Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
Безумоўна, можна сцвярджаць, што знакаміты «Наказ 242 сялянскіх дэпутатаў» з’яўляўся выразнікам не сялянскіх спадзяванняў, а эсэраўскай партыі. Аднак у дачыненні да ліквідацыі прыватнай уласнасці на зямлю сацыялістычныя партыі выяўлялі характэрнае адзінства. Яшчэ ў 1915 г. знакаміты эканаміст М. I. ТуганБараноўскі пісаў: «Ідэі права на зямлю неабходна супрацьставіць як бясспрэчна вышэйшую сацыяльную ідэю (роўна як і на ўсе сродкі вытворчасці) зусім не кожнагаасобнагаграмадзяніна, аўсяго грамадстваўсукупнасці» [7, с. 331].
Ці дазваляе гэта ўслед за асобнымі публіцыстамі і гісторыкамі сцвярджаць, што «калектывізацыя з’яўлялася толькі зменай землекарыстання»? [8] На наш погляд, не. Але сапраўды патрабуецца больш уважлівы аналіз тых працэсаў, якія
мелі месца ў вёсцы на працягу 1920—30-х гг., вывучэнне не толькі сацыяльнаэканамічных фактараў, але і сацыяльнай псіхалогіі, уплыву традыцыі, ментальнасці [9]. Урэшце менавіта на тэрыторыі Беларусі цягнікі «пераабуваюць» на еўрапейскія рэйкі. Асаблівайувагі патрабуе вывучэнне абшчыны, абшчынныхтрадыцый, якія, безумоўна, нельга зводзіць толькі да землекарыстання. Напачатку спынімся на гісторыі гэтага пытання, дзе пераплятаюцца сацыяльна-эканамічныя, культурна-гістарычныя і рэлігійна-этычныя аспекты. Менавіта абшчына стала тым грамадскім інстытутам, у якім на пэўным этапе гістарычнага развіцця Расійскай імперыі выяўна адлюстраваліся асаблівасці яе гаспадарчага і зямельнага ўладкавання.
Першыя працы па гісторыі паслярэвалюцыйнай абшчыны выйшлі ў свет ужо ў 1920-я гг. У даследаваннях С. М. Дуброўскага, М. П. Аганоўскага, П. М. Першына актуалізоўвалася роля абшчыны ў працэсе зямельнай рэформы, вызначаліся прававыя аспекты функцыянавання і магчымыя шляхі эвалюцыі абшчыннай гаспадаркі [10, с. 79, 91; 11, 12]. Аднакужо з канца 1920-х гг. на працягу трох дзесяцігоддзяў тэма абшчыны застаейца па-за разглядам. Толькі ў канцы 1950-х гг. абшчынасталапрадметамдыскусіі паміжС. П. Трапезнікавым і В. П. Данілавым [13, 14, с. 90—128]. Надумку С. П. Трапезнікава,у Расіі цалкамбылаажыццёўленаідэя К. Маркса аб здольнаспі абшчыны стаць асновай для арганізацыі сацыялістычнага земляробства. Пераход абшчынных інстытутаўу вышэйшую фазу свайго развіцця быўзробленыў перыяд калектывізацыі, калі абшчынастала «апорным пунктам сацыялістычнага пераўтварэння сельскай гаспадаркі краіны». Іншы пункт гледжання выказаў В. П. Данілаў, які лічыў, што мірская арганізацыя сялянства не адпавядала задачам сацыялістычнага пераўтварэння сельскай гаспадаркі, a таму ў гады калектывізацыі мела месца не пэўная эвалюцыя абшчыннай гаспадаркі ў калгасы, а карэнная ломка ўсіх адзінаасобных форм землекарыстання. У далейшым цікавасць да праблематыкі абшчыннай гаспадаркі захавалася, хоць і не стала прадметам новых дыскусій [15, с. 102,134; 16, с. 42—54; 17, с. 341—359; 18, 19, с. 9-60; 20],
