Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
У маі 1932 г. наркам земляробства СССР Я. А. Якаўлеў папярэджваў, што план па калгасах у БССР істотна перабольшаны. Мясцовае кіраўніцтва, якое не паспявала за дырэктывамі зверху, увесь час імкнулася схавапь недахопы, не дапусйіць скаргаў [69, л, 68, 74—76], Кіраўніцтва калгасаў часам не мела не толькі дзелавога, але і маральнага аўтарытэту сярод калгаснікаў. У шматлікіх дакументах выкарыстоўваўся наваттэрмін «разлажэнне кіраўнікоў». Прыводзілася вялікая колькасць прыкладаў «разбазарвання імі калгаснай прадукцыі, гулянак, п’янак і г. д.». Так, «старшыня калгаса імя Варашылава Шклоўскага раёна Алданаў, старшыня рэвізійнай камісіі Карнейчыкаў і рахункавод Міхалюта сумесна з кулакамі Рубанавым, Міхейчыкавым наладзілі п’янку, выкарыстаўшы на гэтую справу каля 80 пудоў калгаснага хлеба. Падчас п’янкі распявалі рэлігійныя песні і антысавецкія прыпеўкі. Старшыня калгаса “Бедната” Высоцкі Талкачэўскага сельсавета займаецца сістэматычным п’янствам. Склады са збожжам не ахоўваюцца, вартаўнікі на пасты не выходзяць» [70, с. 50],
Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы, заснаваная на жаданні вышэйшай улады ўзяць пад свой кантроль як мага больш відаў дзейнасці, прыводзіла да пашырэння паказчыкаўу галіне сельскай гаспадаркі і распаўсюджання гэтай практыкі на кожную вобласць, край, затым раён і калгас. У планах сталі пазначацца тэрміны не толькі пад’ёму пароў і зябліва, пасеву, але і вывазу гною, плошчы і тэрміны «звышранняга» севу, не толькі агульныя, але і прыватныя агратэхнічныя прыёмы ў маштабе ўсёй велізарнай краіны з яе прыроднымі і гаспадарчымі адрозненнямі. Каб забяспечыць выкананне ўсёй гэтай безлічы распараджэнняў і ўказанняў, неабходна было прадугледзець сістэму пакарання. У выніку ўзрастала колькасць пастаноў вышэйшай улады з пералікам санкцый, якія накладаліся ў судовым і ад-
міністрацыйным парадку насельскіхпрацаўнікоўусіхрангаў пачынаючы з прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі, старшынь калгасаў дырэктараў МТС і саўгасаў і заканчваючы радавымі калгаснікамі. Шмат у чым сканструяваная зверху калгасная структура, якая зыходзіла найперш не з інтарэсаў саміх калгасаў, а хутчэйшага дасягнення мэты індустрыяльнай магутнасцідзяржавы, не мела дастатковых імпульсаўдля развіцця. Складовыя элементы фарміруемай сістэмы знаходзіліся ў слабым узаемадзеянні, з цяжкасцю злучаліся ў адзіны адладжаны арганізм. Каб падтрымлівапь яго жыццядзейнасць, узнікала і захоўвалася патрэба штодзень узмацняць «кіраўніцтва партыі», пры тым, што кадравая складаючая не адпавядалаўмовам рэалізацыітых задач, якія перад імі ставіліся (а нярэдка і самім гэтым задачам). Ажыццяўляўся пастаянны нагляд і ціск на сельскіх працаўнікоў з боку ўсяго разгалінаванага апарату ўлады. У такіх умовах роля асобы і нават зямельных органаў БССР у 1930-я гг. зменшылася. Для параўнання і разумення тэндэнцый і альтэрнатыў карысна спыніцца на кіраўніцтве Наркамзема БССР 1920-х гг. (найперш Д. Ф. Прышчэпаве) праз мікрагістарычны кантэкст.
Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаў нарадзіўся 9 (21) лістапада 1896 г. у вёсйы КалодніцаСенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Крупскіраён Мінскай вобласці). Непасрэдны ўдзел з маленстваўсельскагаспадарчых працэсах, назіранне за жыццём вяскоўцаў сфарміравалі ў Д. Ф. Прышчэпава ўласны досвед. Ён атрымаў нядрэнную для тых часоў адукацыю. Вучыўся ў царкоўнапрыходскай школе, скончыў земскую школу ў Чарэі (цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласці), экстэрнам здаў экзамен на званне народнага настаўніка.
