнаму ўпарадкаванню працоўных яўрэяў (Камзет) пры Прэзідыуме Савета Нацыянальнага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта СССР». Менавіта тут мы знаходзім звесткі пра абставіны і канкрэтныя ўмовы фарміравання адпаведнай структуры, звесткі пра міграцыйныя працэсы ў 1920—30-я гг., іншыя статыстычныя даныя пра яўрэйскую дэмаграфію.
Палітыку цэнтральных дзяржаўных і кааператыўных органаў удалося прасачыць, абапіраючыся на дакументы, што змяшчаюцца ў фондах РДАЭ: Наркамзема РСФСР, Хлебацэнтра (Усесаюзны саюз сельскагаспадарчай кааперацыі па вытворчасці, перапрацоўцы і збыце збожжавых і маслічных культур), Усерасійскага саюза сельскагаспадарчых калектываў (Калгасцэнтра РСФСР).
Найбольшы комплекс крыніц па гісторыі беларускай вёскі міжваеннага часу захоўваеццаў Нацыянальнымархіве Рэспублікі Беларусь(НАРБ). Наасноведаных з фондаў Белсельсаюза і Белкалгассаюза (Усебеларускі саюз сельскагаспадарчых калектываў, у студзені 1930 г. перайменаваны ў Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых калектываў (Белкалгасцэнтр)) можна вызначыць дынаміку і накіраванасць мадэрнізацыйных працэсаў у 1920—30-я гг., сацыяльны склад членаў калектыўных гаспадарак, забяспечанасць калгасаў жывым і нежывым інвентаром, шмат іншых фактаў па гісторыі даследуемага пытання.
Важнейшай крыніцай, якая характарызуе палітыку ўлад на вёсцы ў 1920—30-я гг., з’яўляюцца дакументы Наркамата земляробства БССР, што складаюцьу НАРБасобны фонд (ф. 48). Такая назва зямельнага органа БССРвызначылася толькі ў снежні 1920 г. Для разумення ролі і кірунку дзейнасці Наркамата земляробства БССР неабходна адзначыць адсутнасйь агульнасаюзнага зямельнага органа, а таксама тое, што на працягу вывучаемага перыяду выключную большасць насельніцтва Беларусі складалі вяскоўцы. Мясповыя зямельныя органы фарміраваліся ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі зменамі (з 1930 г. — непасрэдна раённыя зямельныя аддзелы). Значная частка дакументаў Віцебскага і Гомельскага губернскіх зямельных аддзелаўда сярэдзіны 1920-х гг. знаходзіцца ў расійскіх архівах (РДАЭ, ДАРФ).
Удакладненню паказчыкаў колькасці калектыўных гаспадарак і сацыяльнага складу ўдзел ьнікаў калгаснага будаўніцтва ў сярэдзіне 1920-х гг. садзейнічала распрацоўка матэрыялаў абследаванняў калгасаў, праведзеных работнікамі Народнага камісарыята рабоча-сялянскай інспекцыі БССР(ф. 101). Каштоўныя звесткі
аб этнасаныяльных аспектах мадэрнізацыі ў Беларусі атрыманы з фондаў Камісіі па зямельным упарадкаванні працоўных яўрэяў пры ЦВК БССР (Белкамзет) і Камісіі па ажыццяўленні нацыянальнай палітыкі пры ЦВК БССР. Распрацоўка фондаў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта (ЦВК), Савета Народных Камісараў БССР, Эканамічнагасавета (ЭКАСА) пры СНК БССР і іншыхдазволіла ахарактарызаваць палітыку рэспубліканскіх органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання рэспублікі. Аналізуючы дакументы ЦВК БССР у складзе НАРБ (ф. 6), можна вызначыць дзве буйныя групы: матэрыялы з’ездаў Саветаў, сесій ЦВК БССР і матэрыялы Прэзідыума, Сакратарыята ЦВК БССР. Першыя адлюстроўваюць заканадаўчую дзейнасць ЦВК, у тым ліку па зямельным пытанні, развіцці сельскай гаспадаркі, жыцці вёскі. Гэта пастановы аб свабодным выбары форм землекарыстання, адзіным сельскагаспадарчым падатку, каапераванні, землеўпарадкаванні і г. д. Другая група дакументаў адлюстроўвае рашэнні па пэўных пытаннях сацыяльна-эканамічнага жыцця, кадравыя прызначэнні (у прыватнасці, зацвярджэнні наркамаў земляробства, старшынь камісій ЦВК і г. д.).
