Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Шырока вядомалегендааб будаўніках Вавілонской вежы, якія раптам пачалі размаўляйь на розных мовах і не завяршылі пачатае. У дачыненні да дэмаграфічных крыніц 1920—30-х гг. задача супастаўлення даных — адна з самых складаных. Толькі на працягу 1920-х гг. тройчы змяняліся межы і адміністрацыйна-тэрытарыяльная пабудова БССР.
Асноўныя працэсы можна прасачыць пры супастаўленні некалькіх перапісаў. Але дзеля таго, каб аналіз быў канкрэтным, неабходна вызначыць ступень адпаведнасці вынікаў перапісаў, параўнальнасць іх пытанняў. Недастаткова параўнаць наяўнасць пытанняў ва ўсіх перапісах. Часам адказы нават на аднолькава сфармуляваныя пытанні несупаставімыя з прычыны адпаведнасці інструкцыям, згодна з якімі збіраўся матэрыял. Параўнанне звестак перапісу без супастаўлення праграмы і інструкцый не з’яўляецца з навуковага пункту гледжання бездакорным і можа прывесці да супярэчлівых вывадаў.
У 1920 г. Беларусь была вызвалена ад польскіх войскаў, але да моманту перапісу (28.08.1920) перамовы з Полыпчай не завяршыліся і пагранічная лінія не была вызначана. Сярод насельніцтва хадзілі чуткі аб магчымасці перадачы Беларусі пад пратэктарат Польшчы, і шмат хто з беларусаў палічыў за лепшае назвацца рускім. Многія раёны не былі ахоплены перапісам — панаваў бандытызм. Гэта вымушае крытычна ставіцца да матэрыялаў перапісу 1920 г. з пункту гледжання паўнаты і дакладнасці. Больш насычаныя канкрэтнымі фактамі па гісторыі Беларусі матэрыялы перапісу 1923 г. Акрамя даных выключна эканамічнага зместу ў іх ёсць звесткі аб узроставай дынаміцы, нацыянальным складзе. Зніжае каштоўнасцьазначаных матэрыялаўтое, што перапісдатычыўся толькі гарадоўі мястэчак Беларусі, а таксама праведзенае ў 1924 г. размежаванне ўзбуйненай тэрыторыі БССР на акругі і раёны. Менавіта апошняе прывяло да несупастаўнасці большасці звестак з паказчыкамі наступных перапісаў. У гэтым сэнсе больш карыснымі бачацца апублікаваныя ў 1925 г. «Вынікі адміністрацыйнага сьпісу паселішчаў і гаспадарак БССР на 1 студзеня 1925 г.». Такая распрацоўка якраз і была выклікана істотнымі цяжкасцямі, якія ўзніклі з-за немагчымасці карыстацца ранейшымі статыстычнымі матэрыяламі. Адсюль — спроба высветліць дэмаграфічныя, эканамічныя і іншыя народнагаспадарчыя паказчыкі не толькі па 10 акругах БССР, але і па кожным сельсавеце.
Каштоўнасць «Вынікаў...» павялічваецца праведзеным у 1926 г. Усесаюзным перапісам, які займае асаблівае месца сярод Усесаюзных перапісаў 1920—30-х гг. Падрыхтоўка і правядзенне перапісу адбываліся ва ўмовах шырокай галоснасці, і яго вынікі былі апублікаваны ў такім аб’ёме, які не пераўзыдзены да нашага часу [24—28], Пераўлік насельніцтва (на 1,5 млн — да 1,5 % насельніцтва), па ацэнках дэмографаў, гісторыкаў, не выходзіў за межы звычайнай недакладнасці для выключнай большасці агульных перапісаў, праведзеных у Еўропе. У той жа час, як адзначаюць даследчыкі, няма агульнапрызнанага крытычнага аналізу вынікаў перапісу 1926 г., і яго данымі карысталіся і карыстаюцца без усялякіх паправак. Напрыклад, у савецкай літаратуры пытанне аб недаўліку перапісам 1926 г. усяго насельніцтва ці асобных узроставых груп не ставілася. Некаторыя даследчыкі толькі згладжвалі крывую ўзроставай смяротнасці, не праводзячы выраўноўвання ўзроставай структуры, якая несла ў сабе наяўныя рысы акумуляцыі, ці бачылі сваю задачу толькі ў ліквідацыі акумуляцыі ва ўзростах, кратных 5 і 10. Менавіта гэта робіць актуальным увядзенне ў навуковы зварот створанай калектывам даследчыкаў БДУ (С. М. Ходзін, Д. М. Бузун, С. У. Вайтовіч) базы даных Усесаюзнага перапісу 1926 г. па БССР.
