Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
1 лютага 1930 г. былі прыняты Пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў СССР, згодна з якімі ў раёнах суцэльнай калектывізацыі адмянялася дзеянне закона аб дазволе арэнды зямлі і аб прымяненні наёмнай працы ў адзінаасобных гаспадарках. Канфіскаваная маёмасць кулацкіх гаспадарак павінна была перадавацца ў непадзельныя фонды калгасаў. Кулацкім гаспадаркам забаранялася без дазволу раённага выканаўчага камітэта перасяленне і распродажімі сваёй маёмасці [100, л. 27,28], Даканцамая 1930 г. у Беларускай ССР было раскулачана 15 629 гаспадарак, а іх маёмасць перададзена ў непадзельныя фонды калгасаў.
Бюро ЦК КП(б)Б насваім пасяджэнні 31 сакавіка 1930 г. пазначыла: «Кулацкаязямля і маёмасьць, атаксамадзяржаўная маёмасьць і зямельныя фонды, якія перададзены калгасам, у выпадках выхаду часткі калгасьнікаў з калгасаў застаюцна ў калгасе. Калгасы прымаюць усе меры да гаспадарчага скарыстаньня гэтае маёмасьці і абавязковага засеву ўсёй зямлі калгасаў. Пры распадзе калгасу кулацкая маёмасьць і зямля, дзяржаўная маёмасьць і зямельныя фонды, што перададзены калгасам — перадаюцца бліжэйшым калгасам ці саўгасам». На гэтым пасяджэнні было асуджана выступленне A. Р. Чарвякова на сходзе рабочых фабрыкі «Кастрычнік», дзе ён гаворачы аб добраахвотнасці ўступлення ў калгасы, параўнаў яе са службай у Чырвонай арміі [99, л. 289, 290],
М. А. Іўніцкі пазначаў што «...праводзячы раскулачванне заможнай часткі вёскі, савецкае кіраўніцтва галоўным чынам праследавала мэту — стымуляваць суцэльную калектывізацыю. Але акрамя галоўнай мэты савецкае кіраўніцтва мела і іншыя: па-першае, гаспадарчае засваенне аддаленых маланаселеных ці неабжытых раёнаў краіны; па-другое, атрыманне таннай, калі не дармовай працоў-
най сілы для лесараспрацовак, гарнаруднай прамысловасці, сельскагаспадарчага засваення цалінных зямель, раскарчоўкі тайгі. Ставілася і яшчэ адна мэта — працоўнае перавыхаванне былых кулакоў у працэсе грамадска карыснай працы» [101, с. 208]. В. П. Данілаў меркаваў, што «раскулачванне» было выкліканаўбольшай ступені эканамічнымі прычынамі. У прыватнасці, ён пісаў: «...задачай “раскулачвання” было фарміраванне арміі прымусовай працы, г. зн. арміі таннай рабочай сілы, неабходнай для прамысловых пабудоў, лесанарыхтоўчых работ, засваення неабжытых раёнаў і г. д.» [102, с. 169—175], На карысць гэтых аргументаў сведчыць той факт, што тэмпы калектывізацыі на пачатку 1930 г. істотна павышаюцца. Па стане на 1 лютага 1930 г. працэнт калектывізацыі ў Беларусі ўзняўся да38,2% [97, с. 13], Менавітаўпамежныхі збожжавых раёнах СССР (у прыватнасці ў БССР) у г эты час адбывалася найбольшая колькасць арыштаў.
Здавалася б, зусім неспадзявана 10 сакавіка 1930 г. з’явілася Пастанова ЦК ВКП(б) «Аб барацьбе са скажэннямі партыйнай лініі ў калгасным руху», былі апублікаваны сталінскія артыкулы «Адказы таварышам калгаснікам», «Галавакружэнне ад поспехаў» [97, с. 303—305; 103, л. 333], 2 красавіка 1930 г. партыйным арганізацыям быў накіраваны закрыты ліст ЦК ВКП(б) «Аб задачах калгаснага руху ў сувязі з барацьбой са скажэннямі партыйнай лініі». У лісце адзначалася, што «...практыка грубага адміністравання ў справе калектывізацыі, якая суправаджаецна перанясеннем на сераднякоў метадаў барацьбы з кулаком, падрывае давер шырокіх мас сялянства да палітыкі партыі і Савецкай улады» [97, с. 365— 370], Прычынамі сталі факты ўзброенага супрайіву ва Украіне, Паўночньгм Каўказе і Казахстане. Аб сітуацыі ў Савецкай Беларусі ў дадзеным дакуменце звестак не прыводзілася. Патрэбна пазначыць, што некаторыя акруговыя партыйныя арганізацыі Беларусі пры выкананні дырэктыў настойвалі на неабходнасці ўважліва адносіццада кожнага выпадку раскулачвання, пазбягаць сітуацыі, калі ў кулакі запісвалі тых, хто не жадаў ісці ў калгасы.
