Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
Знішчэнне буйной сельскагаспадарчай вытворчасйі стварала ў выніку пагрозу зніжэння вытворчасці сельскай гаспадаркі. «Да гэтага часу горад карміўся не сялянскім, а памешчыцкім хлебам, нягледзячы на тое, што памешчыцкія пасевы складалі толькі адну дзясятую ўсёй плошчы, якая заворваецца ў Расіі, — пісаў М. Туган-Бараноўскі. — Зямельная рэформа ні ў якім выпадку не можа і не па-
вінна абмежавацца толькі гэтым (падзелам зямлі. — X. С.). Падзел зямлі паміж працоўнымі землеўласнікамі для таго, каб не прывесці Расію да эканамічнай катастрофы, непазбежна патрабуе істотнага дапаўнення ў выглядзе сістэматычна праводзімых мерапрыемстваў, якія даюць магчымасць новым зямельным уладальнікам весці на былой памешчыцкай зямлі не менш вытворчую гаспадарку, чым вялі памешчыкі. На першым плане сярод гэтых мерапрыемстваў павінны стаяць меры па развіцці сялянскай кааперацыі» [7, с. 332, 333],
Кніга М. Туган-Бараноўскага была запатрабавана У. I. Леніным на пачатку 1920-х гг., калі кіраўніцтва бальшавікоў шукала выйсце з тупіка «ваеннага камунізму», адмаўляючыся ад ідэі непасрэднай калектывізацыі. Неабходна было знайсці такія формы арганізацыі сельскай гаспадаркі, якія стымулявалі б ініцыятыву сялян, але адначасова накіроўвалі б развіццё ў кірунку буйной гаспадаркі пры захаванні ідэй калектывізму. Новыя ўмовы акрэслілі новае прачытанне ідэй кааператараў [9, с. 173—196], У прыватнасці, У I. Ленін пісаў, што «не кааперацыю трэба прыстасоўваць да нэпа, а нэп да кааперацыі» [10, с. 195], IX Усерасійскім з’ездам Саветаў (у Пастанове ад 28 снежня 1921 г. «Аб сельскагаспадарчай кааперацыі») падкрэслівалася, што «савецкая ўлада пры ажыццяўленні новай эканамічнай палітыкі рэалізуе стварэнне і развіццё кааперацыі як адзін з асноўных момантаў сваёй сельскагаспадарчай палітыкі». Камуны і арцелі акрэсліваліся як істотная, але не галоўная і адзіная форма кааперацыі [11, с. 288],
Сярод бальшавіцкіх кіраўнікоўпраблема кааперацыі найбольш грунтоўнаразгледжанаўпрацах М. I. Бухарына. Гістарычныя асаблівасцііспецыфікаразвіцця сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі прадвызначылі тэарэтычныя распрацоўкі Р. А. Бонч-Асмалоўскага, Г. I. Гарэцкага, I. А. Кіслякова і інш. (Беларусь — «Чырвоная Данія», пераважнае развіццё кааператываў з невысокай ступенню абагульнення маёмасці). Практычнае ажыццяўленне яны знайшлі ў дзейнасці Народнага камісарыята земляробства БССР, які ў 1925—1928 гг. узначальваў Д. Ф. Прышчэпаў. ПоглядыД. Ф. Прышчэпаванакааперацыюхарактарызуеяго выступленне на 2-й сесіі ЦВК Беларусі. Неабходнасць пашырэння справы кааперацыі ён акцэнтаваў імкненнем да больш высокай культуры гаспадарання і павышэння таварнасці, якая заставалася ніжэйшай, чым у дарэвалюцыйны час. Развіццё кааперацыі ў Беларусі, па яго меркаванні, павінна было пачынацца з прасцейшых форм, найперш з крэдытнай сферы. Але яны мелі нязначныя ўласныя капіталы і разлічвалі на падтрымку дзяржавы, накіроўваючы капітал на аперацыі па скупцы і збыце, а не ў сферу вытворчасці. Вельмі слаба прыцягваліся зберажэнні сялянства, на аснове якіх і павінна была трымацца крэдытная справа. Кааперацыя ў 1922—1924 гг., па сведчанні Д. Ф. Прышчэпава, хутка ўзрастала (за 1922/23 гаспадарчы год — на 14 %, за 6 месяцаў 1924 г. — на 22 %). Аднак выявіліся і хваробы росту, з’яўленне вельмі дробных таварыстваў (7—8 пайшчыкаў), у кіраўніцтва кааперацыі траплялі непадрыхтаваныя асобы. Кіруючыя органы, памеркаванні Д. Ф. Прышчэпава, забылі, што кааперацыя павінна будавацца знізу, і пачалі ствараць яе зверху, правакуючы фінансавы крызіс на высокіх узроўнях кіравання [12],