У постсавецкі час працы па гісторыі абшчыны перасталі быць выключнай з’явай [22, с. 32-42; 23, с. 366-383; 25, с. 56; 26, 27, с. 49-105; 28, с. 130-132; 29]. Па меркаваннях шэрагу даследчыкаў, асноўнай мэтай абшчыны з’яўлялася калектыўнае выжыванне ў суровых умовах барацьбы за існаванне. У прыватнасці, вядомы расійскі даследчык Леанід Васільевіч Мілоў звярнуў увагу на істотнае адрозненне ва ўмовах сельскагаспадарчай вытворчасці сялян Расійскай дзяржавы і вяскоўцаў у Заходняй Еўропе, якое было выклікана прыродна-кліматычнымі ўмовамі. Гэта надзвычай кароткі для земляробчых супольнасцей рабочы сезон, які доўжыўся з паловы красавіка да паловы верасня (па новым стылі з пачатку мая да пачатку кастрычніка). У той жа час на захадзе Еўропы на палях не працавалі толькі снежань і студзень [30, с. 570],
Абшчына захавала свой істотны ўплыў пасля рэформы 1861 г. Толькі пятая частка ўсёй зямлі стала асабістай уласнасцю сялян, а астатняя належала абшчыне, якая несла адказнасць за выплату подацей, за ўтрыманне сельскіх цэркваў,
школ, дарог і г. д. У 80—90-я гг. XIX ст. расійскія ўлады зрабілі шэраг намаганняў дзеля таго, каб прадухіліць распад патрыярхальных адносін і абшчыны. 3 14 снежня 1883 г. выхад стаў магчымым толькі пры згодзе абшчыны [31, с. 85—90]. Роля абшчыны замацоўвалася і ў пытаннях зямельных перадзелаў, якія павінны былі праводзіцца не раней чым 12 (ці больш) гадоў. Паколькі гэтыя правілы пачалі дзейнічаць у мясцовасцях, дзе было ўведзена Палажэнне аб земскіх участковых начальніках, то на ўсходнія беларускія губерні яны распаўсюдзіліся з 1 студзеня 1901 г. [32, с. 762-764],
Валянцін Голубеўужывае тэрміны «сялянская абшчына», «сельская абшчына», «сельская грамада», «сялянская грамада» яктоесныя. Спасылаючыся на меркаванне Е. Выразумскага, ён вызначае грамаду (у шырокім значэнні) як сход, што прадстаўляе думку альбо волю гэтага аб’яднання, удзел у якім бяруць дарослыя яго члены. Пры гэтым Валянцін Фёдаравіч заўважае, што гэта вельмі ёмкае, але не вычарпальнае вызначэнне сельскай грамады [33, с. 26—40], Г. I. Маскевіч лічыць, што «сельская грамада — гэта форма грамадскай арганізацыі сялян, адзінка самакіравання, а сялянская абшчына — форма сялянскага землеўладання, якое існавала ў сельскай грамадзе нароўнізпадворным» [34, с, 197—200], Паяе меркаванні, сельская грамада як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка сялянскага самакіравання ў Беларусі пачаладзейнічаць пасля 1861 г., аабшчыназ гэтагачасу становіцца выключна прававой адзінкай, якая кантралявала пытанні землеразмеркавання. Як сцвярджае Ганна Іванаўна, сельская грамада вызначаецца ў другой палове XIX ст. асноўнай формай арганізацыі сялянскага жыцця і побыту [35, с. 13—18], Заўважна, штопраблематэрміналогііпатрабуедалейшагавывучэння.
Па сведчанні Паўла Мікалаевіча Зыранава, у Гродзенскай, Ковенскай і Мінскай губернях абшчыннае землеўладанне ў 1905 г. поўнасцю адсутнічала. Падворнае землекарыстанне, як і абшчыннае, характарызавалася цераспалосіцай, без усякай магчымасці выправіць становішча [37], Пры гэтым у карыстанні грамады заставаліся землі агульнага карыстання. Беларускі селянін выяўляў да сваёй «грамады» не меншую павагу, чым рускі селянін к «обшеству» сваёй вёскі. Адчуўшы пэўныя зямельныя страты, грамада нават у губернях з падворным карыстаннем была вымушана садзейнічаць куплі зямлі. Адначасова ў асобныя гады значная частка зямельных плошчаў прадавалася. Гэты факт не знайшоў свайго тлумачэння ў гістарыяграфіі. Ён уяўляецца істотным сведчаннем ролі і ўплыву грамады ў зямельным пытанні.
