Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Лічба не занадта ўнушальная (штогадовы прырост у Расійскай імперыі напярэдадні Першай сусветнай вайныз 1886па 1914 г. складаўкаля 2 %) [18, с. 32], Можна, аднак, услед за крытыкамі пазначыць, што перапіс 1937 г. з’яўляўся рэальна аднадзённым іўключаўтолькі наяўнае насельніцтва. Па звестках перапісу 1939 г., колькасць насельніцтва БССР склала ўжо 5 568 994 чал. Рост у параўнанні з 1926 г. склаў 13 %. Калі прыняцьяго сярэднюю велічыню па двух перапісах (8,4 %), нават гэтыя максімальныя 13 % не адпавядаюць прагнозным 20—25 % за 13 гадоў. Неабходна шукаць пэўныя прычыны замаруджвання росту колькасці насельніцтва, і яны бачацца ў сацыяльна-эканамічных складаючых, найперш у голадзе першай паловы 1930-х гг. Цікавай крыніцай у гэтых адносінах з’яўляюцца «Памесячныя даныя аб нараджальнасці і смяротнасці насельніцтва па гарадскіх і сельскіх мясцовасцях БССР у 1932, 1933 і 1934 гг.». Яны дазваляюць прасачыць паказчыкі нараджальнасці і смяротнасці за 1932—1934 гг. (той перыяд, калі гэтыя звесткі не былі пад кантролем НК.УС) [23], Справа ў тым, што крызісныя з’явы 1932—1933 гг. перадвызначылі не толькі пэўную лібералізацыю эканамічнага жыцця (так званы «нэанэп»), але і ўзмацненне кантрольна-рэпрэсіўных структур. Асаблівую ролю набывае саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) як цэнтралізаваны орган кіравання дзяржаўнай бяспекай і грамадскім парадкам. Ён уключыў АДПУ, пагранічную і ўнутраную ахову, канвойныя войскі і многія іншыя структуры. Пад кантроль НКУС акрамя іншых быў узяты з 1934 г. і запіс актаў грамадзянскага стану.
Аналізуючы звесткі памесячных даных, можна заўважыць не толькі пагадовыя змены, але і сезонныя. Заўважна, што смяротнасць узрастала ў лютым — красавіку і далей змяншалася ў маі — чэрвені. Ростяе ўліпені — жніўні кампенсаваўся зніжэннем смяротнасці з кастрычніка па снежань. Улічваючы перавагу сельскага насельніцтва, сезоннасць працы і яе вынікаў, можна бачыць уплыў на вёску прыродна-кліматычных змен і сітуацыі з харчаваннем. Пагадовыя звесткі даюць магчымасць акрэсліць, што найбольш небяспечная дэмаграфічная сітуацыя складвалася менавіта ў 1933 г. Смяротнасць за гэты год узрасла прыкладна на 83 % (амаль удвая) у параўнанні з папярэднім 1932 г. Як вынік — нараджальнасць у наступным 1934 г. знізілася больш чым на 10 % у параўнанні з 1933 г. і на 22 % у параўнанні з 1932 г. пры даволі высокай нараджальнасці (яна была меншай за паказчыкі 1932 г. на 14 %). Для 1933 г. характэрна (упершыню за пасляваенныя гады) зніжэнне колькасці насельніцтва БССР. Пры гэтым такая сітуацыя назіралася найперш у горадзе (нагадаем галодныя бунты ў гарадах, у прыватнасці ў Барысаве) [24], На вёсцы, дзякуючы высокай нараджальнасці (і наяўнасці рознага кшталту расліннасці), зніжэння колькасці насельніцтва не адбылося. Голад меўтут менш адчувальныя, але больш працяглыя вынікі. Прырост насельніцтва з 1932 па 1934 г. зменшыўся больш чым удвая, дасягаючы ў асобныя месяцы блізкіх да нуля паказчыкаў.
Заўважым, што гэта адбывалася з 1932 г. ва ўмовах станаўлення адзінай пашпартнай сістэмы ў СССР і інстытута абавязковай прапіскі [25]. У сакавіку 1934 г. вызначаецца парадак пашпартызацыі грамадзян, пераязджаючых у мясцовасць
з пашпартнай сістэмай. У выніку была істотна абмежавана мабільнасць вяскоўцаў. Калгаснікі, якія не мелі пашпартоў, павінны былі атрымаць згоду праўлення калгаса для пераезду ў горад на пастаяннае альбо часовае пражыванне.