Згодна з пастановай 2-йсесіі ЦВК Беларусі меркавалася перадацьтаварыствам на месцах усе кааператыўныя прадпрыемствы, перанесці акцэнты «на арганізацыю і развіццё першасных кааператываў на аснове шырокай самадзейнасці сялянскіх мас»; у мэтах умацавання крэдытнай кааперацыі «прыкласці намаганні да максімальнага прыцягнення ў яе сялянскіх зберажэнняў» [13]. Белсельбанк ужо ў 1924 г. налічваў 110 сельскагаспадарчых таварыстваў са спецыялызымі крэдытнымі функцыямі. Крэдытная кааперацыя аб’ядноўвала таваравытворцаў ці ўвогуле частку насельніцтва для задавальнення патрэб у дробным крэдыце (вытворчым ці спажывецкім). 3 усіх кааперацыйных арганізацый на вёсцы таварыствы крэдытнай кааперацыі былі найбольш масавыя і пашыраныя. Абмежаванне ўдзелу заможнага сялянства ў кааперацыі перадвызначыла тое, што ўласныя сродкі крэдытных кааператываў на 1 кастрычніка 1926 г. склалітолькі 15,7 %, на 1 кастрычніка 1927 г. — 21 %. Са зменай эканамічнай палітыкі Савецкай дзяржавы ў канцы 1920-хгг.лёскрэдытнайкааперацыіўвогулебыўпрадвызначаны. Да 1931 г. усе крэдытныя кааператывы спынілі існаванне. Іх паявыя набыткі спісваліся на запазычанасць, а ўсе камісійныя аперацыі былі перададзены Дзяржбанку.
Другой масавай формай кааперацыі стала спажывецкая як форма добраахвотнага аб’яднання насельніцтва для закупкі і продажу тавараў нааснове паявога ўдзелу яе членаў. У жніўні 1921 г. кааперацыя была выведзена з-пад падпарадкавання Народнага камісарыятахарчавання. Спажывецкая кааперацыя атрымала магчымасць ствараць добраахвотныя саюзы спажыўцоў з мэтай абмену на прадукты тавараў, якія атрымлівалі па месцы працы рабочыя ў якасці натуральнай прэміі. Са складу спажывецкай кааперацыі ў 1921 г. былі вылучаны сельскагаспадарчая, крэдытная і прамысловая. У канцы 1922 г. кааперацыя перайшла ад прадуктаабмену да гандлю, да грашовых разлікаў з сялянствам. У 1923 г. была зроблена спроба зноў злучыць спажывецкую кааперацыю з сельскагаспадарчай («палітыка інтэграла»), аднакяна скончылася беспаспяхова. 3 узбуйненнем БССР у 1924 г. ЦБС рэарганізаваны ў Беларускі саюз спажывецкіх кааператыўных аб’яднанняў (Белкаапсаюз). Паступова замацоўваўся прынцып добраахвотнасці, хуткараслаколькасць пайшчыкаў(у 1924 г. — 111 тыс,у 1928 г. — 508,5 тыс). У 1924 г. спажывецкая кааперацыя аб’ядноўвала 16,8 % сялянскіх гаспадарак БССР, у 1927 г. — 40,7 % [17], Дзяржава вызначала для спажывецкай кааперацыі шэраг ільгот, але адначасова выпрацоўвала розныя формы кантролю над ёй. Вясной 1930 г. былі створаны раённыя спажывецкія таварыствы (райпо), праз якія ішло забеспячэнне таварамі штодзённага попыту калгасаў і дробных вытворцаў. Гэтым быў зроблены чарговы крок да поўнага скасавання рыначных адносін. Спажывецкая кааперацыя захавала рысы кааператыўных структур 1920-х гг., аднак паступова ператварылася ў дадатак камандна-адміністрацыйнага механізма.