Згодна са звесткамі Пасеўбюро Наркамзема СССР аб ходзе калектывізацыі ў СССР на 1 жніўня 1930 г. на працягу з 20 студзеня па 1 жніўня ў 2 разы зменшылася не толькі колькасць калектываў, але больш чым у 5 разоў — колькасць сялянскіхгаспадараку іхскладзе. Працэнткалектывізацыізнізіўсяз27,2да 10,0 [97, с. 574]. Дакладная запіскаў ЦК ВКП(б) ад 25 сакавіка 1930 г. сведчыцьабтым, што Белкалгасцэнтр не валодаў дакладнымі лічбамі і ў яго звестках маецца шэраг супярэчнасцей [104, л. 92—95], Па Аршанскім раёне працэнт калектывізацыі зменшыўся за два тыдні больш чым напалову (з 85 % да 40 %). Такая сітуацыя складвалася шмат па якіх рэгіёнах Беларусі, дзе мясцовае кіраўніцтва паспешліва ажыццяўляла справу калектывізацыі. Тры чвэрці сялян выйшлі з калектываў нават без падачы заявы. Многія з іх меркавалі, што ўдзел у калгаснай працы не дазволіць ім адыходзіць насезонную працу ці займацца нейкімі промысламі [105, л. 4], У далейшым, нягледзячы на рознага кшталту заклікі і абяцанні, так і адбылося.
I ўсё ж дзякуючы такому імкліваму націску калектывізацыя ў БССР пакрысе і менавіта ў вышэйшых формах рухалася наперад. Ha 1 кастрычніка 1929 г. было калектывізавана ворыва 94 458 га (3,9 % агульнай плошчы), а на 15 мая 1930 г.
мелася калектывізаванага ворава 673 655 га, ці 15 % усёй плошчы і 11 % гаспадарак. Істотна вырасла колькасць сераднякоў у калектывах, у тым ліку сярод кіраўніцтва. Аднак эканамічныя стымулы не працавалі. Да прыкладу, камплектаванне свінаводчых калгасаў праходзіла надзвычай дрэнна таму, што паміж нарыхтоўчымі цэнамі і цэнамі вольнага рынку меўся вялікі разрыў. Пры цане за парася 14—15 руб. на вольным рынку яно каштавала 60—80 руб. Нярэдкімі былі выпадкі, калі нават закантрактаваўшыя гаспадаркі адмаўляліся здаваць жывёлу 1106, л. 134], Для заахвочвання рэалізоўвалася дырэктыва аб адлічэнні 5 % з валавога ўраджаю і прыбыткаў ад абагульненых калгаснікамі кароў для размеркавання паміж імі адпаведна кошту абагульненай маёмасці. Аднак у многіх раёнах не толькі калгаснікі, але нават адказныя работнікі нічога аб такім дакуменце не ведалі [106, л. 139]. У маі 1930г. ЦК КП(б)Бадзначаўпарушэнне «добраахвотнасці калектывізацыі шляхам дэкрэтавання калгаснага руху, фарсіравання заданняў і націску зверху, што месцамі даходзіла да голага адміністравання», падмену рэальнай працы «гульнёй у калектывізацыю» [107, с. 86].
Сярод пасіўных форм пратэсту сялянства значную частку складалі лісты ў розныя інстанцыі. Істотная частка іх заставалася ў архівах рэдакцый. Але з прычыны тых ці іншых кампаній па ліквідацыі «перагібаў» шэраг лістоў дасягаў старонак рэспубліканскіх ці саюзных выданняў. У сакавіку — красавіку 1930 г. у «Крестьянской газете» з’явіліся публікацыі аб «шкодніцтве» ў калгаснай справе. Карэспандэнты з розных раёнаў БССР пісалі, што калектывізацыя ажыццяўлялася гвалтам, без знаёмства са статутам аб’яднаннямі. Часам выкарыстоўвалася сістэма двух спісаў: у адзін запісвалі тых, хто за калгас і савецкую ўладу, у другі — тых, хто супраць калгаса і савецкай улады. У выніку з калгасаў выйшлі тры чвэрці калгаснікаў [108, л. 13, 14],
Віна за недахопы ўскладалася цалкам на мясцовае савецкае і партыйнае кіраўніцтва. Яно павінна было адказваць за высокія паказчыкі калектывізацыі і тыя «перагібы», што з імі спалучаліся, таксама як і за рэзкае скарачэнне калгасаў. Згодна з цыркулярам ад імя новага першага сакратара ЦК КП(б)Б К. Гея (які ўдалейшым быў прызначаны сакратаром Маскоўскага абкама бальшавіцкай партыі), накіраваным у сакрэтным парадку ўсім райкамам на кастрычнік — снежань 1930 г., планавыя лічбы па калектывізацыівызначалісяў20 %. Удакуменце К. Гей спасылаўся на рашэнне Бюро ЦК КП(б)Б ад 26 верасня 1930 г. і неабходнасць «рашучай барацьбы за захоўванне ленінскіх прынцыпаў у справе калектывізацыі (добраахвотнасць, змаганнезадміністраваннеміг.д.)» [109, л. 107], Згодна са зводкай аб ходзе калектывізацыі (гл. дадатак, табл. 3) ад 14 лютага 1931 г. працэнт калектывізацыіўзрастаўз 11,6%уверасні 1930 г.да 14,3 % у снежні (недасягнуўшы лічбаў, якія пазначыў К. Гей). На працягу зімы 1930/31 г. колькасць калектывізаваных гаспадарак павялічылася неістотна (да 16,7 % улютым 1931 г.).
