• Часопісы
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    ПадобнагакшталтусітуацыясклаласяўГарадоцкім РВК. 25студзеняім 1932 г. быў прадстаўлены ў НКЗ даклад, дзе засведчаны 82 % калектывізацыі, a 10 лютагаўсваёй пастанове і рапарце гарсавету РВК паведаміўаб 100 %. Міжтым гэтыя лічбы не адпавядалі рэчаіснасці. Для прымусудаўступлення ў калгас выкарыстоўваліся ўсе магчымыя спосабы: пагрозы, вобыскі і інш. Зразумела, што пасля выяўлення падобных парушэнняў калгасы распадаліся [ 115, л. 85,86; л. 1479—1481]. У Чашніцкім раёне ўзровень калектывізацыі зменшыўся на 31,3 %. Прычынамі станавілася безгаспадарчасць, злоўжыванні ўладай, п’янства. Адбываўся значны падзежжывёлыўвыніку адсутнасці належнага нагляду [113, с. 422], У Парычскім раёне Бабруйскай акругі масава арыштоўвалі тых, хто не захацеў ісці ў калгас. Так званыя «рабочыя брыгады» ў Рагачоўскім раёне арыштавалі 18 беднякоў, у тым ліку 4 цяжарных жанчын [97, с. 301],
    Пазначаліся таксама іншыя прычыны распаду калгасаў: харчовыя цяжкасці і недахопы размеркавання ўраджаю, а ў I квартале 1932 г. — уплыў хадакоў з Украіны за прадуктамі харчавання; наяўнасць гаспадарчых цяжкасцей у суседніх, раней заснаваных калгасах, што стварала няўпэўненасць у часткі калгаснікаў у перавазе калгаснай сістэмы сельскай гаспадаркі перад адзінаасобным, нават прымусовае ўручэнне калгаснікам рублёвых латарэйных білетаў. Распад калектываў нярэдка адбываўся шляхам стыхійных выступленняў; ініцыятарамі часцей з’яўляліся жанчыны, якія збіраліся і разам разбіралі калгасную маёмасць [116].
    У гэты ж перыяд выявілася перавага над стратэгічнай мэтай савецкай мадэрнізацыі (стварэнне буйных машынізаваных гаспадарак) задачы тактычнай (забеспячэнне хлебам горада, які павінен быў у сціслыя тэрміны стварьшь базу і такую тэхніку). У БССРхлебанарыхтоўкі разгортваліся хуткімітэмпамі, пры гэтым рэспубліку па-ранейшаму не адносілі да хлебавытворчых рэгіёнаў. У ліпені 1930 г. для рэспублікі было ўстаноўлена заданне ў 12 млн пудоў [97, с. 548], аднакужо ўверасні 1930 г. (па меркаванні ўлад, з прычыны добрага ўраджаю) план быў павялічаны на 1 млн пудоў. Гэта павелічэнне было не вельмі істотным у параўнанні з Украінай, план для якой быў павялічаны з 440 да 490 млн пудоў [97, с. 633]. Выкананне плана адбывалася нездавальняюча. Згодна са звесткамі ДПУ за I квартал нарыхтоўчага сезона 1930 г. БССР істотна адставала па тэмпах хлебанарыхтовак (16,4 %) [97, с. 668]. 30—31 кастрычніка 1931 г. на Пленуме ЦК ВКП(б) быўзацверджаны канчатковы гадавы план нарыхтовак усіх збожжавых культур па Беларусіўпамеры 10,5 млн пудоў [113, с. 206]. Усходнія раёны СССРу 1931 г. пацярпелі адзасухі, шэраг раёнаў самастойна не змаглі забяспечыцьсябе збожжам [113, с. 261], Насенны фонд на 1932 г. у БССР вызначаўся ў памеры 1200 тыс. пудоў. Меркавалася канчатковым тэрмінам засыпкі насення пазначыць 1 красавіка. Калгасы таксама выплачвалі натураплату МТС, якая звычайна павялічвалася, калі віды на ўраджай складваліся больш спрыяльныя [113, с. 786]. Напачатку 1930-хгг. у СССР атрымоўвалі пераважную частку збожжа па нарыхтоўках менавіта ад калгасаў: у 1931/32 г. — 14,7 млн т (супраць 6,66 т ад індывідуальных гаспадарак), у 1932/33 г. — 12,24 (супраць 2,64 млнт) [113, с. 857]. Такім чынам, калгасная форма выяўлялася як пэўны механізм рэквізіцыі збожжа.
