Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
арганізаваныў 1928 г., былааднесенадаТСЗ і наватда машынныхтаварыстваў [63, с. 55]. Гэтыя абставіны дазваляюць паставіць пад сумненне правамернасць прыведзеных М. Я. Стральцовым суадносін камун, арцеляў і ТСЗ.
Узровень абагулення ў калектыўных гаспадарках розных рэгіёнаў Савецкага Саюза не быў аднолькавым. У ТСЗ БССР ён складаў 45,8 %, Украінскай ССР — 33,6 %, РСФСР — 30,3 % [80, с. 47], Меліся адрозненні і ў дынаміцы суадносін колькасці форм калгаснага будаўніцтва. Магчымасць спалучэння выгод буйной і дробнай гаспадаркі, значная ступень свабоды ў распараджэнні прадуктамі працы абумовілі тое, што ТСЗ у другой палове 20-х гг. XX ст. сталі пераважаючай формай калектыўных гаспадарак земляробчых раёнаў РСФСР і ва Украіне |81, с. 40, 46; 82, с. 238|. Зусім іншае становішча можна назіраць, калі прасачыць дынаміку суадносін колькасці калектыўных гаспадарак у БССР (гл. дадатак, табл. 15).
Зніжэнне ўдзельнай вагі камун можна аргументаваць спасылкамі на псіхалогію сялянства. 3 гэтай жа прычыны цяжка растлумачыць змяншэнне долі ТСЗ. У сярэдзіне 1920-х гг. даследчыкі і практыкі калгаснага руху прапаноўвалі Наркамзему Беларусі вывучацьдадзенуюз’яву |83, с. 8]. У1929 г. на падставе абагульнення вынікаў суцэльнага абследавання калгасаў ЦСУ была зроблена выснова, што асноўная прычына адрозненняў у суадносінах форм калгаснага будаўніцтва паміж БССР і іншымі рэгіёнамі Саюза заключалася ў спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі, у сувязі з чым «абагуленне аднаго паляводства» не давала гаспадарчага эфекту [63, с. 9]. Гэта ж сцвярджэнне прывёў у 1930 г. Е. I. Ільін,янопаўтараласяііншымідаследчыкамі,упрыватнасціГ. Г. Герасіменка [61, с. 155; 77, с. 10], He змяншаючы значнасцідадзенай высновы, неабходна заўважыць, штотакая аргументацыя не з’яўляецца вычарпальнай. Зыходзячы з гэтага, напрыклад, складанарастлумачыцьзмяншэннеўдзельнай вагіТСЗу БССР з26 % — у 1920 г. да 18 % —у 1922 г., калі яшчэ толькі адбывалася ўзнаўленне сельскагаспадарчай вытворчасці [77, с. 10).
Неабходна ўлічваць і дзеянне іншых істотных фактараў, у прыватнасці аграрнай перанаселенасці і малазямелля, якія існавалі ў беларускай вёсцы ў 1920-я гг. Напрыклад, у Аршанскай акрузе на 100 дзесяцін зямлі сельскагаспадарчага прызначэння прыходзілася 89чалавек (у сярэднім па БССР — 69,5) [67, с. 269]. Адзіным выйсцем з жабрацтва для многіх сялян была арганізацыя сумеснага засеву з захаваннем свайго нязначнага надзелу ў якасці дапаможнай гаспадаркі. Акрамя таго, у ТСЗ яшчэ ў большай ступені былі зацікаўлены тыя, хто ўвогуле не меў зямлі раней: былыя парабкі, працоўныя, рамеснікі. Яны складалі 75 % складу калгасаў Аршанскай акругі і з прычыны адсутнасці вытворчасці (перш за ўсё вольнай зямлі) вымушаны былі весці агульную земляробчую гаспадарку на падставе сельгасінвентару памешчыцкіхмаёнткаў|84, с. 118]. Памерывыкарыстаннядзяржаўнага зямельнага фонду тэмпы росту такіх аб’яднанняў зніжаліся. У 1926 г. у Аршанскай акрузе мелася больш паловы ўсіх таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі БССР |85, л. 77]. У 1928 г., калі толькі 18,6 % усіх калгасаў акругі было ўтворана на землях дзяржаўнага фонду, удзельная вага ТСЗ у іх ліку знізілася
Дэлегаты Першага Усебеларускага з'езда селькораў. Мінск. 1925 г., люты (БДАКФФД, 1-011507)
Сяляне аднаго з сельсаветаў Беларусі купляюць аблігацыі дзяржаўнай пазыкі. 1926 г. (БДАКФФД, 0-052929)
Настаўніца В. М. Сямёнава праводзіць урок беларускай мовы ў 3-м класе Шамоўшчынскай школы Мсціслаўскага раёна
Магілёўскай вобласці. 1939 г. (БДАКФФД, 0-018549)
Школьнікі калгаса «Наперад» па дарозе ў школу. Мазырскі раён. 1939 г. (БДАКФФД, 0-018716)
Настаўніца Губінскай школы С. А. Аксяльрод праводзіць заняткі па вывучэнні выбарчага закона ў калгасе «Чырвоньі Сцяг».