Што ж тычыцца перапісаў 1937 і 1939 гг., то першы з іх выклікаў недавер ва ўладных структурах, другі — увучоныху 1990-ягг. Вядома, што вынікі другога па ліку Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1937 г. былі абвешчаны дэфектнымі, ніводная лічба не ўбачыла свету, а яго арганізатары былі падвергнуты рэпрэсіям. I ўжо на гэтай аснове даследчыкі пачалі разглядаць перапіс 1937 г. як найбольш поўны, усебаковы і падрыхтаваны. Было зроблена шмат, каб перапіс 1937 г. прайшоў паспяхова: удакладнены і ўзгоднены з кіраўніцтвам СССР фармуліроўкі пе-
рапіснога аркуша, прадуманы асноўныя этапы правядзення, да якога далучаны ўсе спецыялісты, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі перапісу 1926 г. [29]. Публікацыі матэрыялаў перапісу 1937 г. ажыццёўлены на мяжы XX і XXI стст. па абмежаваным пераліку, але даюць магчымасць супаставійь звесткі аб руху насельніцтва, у тым ліку па БССР. Штождатычыцца перапісу 1937 г., то да нядаўняга часу ўвогуле лічылася, што яго матэрыялы загінулі. У 1991 і 2007 гг. апублікаваны знойдзеныя ў архівах звесткі [30—36].
Супастаўляючы даныя перапісу 1926 г. і перапісаў 1930-х гг. па роднай мове, можна заўважыць павелічэнне колькасці асоб, якія вызначылі беларускую мову ў якасці роднай, і павелічэнне асоб, што назвалі роднай польскую мову. У той жа час колькасць рускіх і яўрэяў па прыкмеце родная мова скарацілася. Такая акалічнасць не адпавядае стэрэатыпам, якія склаліся ў постперабудовачныя гады, аб чарговым этапе русіфікацыі ў Беларусі на пачатку 1930-х гг. Разам з тым звесткі перапісаў 1937 і 1939 гг. і не абвяргаюць пазначанае сцвярджэнне. Трэба мець ва ўвазе, што ў перапісным лісце 1937 г. (а ў далейшым — і 1939 г.) згодна з Інструкцыяй па запаўненні фіксавалася назва той мовы, якую апытваемы сам лічыў роднай. Для дзяцей у якасці роднай звычайна вызначалася мова, на якой размаўляла яго сям’я. Такім чынам, працэсы русіфікацыі, калі яны і мелі месца на працягу першай паловы 1930-хгг., не маглі выявіцца да 1937—1939 гг. Але пазначаны вышэй факт ужо сам па сабе не можа быць пакінуты без увагі. У канчатковых варыянтах перапісных аркушаў у 1926 г. змяшчалася 15 пытанняў, а з падворнымі — 23; у 1937 г. — 14 (падпытанняў не было). Усе пытанні падзяляліся на наступныя групы: пол і ўзрост, народнасць (нацыянальнасць) і родная мова; сямейнае становішча, грамадзянства, заняткі, становішча ў занятках і галіна працы. Праведзенае В. Б. Жыро.мскай, I. М. Кісялёвым і Ю. А. Паляковым параўнанне перапісных аркушаў паказала аднак, што перапіс 1926 г. больш падобны ў перапісных аркушах на перапіс 1939 г., чым на перапіс 1937 г. [37], I калі канчатковы варыянт перапіснога аркуша 1937 г. літаральна рэдагаваў 1. В. Сталін, то ў 1939 г. кіраўніцтва ўжо не так настойліва ўмешвалася ў праграму перапісу. Магчыма, менавіта па гэтай прычыне ён атрымаўся больш багаты і разнастайны, чым у 1937 г. Для ўліку насельніцтва па нацыянальнасцях у 1926 г. складаўся «Пералік і слоўнік народнасцей» 138], у якім улічваліся як самастойныя нават этнічныя групы малой колькасці. У 1937 і 1939 гг. такія слоўнікі ўлічвалі толькі асноўныя нацыянальнасці.
