Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
126. Пастанова Бюро Менскага Акруговага Камітэту КП(б)Б аб кулаках 3-й катэгорыі // НАРБ. Ф. 4п. Bon. 1. Спр. 4448. Л. 661. 662.
127. Пратакол № 78 Унечарговага пасяджэньня Бюро Аршанскага Акругкома КП(б)Б ад 6-гакрасавіка 1930 г. // НАРБ. Ф. 4п. Bon. 1. Спр. 4452.
128. Докладная запнскат. Гйкало о волненнях в гор. Борнсове всвязн с уменьшеннем норм выдачн хлеба н снятнем частн населення соснабження // Голод в СССР. 1929—1934 : в Зт. М.: МФД, 2011. Т. 1 : 1929 — нюль 1932. Кн. 2. 560 с. (Россня. XX век. Документы).
129. Трагедня советской деревнн. Коллектнвнзацня м раскулачнванне. 1927—1939 : в 5 т. / под ред. В. Даннлова, Р. Маннннг, Л. Вмолы ; отв. ред. Ю. Мошков. М. : РОССПЭН, 2002. Т. 4 : 1934— 1936. 1056 c.
130. Трагедня советской деревнм. Коллектнвнзацня н раскулачнванне. 1927—1939 : в 5 т. / отв. ред. В. Даннлова. Р. Маннмнг. М. : РОССПЭН, 2004. Т. 5 : 1937—1939. Кн. 1 : 1937 г. 648 с. ; Кн. 2 : 1938-1939. 704 с. М. : РОССПЭН, 2006.
2.2. ІНСТЫТУТЫ КІРАВАННЯ СЕАЬСКАЙ ГАСПАДАРКАЙ
Выключная роля дзяржавы ў развіцці мадэрнізацыйных працэсаў у СССР (як і ў Расійскай імперыі) актуалізуе даследаванне струклуры і механізмаўяе ўздзеяння на формы і кірункі савецкай мадэрнізацыі, выяўленне зместу гэтых працэсаўнааснове макраімікравывучэння [1—6]. Расійскія даследчыкі прыклалішмат намаганняў дзеля даследавання гісторыі дзяржаўных устаноў 20—30-х гг. XX ст., беларускія ж толькі пачынаюць такое вывучэнне [7].
У вызначэнні не толькі тактычных, але і стратэгічных залач і мэт развіцця сельскай гаспадаркі выключную ролю меў такі дзяржаўны орган, як Наркамат земляробства. Першапачаткова быў вельмі адчувальным уплыў (а ў шэрагу выпадкаў і рэальнагаўмяшальніцтваўсправы БССР) Наркамзема РСФСР. У1929 г. быў створаны Наркамзем СССР, і Наркамзем РСФСР становіцца выключна рэспубліканскім органам кіравання сельскай гаспадаркай [8],
Напачатку Наркамзем РСФСР задумваўся як Галоўны зямельны савет — кантралюючы законадарадчы орган па справах земляробства пры Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэце. Такая прапанова ў далейшым не атрымала развіцця. I ўсё ж НКЗ сфарміраваўся як вельмі ўплывовы і разгалінаваны орган улады |9, л. 10; 10, л. 3; 11, л. 135; 12, л. 2]. Значэнне Наркамзема РСФСР як
агульнадзяржаўнага рэгулюючага і каардынуючага цэнтра ў галіне сельскай гаспадаркі ўзмацнілася з утварэннем СССР. Гэта знайшло адлюстраванне ў Палажэнні аб Наркамземе РСФСР, зацверджаным Дэкрэтам УЦВК ад 26 лістапада 1923 г., дзе ўстанаўлівалася, што на НКЗ РСФСР ускладаецца выпрацоўка і правядзенне неабходных мерапрыемстваў агульнаэканамічнага характару, удзел у распрацоўцы пытанняў агульнадзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў галіне сельскай і лясной гаспадаркі. У адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі ствараліся камітэты ў губернях і паветах. Кіравалі імі загадчыкі, што прызначаліся выканаўчымі камітэтамі Саветаў. Пры іх мелася Калегія (ад 4 да 6 чалавек). Мясцовыя зямельныя органы складаліся з аддзелаў, загадчыкі якіх зацвярджаліся Калегіяй Губземаддзела. Аддзелы дзяліліся (акрамя валасных) на пададдзелы [12]. Адпаведная структура была сфарміравана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, якія да 1924 г. уваходзілі ў склад РСФСР.
