Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
У 1925/26 гаспадарчым годзе камуны і сельгасарцелі Беларусі мелі 37 прадпрыемстваў, з іх 31 — вадзяны млын; толькіўадным калгасе рэспублікідзейнічаў масласырзавод, у наступным годзе — ужо 38 масласырзаводаў. Тэмпы росту прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі былі даволі імклівымі. Развіццё ж крухмальных заводаў стрымлівалася ў выніку нізкага тэхнічнага абсталявання і адсутнасці попыту на іх прадукцыю [ 19, с. 10; 26, с. 252; 27, л. 10]. У калгасах меліся плодасушыльні, вінаробчыя і маслабойныя заводы (перапрацоўка насення льну і каноплі ў алей). Аднаўляліся прадпрыемствы па выпуску цэглы, чарапіцы, вапны; разам з ростам колькасці млыноў павялічвалася колькасць лесапілак [28, с. 58, 59]. Ha 1 кастрычніка 1928 г. толькі ў калгасах Мінскай акругі налічвалася 39 розных прамысловых і дапаможных прадпрыемстваў. Згодна з планам на 1928/29 гаспадарчы год рыхтаваліся да пабудовы: крухмальны завод з перапрацоўкай да 200 тыс. гтудоў бульбы ў год, 5 буйных масларобча-сыраварных заводаў і 2 плодасушылкі. Акрамя прадукцыі сваіх гаспадарак прадпрыемствы калгасаў перапрацоўвалі і сельскагаспадарчую сыравіну навакольнага сялянства [29, с. 41],
Паступова пераадольвалася імкненне калектыўных аб’яднанняў да стварэння найбольш простых тыпаў прадпрыемстваў, якімі былі млыны. Зніжэнне іх удзельнай вагі (з 83 % у 1925/26 гаспадарчым годзе да 39 % у 1927/28 гаспадарчым годзе) абумоўлівалася тым, што млыны былі выключна дробнымі, мелі нагрузку не болып за 30 % ад сваёй магутнасці. Гэта павялічвала сабекошт памолу і часта прыносіла гаспадаркам непрыбытак, астраты [19, с. 10; 26, с. 252; 27, л. 10].
Нягледзячы на колькасны рост прадпрыемстваў калгасаў (з 37 у 1925/26 гаспадарчым годзе да 213 у 1927/28 гаспадарчым годзе), кіраўніцтва Белсельсаюзаадзначала недастатковую работу па выкананні плана індустрыялізацыі. Па-ранейшаму праекты і каштарысы на тэхнічныя прадпрыемствы калектыўных гаспадарак складаліся выпадковымі людзьмі па прыватнай дамоўленасці. Назіранне за іх
выкананнем даручалася прыватным асобам, нярэдка недастаткова кампетэнтным у пытаннях індустрыялізацыі. Невыкананне плана пераабсталявання прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака з’яўлялася адной з галоўных прычын таго, што сярэдні кошт аднаго завода калгасаўу 1926/27 гаспадарчым годзе складаў 1408 руб. замест 4—6 тыс. для сярэднеабсталяваных заводаў. Нягледзячы на рост удзельнай вагі ў сетцы масласырзаводаў малочнай кааперацыі прадпрыемстваў калектыўных гаспадарак, большасць іх заставалася дробнымі, знаходзілася ў памяшканнях, якія не адпавядалі элементарным тэхнічным і санітарна-гігіенічным нормам вытворчасці [19, с. 10; 30, с. 29, 30].