Для сялян, якія атрымлівалі асноўны прыбытакад неземляробчых промыслаў, абшчынная зямля, абцяжараная выкупнымі плацяжамі, станавілася дадатковым клопатам, і яны праяўлялі да яе менш інтарэсу. Наадварот, сяляне, якія атрымлівалі галоўны даход ад сельскай гаспадаркі, сталі больш, чым раней, шанаваць абшчынную форму ўласнасці, што гарантавала ўсім хоць нейкі пражытачны мінімум. Асабліва шмат выпадкаў пераходу ад перадзельнай да бесперадзельнай абшчыны было зафіксавана ў заходніх і паўднёвых губернях Расійскай імперыі, якія межавалі з беларускімі і ўкраінскімі землямі, дзе існавалі падворныя абшчыны без перадзелаў. У выніку паміж беларускімі і ўкраінскімі губернямі, дзе пера-
важала падворная форма, і цэнтральнымі велікарускімі губернямі, дзе панавала перадзельная абшчына, да 1905 г. утварылася зона бесперадзельных абшчын [37, с. 414—418], Падуздзеяннемпалітыкіўладіперадрэвалюцыйныхпадзейда 1905 г. у параўнанні з 1877 г. колькасць сялянскіх двароў з абшчыннай формай землеўладанняўзраслана46,5 %, аабшчыннае землекарыстанне павялічылася на2,5 % [21, с. 142], Па сведчанні I. А. Кірылава, да 1915 г. на атрубы і хутары выдзелілася не болей 8—9 % сялянскіх гаспадарак [6, с. 19].
Прызнаючы ў цэлым прагрэсіўнасць Сталыпінскай аграрнай рэформы, савецкія ды і постсавецкія гісторыкі ўсё ж канстатуюць, што істотны поспех яна мела ў заходніх губернях Расійскай імперыі (крыху меншы — у паўночна-заходніх). На гэта паўплывалі латышскія хутары, якія існавалі побач, а таксама прыродна-геаграфічныя ўмовы, спецыялізацыя ў кірунку мяса-малочнай жывёлагадоўлі. Але нават тут значная частка сялянскіх гаспадарак з абшчыны не выдзелілася. Гэта было абумоўлена даволі нізкім узроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі, асабліва яе геаграфічных і прыродных умоў, аграрнай перанаселенасцю і слабым адтокам насельніцтва ў прамысловую і гандлёвую сферы. Пры гэтым сялянская абшчына не заставалася нязменнай 1 эвалюцыянавала. Значная частка зямель набывалася грамадой, апрацоўвалася цераспалосна, на тых жа падставах, што і надзельныя землі. Да прыкладу, у 1917 г. па 6 паветах Мінскай губерні (што склалі першапачатковую аснову тэрыторыі БССР) доля зямель, набытых зямельнымі таварыствамі на правах уласнасці, склала 59 % [38, с. 36], Хутарскія гаспадаркі сапраўды развіваліся больш паспяхова. Аднак гэта спараджала новыя сацыяльныя супярэчнасці, якія былі звязаны ў тым ліку з захопам традыцыйна грамадскіх зямель — выпасаў, лясоў і г. д. Ідэя ўсеагульнага перадзелу з прычыны вайны і агітацыі левых партый толькі ўзмацнялася.
Адна з прычын няўдачы рэформы ў маштабах Расійскай імперыі — феномен завышаных чаканняў. Па меркаванні сучаснага расійскага гісторыка Ігара Якаўлевіча Фраянава, Сталыпінская аграрная рэформа пацярпела крах таму, што ставіла задачу прымусовага разбурэння абшчыны. Яна «не магла падарваць абшчыну, якая працягвала заставацца цэнтральным звяном аграрнай эканомікі, што толькі пацвярджала невыпадковы характар яе ўзнікнення і абумоўленасць дзеяннем аб’ектыўных прычын» [39, с. 176], Пасведчанніж К. Кофада (ацэншчыка ў Магілёўскім аддзяленні Дваранскага банка), абшчынны вобраз жыцця не быў ідэалам справядлівасці для беларускіх сялян, ён сведчыў аб тым, што «рэвізіі не выклікалі ніякіх перадзелаў зямлі» [40, с. 134, 140, 141], За перыяд рэалізацыі рэформы (да пачатку ваенных дзеянняў у 1915 г.) у Магілёўскай губерні выйшлі з абшчыны 1 замацаваліся надзелы ў асабістай уласнасці 56,8 %, у Віцебскай — 28,9 %. Беларусь па колькасці двароў, якія выйшлі з абшчыны, займала першае месца сярод многіх раёнаў Расіі [41].
Расійскія даследчыкі сцвярджаюць, што ў суседніх Пскоўскай і Смаленскай губернях з часу вайны гэты працэс не толькі не супыніўся, але і набыў зваротны характар. Адной з важнейшых прычын замаруджвання Сталыпінскай аграрнай рэформы акрэсліваюць пачатак Першай сусветнай вайны [24], Вайна дала абш-