У 1915 г. тэрыторыя Беларусі стала зонай ваенных дзеянняў а Віцебшчына — прыфрантавой тэрыторыяй. Вайна паўплывала на лёс Дзмітрыя Філімонавіча. Напрыканцы 1915 г. ён быў мабілізаваны ў йарскую армію. У 1916 г. прайшоў паскораны курс Віленскага ваеннага вучылішча і, атрымаўшы чын прапаршчыка, быў адпраўлены ў запасны полк, а праз некаторы час на Заходні фронт камандзірам роты 698-га Шыргародскага палка. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі салдаты абралі яго камандзірам палка і старшынёю палкавога ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Урэшце, калі разумець, што салдаты — учарашнія маладыя сяляне, улічыцьхарызму і адукацыю Д. Ф. Прышчэпава, то гэта акалічнаць не здзіўляе. Можна меркаваць, шторазам зімі Д. Ф. Прышчэпаўпрайшоўскладанышляхвыбару паміжсупраньстаячымі бакамі, з пачатку 1918 г. Дзмітрый Філімонавіч — у Чырвонай арміі, камандаваў 2-м Смаленскім палком, які ахоўваў дэмаркацыйную лінію.
Узброенае супрацьстаянне адбывалася і па-за лініяй фронту. Сацыяльныя супярэчнасці пры наяўнасці не толькі зброі, але і былых салдат-сялян, у тым ліку дэзерціраў стваралі спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення ўзброеных фарміраванняў што кіраваліся рознымі мэтамі — палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі, a найчасцей — уласнымі, эгаістычнымі. Аднак адна акалічнасць выяўлялася даволі выразна: яны не прыўносілі спакою ў жыццё вяскоўцаў якія стаміліся ад вайны і імкнуліся адраджаць сваю гаспадарку. Крыніцы перыяду 1918—1921 гг. утрымліваюць супярэчлівую інфармацыю аб часе і яго людзях, у тым ліку Д. Ф. Прышчэпаве, што дало падставу гісторыкам сцвярджаць аб удзеле Дзмітрыя Філімонаві-
ча ў паўстанні сялян супраць харчовай развёрсткі. 3 вясны 1921 г. паступова фарміруюцпа мірныя ўмовы для працы вяскоўцаў і самога Д. Ф. Прышчэпава. У 1922—1923 гг. ён працуе старшынёй Аршанскага павятовага выканкама, на пачатку 1924 г. пераводзіцца на пасаду намесніка старшыні Віцебскага губвыканкама, з’яўляецца членам Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). 27 лютага 1924 г. на пасяджэнні СНК БССР Дзмітрый Філімонавіч Прышчэпаўбыўзацверджаны членам калегіі Наркамзема БССР як загадчык Віцебскага губернскага зямельнага аддзела [71, л. 3],
У сакавіку 1924 г. Д. Ф. Прышчэпава выклікаліў Мінск і прапанавалі пасаду намесніка народнага камісара земляробства [72, л. 14]. Менавіта падчас працы ў кіраўніцтве Наркамата земляробства выявіліся яго арганізатарскія здольнасці, уменне працаваць з людзьмі, бачыць і разумець іх запатрабаванні і памкненні. На гэты час старшынёй Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларусі з’яўляўся A. Р. Чарвякоў, а старшынёй Савета Народных Камісараў — I. А. Адамовіч. Напярэдадні (у сакавіку 1924 г.) Дзмітрый Філімонавіч разам з I. А. Адамовічам падпісаў акт пра далучэнне Віцебскай губерні да БССР. Афіцыйнае прызначэнне Д. Ф. Прышчэпава наркамам земляробства БССРадбываеццаўснежні 1924, адначасова ён узначаліў сельскагаспадарчую секцыю Інбелкульта.
ДаД. Ф. Прышчэпава Наркамат земляробства ўзначальвалі Аляксандр Антонавіч Андрэеў — член Часовага Урада Беларусі па справах земляробства (04.01.1919—1919), Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (1919—19.09.1920), Адам Сямёнавіч Славінскі (19.09.1920—19.03.1924), Стэфан Лявонавіч Гельтман( 19.03.1924— 12.12.1924). 3 пералічаныхтолькі Усевалад Макаравіч сваім паходжаннем з вёскі. Аднак адзначым, што ўсе яны (за выключэннем A. А. Андрэева, аб кім ведаем няшмат) былі яркімі асобамі, мелі грунтоўную адукацыю: У. М. Ігнатоўскі закончыў Юр’еўскі ўніверсітэт, С. Л. Гельтман — Кракаўскі.
Наркам земляробства У. М. Ігнатоўскі ў 1920 г. выступаў на пасяджэнні Рабоча-Сялянскай Інспекцыі аб стане калектыўнай гаспадаркі ў Мінскай губерні [73], У 1921 г. У. М. Ігнатоўскі прызначаецца наркамам асветы, яго пасаду займае A. С. Славінскі — палымяны рэвалюцыянер, які паходзіў з сям’і спадчыннага рабочага (сапраўднае прозвішча Качароўскі) і абмежаваўся чатырохкласным рамесным вучылішчам. На лёс A. С. Славінскага выпаў перыяд адраджэння разбуранай працяглай вайной сельскай гаспадаркі. Адраджэнне вёскі рухалася складана, сялянства захоўвала істотны недавер да палітыкі ўлады. Вайсковы вопыт A. С. Славінскага быў запатрабаваны ў барацьбе з узброенымі фарміраваннямі. Пры падтрымцы A. С. Славінскага 7 лістапада 1922 г. быўадкрыты Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (таксама дзейнічаў Горацкі інстытут), які ў маі 1925 г. выпусціў першых аграномаў і лесаводаў. Перакананні A. С. Славінскага сталі адной з прычын таго, што палітыка «ваеннага камунізму» затрымалася ў Беларусі.
