• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    Акрамя імкнення пазбегнуць непасільнага падаткаабкладання, у якасці найбольш істотнага фактару, што садзейнічаў калектывізацыі, выступала жаданне сялян пазбавіцца ад цераспалосіцы. Колькасць уступіўшых у калгасы за 1927/28 гаспадарчы год у шэрагу акруг прама прапарцыянальная адсотку сялянскіх гаспадарак, якія мелі да аб’яднання цераспалоснае землекарыстанне. Выключэннем была Віцебская акруга: тут больш істотным матывам з’явілася імкненне да арганізацыі ў калгасы маладых сялянскіх гаспадарак, якія не мелі дастатковай колькасці інвентара. У некаторай ступені гэты ж фактар паўплываў на развіццё калгасаўу Аршанскай акрузе [80, с. 88].
    Жаданне сялянства пазбавіцца ад цераспалосіцы шляхам арганізацыі калектыўных гаспадарак становіцца больш зразумелым, калі звярнуць увагу на павольныя тэмпы правядзення землеўпарадкавання ў БССР. Да восені 1929 г. у рэспубліцы было землеўпарадкавана 3540 тыс. га, што склала толькі 42,6 % ад усёй плошчы зямель сялянскага землекарыстання [81, с. 2481. Пры гэтым землеўпарадкаванне на хутары ў 1928 — першай палове 1929 г. не мела вызначальнага ўплыву на развіццё калгаснага руху ў Беларусі. Частка хутарскіх гаспадарак, па меры неабходнасці, аб’ядноўвалася ў калектыўныя гаспадаркі. Так, у Віцебскай акрузе, дзе працэнт хутароў быў найвышэйшым, значную долю аб’яднаных у калектывы складалі хутарскія гаспадаркі, якія ўзніклі пераважна пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
    У 1928 г. у БССР прадугледжваліся даволі рэальныя тэмпы росту колькасці калектыўных аб’яднанняў. Згодна з Пастановай СНК Беларусі планавалася ахапіць калгасамі да канца першай пяцігодкі не менш за 6 % сялянскіх гаспадарак. Пераважная ўвага звярталася на арганізацыю буйных (для таго часу) калгасаў (ад 120 да 450 га) [82, л. 54], Такое павелічэнне, нягледзячы на тое што грунтавалася на дырэктыўных указаннях, забяспечвалася матэрыяльнай базай. Значна больш небяспечным было стыхійнае захапленне стварэннем калектыўных гаспадарак на месцах, імкненне хутчэй адрапартаваць аб выкананні і перавыкананні. У 1929 г., падводзячы вынікі вясновай пасяўной кампаніі ў БССР, камісія PCI паказвала, што развіццё калгаснага будаўніцтва ў гэты перыяд ішло стыхійна, без дастатковага кіраўніцтва з боку зямельных і кааператыўных органаў, якія не былі падрыхтаваныя да такога павелічэння колькасці калектыўных аб’яднанняў і не мелі нават неабходнай колькасці статутаў [83, л. 2711. Характэрнай з’явай
    для 1920-х гг. сталі так званыя «лжэкалектывы», якія ўзнікалі найчасцей для таго, каб атрымаць зямлю з дзяржаўнага фонду. Неабходна падкрэсліць, што па меры вычарпання фонду дзяржаўных зямельных маёмасцей база для іх стварэння ў значнай ступені паменшылася. Паводле справаздачы Белсельсаюза за 1927/28 г. выпадкаў арганізацыі ў рэспубліцы аб’яднанняў выключна на надзельных землях не назіралася [70, с. 13].
