Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
192.	Тугай У. В. Латышскі этнас у сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці Беларусі; Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця : матэрыялы рэспуб. навук. канф. : у 4 ч. / пад рэд. 1. П. Крэня [і інш.]. Гродна : ГрДУ, 2003. Ч. 3. 275 с.
193.	Ченцов В. В. Трагнческне судьбы. Полнтнческне репресснн протнв немецкого населення Укранны в 1920—1930-е it. М. : Готнка, 1998. 208 с.
194.	Ежегодннк по аграрной мсторнп Восточной Европы. 1958 г. Таллнн : Ред.-нзд. совет Акад. наук Эст. ССР, 1959.
195.	Современные концепшін аграрного развнтня. Теоретнческпй семннар. Обзор подготовлен В. Бабашкнным // Отеч. нст. 1994. № 4—5. С. 46—78.
196.	Неііман A. М. Некоторые тенденцгш развнтня современной немаркснстской псторнческой мыслн в Англмн н теоретако-познавательные воззрення Э. X. Kappa // 14ст. наука н проблемы современностн. М., 1969.
197.	Марушкйн Б. Н. Нсторня н полнтмка. Амернканская буржуазная нсторнографня советского обшества. М., 1969.
198.	The Fate of the revolution: Interpretation of Soviet history, by Walter Laqueur. The Macmillan Company New York, 1967. P. VIII, 216.
199.	ЛукйнА. B. Англоязычная советологня й обшественные наукн в Росснн // США: экономпка, полнтнка, цдеологня. 1995. № 9.
200.	Павлова Н. В. Современные западные мстормкн о сталннской Росснн 30-х годов (крнтнка «ревнзноннстского» подхода) // Отеч. нст. 1998. № 5.
201.	Меньковскйй В. Н. кісторня н нсторнографня: Советскнй Союз 1930-х гг. в трудах англо-амернканскнх нсторнков н полнтологов. Мпнск : БГУ, 2007. 359 с.
202.	Меньковскйй В. Н., УльК., Шабасова М. А. Советскнй союз 1930-хгодовванглоязычной мсторнографпн. Сыктывкар, 2013. 222 с.
203.	Актуальные проблемы аграрной нсторнн Восточной Европы: нсторнографня; методы нсследовання н методологня; опыт н перспектнвы. XXXI сессня Снмпознума по аграрной нсторнн Восточной Европы : тез. докл. н сообт. Вологда, 23—26 сент. 2008 г. М., 2008.
204.	Фйцпатрйк Ш. Срывайте маскн! Ндентнчностьн самозванство в РоссннХХв. М.: РОССПЭН, 2011. 373 с.
205.	Фйцпатрйк Ш. Сталннскпе крестьяне. Соцнальная псторпя Советской Росснп в 1930-е годы: деревня / пер. с англ. М. : РОССПЭН. 2011. 422 с.
206.	Бородкйн Л. Н., Свйіцёв М. А. Соцнальная мобнльность крестьянства в пернод нэпа // Вестн. сельскохоз. наук. 1992. № 2, 6.
207.	Власть н обпіество Россмп. XX век : сб. науч. тр. / под ред. В. П. Попова |н др.|. М. : Тамбов, 1999. 354 с.
208.	Свйіцёв М. А. Мелкое пронзводство в 20-е годы // НЭП: прнобретення н потерн. М. : Наука, 1994. С. 175-186.
209.	Соцнальная мсторня. Ежегодннк. 1998/1999. М.: РОССПЭН, 1999. 454 с.
210.	Верт Н. Террор п беспорядок. Сталнннзм как снстема / пер. с фр. A. А. Пешкова. М. : РОССПЭН ; Фонд Первого Презндента Б. Н. Ельцнна, 2010. 447 с. (Нсторня сталнннзма).
211.	Kun Дж., Лйтвйн А. Эпоха Носмфа Сталнна в Росснн. Современная нстормографня. М. : РОССПЭН, 2009. 328 с.
212.	Хон ВунХо. Репресснвная полнтпка н реакцня населення всоветской деревне (1927—1929 гг.). М., 2004 ; Он же. Mock. гос. ун-т мм. М. В. Ломоносова, нст. фак. М. : МАКС-пресс, 2004. 202 с.
213.	Хон Вун Хо. Лнквндаішя рыночных механнзмов нэпа в росснйской деревне (1917—1927): автореф. днс.... канд. нст. наук : 07. 00. 02. Моск. гос. ун-т нм. М. В. Ломоносова. М., 2003. 29 с.
214.	The New History of the Russian Peasantry in the 20th Century (volume 1). Tokyo, 2002. Edited by Hiroshi Okuda The University of Tokyo, January 2003.