Па-свойму ўнікальны і малаўжываемы беларускімі даследчыкамі комплекс матэрыялаў, які садзейнічаў вызначэнню ступені абагульнення сродкаўвытворчасці, арганізацыі працы і размеркавання ў калектыўных гаспадарках на працягу даследуемага перыяду, уяўляюць асобныя дакументы фонду Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення (ЦСУ) БССР (ф. 30).
Асаблівую ролюдля даследаваннябеларускай вёскіў 1921 — 1939 гг. маюцьдакументы Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі (далей— КП(б)Б), завыключэннем кароткага перыяду пачатку 1920-х гг., была адзінай партыяй у Савецкай Беларусі, да таго ж партыяй кіруючай. Ужо да сярэдзіны 1920-х гг. склалася жорсткая сістэма партыйнага кіравання і кантролю. Усе прымаемыя ўрадам БССР і кіраўніцтвам на месцах рашэнні ўзгадняліся з адпаведнымі партыйнымі органамі. Дарэчы, пры Цэнтральным Бюро Кампартыі рэспублікі ў 1921 г. была створана Камісія па збіранні і вывучэнні матэрыялаў па гісторыі КП(б)Б і Кастрычніцкай рэвалюцыі, рэарганізаваная ў 1929 г. у навукова-даследчы Інстытутгісторыі партыі. У гэты ж час у структуры Інстытута быў створаны партыйны архіў. Важным аспектам з’яўляецца тое, што дакументацыя ЦК КП(б)Б захоўвалася да 26чэрвеня 1941 г. у Магілёве (як і палітаддзелаў МТС, кантрольных камісій). У выніку дакументы за 1920—30-я гг. захаваліся ў архіве (і адпаведна ў фондзе ЦК КП(б)Б) найбольш поўна [93]. У 1990 г. партархіў Інстытута гісторыі партыі і партархіў Мінскага абкама КПБ былі аб'яднаны, і на іх базе быў створаны Цэнтральны партыйны архіў Кампартыі Беларусі. Менавіта яго фонды склалі частку створанага Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (за выключэннем дакументаў мясцовых партыйных арганізацый, перададзеныхуДзяржархіў Мінскай вобласці).
Такімчынам,аднымзважнейшыхзбораў крыніцпрагісторыюбеларускай вёскі з’яўляеццафонд4п Цэнтральнага Камітэта Камуністычнайпартыі(бальшавікоў) Беларусі, які накастрычнік 1993 г. налічваўбольш за 100 ОООспраў. У вынікуўдасканалення вопісаў 26 000 спраў за 1918— 1941 гг. удакладняліся загалоўкі і крайнія
даты спраў, фондавая і структурная прыналежнасць. Пасля перасістэматызацыі спраў надакументы агул ьнага справаводства за 1918 — 1941 гг. быўскладзен ы воп іс № I |94]. Вопісуключыўразнастайныя відыдакументацыі, найперш афіцыйнай: пастановы, рэзалюйыі ЦК КП(б)Б, пратаколы і стэнаграмы з’ездаў Кампартыі Беларусі, рознагакшталтусправаздачы і інфармацыя, шторыхтаваласядаз’ездаў, і інш. У складзе фонду4п захоўваюццатакія віды гістарычных крыніц, якпасведчанні, мандаты, артыкулы, лісты многіх вядомых партыйных і савецкіх кіраўнікоў БССР (I. А. Адамовіча, У. М. Ігнатоўскага, К. В. Гея і інш.). Значная частка дакументаўфонду ЦК КП(б)Браспрацаванабеларускімідаследчыкамі, найперш I. М. Ігнаценкам, М. С. Сташкевічам, Р. П. Платонавым. Аднак ступень апублікаванасці гістарычных крыніц, якія змяшчае фонд, невялікая.