Насельніцтва вёскі змяншалася таксама за кошт высялення кулакоў і іншага кшталту прымусовай міграцыі. Да прыкладу, 22 кастрычніка 1933 г. была прынята Пастанова Палітбюро ЦК ВКП(б) «Аб перасяленні калгаснікаў на Украіну», згодна з якой меркавалася перасяліць 21 тыс. калгаснікаў, у тым ліку з Беларусі. Для гэтай задачы ў БССР быў спецыяльна накіраваны наркам аховы здароўя Украінскай ССР і была вызначана арганізацыя перасялення [26, с. 810]. Дэмаграфічная катастрофа 1933 г. стала паваротным момантам у гісторыі руху насельніцтва рэгіёна, які паклаў пачатак доўгаму дэмаграфічнаму крызісу. У выніку значна павялічылася міграцыйная рухомасць насельніцтва: усвядоміўшы бесперспектыўнасць сялянскага жыцця, многія пакінулі звыклыя месцы. Менавіта з 1932—1933 гг. бярэ пачатак шырокі непарыўны паток сельскіх мігрантаў перспектыўнай моладзі з вёскі ў горад, у іншыя часткі тагачаснага СССР.
Істотны прырост насельніцтва пачаўся толькі пасля пераадолення наступстваў голаду і акрэсліўсяўдругой палове 1930-хгг. Паданых НКУС, у 1936 г. натуральны прырост насельніцтва Беларусі склаў 19,9 % [27, с. 861], Магчыма, што да часу правядзення перапісу 1937 г. рост насельніцтва Беларусі не паспеў набраць тую дынаміку, якая была засведчана перапісам 1939 г. На дакладнасць іх звестак, безумоўна, паўплывала грамадска-палітычная атмасфера другой паловы 30-х гг. XX ст. Аднак фактар свядомага скажэння даных перапісу 1939 г., на наш погляд, перабольшаны. Для беларускага сялянства стагоддзямі была характэрна схільнасць да міфалагізацыі пачутага, да рознага кшталту чутак і забабонаў.Ва ўмовах недаверуда ўладных структур асабліва вялікую колькасць чутак выклікала пытанне аб рэлігіі перапісу 1937 г. У прыватнасці, супрацьперапісуўПолацкім раёне разгарнулі агітацыю баптысты, распаўсюджваліся чуткі, што «веруючых будуйь судзіць, няверуючым — ставіць кляймо». На падставе чутаку Лепельскім раёне 200—250 чалавек адмовіліся даваць звесткі. У Стайкаўскім сельсавеце некаторыя з сялян вырашылі хавацца, бо «хутка прыйдзе Гітлер і будзе знішчаць няверуючых». У шэрагу выпадкаў з-за розных адказаў на пытанне аб рэлігіі ўзнікалі сямейныя канфлікты. У Крупскім, Уздзенскім, Плешчаніцкім раёнах баяліся, што ноч перапісу стане Варфаламееўскай [28, с. 97, 98].
Перапіс 1939 г. праводзіўся пад лозунгам «не прапусціць ніводнага чалавека». Сумны вопыт перапісу 1937 г. падштурхоўваў да больш уважлівай фіксацыі насельнінтва. Упершыню ў практыцы перапіснай справы было ўведзена крымінальнае пакаранне заўхіленне ад перапісу. I тым не менш, па сцвярджэнні В. Б. Жыромскай, невялікі недаўлік мог прысутнічаць (не больш 0,2 %), асабліва на вёсцы (ад 1,5 да 6 %). Аднак гэты факт усведамляўся і самімі перапісчыкамі, таму ў большай ступені можна гаварыць аб фальсіфікацыі ў бок павелічэння, якая, аднак, склала не болей 0,4—0,9 % [29, с. 471—473].