Цікава былоб (асаблівадля вывучэння маштабаў рэпрэсій) параўнаць паказчыкі народанасельніцтва БССР у 1926 г. і ў канцы 1930-х гг. Аднак публікацыя вынікаў перапісу 1939 г. была праведзена толькі часткова, і гэта патрабуе пошуку новых крыніц [39—41 ]. У сярэдзіне 1930-х гг. у НКУС была перададзена справа перасялення, атаксама запісу актаў грамадзянскага стану. Таму важнае значэнне ў справе статыстычнага вывучэння набываедакументацыя НКУС, у тым лікуслужбовая перапіска. Да прыкладу, дакладная запіска начальніка актаў грамадзянскага стану НКУС СССР М. М. Аліеўскага наркаму ўнутраных спраў М. I. Яжову ад 26 кастрычніка 1936 г. дазваляе не толькі атрымаць інфармацыю аб падзенні ўплы-
ву сезоннасці на нараджэнні і шлюбы ў СССР, але і акрэсліць пэўныя чаканні кіраўніцтва па росце насельніцтва ва ўмовах сацыялістычнага развіцця, а таксама змяншэння ўплыву рэлігіі на сялянства [42, с. 859—861], Даследаванні за апошняе дзесяцігоддзе паказваюць, што вывучэнне дэмаграфічных перапісаў не толькі пацвярджае ўжо зробленыя высновы, але і акрэслівае новыя аспекты. Істотныя магчымасці для ўдакладнення даных перапісу ўяўляюць даныя аб натуральным руху насельніцтва Саюза ССР. На працягу 1920-х гг. ЦСУ СССР было выдадзена некалькі зборнікаў, якія ўтрымлівалі такія звесткі [43—47],
На жаль, недастаткова вывучаны патэнцыял мемуарнай літаратуры. Для творчай інтэлігенцыі, якая ўзрасла на глебе «беларусізацыі» да канца 1920-х гг., пісаць дзённікі стала небяспечна. Рэпрэсіі, а пасля вайна прадвызначылі рашэнне многіх аўтараў, што не час зараз пісаць дзённікі. Многія з дайшоўшых да нас дзённікаў навейшага часу (як сведчыйь характар запісаў у іх) вяліся аўтарамі для памяці, для таго, каб не забыць нічога істотнага і пасля на падставе запісаў аднавіць падзеі больш шырока; у іх адсутнічае такая характэрная рыса дзённікавых запісаў, як эмацыянальная насычанасць.
Аўтар успамінаў больш асцярожны, асабліва ў дачыненні да тых фактаў якія ён з цягам часу пазначае як небяспечныя. Вывучаючы ўспаміны, неабходна вылучаць два перыяды ў жыцці мемуарыста: 1) да апісаных падзей, уключаючы апошнія; 2) ад часу падзей да часу стварэння ўспамінаў. Значэнне першага перыяду зразумела, значэнне ж другога істотнае таму, што перажытае мемуарыстам пасля апісаных ім падзей часам міжвольна накладвае на трактоўку мінулага асаблівы адбітак. У дачыненні да ўспамінаў у болыпай ступені, чым да іншых пісьмовых крыніц, трэба вызначыць пабуджальныя матывы, «сацыяльны заказ».
У навейшы час павялічваецца колькасць такіх відаў мемуарных крыніц, як біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў і інш. Біяграфічныя анкеты (ці анкеты біяграфічнага характару) мелі афіцыйнае прызначэнне і змяшчалі пэўныя рэгламентаваныя звесткі. Гэты від дакументаў набыў асаблівае значэнне, паколькі партыйна-дзяржаўны апарат імкнуўся кантраляваць жыццё грамадзян. Дзесяцігоддзямі спецыяльныя службы распрацоўвалі анкетныя фармуляры, сачылі за дакладнасцю іх інфармацыі. Анкеты абавязкова запаўняліся ў выпадках, звязаных са зменай сацыяльнага становішча чалавека. Рэгламентаванасць зместу біяграфічных анкет прымушае многіх даследчыкаў адносіць іх не да жанру мемуарнай літаратуры, а да матэрыялаў справаводства ўстаноў, у выніку дзейнасці якіх яны фарміраваліся. Аўтабіяграфіі адрозніваюцца ад анкет не толькі тым, што іх змест вызначаецца самім аўтарам, але і большым аб’ёмам. На змест аўтабіяграфіі вялікі ўплыў аказвала іх прызначэнне (уступленне ў камсамол, у партыю, паступленне на працу і г. д.). У той час як істотная часткаіншых відаў мемуарнай літаратуры навейшагачасуапублікавана [48], біяграфічныя анкеты, аўтабіяграфіі, стэнаграфічныя запісы ўспамінаў захоўваюцца ў архівах і яшчэ толькі чакаюць сваіх даследчыкаў.