Істотны масіў крыніц па гісторыі беларускай савецкай вёскі захоўваецца ў дзяржаўных архівах Віцебскай вобласні (ДАВВ), Гомельскай вобласці (ДАГВ) і Мінскай вобласці (ДАМВ). Фактычны матэрыял абласныхархіваўдазволіўканкрэтызаваць многія аспекты мадэрнізацыйных працэсаў на месцах. Найбольш цікавыя звесткі па аналізаваным пытанні змяшчаюцца ў фондах губернскіх (акруговых) зямельных аддзелаў і саюзаў сельгаскааперацыі.
БІБАІЯГРАФІЧНЫЯ СПАСЫАКІ
1. Тйхомйров A. В. Взанмоотношення БССР н РСФСР в 1919—1921 гг.: протнворечнвое партнерство // Белорус. журн. междунар. права н междунар. отношеннй. 2003. № 3.
2. Образованне БССР : сб. док. М.; Л., 1949.
3. Барановскйй Е. Некоторые вопросы нацнональной полнтнкн Коммуннстнческой партнн Белорусснв в 1920—192 годах // Вопр. нсторіш : тез. докл. XII конф. молодых ученых Белорусской ССР. Мннск, 1969.
4. Барановскйй Е. Н. Деятельность Коммуннстнческой партнн Белорусснн по осушественню ленннской нацнональной полшякн в 1921—1925 іт. : автореф. днс.... канд. нст. наук. Мннск, 1973.
5. Белорусская соцналнстнческая республнка в 1922/23 г.: к 5-му сьезду Советов Белорусснн. Мннск : РІзд. Совнаркома Белорусснм. 424 с.
6. Перепнскас ВЦМКоб аннулнрованнн постановлення СНК УССРот22 мая об утвержденмн Всеукраннской комнссмн по отсрочкам ветерннарного персонала 18 августа 1922 — 21 сентября 1922 на 5 л. Ц РДАЭ. Ф. 478. Bon. 1. Спр. 889.
7. СУБССР. 1922. №5.
8. Матерналы о передаче Наркомзему техннческнх м подсобных сельскохозяйственных предпрнятнй, находяшнхся на террнторнн трестнрованных совхозов (протоколы, ннструкцнм, докл. запнскн, пнсьма) (5 нюня 1923 — 1 / марта 1925) на 120 л. // РДАЭ. Ф. 478. Воп.і. Спр. 1108.
9. Земельный кодекс БССР. прннятый на II сессмн Центрального нсполннтельного комнтета БССРс подробным алфавнтно-предметным указателем. Нзданне офнцнальное. Мннск: Наркомюст Белоруссмн, 1923. 42 с.
10. Пятровіч А. Я. Зямельны кодэкс Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі ў запытаннях і адказах. Мінск : Белтрэстдрук, 1923. 48 с.
11. Земельный кодекс Белорусской Соцналнстнческой Советской Республнкм. Мннск : йзданне Агнтпропа Белбюро ЦК РКП, 1924. 59 с.
12. Земельный кодекс БССРс пзданнымн в его развмтне до 1 нюля 1927 г. узаконеннямн, правнламн, мнструкцнямн п цнркулярамн. атакже разьясненнямн нтезнсамн нзопределеннй особой Коллегнн высшего контроля по земельным делам /Я. й. Лобановскнй [м др.]. Мннск, 1927. 350 с.