Рэзалюцыя Пленума ЦК КП(б)Б па дакладзе М. Галадзеда аб ходзе калектывізацыі і падрыхтоўцы да вясновай пасяўной кампаніі (27—30 сакавіка 1931 г.) тактычна вызначала словазлучэнне «максімальна магчымыя», каб пазбегнуць абвінавачванняў з цэнтра ў адсутнасці настойлівасці, а таксама і «перагібаў». Больш
таго, «перагібы» на месцахацэньваліся як «злачынства», цэнтральнае партыйнае кіраўніцтва настойвала на дасягненні «сапраўднай добраахвотнасці». Цікавым і спецыфічным для Беларусі элементам з’яўлялася канстатацыя таго факту, што нявызначанасць тэрміна «кулак» дала падставу для рэзкіх абмежавал ьных дзеянняў у дачыненні да саматужнікаў з вучнямі і дробнааптовых гандляроў. У выніку істотна знізілася забеспячэнне вёскі ўсім неабходным, што стала дадатковым фактарам незадаволенасці сялянства [ 110, л. 141, 142].
Важнейшым сродкам стабілізацыі становішча кіраўніцтва ЦК КП(б)Б вызначала хутчэйшую працу па ўкараненні новага статута сельскагаспадарчай арцелі. He разумеючы ўнутраных механізмаў, якія перадвызначалі абагульненне не толькі рабочай, але і мяса-малочнай жывёлы, меркавалася выправіць тэндэнпыю адміністрацыйным шляхам. Прымаючы падувагу фактар сацыяльнай псіхалогіі, Пленум Кампартыі Беларусі ў сакавіку 1931 г. рэкамендаваў шырэй прыцягваць сераднякоў да кіруючай работы ў калгасах [ 111, л. 141 — 146].
У верасні 1931 г. ЦК КП(б)Б «да Дню ўроджаю і Колектывізацыі» рапартаваў, што «пастаўленая партыяй задача колектывізаваць да 1 студзеня 1931 г. 45 % бедняцка-серядняцкіх гаспадарак перавыканана. Па БССР калектывізавана 47 % сялянскіх гаспадарак, шэраг раёнаў ужо перайшоў да суцэльнай колектывізацыі і канчатковай ліквідацыі кулацтва як класа» [112, л. 73—75]. Ha 1 кастрычніка 1931 г. працэнт калектывізайыі па БССР склаўужо 48,5 % (УССР — 67,1 %; Казахстан — 63,0 %), на 10 лютага 1932 г. павялічыўся да 49,4 % [113, с. 282]. Па звесткахжа АДПУ, лічбы крыху адрозніваліся: на 1 кастрычніка 1931 г. — 49,3%, на 1 студзеня 1932 г. — 50,4 % [114, с. 320],
Распад калгасаў доўжыўся і ў 1932 г. За чэрвень 1932 г. толькі па 9 раёнах цалкам распалася 56 калгасаў. Бюро ЦК КП(б)Б 26 мая 1932 г. прапанавала Белкалгасцэнтру зняць з балансу 1700 гаспадарак. ЦК, у які ўжо раз перакладаючы з сябе віну, абвінавачваў райкамы і іншыя арганізацыі ўтым, што яны сістэматычна падманвалі ЦК і іншыя рэспубліканскія органы, хаваючы рэальнае становішча спраў (утойванне фактаў адсеву з калгасаў на мяжы 1931 — 1932 гг.). Занізкіятэмпы падрыхтоўкі да севу A. Р. Чарвяковым былі накладзены спагнанні на некаторых мясцовых партыйных і савецкіх кіраўнікоў [114, с. 422; 116, л. 72],