Наркамат земляробства БССР, створаны ў снежні 1920 г., падпарадкоўваўся ЦВК БССР, яго Прэзідыуму, Саўнаркаму БССР і Эканамнарадзе БССР, ажыццяўляючы іх пастановы, дырэктывы і заданні. Маючы шырокія функцыі, НКЗ вырашаў пытанні аднаўлення і развіцця жывёлагадоўлі, арганізацыі конных заводаў, ветэрынарнай службы, барацьбы са шкоднікамі сельскай і лясной гаспадаркі, вёў улік і ажыццяўляў эксплуатацыю дзяржаўных зямельных маёмасцей, забяспечваў выкарыстанне зямельнага і ляснога фонду, арганізацыю воднай гаспадаркі. Адной з важнейшых задач стала праца па землеўпарадкаванні на землях прапоўнага карыстання. НКЗ таксама каардынаваў работу па рассяленні і перасяленні за межы рэспублікі.
Спробы дэцэнтралізацыі кіравання Наркамата на працягу 1920-х гг. адбываліся няўзгоднена, структура яго змянялася па некалькі разоў за непрацяглы час, работнікі не паспявалі асэнсаваць свае новыя функцыі [13, л. 241, 242; 14]. У 1930 г. аддзелырэарганізуюццаўсектары(іхбылостворана7, пасля — 10). Мясцовыя зямельныя органы фарміраваліся ў адпаведнасйі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі зменамі (з 1930 г. дзейнічалі непасрэдна раённыя зямельныя аддзелы). У 1937 г. у НК.З ствараюцца інспекцыя пажарнай аховы і Упраўленне воднай гаспадаркі. Такім чынам, на Наркаматускладаліся планаванне і кантроль заўсімі водагаспадарчымі мерапрыемствамі па рэспубліцы. Кіраванне воднай гаспадаркай не з’яўлялася чымсьйі новым для Наркамата земляробства БССР. Яшчэ 21 лістапада 1924 г. згодна з Пастановай «Аб упраўленні рыбнай гаспадаркай» усе рыбныяўгоддзірэспубліканскагазначэнняадносілісядаведання НКЗ115,с. 122|. У лістападзе 1938 г. у складзе Наркамзема БССР пачынаюць працу Бюро па сцягванні хутароў і Дзяржветінспекцыя 115, с. 126].
Сістэму кіравання сельскагаспадарчымі арганізацыямі нельга ўявіць без характарыстыкі такой рэспубліканскай кааператыўнай арганізацыі, як Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых і крэдытных кааператываў (Белсельсаюз). Пэўны час (з лютага 1922 г. па жнівень 1925 г.) у складзе саюза дзейнічала прамысловая секцыя, і ён функцыянаваў пад назвай «Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых і прамысловыхтаварыстваў (Белсельпрамсаюз)». Дзейнасці
саюза (гэтаксама як і Наркамзема) перашкаджалі шматлікія рэарганізацыі. Вясной 1923 г. было прынята рашэнне аб зліцці сельскагаспадарчай і прамысловай кааперацыі са спажывецкай (адменена ў ліпені 1923 г.), якое прынесла вялікія страты. Разам з няўвагай да фінансавага боку справы, перабольшваннем кіраўніцтвам саюза арганізацыйна-мітынговых метадаў працы гэта прывяло ў 1924 г. да такіх вынікаў, што ад краху яго змагла выратаваць толькі дзяржава.
I з’езд упаўнаважаных сельскагаспадарчай кааперацыі ўзбуйненай БССР (11 сакавіка 1924 г.) захаваў Беларускі цэнтральны саюз сельскагаспадарчых і крэдытных кааператываў (Белсельсаюз) як адзіную рэспубліканскую кааперацыйную ўстанову. Кустарна-прамысловая секцыя была вылучанаўасобнуюарганізацыю (жнівень 1925 г.). Згодна з новым Статутам (май 1925 г.) Белсельсаюз вырашаў наступныя задачы: абарона працоўныхінтарэсаўчленаў саюза, забеспячэнне іх насеннем, сельскагаспадарчымі прыладамі і сыравінай, арганізацыя мерапрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, распрацоўка агракультурных мерапрыемстваў.
Аднак кааперацыйныя ўстановы не пазбавіліся дзяржаўнага кантролю і цалкам залежалі ад крэдытаў з боку дзяржавы. Невысокім заставаўся і аўтарытэт кіраўнікоў Белсельсаюза. У асяроддзі яго непамерна раздутага апарату меліся выпадкі крадзяжу і растрат, выяўлялася некампетэнтнасць у пытаннях развіцця кааперацыі. У кастрычніку 1929 г. Белсельсаюз ліквідуецца, функцыі яго перадаюцца рэспубліканскім галіновым саюзам сельскагаспадарчай кааперацыі (ліквідаваны ў 1932 г.). У выніку такой рэарганізацыі кааперацыйныя ўстановы страцілі рэшткі сваёй эканамічнай самастойнасці.
Значную ролю ў рэальных працэсах калектывізаныі вёскі набываюць структуры, узнікненне якіх было выклікана новымі формамі мадэрнізацыі вёскі. Разгледзім гэты працэс больш падрабязна, паколькі ў 1920-я гг. закладваліся супярэчнасці і падыходы, што яскрава выявіліся ў наступнае дзесяцігоддзе.