Беларусь. 1938 г. (БДАКФФД, 0-019273)
Група рабочых на курсах па падрыхтоўцы да працы на вёсцы ў час заняткаў. Гомель. 1930-1932 гг. (БДАКФФД, 0-024949)
Калгаснік-беларус.
1934 г.
(БДАКФФД, 0-023516)
Конюх калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Прапойскага раёна, ардэнаносец, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР М. Я. Батоўкін. 1937 г.
(БДАКФФД, 0-025066)
Пасеў збожжавых у калгасе. 1930 г. (БДАКФФД, 0-023518)
больш чым напалову [86, с. 50]. На змену сітуацыі паўплывала абмежаванне практыкі раздзялення калектыўных гаспадарак на хутары.
Разам з ліквідацыяй ТСЗ яшчэ адным фактарам, які вызначаў зніжэнне іхдолі сярод іншых форм калгасаў, з’явіўся пераход ТСЗ на статут сельгасарцеляў і камун. Перадумовы для гэтага былі закладзены ўжо ў самой арганізацыі ТСЗ. На 1 чэрвеня 1928 г. 8,4 % іх утварылася выключна на надзельных землях, яшчэ столькі ж — са значнай прырэзкай з дзяржаўнага фонду, 1,7 % — на арэндаванай зямлі, а астатнія — выключна на землях дзяржаўнай зямельнай маёмасці (ДЗМ) (63, с. 57]. Гэтыя таварыствы былі арганізаваны пераважна беспасеўнымі і малапасеўнымі групамі сялянства (71,5 %), да таго ж 40,3 % уступіўшых не мелі працоўнай жывёлы, a 54,9 % — і ворнага інвентару [86, с. 69J. Такім чынам, яны ці карысталіся інвентаром былых памешчыцкіх маёнткаў, ці набывалі яго праз калектыўны крэдыт. Аднатыповасць матэрыяльнай базы садзейнічала пераходу ТСЗ на статут арцелі і нават камуны. За 1927/28 гаспадарчы год толькі па 5 акругах БССР 3 таварыствы перараслі ў камуны і 11 — у арцелі [59, с. 4[.
3 цягам часу сцвярджэнне аб немэтазгоднасці арганізацыі калектываў з нізкім узроўнем абагулення ва ўмовах мяса-малочнай жывёлагадоўлі стала звычайнай практыкай. Такі тэзіс, у прыватнасці, прыводзіцца ў «Дакладзе аб кіраўніцтве партыйных арганізацый калгасным будаўніцтвам БССР», падрыхтаваным аддзелам ЦК КП(б)Б па рабоце ў вёсцы з мэтай перакласці віну за недахопы на Д. Ф. Прышчэпава і Наркамат земляробства, якім ён кіраваў [77, л. 140, 142]. Між тым таварная частка малака ў многіх са створаных калектываў была вельмі нізкай ці ўвогуле адсутнічала.
Празаічна, але ва ўмовах малаўрадлівых глеб Беларусі, адсутнасці дастатковай колькасці мінеральных угнаенняў для вядзення агульнай земляробчай гаспадаркі істотнае значэнне набывала не толькі абагуленне зямлі, інвентару, але і гною. Неабходнасць вырашэння дадзенага пытання прыводзіла членаў калгаса да патрэбы мець агульную прадукцыйную жывёлу, што ўжо выходзіла за межы Статута ТСЗ. Гэта садзейнічала як арганізацыі калектыўных гаспадарак непасрэдна ў форме арцелі, так і больш хуткаму пераводу на яе статут таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі.
Такім чынам, на працягу даследуемага перыяду дзейнічаў не адзін, а цэлы шэраг фактараў, якія прадвызначылі перавагу ў БССР сельгасарцелі. У сярэдзіне 1920-х гг. на суадносіны колькасйі форм калектыўных гаспадарак у Беларусі паўплывала шырокае развіццё ў рэспубліцы нацыянальнага калгаснага будаўніцтва. Нацыянальныя калектыўныя гаспадаркі ўтвараліся ў пераважнай ступені ў форме арцеляў ці таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі. Калі ў першай палове 1925 г. беларусы складалі ад 90 да 100 % членаў камун, то ў арцелях доля прадстаўнікоўіншых нацыянальнасцей з’яўлялася больш высокай (гл. дадатак, табл. 13). Латышы і літоўцы былі прадстаўлены пераважна ў калектыўных гаспадарках Віцебскай і Полацкай акруг, палякі — у калгасах Мінскай і Аршанскай акруг. Удалейшым пад уплывам падзей суцэльнай калектывізацыі на поўдні БССР узніклі і нямецкія калгасы [88].