Узнікала пытанне аб эканамічнай мэтазгоднасці арганізацыі ў калгасах невялікіх дапаможных прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі. Абсталяваныя састарэлай тэхнікай, яны мелі больш высокія выдаткі вытворчасці, чым буйныя спецыялізаваныя прадпрыемствы. Імкненне вырашыць дадзеную супярэчнасць і гарманічна з’яднаць прамысловасць з сельскай гаспадаркай нярэдка прыводзіла да пашырэння дзейнасці прадпрыемстваў за межы аднаго калгаса [31, л. 39]. Ужо натой час меліся прыклады, калі набліжэнне прамысловай вытворчасці да крыніц сыравіны ў сельскай гаспадарцы давала значны эфект. Так, сыраварны завод камуны «Звязда» Пухавіцкага раёна пастаўляў сыр у Германію. Аб высокай якасці сыра і іншых малочных прадуктаў сведчыла і тое, што камуна за іх атрымала на сваёй раённай і Усебеларускай выставе па малочнай справе дыплом I ступені. Нягледзячы на ведамасныя бар’еры, прыбытак сельгаскамуны «Звязда» ад свайго прадпрыемства толькі з 1927 па 1928 г. павялічыўся ў 5 разоў [32, с. 21—24], На пачатку сваёй дзейнасці адрамантавала і пераабсталявала крухмальны завод камуна імя Карла Лібкнехта Магілёўскай акругі. Прыбытакадягосклаўу 1920 г. 1500 руб., аў 1928 г. — ужобольш за 27 тыс. Адходы выкарыстоўваліся на корм жывёле і продаж сялянам. Апошнія адзначалі, што ў выніку такой дабаўкі ў іх гаспадарцы павысіліся надоі малака [33, л. 174, 233; 34, с. 55, 56]. Значнае развіццё атрымала перапрацоўка прадукцыіжывёлагадоўлі ў сельскагаспадарчых арцелях імя Вінчэўскага Віцебскай акругі і «Іскра» Бабруйскай акругі. Вырабленыя імі сыры і масла экспанаваліся на раённых і рэспубліканскіх выставах. Умела выкарыстоўваліся і адходы перапрацоўкі. Напрыклад, у арцелі «Іскра» пры заводзе быў арганізаваны адкорм свіней і цялят, што прыносіла калектыву значны прыбытак. Адчуваючы недахоп уласнай сыравіны, сельгасарцелі арганізоўвалі закупку малака ў навакольных сялянскіх гаспадарках. У далейшым меркавалася стварыць вакол прадпрыемстваў спецыяльныя кааператыўныя таварыствы [35, л. 168, 170, 174, 180; 36, л. 17],
Развіццё сферы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ў калектыўных гаспадарках у 1920-я гг. вызначала магчымасць з’яднання ў пэўных прапорцыях дробнай вытворчасці з буйной. Чым больш буйным з’яўлялася прадпрыемства, тым больш сучасным быў працэс перапрацоўкі. 3 іншага ж боку, звязанае з гэтым павелічэнне адлегласйі прыводзіла да падаражання канчатковай прадукцыі. Да таго жпагаршаліся ўмовы выкарыстання адходаў перапрацоўкі, якія валодалі значнай каштоўнасцю ў якасці кармоў ці ўгнаенняў.
Дапаможныя прамысловыя прадпрыемствы ў калектыўных гаспадарках садзейнічалі вырашэнню праблемы рацыянальнага выкарыстання працоўных рэсурсаў. A. В. Чаянаў у 1919 г. у якасці неспрыяльнага адрознення арцельнай гаспадаркі ад капіталістычнай адзначаўперш заўсё тое, што апошняя (капіталістычная) «змяшчае ў сабе заўсёды такую колькасць працы, якая неабходна ёй у дадзены момант, і ні адным працоўным больш» [37, с. 305]. Сапраўды, пераважная болыпасць сельскагаспадарчых арцеляў і камун Беларусі шырока выкарыстоўвала ў сярэдзіне 1920-х гг. наёмную працу падчас правядзення ўборачных работ і адчувала сур’ёзныя цяжкасці з забеспячэннем членаў сваіх аб’яднанняў працай у зімні перыяд. Неабходна таксама ўлічваць, што звыш 50 % сялян да ўступлення ў калгасы займаліся саматужнымі промысламі [38, с. 87], Развіццё падсобнай вытворчасці ў калектыўных гаспадарках дазваляла больш поўна і раўнамерна выкарыстоўваць на працягу года рэсурсы працоўнай сілы для павелічэння масы тавараў, якія карысталіся попытам на рынку.
На працягу трох гадоў (з 1925/26 па 1927/28 гаспадарчы год колькасць млыноў вырасла да 83, крухмальных заводаў — удвая, лесапільных — з 2 да 16, масласырзаводаў — да 84. Акрамя таго, было створана 12 маслабойняў і некалькі прадпрыемстваўпавытворчасці цэглы ічарапіцы. У чэрвені 1928 г., абагульняючы вынікі абследавання калгасаў, ЦСУ БССР пазначала, што праз індустрыялізацыю калектыўных аб’яднанняў наладжвалася іх сувязь з навакольным сялянства.м шляхам перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі і абслугоўвання рознага роду майстэрнямі: кузнямі, абутковымі, сталярнымііг. д. [39, с. 22]. Адбывалася паступовае гаспадарчае зрошчванне калгасаў з сялянскімі гаспадаркамі, якія знаходзіліся побач, у выніку паслядоўнага абагулення апошніх. Так, пры камуне «Чырвоны Сцяг» Віцебскай акругі на аснове масларобна-сыраварнага завода была арганізавана малочная арцель «Жывёлавод». Яна аб’яднала акрамя калгасаў 160 двароў з 350 каровамі. У камуне таксама планавалася стварэнне сушылкі ці вінаробчага завода для сумеснай перапрацоўкі і збыту прадукцыі садоўніцтва [40, с. 26].