    Ha IX (юбілейнай) сесіі ЦВК БССР 8-га склікання падкрэслівалася, што «генеральнай лініяй на другое дзесяцігоддзе» з’яўляецца «ўстаноўка на калектывізацыю» [84, с. 30], У сваім дакладзе наркам земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпаў адзначаў у якасці асноўнай задачы «далейшае паглыбленне аграрнай рэвалюцыі непасрэдна ў самой сельскагаспадарчай вытворчасці» і замену «рэшткаў буржуазнай сельскай гаспадаркі новым, калектыўным сацыялістычным земляробствам» [84, с. 258]. XII з’езд КП(б)Б, які адбыўся 5—16 лютага 1929 г., пазначыўшы неабходнасць узбуйнення калгасаў, паставіў задачу давесці памеры іх пасяўных плошчаў да канца пяцігодкі да 12 % ад усёй пасяўной плошчы рэспублікі [85, с. 105]. Ужо на гэты час паскарэнне калгаснага будаўніцтва адбывалася ў даволі складаных умовах. Харчовыя цяжкасці вясной 1929 г. мелі многія раёны Беларусі, найперш Полацкая, Мазырская і Віцебская акругі. У прыватнасці, у в. Рудня Пальмінскага сельскага Савета Гарадокскага раёна Віцебскай акругі галадала больш за 70 % беднякоў. Меліся выпадкі дзіцячай смяротнасці з прычыны недастатковага харчавання [21, с. 879, 880],
    «Трактары, уборачныя машыны павінны быць найбольш шырока распаўсюджаны ў калгасах, — пазначаў A. В. Чаянаў. — ...Яны будуць выгадныя нават у тым выпадку, калі іх бухгалтарская рэнтабельнасць будзе нікчэмная ці нават адмоўная» [86, с. 348]. Забеспячэнне калектыўных гаспадарак складанай сельскагаспадарчай тэхнікай павялічвалася дастаткова павольна. У 1926/27 г. у сярэднім на 2 калгасы мелася 1 сенакасілка, 1 сеялка, 1 конныя граблі, 1—2 кульціватары і г. д. На кожныя 100 калгасаў прыходзілася 6 трактароў [87, с. 24]. 3 1927/28 г., каб некалькі палепшыць стан з забеспячэннем калектыўных гаспадарак складанай сельскагаспадарчай тэхнікай, быў рэзка абмежаваны продаж прыватным асобам (апошнія змаглі набыць у гэтым годзе толькі 6 % складаных машын). Калгасам, за некаторым выключэннем, уся тэхніка прадавалася ў крэдыт [88, л. 65]. У 1927/28 гаспадарчым годзе забяспечанасць калгасаў трактарнай тэхнікай паменшылася. МіжтымяшчэнаХІУканферэнцыі РКП(б)А. I. Рыкаўпадкрэсліваў: «Калектыўная арганізацыя некалькіх сялянскіх гаспадарак, якія апрацоўваюць зямлю драўлянай сахой, — гэта зусім не сацыялістычнае будаўніцтва» [89, с. 89]. У 1927 г. на 1 трактар, які быў у калектыўнай гаспадарцы БССР, прыходзілася 800 га; у 1928 г. — 900; у 1929 г. — ужо 2000 га [90, л. 151]. Такія абставіны павінны былі стымулявацьлінію на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў, а не на фарсіраванне іх колькаснага росту.
    Асобныя вытворчыя кааператывы Беларусі, найперш камуны , акрэслілі шэраг пераваг у племянной жывёлагадоўлі, але далёка не ўсе з іх з’яўляліся прыкладам паспяховага развіцця мяса-малочнай гаспадаркі. Да прыкладу, у Лельчыцкім
    раёне, які на 1 гаспадарку меў у 1931 г. да 40 % удзельнай вагі лугоў і выпасаў (па БССР — 14), буйной рагатай жывёлы на гаспадарку 5,8 галоў (па БССР — 2,3), малако на продаж не вывозілася з прычыны яго колькасці і якасці, а таксама адсутнасці належных дарог. План мясанарыхтовак за 1930 г. быў выкананы толькі на55 % [91, л. 196].
    Нават бяднейшае сялянства Лельчыцкага раёна разважала: «Калектывізацыя — справа добрая, але ж не ў нашым раёне. Вось у другіх раёнах, дзе зямля лепшая і больш, пусьціць туды трактары і машыны, тады калгас атрымае больш, як індывідуальнік. У нашым раёне зямлі мала і дрэнная, і трактары не пусьціш, бо завязне ў пяньках і балоце і калгас нічога не даб’ецца» [92, л. 198|.
    Названыя факты садзейнічалі фарміраванню негатыўнагастаўлення аднаасобнага сялянства (перш за ўсё сярэдняга) да калектыўнага гаспадарання. Так, у калгасах Гомельскай акругі, якія ўтварыліся на працягу 1927/28 гаспадарчага года, сераднякі складалітолькі 15 % |93, с. 29]. У калектыўных гаспадарках Віцебскай акругі да 1 кастрычніка 1929 г. удзельная вага сярэдняга сялянства толькі крыху перавышала 25 % [94, л. 22]. Ва Украіне ўжо ў кастрычніку 1928 г. сярод членаў калгасаўбеднякіскладалі48,5 %,сераднякі — 49,5 % і заможныя — 2 % |95, с. 251].