Большасць калгасаў ваўсходніх паветах Беларусі, якія ўваходзілі даўзбуйнення БССРусклад РСФСР, да студзеня 1921 г. былі аб’яднаны ва Усерасійскім саюзе сельскагаспадарчых калектываў. У губернскіх зямельных аддзелах існавалі аддзяленніабагульненнясельскай гаспадаркі [16,л. 1], Назіраўся паралелізму рабоце. У канцы снежня 1921 г. IX Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб перадачы камун і арцеляў у сістэму сельскагаспадарчай кааперацыі. Аднак утвораныя саюзы сельскагаспадарчай кааперайыі не змаглі ахапіцьусе калгасы ні колькасна, ніякасна [17, с. 33]. Штотычыццаорганаўдзяржаўнага кіравання калектыўнымі гаспадаркамі, то гэтыя задачы з лютага 1921 г. выконвала Галоўнае ўпраўленне савецкімі і калектыўнымі гаспадаркамі (Галоўсаўкалгас), утворанае ў складзе Наркамата земляробства РСФСР. Пытаннямі калгаснагабудаўніцтваў Галоўсаўкалгасе займаўся аддзел калектыўных гаспадарак. Дадзеная ўстанова праіснавала толькі да снежня 1921 г., калі яе функцыі былі перададзены Цэнтральнаму ўпраўленню земляробства і савецкіх гаспадарак (1921 — 1923) [ 18, с. 246], Аналагічныя органы кіравання на месцах дзейнічалі яшчэ больш кароткі час. Такая арганізацыйная блытаніна адмоўна адбівалася на якасці арганізацыйна-гаспадар-
чага абслугоўвання калгасаў. Падобнага кшталту сітуацыя назіралася і ў 6 паветах няўзбуйненай БССР. Непрацяглае існаванне пададдзелаўабагульнення сельскай гаспадаркі ў выніку польскай акупацыі функцыянавалі перавызначыла тое, што станаўленне органаў кіравання калектыўнымі гаспадаркамі супала тут са стварэннем іншых дзяржаўных структур [19, л. 12; 20, л. 10—12].
У кастрычніку 1921 г. у складзе адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення ўтвараецца аддзел сельскагаспадарчай кааперацыі і калектыўных гаспадарак [21, л. 56]. 3 прычыны сваёй малалікасці аддзел у пачатку сваёй дзейнасці не мог абследавацьусе калектыўныя гаспадаркі. Інструктар Б. Малеўскі 15 снежня паведамляў: «У сувязі з моцнымі маразамі, адсутнасцю пэўнага крэдыту і дрэннымі сродкамі перамяшчэння многа прыйшлося выходзіць пешшу і не атрымалася цалкам выканаць ускладзеныя на мяне заданні, аб чым паведамляю ў аддзел» [29, л. 3|. НКЗ рэспублікі і павятовыя зямельныя кіраванні мелі вялікія паўнамоцтвы па рэгуляванні сацыяльнага складу калгасаў, у галіне іх арганізацыі і роспуску. Да 1925 г. у статутах пераважнай большасці сельгасарцеляў няўзбуйненай БССР змяшчаўся § 6, які ставіў арцелі пад поўны кантроль пазначаных органаў [22, л. 544|. Яны кантралявалі сацыяльны склад і рабілі «чысткі» калектываў, на свой погляд змянялі іх кіраўнікоў [23, л. 73; 24, л. 40, 45].
Утварэнне Белсельпрамсаюза, а потым і Белсельсаюза не перадвызначыла істотнага паляпшэння арганізацыйна-гаспадарчага абслугоўвання калгасаў [25, л. 12], Нахвалі незадаволенасці кіраўніцтвам калектыўнымі гаспадаркамі з боку кааперацыйных устаноў у 1925 г. быў утвораны Усесаюзны савет сельскагаспадарчых калектываў (калгасаў) — УСК — як дарадчы орган пры Сельгассаюзе. Аналагічныя структуры ствараліся і ў рэспубліканскіх саюзах сельскагаспадарчай кааперацыі [26, л. 33, 34], Ужо ў 1926 г. з’явіліся прапановы аб утварэнні ў Беларусі самастойнага саюза калгасаў. Яго неабходнасць абгрунтоўвалася немагчымасцю для Белсельсаюза ахапіць усю разнастайнасць форм кааперацыі, што праяўлялася ў недастатковым агранамічным і гаспадарчым абслугоўванні калектываў. Разумеючы, што калгасы не змогуць утрымліваць вялікі абслугоўваючы персанал, аўтары праекта прапаноўвалі апрабаваць яго ў якасці эксперымента ў адной з акруг [27, с. 14. 15],