Утварэнне сумесных аб’яднанняўтакога роду не заўсёды прадугледжвала абагуленне буйной рагатайжывёлы, садоў і іншай маёмасці. Аднак не толькі A. В. Чаянаў, але і такі перакананы прыхільнік буйной вытворчасці, як К. Кауцкі, падкрэслівалі той вялікі інтэгруючы ўплыў, які аказваюць сумесныя прадпрыемствы на дробныя сялянскія гаспадаркі, калі абагульняюць перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі [41, с. 733—752; 42, с. 229,230]. У рэзалюцыі XVз’езда партыі бальшавікоў «Аб працы ў вёсцы» канстатавалася, што важнейшую ролю ў працэсе вытворчагакааперыравання «адыгрывае ўжо цяпер і яшчэ болып будзе адыгрываць у далейшым сельскагаспадарчая індустрыя (як дзяржаўная, так і кааператыўная), непасрэдна звязаная — і тэхнічна, і эканамічна — з сельскагаспадарчай вытворчасцю, якая ператварае лад гэтага апошняга» [43, с. 300|. Па меркаванні тагачасных спецыялістаў, куставыя аб’яднанні калгасаў маглі выкарыстоўваць і формы садова-агароднай кааперацыі з навакольным сялянствам. Перапрацоўка і збыт прадукцыі, наём спецыяліста-садавода дазволілі б, з іх пункту гледжання, не толькі палепшыць справу садаводства, але і пашырыць каапераванне насель-
ніцтва і аграмаджванне працы [44, с. 64, 65]. Дарэчы, развіццё жывёлагадоўлі ў БССР прадугледжвала індустрыю захоўвання і перапрацоўкі мясной прадукныі. У Оршы планавалася пабудаваць прадпрыемства па вытворчасці бекону, а ў Мінску на аснове навейшага замежнага абсталявання — халадзільныя ўстаноўкі ў разліку на 120 тыс. свіных тушаў у год [36, л. 43, 44],
Адной з тагачасных форм індустрыялізацыі вёскі і адначасова дзейсных метадаў ажыццяўлення палітыкі «суцэльнай калектывізацыі» стала стварэнне машынна-трактарныхстанцый (МТС). Штуршком да рэалізацыі такой ідэі стаўстаноўчы вопыт стварэння на базе трактарнай калоны першай МТС пры саўгасе імя Тараса Шаўчэнкі ў Бярозаўскім раёне Адэскай вобласці (1928 г.). Першая МТС у Беларусі пачала дзейнічаць у 1930 г. Дзясяткі юнакоў і дзяўчат прайшлі падрыхтоўку на курсах механізатараў, што стала падставай для стварэння жаночай трактарнай брыгады. Тэхнічную аснову першапачаткова склалі амерыканскія трактары «Джон-Дзір», а ў далейшым савецкія «Інтэрнацыянал», «Універсал», «Фордзон-Пуцілавец» [45, с. 138; 46, с. 141, 142],
5 чэрвеня 1929 г. выйшла Пастанова Савета Працы і Абароны СССР «Аб арганізацыі машынна-трактарных станцый». Быў створаны Усесаюзны цэнтр машынна-трактарных станцый («Трактарацэнтр»). У 1932 г. у СССР колькасць МТС склала каля 2,5 тыс., а ў 1937 г. — болып за 5,8 тыс. Машынна-трактарныя станцыі стваралісяпераважнаўзбожжавыхраёнах. Кіраўніцтва БССР імкнуласявыкарыстаць гэтыя магчымасці для паляпшэння энергаўзброенасці сельскай гаспадаркі. 11 верасня 1929 г. было накіравана пісьмо сакратару ЦК УКП(б) В. М. МолатавуіСтаршыніСНКСССРА. I. Рыкаву. Прыразмеркаванні 100машынна-трактарных станцый па раёнах Саюза для Беларусі не выдзялялася ніводнай станцыі. Выказваючы разуменне канцэнтрацыі трактароў у збожжавытворчых раёнах, у пісьме пазначаліся аргу.менты на карысць таго, што БССР таксама неабходны тры станцыі. Звярталася ўвага на вострае малазямелле і аграрную перанаселенасць, узросшае імкненне насельніцтва да стварэння калгасаў. Улічваючы актуальнасць калектывізацыі польскага насельніцтва, дадаваўся і гэты аргумент. Па меркаванні аўтараўпісьма, стварэнне трох машынна-трактарных станцый мела велізарнае палітычнае значэнне [47, л. 147],