215.	Окуда Xupocu. XX век н сельская Россня // Роднна. 2005. № 10.
216.	XX век н сельская Россня. Росснйскне н японскме нсследователн в проекте «Нсторпя росснйского крестьянства в XX веке». Reseach Report Series. Токно : CIRJE-R-2, 2005. 392 с.
217.	Die Landliche Wirtshaft im Polnischen und Sowjetischen Teil des Wfcissrussischen Polesien (1921 — 1939) : Ein Vergleich. Vorgelegt von Diana Siebert/ Gutacheter: Prof. Dr. Andreas Kappeler. Koln, im Sep­tember 1993.
218.	http://www. diana-siebert. de 2. (дата обрашення: 12.04.2013).
219.	Bauerliche Alltagsstrategien in der Belarussischen SSR Die Zerstorung patriarchalischer Familienwirtschaft. (1921—1941). Stuttgart, 1998. 416 c.
1.	2. КРЫНІЦЫ
Найважнейшае значэнне для вывучэння беларускай вёскі міжваеннага часу маюцьафіцыйна-дакументальныя матэрыялы, якія ўдаследуемы перыяддаволі складана размежаваць на заканадаўчыя, актавыя і справаводныя крыніцы. Для разумення іх сутнасці і зместу неабходна прыняць да ўвагі тагачасны міжнародна-прававы статус беларускай савецкай дзяржавы [1, с. 46—55], 31 ліпеня 1920 г. адбылося абвяшчэнне незалежнасці ССРБ, але на III з’ездзе КП(б)Б (22—25 снежня 1920 г.) падкрэслівалася, што БеларусьякСайыялістычнаяСавецкая Рэспубліка адначасова з’яўляецца састаўной часткай РСФСР. Унесеныя Другім Усебеларускім з’ездам Саветаў (снежань 1920 г.) папраўкі да Канстытуцыі ССРБ 1919 г. зафіксаваліяеаўтаномныстатусускладзе РСФСР[2,с. 197,198; 3, с. 233—239; 4],
На пачатку 1920-х гг. функцыянавалі аб’яднаныя наркаматы вайсковых спраў, замежнага гандлю, грашовых спраў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа. Кіраўніцтва імі і кантроль за іх дзейнасцю ажыццяўлялі Усерасійскі з’езд Саветаў і УЦВК, у якія CH К ССРБ пасылаў сваіх прадстаўнікоў (апошнія зацвярджаліся з’ездам Саветаў ССРБ) [5, с. 14], У сваю чаргу, ва ўрад ССРБ з правам рашаючага голасу ўваходзіў прадстаўнік Наркамата фінансаў РСФСР. Аналізуючы сацыяльна-эканамічныя працэсы ў БССР, трэба мець на ўвазе, што тэрыторыя Усходняй Беларусі да 1924 г. не ўваходзіла ў склад новаабвешчанай БССР, усе мясцовыя падаткі і зборы ў ССРБ (уключаючы мэтавыя) устанаўліваліся, збіраліся па ўзгадненні з Наркаматам фінансаў РСФСР і вызначаліся ў адпаведнасці з Канстытуцыяй РСФСР. Кіраўніцтва ўсімі фінансавымі ўстановамі НКФ на тэрыторыі ССРБ ажыццяўлялася ўпаўнаважаным Н КФ РСФСР пры СНК ССРБ, які адначасова з’яўляўся наркамам фінансаў Беларусі. Нягледзячы на фактычнае існаванне савецкіх рэспублік і дэкларацыі аб іх незалежнасці, дзяржаўныя структуры РСФСР, утым ліку Наркамзем, на працягу 1921 —1922 гг. патрабавалі выканання сваіхдырэктыў, настойваючы натым, штояны, уключаючы Украінскую Рэспубліку, уваходзяць у склад РСФСР [6],
3 1921 г. усе заканадаўчыя акты РСФСР, указы Прэзідыума, яго ЦВК і СНК, пастановы неаб’яднаных наркаматаў набывалі сілу толькі тады, калі зацвярджаліся цэнтральнымі дзяржаўнымі органамі ССРБ. Зыходзячы звядомай практыкі, калі вышэйшым органам дзяржаўнай улады РСФСР належала роля своеасаблівых агульна-федэратыўных органаў, у другой палове 1922 г. дзеянне вышэйшых заканадаўчыхактаўРСФСРбылораспаўсюджана і наСавецкую Беларусь [7, с. 80, 81 ]. Таму ідэя стварэння раўнапраўнага Саюза рэспублік атрымала станоўчы водгук у Савецкай Беларусі. Гэта быў крок наперад не толькі ў тэарэтычнай пастаноўцы пытання (ад «аўтанамізацыі» да ідэі Саюза), але і ў практычным кірунку, паколькі БССР станавілася на адзіны ўзровень з РСФСР. Дэлегацыя ад Савецкай Беларусі прыклала шмат намаганняў, каб напоўніць дагавор рэальным зместам. У прыватнасці, ЦВК БССР прапанаваў захаваць за саюзнымі рэспублікамі права ўводзіць рэспубліканскія падаткі, адзначыў неаднароднасць аб’яднання і пераўтварэння ў саюзна-рэспубліканскія Наркаматы асветы, аховы здароўя, са-
цыяльнага забеспячэння, рэкамендаваў замацаваць раўнапраўны статус найыянальнай мовы кожнай з рэспублік СССР. Пэўнае значэнне ў гэтым кірунку мела і ўстанаўленне раўнапраўя дзвюх палат ЦВК СССР (Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей), якое мела на мэце перашкодзіць рашэнням, што супярэчылі інтарэсам кожнай з рэспублік.