Для разумення сацыяльнай псіхалогіі вывучаемага перыяду істотнае значэнне мае вызначэнне таго факта, што згодна з перапісам 1926 г. 52,2 % насельніцт-
ва БССР складалі асобы ва ўзросце да 19 гадоў (2 125 692 чал.) (гл. дадатак, дыягр. 1). Такім чынам, больш паловы жыхароў Беларусі фарміраваліся як асобы менавіта ў савецкі час. Малады ўзрост тлумачыць і асаблівасці сацыяльных паводзін насельніцтва БССР, у тым ліку ў пераломныя 1930-я гг. Вядома, што моладзь у болынай ступені была схільная да ўспрыняцця новага, здольная на карэнную ломку ладу, які лічыць «старым». Можна было б яшчэ пазначыць фактар граматнасці, але перапіс 1926 г. не дае звестак аб узроўні і якасці адукацыі насельніцтва Беларусі. Даныя перапісаў 1937 і 1939 гг., з’яўляючыся агульнымі, тым не меней паказваюць, штодаканца 1930-хгг. непісьменнасцьу БССР, якіўСССР, у цэлым істотна зменшылася. Адбылося выраўноўванне культурнага ўзроўню розных народаў. Разам з тым дадзены працэс не з’яўляўся такім дынамічным, як гэта дэманстравалася ў савецкай гістарыяграфіі, і спарадзіў шмат супярэчнасцей. У 1920—30-я гг. павялічылася колькасць асоб, што мелі сярэднюю і вышэйшую адукацыю, аднак пэўны разрыў у адукацыі паміжяўрэямі, беларусамі і прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі працягваў захоўвацца.
Ступень прыцягнення вяскоўцаў да працы і характар сацыяльных узаемаадносін у сярэдзіне 1920-х гг. паказвае вылучэнне самадзейнага і несамадзейнага насельніцтва. Паняцце «самадзейнае насельніцтва» прымянялася ў перапісах 1920—30-х гг. і ў міжнароднай статыстыцы працы да 1947 г. (зараз яно заменена на «эканамічна актыўнае насельніцтва»). Да гэтай групы адносяцьасоб, занятых вытворчай дзейнасцю, уключаючы тых, якія ў дадзены момант не маюць працы па незалежным ад іх прычынам. Да «самадзейнага насельніцтва» далучаюць таксама сезонных, замежных рабочых, дыпламатаў за мяжой і ваеннаслужачых [30]. Каб разумець сітуацыю, неабходна мець ва ўвазе, што да самадзейнага адносяць не толькі тых, хто мае прыбытковы занятак (гаспадары, наёмныя работнікі), але і тых, хто на бязвыплатнай аснове ўдзельнічае ў сямейным прадпрыемстве (асобна пазначаныя як «дапамагаючыя»). Ад колькасці ўсяго сельскага насельніцтва БССР самадзейнае складала 2 759 635 чал. (66,7 %), а несамадзейнае — 1 375 775 чал. Такімчынам, калі лічыць толькі гарадское насельніцтва, тонадвух вяскоўцаў прыходзілася менш аднаго чалавека, якога яны кармілі. Заўважна, што БССР згодна з рэгіянальнай спецыялізацыяй становіцца хлебаспажываючай. Пераважную ролю набываюць мяса-малочная вытворчасць 1 тэхнічныя культуры. Пры правядзенні перапісу 1926 г. да самадзейнага адносілі і тую частку насельніцтва, што мела свой заробак, але часткова спажывала сродкі сваіх блізкіх. Вывучэнне сацыяльнай структуры ў вёсцы ўскладнялася тым, што перапіс фактычна не ўлічваў заняткі па гаспадарцы і ўдзел у выхаванні дзяцей.
Выключная болыпаснь вяскоўцаў працавала ў сельскай гаспадарцы (99 %). Сярод астатніх груп можна адзначыць будаўнікоў, транспартнікаў. Даволі істотную іх частку складалі саматужнікі, служачыя, гандляры. Неабходна адзначыць, улічваючы ўдзельную вагу групы насельніцтвада 19 гадоў, высокіўзровеньсамадзейнага насельніцтва. Ён быў абумоўлены тым, што на вёсцы захоўвалася сталая традыцыя прыцягнення да ўдзелу ў сельскагаспадарчых работах з маленства. М. В. Доўнар-Запольскі, характарызуючы ўдзел дзяцей у працы ў залежнасці ад
узросту і полу, пісаў: «Дзеці з ранніх гадоў выконваюйь тыя або іншыя гаспадарчыя абавязкі, і чым меншая сям’я, тым раней сялянскі падлетак знаёміцца з суровай працай. 3 пяці гадоў дзіця няньчыць сваіх маленькіх братоў і сясцёр, з 7— 8 — ён ужо пастух, ідзе за возам і інш., з 12 гадоўдля хлопчыка пачынаюцца пешыя практыкаванні ў земляробстве: ён заграбае сена, барануе, з 15 гадоў бярэцца за цэп, касу, а яшчэ гады праз два і за саху, так што да 20 гадоў ён ужо хлебароб, які прайшоў усе акадэмічныя курсы сялянскай гаспадаркі» [31, с. 24].