    Кантрактацыя, якая першапачаткова з 1922 г. выяўлялася як форма рынкавага пагаднення паміж таваравытворцам і нарыхтоўшчыкамі, вызначала заказ на пэўную колькасць сельскагаспадарчай прадукцыі пры ўмове адпаведнай якасці і продажу яе на дамоўных умовах у вызначаныя тэрміны. Аднак ужо з першых гадоў, калі сфарміраваліся так званыя «нажніцы цэн» на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, складваліся элементы адміністрацыйнага, прававога і іншага прымусу. Узрастаючы недавер сялянства, паглыблены хлебанарыхтоўчымі цяжкасцямі, выклікаў крызіс дадзенай формы нарыхтовак. Таму, калі ў 1928/29 гаспадарчым годзе кантрактацыя была ўведзена як асноўная форма закупак, яна не змагла стварынь спрыяльныя ўмовы для вырашэння задач забеспячэння краіны сельскагаспадарчай прадукцыяй, найперш хлебам. Назавяршаючым этапе фарміравання адміністрацыйна-загаднай сістэмы на вёсцы кантрактацыя стала не-
    патрэбнай і напярэдадні пасеву 1933 г. была замененаабавязковымі дзяржаўнымі нарыхтоўкамі. Кантрактацыйныя дамовы між тым захоўваліся па шэрагудзяржаўных закупак, найперш тэхнічных культур [117, с. 217, 218],
    Сістэма абавязковых дзяржаўных нарыхтовак прадугледжвала планава-кантрольную аснову вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Вызначаліся планы пасеву, якія даводзіліся да кожнай гаспадаркі. Абавязковыя пастаўкі ў хуткім часе распаўсюдзіліся і на звышпланавыя пасевы. Невыкананне дзяржаўных нарыхтовак пагражала калгасам штрафамі, а кіраўнікам гаспадарак — судовай адказнасцю. На лаву падсудных траплялі і адзінаасобнікі, якія не выканалі абавязкі па пастаўках. Пасля выканання дзяржаўнага плана ўсе лішкі хлеба павінны былі заставацца ў поўным распараджэнні калгасаў, дазваляўся свабодны гандаль хлебам [118, с. 444]. Дзяржаўныя пастаўкі не з’яўляліся адзінай формай павіннасцей сялян. Яны аплачвалі працу МТС, плацілі «гарнцавы збор» (плату за памол), займаліся рамонтам дарог і г. д. [119].
    Калі індывідуальная сельская гаспадарка выявілатэндэнцыю да павелічэння спажывання, то праз калгасную сістэму выпампоўвалася часам нават тая частка хлеба, што была неабходнай для селяніна. Тое, што калектыўныя гаспадаркі ствараліся пераважна для вырашэння практычнай задачы па хлебанарыхтоўках, пацвярджае наступны факт. У Лельчыцкім раёне да часу размеркавання хлебанарыхтовак 1929/30 гаспадарчага года было калектывізавана 4 % гаспадарак (пераважна бядняцкіх) і на гэтыя 4 % калгаснікаўускладзена 23 % усіх хлебанарыхтовак [120, л. 198], Згодназдаведкай сакрэтна-палітычнагааддзела АДПУ абходзе калектывізацыі і масавых выступленнях сялянства ў 1931 г. — студзені — сакавіку 1932 г. харчовыя цяжкасці мелі месца і ў Беларусі. У Дрысенскім памежным раёне не мелі хлеба 23 калгасы. 40 сем’яў галадавалі ў асобных калгасах Мінскага прыгараднага раёна, па некалькі сем’яў — у Петрыкаўскім і Чырвонаслабадскім раёнах [118, с. 320]. У 1932 г. партыйныя і дзяржаўныя структуры БССР неаднаразова заслухоўвалі пытанні харчовага становішча ў рэспубліцы і перыядычна прасілідапамогі. Адно з такіх рашэнняў — рэзалюцыя Бюро ЦК КП(б)Б «Аб цяжкасцях з хлебам і канцэнтраванымі кармамі па БССР» ад 25 сакавіка 1932 г. У ёй утрымлівалася просьба да цэнтральных органаў у Маскве дадаткова выдзеліць рэспубліцы 10 тыс. т збожжа [98, с. 294], Аднак гэта не спыніла хвалі голаду.
    Разумеючы, што пераважную частку Чырвонай арміі складае сялянства, палітычнае ўпраўленне Беларускай вайсковай акругі надавала вялікую ўвагу растлумачальнай працы ў войсках. Адначасова аналізаваліся настроі, выяўленыя ўлістах і размовах чырвонаармейцаў. Заўважна, што сярод адукаванай часткі апошніх прысутнічала думка не толькі абтым, што «кулак сваёй працай маёмасць набыў», але і тое, што менавіта заможнае сялянства з’яўляецца асноўным пастаўшчыком таварнага хлеба [121, л. 88, 89 аб.]. Улады імкнуліся, каб не пацярпелісем’і, дзеці якіх служаць у Чырвонай арміі [ 113, с. 142]. Аднак скаргі да чырвонаармейцаў ад родных усё ж дасылаліся. «Ты пішаш, каб у нас была камуна, але ты не разумееш аб тым, што ты служыш, — адзначалася ў адным з пісьмаў. — Наша партыя няправільна падыходзіць да пытання калектывізацыі, гэта значыць перавярнуць
    усю сельскую гаспадарку ў якіх-небудзь 2—3 гады, гэта значыць, што мы павінны пакутаваць гадоў 15—20. Kajii скажаш што-небудзь супраць камуны, то цябе лічаць кулаком ці падкулаком» [122, л. 74].