Найболыпыя спадзяванні на вёсцы ўскладаліся на сельскагаспадарчую кааперацыю. Яе арганізацыі ствараліся з мэтай сумеснай вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ці ажыццяўлення іншых эканамічных патрэб (перапрацоўка і збыт прадукцыі, забеспячэнне сродкамі вытворчасці і інш.). Паглыбленне ў 1924— 1927 гг. спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ва ўмовах нэпа вызна-
чыла хуткі рост спецыяльных відаўсельскагаспадарчай кааперацыі: малочна-жывёлагадоўчых, садова-агародных, птушкагадоўчых і інш. У 1920-я гг. дзейнічаў прынцып матэрыяльнай зацікаўленасці (свабоднае размеркаванне прыбытку, выплата дывідэндаў на ўнесены пай), выплата грашовых прэмій за перамогу на сельскагаспадарчых конкурсах. Ha 1 студзеня 1926 г. кааперацыя ахоплівала 20,9 % сялянскіх гаспадарак Беларусі, а на 1 кастрычніка 1927 г. — 35,9 %. У спецыфічных відах кааперацыі актыўна ўдзельнічала сярэдняе і заможнае сялянства. Афіцыйныя ўлады разглядалі кааперацыю найперш як дапамогу беднаце, таму з 1924 г. для заможнага сялянства з’явіліся абмежаванні. Аднак у машынных таварыствах (па сумесным выкарыстанні сельскагаспадарчых машын) заможныя сяляне ў 1926 г. складалі 11 % (удвая больш, чым іх удзельная вага ў масе вясковага насельніцтва). Першыя машынныя таварыствы арганізаваны на Беларусі ў 1923 г., у 1926—1927 гг. іх было 188. 3-за падтрымкі кааперацыяй беднаты, вялікіх ільгот і крэдытавання кааператываў уласныя нязначныя сродкі арганізацый кааперацыі не давалі магчымасці гаспадарыць без умяшання дзяржавы. Кааператыўнай дзейнасці перашкаджала дубліраванне функцый рознымі яе відамі, велізарны адміністрацыйны апарат, марнатраўства, крадзяжы і інш. 3 канца 1920-х гг. дзяржава ўсё часцей умешвалася ў справы кааперацыі, калектыўныя гаспадаркі губляюцьрысы кааператыўнай структуры. Рэарганізацыя кааператыўнай сістэмы мела на мэце паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі, але рэальным вынікам стала ўзмацненне цэнтралізацыі і адзяржаўлення кааператыўных структур, страта імі эканамічнай самастойнасці.
На працягу 1920-х гг. кааперацыя і калектывізацыя разглядаліся амаль як тоесныя па сваім змесце тэрміны. Але менавіта вытворчыя формы кааперацыі вызначыліся ў далейшым як асноўныя пры савецкай мадэрнізацыі вёскі. Каб зразумець прычыны, па якіх гэта адбылося, паспрабуем разгледзець развіццё гэтых форм напярэдадні суцэльнай калектывізацыі.
Найбольшы спад і агульнае скарачэнне колькасці калектыўных гаспадарак (калгасаў) прыйшліся на той жа 1922 г., калі сфармаваліся асноўныя прынцыпы новай эканамічнай палітыкі і ў адпаведнасці з ёю было прыведзена аграрнае заканадаўства. У верасні 1920 г. у Савецкай Беларусі налічвалася 615 калгасаў, у кастрычніку 1921 г. — 735, а ў верасні 1922 г. — 391 калгас [15, с. 38], На пачатку 1920-х гг. пераважаў погляд, што «паколькі партыя займаецца цяпер аднаўленнем прыватнай сялянскай гаспадаркі, гандлем і да т. п., то паўстае пытанне: дзеля чаго калгасы?!» [16, с. 11], Перыяд захаплення ідэяй калектыўнага земляробства змяняецца актыўным непрыманнем гэтай ідэі. Уяўленне пра калгасы як аб «аджыўшай форме» склалася перш за ўсё ў рэгіёнах, дзе калектыўныя гаспадаркі некаторы час развіваліся ў рамках палітыкі «ваеннага камунізму». На дадзены факт паказвалі як самі прадстаўнікі калектыўных гаспадарак, так і даследчыкі калгаснага руху 20-хit. XX ст. A. X. Мітрафанаў і A. А. Біцэнка [ 17, с. 37; 18, с. 33; 19, с. 73; 20, с. 58—60]. Падобнае стаўленне да калгасаў паўплывала надынаміку калгаснага будаўніцтва. За першыя 6 месяцаў 1923 г. колькасць калгасаўу РСФСР зменшылася з 9765 да8357 [22, л. 172]. Адпаведнаскарачалася іколькасць калек-
тыўных гаспадарак у той частцы Беларусі, якая да ўзбуйнення БССР (у 1924 і 1926 гг.) уваходзіла ў склад РСФСР і дзе калгасны рух разгарнуўся яшчэ ў гады Грамадзянскай вайны.