Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Другі том пяцітомнага выдання «Трагедыя савецкай вёскі. Калектывізацыя і раскулачванне» (лістапад 1929 г. — снежань 1930 г.) вызначаны пераходам дапрымусовых метадаў «суцэльнай калектывізацыі», які распачаў адну з самых трагічных старонак савецкай, у тым ліку беларускай, вёскі. У склад дакументаў тома ўвайшлі рашэнні пленумаў бальшавіцкай партыі і іншыя «кіраўнічыя» дакументы. Асабліва цікавымі з’яўляюцца інфармацыйныя даведкі і агляды АДПУ. Адсутнасць арыентацыі на публікацыю, распаўсюджванне інфармацыі, наяўнасць паўнамоцных прадстаўнікоў ад АД ПУ на месцах акрэслілі не толькі значную дакладнасць, але і паўнату крыніц. Матэрыялы АДПУ паказваюць, якім чынам ствараліся «папяровыя» калгасы і як фарміраваўся той «працэнт калектывізацыі», аб якім з высокіх трыбун гаварылі партыйныя дзеячы. Разам з тым нельга выкарыстоўваць гэтыя матэрыялы без супастаўлення іх інфармацыі са звесткамі Калгасцэнтра і Аддзела друку і інфармацыі СНК СССР [61],
Пасля рэзкага спаду тэмпаў калектывізацыі ўвосень 1930 г. вызначылася яе новая, больш магутная хваля. Яна дапаўнялася спробай рэалізацыі практычна нерэальных лічбаў хлебанарыхтовак праз харчразвёрстку. Дакументы, якія адлюстроўваюць гэтыя трагічныя старонкі гісторыі вёскі, увайшлі ў трэці том пяцітомніка. Асобную групу матэрыялаў тома складаюць матэрыялы аб формах, метадах і тэмпах калектывізацыі, высяленні «кулацкіх элементаў» і масавым голадзе ў шэрагу рэгіёнаў СССР. Аднак да сярэдзіны 1930-х гг. колькасць звестак аб тым паменшылася [62].
Да прыкладу, у чацвёртым томе выдання адсутнічаюць прамыя звесткі аб галадоўкахнавёсцыў 1935—1936 гг. кшталтутых, што мелі месцаўБеларусіў 1934 г. Цяжка сцвярджаць, ці было гэта вынікам упарадкавання спраўу сельскай гаспадарцы краіны, ці знікненнем такой крыніцы, якданясенні намеснікаў начальнікаў палітаддзелаў МТС свайму кіраўніцтву ў Маскву, што з’яўляліся асноўным каналам падобнай інфармацыі. Аднак шматлікія просьбы да Сталіна і Молатава са скаргамі на бядотнае харчовае становішча, выезды калгаснікаў з напаўгалодных вёсак, факты са спецпаведамленняў мясцовых кіраванняў НКУС у цэнтр
дазваляюпь меркаваць: такія з’явы маглі адбывацца і ў гэты час, асабліва пачынаючы з восені неўрадлівага 1936 г. [63].
У пятым томе «Трагедыі савецкай вёскі...» публікуюцца дакументы аб з’явах аднаго з самых трагічных для СССР этапаў, калі асноўным аб’ектам рэпрэсій у 1937—1938 гг. стала сялянства. Супрацьягобылінакіраваны і самая масавая «кулацкая аперацыя», і «паказальныя судовыя працэсы». Дакументы вылучаны з раней недасягальных для даследчыка фондаў вышэйшых органаў партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва (ЦКУКП(б), ЦВК, СНК СССР), розных ведамстваўі арганізацый (НК.УС. Вярхоўнага Суда, Пракуратуры і інш.). Значная ўвага надавалася становішчу сялян, іх настроям і рэакцыі на тое, што адбывалася [64],
Сапраўды ўнікальным стала выданне «Савецкая вёска вачыма УНК—АДПУ— НКУС. 1918—1939». Тутапублікаваны інфармацыйныя зводкі і агляды, тэматычныя даведкі і аналітычныя даклады, якія спецслужбы рыхтавалі для вузкага кола асоб вышэйшага дзяржаўнага і партыйнага кіраўніцтва. Яны ўтрымліваюць звесткі аб становішчы і настроях насельніцтва, аб палітычных падзеях і рухах у горадзе і на вёсцы, у сістэме кіравання і партыі, аб кааперацыі, царкве і г. д. — звесткі, якія збіраліся пастаяннаўмаштабе велізарнай краіны [65]. У зборнікуключаны змястоўныя аналітычныя даклады, абагульняючыя даныя па сялянскім супраціве за 1920—30-я гг. Яго асноўнымі формамі сталі лістоўкі, выступленні «кулацтва» супраць нарыхтоўшчыкаў, мясцовых прадстаўнікоўулады (спробы забойстваў, пабоі, падпалы і г. д.), пратэсты грамады, петыцыі, лісты ў рэдакцыю і вышэйстаячыя інстанцыі. Асноўным штуршком да пратэсту, найчасцей напрыканцы 1920-х, становяцца хлебанарыхтоўкі. Пры гэтым, па меркаванні АДПУ, у Беларусі і ва Украіне пэўную ролю адыгрывалі дыверсійныя групы і «контррэвалюцыйныя» элементы, пацярпелыя ад савецкай улады [66, с. 1020], Публікацыі дакументаў ажыццяўляліся выдатнымі прафесіяналамі з Інстытута Расійскай гісторыі РАН, архіва ФСБ РФ і іншыхархіўныхустаноў. Патрэбнамецьнаўвазе, што значная частка тэкстаў — гэта машынапіс на папяроснай паперы з мінімальнымі інтэрваламі між радкоў, якія ўжо на час выкарыстання з цяжкасцю чыталіся. Як і іншыя крыніцы, зводкі УНК—АДПУ—НК.УС пранізаны ідэалагічнымі стэрэатыпамі свайго часу, тым больш часу рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. Сяляне, штоўдзельнічаліўсупраціве бальшавікам, называліся «бандытамі», «кулакамі», «ворагамі рэвалюцыі» [67].