    1929/30 гаспадарчы год стаў пераломным. Было зменена кіраўніцтва Наркамата земляробства БССР на чале з Д. Ф. Прышчэпавым. 3 сярэдзіны 1929 г. даюцца ўстаноўкі на ператварэнне цэлых сельсаветаў у раёны суцэльнай калектывізацыі. Гігантаманія адбілася і на памерах калектыўных гаспадарак. Ствараліся велізарныя (да4тыс. га) калгасы, кіраванне якімі арганізавацьбыло немагчыма, таксама як і весці інтэнсіўную гаспадарку. Часта такія аб’яднанні не мелі трактароў, малацілак і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі [96, с. 159]. Адсутнасць жадання сярэдняга сялянства Беларусі да аб’яднання ў калектыўныя гаспадаркі спрабавалі кампенсавацьадміністрацыйнымі мерамі. Ігнараваліся рашэнні, прынятыя папярэднімі партыйнымі з’ездамі. У прыватнасці, Пленум ЦК КП(б)Б, якіадбыўся ўверасні 1929 г., пазначыўбольш высокія паказчыкі колькаснагаросту калгасаўу рэспубліцы, чым гэта прадугледжвалася дзяржаўным планам, адобраным XII з’ездам Кампартыі Беларусі. Ён не толькі не асудзіў штучнае фарсіраванне колькасці калектыўных гаспадарак і імкненне да стварэння раёнаў суцэльнай калектывізацыі, якое выявілася ў шэрагу акруг БССР, але і замацаваў гэта ў якасці новага партыйнага рашэння [85, с. 159, 161]. У снежні 1929 г. ставілася задача да восені 1933 г. дасягнуць 80 % калектывізацыі ў Беларусі (БССР) [97, с. 65]. У лютым 1930 г. Бюро ЦК Кампартыі Беларусі вырашыла калектывізаваць да веснавой сяўбы гэтага ж года 76—80 % сялянскіх гаспадарак. У гэты час ЦК К.П(б)Б накіраваў у ЦК ВКП(б) дакладную запіску з прапановай прызнаць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі [98, с. 277],
    Новы этап націску на сялянства супаў з прызначэннем у студзені 1930 г. першым сакратаром Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі К. В. Гея. Родам з Латвіі, ён зрабіў сабе кар’еру ў Пскоўскай партарганізацыі і ў сярэдзіне 1920-х гг. належаў дабліжэйшагаатачэння I. В. Сталіна. Прыездягоў Беларусьустудзені 1930г. перадвызначаў карэнныя змены ў партыйнай палітыцы, якая і да гэтага часу імкну-
    лася быць наперадзе пажаданняў цэнтральнага партыйнага кіраўніцтва. Канстанцін Гей з самага пачатку сваёй дзейнасці (студзень 1930 г.) акрэсліў калектывізацыю як стварэнне вытворчых кааператываў у істотных аб’ёмах, не прымаючы пад увагу асаблівасці Беларусі. 15 студзеня 1930 г. адбылося пасяджэнне бюро ЦК КП(б)Б. Акрамя іншых праблем (падрыхтоўка кадраў, барацьба са знішчэннем жывёлы і інш.) былі разгледжаны пытанні аб высяленні кулакоў з раёнаўкалектывізацыі. Адмяняючы папярэдняе рашэнне Бюро ЦК, забаранялася прымаць кулакоўу члены ўсіх відаў кааперацыі. Прапаноўвалася «вычысціць усіх прынятых кулакоўзусіх відаў кааперацыі, а паі, унесеныя імі, канфіскаваць» [99, л. 395], Дадзенае рашэнне само па сабе было б паўсядзённай з’явай, калі б не факт таго, што толькі 23 студзеня 1930 г. быў прыняты праект пастановы Палітбюро ЦК ВКП(б) абліквідацыікулацтваяккласа, падрыхтаваны падкамісіяйI. Д. Кабакова. Мэтай ставілася знішчэнне кулацтва. Дазвалялася прымяненне рэпрэсій у пазасудовым парадку да шэрагу «кулацкіх» арганізацый і кіраўнікоў. У раёнах суцэльнай калектывізацыі і памежнай паласе рэкамендавалася высылка з канфіскацыяй маёмасці. Усе мерапрыемствы меркавалася завяршыць да 1 красавіка таго ж года. Ужо ў гэтым праекце можна, на наш погляд, заўважыць яшчэ адну мэту праводзімых рэпрэсій: уся канфіскаваная маёмасць перадавалася на льготна-крэдытных умовах у недзялімыя фонды адпаведных калгасаў [97, с. 118].