Наркам земляробства A. С. Славінскі адзначаў у сваім дакладзе на X канферэнцыі КП(б)Б (1921): «Ход рэвалюцыі не змяніў увогуле псіхікі сялянства. Рэвалюцыя пралетарская, рабочая была праведзена пад дыктатурай пралетарыяту.
На сялян гэта мела зваротны ўплыў, менавіта кожны з іх імкнуўся з маленькага ўласніка пераўтварыцца ў буйнога гаспадара... памешчыцкі клас аддаваў батраку жывы і мёртвы інвентар, каб ён захаваў яго, спадзеючыся вярнуцца дадому калінебудзь. Псіхалагічна настрой батрака быўтакі, што атрымаўшы каня ці карову, ёнтым самымпераўтвараўсяўдробнагаўласніка...Гэтаепераўтварэннезаразяшчэ больш паглыбілася...» [73, л. 175—177, 184], Далей Славінскісупярэчыўсам сабе, сцвярджаючы, што беднякі і батракі імкнуцца ў камуны. Пазначыўшы гэта, Д. С. Чарнушэвіч заўважыў: «...батракі нават у пасёлкі не хочуць ісці, яны ўсё жадаюць хутар» [73, л. 198, 199]. Яго падтрымаў Аксючыц: «Мы маем уяўна насельніцтва, якое не ідзе ні ў калектывы, ні ў арцелі і г. д., нават калі і ствараюцца калектывы, то, на вялікі жаль, публіка ідзе туды далёка непажаданая — публіка хітрая, якая імкнецца нас падмануць» [73, л. 200]. Адам Славінскі меркаваў, што «селяніну неабходна даць адпор, бо ён адчувае толькі сілу, а кірунак яго жадання толькі адзін — узбагачэнне» [73, л. 219, 220]. Час патрабаваў новых падыходаў. «Па стане здароўя» Адам Сямёнавіч папрасіўся на іншую працу. Апошняе пасяджэнне Наркамзема пад сваім кіраўніцтвам ён правёў 19 сакавіка 1924 г. у прысутнасці прызначанага новага наркама С. Л. Гельтмана [74, с. 62],
Аб Стэфане Лявонавічу Гельтмане мы ведаем дзякуючы працы М. I. Іосько [75]. Ён акрэслівае дзейнасць С. Л. Гельтмана як дзеяча польскага сацыялістычнага руху. Стэфан Лявонавіч з’яўляўся адным з арганізатараў польскага сацыялістычнага аб'яднання (ПСА), старшынёй праўлення яго мінскай групы ў 1917— 1918 гг., з 1919 па 1927 г. (зневялікім перапынкам)членам Польбюро ЦК РКП(б), з 1927 г. узначальваў польскі сектар Інстытута беларускай культуры. Разам з тым С. Л. Гельтман да сярэдзіны 1920-х гг. ужо меў вопыт кіравання сельскай гаспадаркай. У 1919 г. ён працаваў намеснікам наркама земляробства і лясной гаспадаркіЛітоўска-Беларускай ССР, загадчыкам алдзелаземляробства Мінскага губрэўкама, з’яўляўся аўтарам шэрагу публікацый па аграрным пытанні ў Беларусі («Нацыяналізацыі зямлі на Беларусі» і інш.), летам 1920 г. узначальваў зямельны аддзел Польрэўкама ў Беластоку [76, 77, 78, с. 504, 505; 79, л. 5, 12], Урэшце менавіта дзейнасць С. Л. Гельтмана як наркама земляробства (1924—1925) папярэднічала працы на гэтай пасадзе Д. Ф. Прышчэпава. Можна заўважыць, Стэфан Лявонавіч толькі невялікі час працаваў без Дзмітрыя Філімонавіча (некаторыя дакументы за подпісам Д. Ф. Прышчэпава датаваны чэрвенем 1924 г.). Гэта дазваляе вылучыць гіпотэзу аб усвядомленасці такога кроку кіраўніцтва БССР. Прычыны можна бачыцьяку рэалізацыі нацыянальнай палітыкі, імкненні аб’яднацьпрадстаўнікоўрозныхрэгіёнаў Беларусі, такі ўасабістай пазійыі С. Л. ГельтманаіД. Ф. Прышчэпава. He безуплыву Наркамзема ЛітБел (дзеС. Л. Гелыман прайаваў намеснікам наркама) рэалізоўвалася ў 1919—1920 гг. на неакупаванай польскімі войскамі тэрыторыі палітыка насаджэння на вёсцы камун і саўгасаў.