3 пачатку XXI ст. з’яўляецца ўсё больш тэматычных публікацый па гісторыі савецкай вёскі. Сярод іх вызначаецца выданне, падрыхтаванае пад рэдакцыяй М. А. Іўніцкага і прысвечанае падатковай палітыцы Савецкай дзяржавы [68]. Падатковая палітыка з’яўлялася ў 1920-я гг. не толькі фіскальным элементам, але і істотным сродкам рэалізацыі палітыкі ўлад на вёсцы. Спецыфіка рэгіёнаў былой Расійскай імперыі, аў 1920—30-я гг. — асобныхрэспубліктрадыцыйна неўлічвалася. Таму выданне цікавае і з пункту гледжання даследавання беларускай вёскі. Зборнік уключае дакументы за 1928—1937 гг., калі прайэсы савенкай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі вызначаліся ва ўніфікаваных формах і метадах. У публікацыі змешчаны матэрыялы, якія сведчаць аб зменах у падатковай палітыцы,
рэакцыі мясцовых улад і насельніцтва на яе рэалізацыю, матэрыялы інспекцый і камісій аб выніках абследавання сістэмы падатковых выплат, займаў і льгот.
У апошніягадыз’явіласязначная колькасцьпублікацый, прысвечаныхаграрнай праблематыцы, сялянству, савецкай мадэрнізацыі на вёсцы. Шэраг публікацый раскрывае тэматыкусялянскага ўзброенага супраціву [69|. Дакументы змяшчаліся пераважна паводле храналагічнага прынцыпу, ахопліваючы перыяд з 1919 па 1921 г. і акцэнтуючы ўвагу на падзеяху Слуцкім павеце. Гэтадаволі разнастайныя па змесце і форме гістарычныя крыніцы — ад допісаў у газету, успамінаў да статутаў, справаздач і г. д. Яны дазваляюць акрэсліць прычыны сялянскіх выступленняў, складудзельнікаўікіраўнікоў лозунгі, формы і метадыбарацьбы. Разам зтым адсутнасцьлегенды да дакумента пазбаўляе чытача і наватдаследчыкамагчымасці суаднесці тыя ui іншыя падзеі з пэўнай з’явай, акрэсліць сувязі паміж публікацыямі. Публікацыя раней не вядомых дакументаў — істотны кроку вывучэнні праблемы, але яна не вычэрпваеўсіх даследчыцкіх магчымасцей [70]. Каб аналізаваць выяўленыя гістарычныя крыніцы, неабходна веданне кантэксту, валоданне метадамі гістарычнага даследавання. Незадаволенасцьсялянства на пачатку 1920-х гг. часта выяўлялася шляхам узброеных выступленняў. Сялянскія паўстанні ў гэты перыяд ахапілі ўсе тэрыторыі былой Расійскай імперыі, дзе ўсталявалася савецкая ўлада. Вывучэнне рэгіянальных асабліваспей, кампаратыўнае вывучэнне сялянскіх выступленняў дазволіць больш глыбока і ўсебакова даследаваць праблему ўзаемаадносін сялянства з уладай у 1920—30-я гг.