Пашырэнне рэальных правоў Беларускай ССР можна прасачыць на прыкладзе такога спецыфічнага інстытута, як Паўнамоцнае прадстаўніцтва ССРБ у Маскве. У першыя гады дзейнасць прадстаўніцтва зводзілася да выяўлення па тэрыторыі РСФСР беларускіх спецыялістаў ваўсіх галінах дзейнасці, якія апынуліся там у выніку Першай сусветнай вайны, рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. 3 часам прадстаўніцтва імкнулася адстойваць інтарэсы Беларусі. У Расійскім дзяржаўным архіве эканомікі захоўваецца цікавы дакумент. На бланку «Пастаяннае прадстаўніцтва Беларускае Соцыялістычнае Савецкае Рэспублікі» ад 13 студзеня 1925 г. наступны тэкст: «Пацвярджаючы атрыманне з Дзяржплана праекта НКЗема РСФСР — “Інструкцыі...”, паведамляем, што згодна нашаму меркаванню гэтае пытанне рэгулюецца заканадаўствам Саюзных Республік» [8, л. 16],
Паступова мацнеў новы фактар, які можна было б назваць фактарам дзяржаўнасці. Інтарэсы рэспублікі як асобнага арганізма часта не супадалі з інтарэсамі цэнтра і прымушалі рэспубліканскія ўлады кіравацца інтарэсамі БССР і адстойваць яе правы (апошнія станавіліся адначасова і ўласнымі інтарэсамі рэспубліканскай партыйна-гаспадарчай эліты, якая складвалася ў гэты перыяд). Фактар дзяржаўнасці (інтарэсаў Беларусі і яе інстытутаў) далёка не заўсёды быў звязаны з фактарам нацыянальным (для таго, каб служыць Беларусі, не абавязкова трэба быць беларусам і падзяляць нацыянальныя каштоўнасці). Але гэтыя фактары маглі выступаць і ў цеснай узаемасувязі, што знайшло сваё выяўленне ў дзейнасці многіх прадстаўнікоў Савецкай Беларусі, у прыватнасці Д. Ф. Прышчэпава, і Наркамата земляробства БССР, які з’яўляўся ў 1920-я гг. важнейшай установай у рэспубліцы. Нават тады, калі пазначаныя фактары не выступалі ў спалучэнні, любая дзейнасць, накіраваная на абарону паўнамоцтваў рэспублікі, аб’ектыўна садзейнічала ўмацаванню Беларусі як дзяржавы.
Вывучэнне заканадаўчых дакументаў паказвае, што фармальна-юрыдычны аналіз неабходна дапаўняць гісторыка-генетычным вывучэннем. Дакументы праваў БССР фарміраваліся падуплывам шэрагу тэндэнцый, у тым ліку пашырэння эканамічнай самастойнасці саюзных рэспублік, якая паступова ўступала ў супярэчнаспь з аўтарытарнымі памкненнямі партыйнага цэнтра. Пасля заключэння Саюзнагадагавора прымаюцца некаторыя ўласныя прававыя дакументы. У сакавіку 1923 г. на падставе адпаведных расійскіх дакументаў ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс БССР, уведзены ў дзеянне з 15 красавіка 1923 г. Разам з аб’яўленнем зямлі дзяржаўнай уласнасцю і прадастаўленнем сялянам права карыстання ёю пры ўмове вядзення гаспадаркі ўласнай працай у Кодэксе замацоўваліся бестэрміновае карыстанне зямлёй і права сялян выбіраць любую форму землекарыстання. У выключных выпадках закондазваляўнаёмнуюлапаможную працу пры ўмове захавання сялянскай гаспадаркай свайго працоўнага характа-