    Сапраўды, ужо з самага пачатку 1930-х гг. акрэсліваўся галоўны вораг калектывізацыі і галоўная прычына зрыву планаў па калектывізацыі — кулак. 6 студзеня 1930 г. на пасяджэнні ЦК КП(б)Б быў прыняты «закрыты лістаб колектывізацыі» [123, л. 2|. Нявызначанасцьтакойгрупыдаваламагчымасцьакрэсліцьу якасці прыкмет «кулака» самыя розныя падыходы. У студзені 1930 г. камісіяй з удзелам наркама земляробства СССР Я. А. Якаўлева быў вызначаны падзел «кулацкіх» элементаў на 3 катэгорыі. Да першай адносіўся кулацкі актыў, які належала змясціць у канцлагеры, да другой — тыя, каго належала выселіць у аддаленыя мясцовасці Саюза ССР, трэцюю катэгорыю дазвалялася пакінуць на месцах жыхарства з адводам ім зямель па-за калгаснымі палямі. Аніякіх крытэрыяў падзелу на групы ў пазначаным праекце не прапаноўвалася [97, с. 123].
    Раскулачванне (аб гэтым шмат інфармацыі ў нашай літаратуры) адбывалася ў жорсткіх формах. He шкадавалі наватдзяйей. Так, у Хоцінскім сельсавеце Ульскага раёна член ВКП(б), які кіраваў раскулачваннем, вынес на вуліцу і кінуў у сані хворае шкарлятынай 4-гадовае дзіця, а іншы ўдзельнік раскулачвання ўзяў сабе стары паўшубак, якім былі прыкрытыя хворыя дзеці [97, с. 301]. Асобнай старонкайжорсткагасупрацьстаяння мяжы 1920—30-хгг. з'явілася высылкакулакоў. Паводле пратакола АДПУ 31 студзеня 1930 г. меркавалася выслацьз БССР у Сібір 12 тыс. вяскоўцаў. Пасля завяршэння пакарання асуджаныя не маглі вяртаццапа месйы жыхарства [97, с. 155]. Згодназзагадам АДПУ ад 2 лютага 1930 г., дзе БССР прысутнічала «ў першую чаргу», меркавалася выселіць 6—7 тыс. сем’яў (такім чынам, не меней 15—20 тыс. чалавек) |97, с. 165], Рэспубліканскім органам 5 лютага 1930 г. прапаноўвалася прыстасоўваць усе свае дзеянні ў галіне высялення кулакоўда канкрэтных планаў АДПУ. Дакумент быў падпісаны I. Сталіным. Аб самастойнаспі і Канстытуцыі БССР 1927 г. прыходзілася забыць. Дакладна быў вызначаны ўдзел войскаў Беларускай ваеннай акругі ў раскулачванні [97, с. 257]. У аперацыях па раскулачванні ўдзельнічалі войскі і АДПУ. У БССР у маі 1930 г. было перамешчана 259 атрадаў, працягласць іх камандзіровак пазначалася ад некалькіх дзён да месяца |97, с. 405], На закрытым пасяджэнні сакратарыята ЦК КП(б)Б на пачатку красавіка 1930 г. было прынята рашэнне аб «забяспячэньні зброяй комуністых працуючых на вёсцы». Рэкамендавалася арганізаваць закупку адпаведнай колькасці рэвальвераў для «ад’яжджаючых для працы ў вёску студэнтаў, скончыўшых у гэтым годзе Камвуз» [124, л. 105],
    У выніку непадрыхтаванасйі некаторых раёнаў (Сібір і Казахстан) для прыняцця высылаемых кулакоў колькасйь вызначаных да высялення і тэрміны аперацыі на пачатку мая 1930 г. былі зменены. На Урал і Паўночны край меркавалася выселіць8тыс. сем’яў. 3 БССРдадатковадапазначаных8 тыс. «умэтахачышчэння памежных раёнаў ад кантрабандзісцкіх і бандзісцкіх элементаў высяляліся яшчэ 3579 адзіночак асобага прызначэння» [97, с. 301,412,413]. Для перамяшчэння перасяляемых кулацкіх сем’яў былі створаны ў пунктах выгрузкі прыёмныя пунк-