Даследуючы пазначаную праблему, нельга пакідаць па-за ўвагай публікацыі савецкага часу. Безумоўна, дакументы да публікацыі адбіраліся не ўсе, часцей у іх чуваць голас улады, а не сялян. Разам з тым комплекснае вывучэнне крыніц, іх кампаратыўны аналіз, удакладненне разыходжанняў неабходна як у дачыненні да савецкіх публікацый, так і да постсавецкіх, незалежна ад таго, з якімі «незалежнымі» мэтамі ці якімі аўтарамі яны выдаваліся. Вялікую ролю ў пошуку і вызначэнні дакументальных публікацый савецкага часу мае даведнік зборнікаў дакументаў які выйшаў у свет у савецкіх і расійскіх выдавецтвах у 1917—2000 гг. Даведнік падрыхтаваны 1. А. Казаковай і ўтрымлівае вялікую колькасць паказальнікаў, якія ствараюць дадатковыя магчымасці для даследчыкаў [71].
Значны фактычны матэрыял утрымліваецца ў афійыйных крыніцах: стэнаграфічных справаздачах і рэзалюцыях з’ездаў, канферэнцый, Пленумаў ЦК РКП(б) — УКП(б) і Кампартыі Беларусі [72—76], справаздачах Народнага камісарыята земляробства (НКЗ) рэспублікі, акружных партыйных органаў і выканаўчых камітэтаў, грамадскіх і кааператыўныхустаноў [77—84], Да гэтай жа групы крыніц прымыкаюць насычаныя матэрыялы з’ездаў Саветаў і сесій Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта (ЦВК) Беларускай ССР [85, 86|. Пазначаныя дакументы і матэрыялы дазваляюць не толькі прааналізаваць палітыку партыйных, дзяржаўных і кааператыўных органаў у кірунку мадэрнізацыі вёскі, паказаць умовы ўтварэння і дзейнасці калектыўных гаспадарак, тэхнічнага аснашчэння сельскагаспадарчай працы, але і змяшчаюйь непасрэдныя даныя аб адносінах да гэтых працэсаў мясцовага сялянства.
Істотнае значэнне для вывучэння кірункаў і форм савецкай мадэрнізацыі маюцьстатыстычныя крынійы (рознагародудаведнікі, зборнікі, штогоднікі і г. д.) [87—88], Неабходна ўлічваць, штода 1928 г. статыстыка калгаснага будаўніцтва ў рэспубліцы, як і ў цэлым у СССР, з’яўлялася амаль выключна ведамаснай (НКЗ, НКФ, Белсельсаюза і інш.). Праграмы абследаванняўставілі на мэце атрыманне дастаткова вузкага кола звестак. У асноўным паказвалася колькасць калгасаў, іх зямельная плошча, забяспечанасцьжывым і нежывым інвентаром, пабудовамі. Радзей прыводзіліся даныя аб сацыяльным складзе калектываў. У абагульненыя звесткі Белсельсаюза аб колькасці калгасаў не былі ўключаны тыя камуны, арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, якія, праіснаваўшы вядомы перыяд часу, па розных прычынах распаліся ці зліліся ў працэсе ўзбуйнення [87, с. 36], У зборнікахНаркамфінаСССР [89—91], наадварот, змяшчаюццаперабольшаныя даныя аб колькасці калектыўных гаспадарак. Інфармацыйныя магчымасці апошняй з названых крыніц звужаюцца зменамі ў прынцыпах падаткаабкладання і ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні на працягу 1924—1928 гг.
He разглядаючы архіўныя фонды як пэўную сінергетычную мадэль, не вывучаючы асаблівасці іх фарміравання і структуру, гісторыкі-спажыўцы ідуць у архівы, па трапным выразе прафесараТ. I. Хархордзінай, «з мэтай вырываць (красці) факты» [92], He заўсёды прадстаўнікі навамодных кірункаўумеюць прааналізаваць сабраны эмпірычны матэрыял. А гэта спараджае недавер да іх вывадаў. Неабходна ўлічваць тыя ўніфікацыйныя і цэнтралізацыйныя прапэсы ў СССР, якія выявіліся з канца 1920-х гг. У сувязі з гэтым істотнае значэнне набываюць дакументы органаў кіравання СССР, якія захоўваюцца пераважна ў цэнтральных архіваху Маскве. Значная колькасцьдакументаўпа гісторыі беларускай вёскі міжваеннага часу знаходзіцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (ДАРФ). Ён быў створаны ў 1992 г. у выніку аб’яднання Цэнтральнага дзяржаўнага архіва РСФСР і Цэнтральнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі, вышэйшых органаў улады і дзяржаўнага кіравання СССР (ЦДАКР СССР). Апошні ўзніку 1961 г. на аснове ліквідаванага Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва, зяго складу ў наваствораны Цэнтральны дзяржаўны архіў народнай гаспадаркі (ЦДАНГ), зараз Расійскі дзяржаўны архіў эканомікі (РДАЭ), былі выдзелены фонды па эканамічнай гісторыі савецкага часу. ДАРФ захоўвае дакументы вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, у прыватнасці Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР (ЦВК СССР).