3 1928 г. узмацніўсяпрытокукалектывысярэднягасялянства, якоеарганізоўваласяўарцелі, ТСЗ, машынныятаварыствы і г. д. [63, с.67]. Выкарыстаннетрактароў а таксама іншай сельскагаспадарчай тэхнікі пры ўзворванні і ўборцы ўраджаю дазваляла максімальна скараціць долю ручной працы і апрацаваць значна болыпыя зямельныя плошчы. Спалучэнне выгод асабістага гаспадарання з абагуленнем тых вытворчых працэсаў, дзе пры гэтым можна было атрымаць значны эканамічны эфект, вызначала найбольшыя перспектывы для развіцця ТСЗ. У некаторых дакументах выдзяляецца нават чапвёрты тып калектыўных гаспадарак: «машынныя, трактарныя і іншыя аб’яднанні, якія прымяняюцьсумесную апрацоўку зямлі» [89, с. 76, 77]. Але ў Беларусі ва ўмовах лішку рабочых рук у сялянскай сям’і і малазямелля, з аднаго боку, і недахопу складанай сельскагаспадарчай тэхнікі — з другога, гэтыя аб’яднанні, як і ТСЗ, шырокага распаўсюджання не атрымалі. Па меры паглыблення спецыялізацыі паляводства набывала падначалены характар, што не магло не прадвызначыць больш высокую ступень абагулення прадукцыйнай жывёлы ў сельгасарцелях Беларусі, чым у збожжавых раёнах СССР.
Тое, што ў чэрвені 1929 г. сераднякі ў калектыўных гаспадарках (больш 80 % якіх — арцелі) складалі менш адной трэцяй часткі ўсіх членаў, сведчыць, што асноўная маса сялянства не магла быць уцягнута ў працэс калектывізацыі без прымусу. У канцы 1929 — пачатку 1930 г. выявілася імкненне пераводу арцеляў на статут камуны [90, с. 28], выразна акрэсліліся тэндэнцыі да ўніфікацыі, пачаўся пошукадзінай формы калектывізацыі. Паступова ўсведамляючы, штодля сялян ужо сам тэрмін «камуна» выяўляе пагрозу, зважаючы на вопыт часоў «ваеннага камунізму», бальшавіцкая партыя, уладныя структуры паступова рабілі акцэнт на сельскагаспадарчай арцелі. Адзіны для СССР Прыкладны статут быў апублікаваны толькі 6 лютага 1930 г., калі суцэльная калектывізацыя разгортвалася ўжо поўным ходам. Зразумела, што ў выніку ён не паўплываў на рэальныя працэсы арганізацыі сельскагаспадарчых арцеляў. У сакавіку 1930 г. быў абнародаваны Прыкладны статут, які ўдакладняў рэальную ступень абагулення і членства ў калектыўных гаспадарках [91, с. 78—80]. I ўсё ж Прыкладны статут 1930 г. не ахопліваў многіх важнейшых бакоўжыцця калектываў, найперш пытанні ўліку і аплаты працы. Стала актуальнай праблема індывідуальнай матывацыі праз захаванне падсобнай гаспадаркі.
Ужо ў канцы 1920-х гг. вызначыўся працэс адзяржаўлення кааператыўнакалгаснай уласнасці ў асноўных сваіх рысах. Права ўласнасці прадугледжвае магчымасць свабоднага распараджэння не толькі сродкамі вытворчасці, але і атрыманай прадукцыяй (перапрацоўка, захоўванне ці непасрэдная рэалізацыя). Між тым з канца 1927 г. прадпрымаюцца значныя намаганні, каб паставіць збыт калгасамі сельскагаспадарчай прадукцыі пад поўны кантроль дзяржаўных і кааператыўных органаў. Закупачныя цэны на прадукты раслінаводства і жывёлагадоўлі (напрыклад, на збожжа, малако і малочныя прадукты) не пакрывалі нават выдаткаў вытворчасці. Калгасы імкнуліся значную частку сваёй прадукцыі рэалізоўваць праз прыватны рынак [92, с. 29; 93, л. 34, 36,45,47, 377], Ваўмовах неэк-