Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Па меркаванні часткі вяскоўцаў, мелася толькі тры групы сялян. Такія сведчанні выяўляліся ў адной з лістовак (люты 1927 г.) в. Казіміраўка Рэчыцкага павета БССР, якая шмат цытавалася на розных партыйных і савецкіх форумах. «...Па-мойму, найбольш дакладным, адпавядаючым рэчаіснасці, — пісаў невядомы, — было бдзяленне сялян натакія групы: 1) сялян найбольш працоўных, што выбіваюцца з сіл; 2) сялян сярэдніх, якія не асабліва працуюць, і разумных; 3) на дурных і лайдакоў, што не жадаюць працаваць, а чакаюць падтрымкі ад улады, — беднякоў» [32, л. 430].
Працэсы дыферэнцыяцыі, што адбываліся на вёсцы, сталі прадметам жорсткай ідэалагічнай барацьбы ў 1920-я гг., якая знайшла адлюстраванне не толькі ў літаратуры, але і партыйна-савецкім асяроддзі. Па гэтай прычыне неабходна асабліва ўважліва даследаваць верагоднасць звестак крыніц і літаратуры 1920-х гг. У прыватнасці, Д. Ф. Прышчэпаў імкнуўся даказаць адсутнасць «небяспечнай канцэнтрацыі зямлі ў кулака, як аб гэтым крычаць апазіцыянеры» [33, с. 25], У 1920-я гг., дзякуючы звесткам Наркамата фінансаў ЦСУ, узнікае дастаткова магчымасцей для ўдакладнення даных. Аналізуючы іх, неабходна згадзіцца з большасцю даследчыкаў (найперш з М. Я. Стральцовым) у тым, што на працягу 1920-хгг. назіраліся працэсы асераднячвання вёскі [34], Нельга незаўважыцьпэўнае зніжэнне землезабеспячэння на адну гаспадарку. Сітуацыя пагаршалася марудным аднаўленнем саматужнай прамысловасці, дзе вяскоўцы маглі б атрымаць дадатковыя заробкі. Гэта пашырала працэсы адыходніцтва, але традыцыйныя цэнтры (Польшча і Рыга) сталі недаступнымі. У выніку актывізаваўся працэс перасялення ў Сібір [19, с. 35]. Паколькі ў бядняцкіх гаспадарках сем’і былі больш шматлікімі, то ўраўняльныя настроі сярод гэтай групы былі болып істотнымі.
Сярод некаторых груп сялянства з 1928 г. заканадаўствам была выдзелена група гаспадарак, абкладаемая ў індывідуальным парадку. У дачыненні да класічнай трыяды «бядняк», «серадняк», «кулак»янахарактарызаваласятолькі падатковымі крытэрыямі. Палітычныя вызначэннібылі куды шырэйшымі і ахоплівалі сферу не толькі эканамічных, але і сацыяльных узаемаадносін. Такім чынам, кулаком мог быць пазначаны бядняк ці серадняк, які, да прыкладу, выступаў супраць калектывізацыі. Паступова і гаспадарка, абкладаемая ў індывідуальным парадку на пачатку ў вачах мясцовых улад, а пасля і сялянства, называлася кулацкай. Удзельная вага гэтай катэгорыі сялян на працягу вывучаемага перыяду няўхільна змяншалася. Змяняліся і прыкметы індывідуальнагаабкладання. Калінамяжы 1920— 30-х гг. галоўнымі з іх з’яўляліся арэнда зямлі, прымяненне наёмнай працы, наяўнасць складаных сельскагаспадарчых машын, млына, заняткі гандлем, ліхвяр-
ства ці наяўнасць іншых непрацоўных даходаў, то ў далейшым на першы план выходзяць «злоснае невыкананне» пэўных дзяржаўных абавязкаў і «спекуляцыя». Апошняя магла ўключаць самыя розныя дзеянні найбольш актыўнай групы сялянства — ад продажу сваёй прадукцыі да перапродажу прамысловых тавараў. Такая гандлёвая дзейнасць у Беларусі была меней распаўсюджана: у 1920-я гг. — з прычыны наяўнасці разгалінаванай сеткі прыватнага гандлярства, у 1930-я гг. — у большай ступені праз традыцыйнае адчужэнне сельскагаспадарчага насельніцтва ад падобнага роду дзейнасці. Заўважныя розныя адценні такой з’явы: для мясцовага сялянства сам занятак гандлем — справа нядобрая, а для дзяржавы — тое, што прадукцыю здаваў не па дзяржаўных цэнах, а імкнуўся атрымаць прыбытак. Гэта не садзейнічала імкненню насельніцтвада прадпрымальніцкай дзейнасці і толькі пашырыла працэс міграцыі сялянства ў гарады [35],
Кулак вызначаўся рэальным увасабленнем класавага ворага, эксплуататара ў сялянскім асяроддзі. Выяўленне прысутных яму характарыстык было незавершаным і змянялася ад абставін часу. Станавіліся іншымі і формы барацьбы ўлады з кулакамі: у другой палове 1920-х гг. пераважалі эканамічныя, з 1930-х гг. пачынаецца фізічнае знішчэнне. Масавыя пратэсты сялянства падштурхнулі ўлады не толькі да барацьбы з перагібамі ў калектывізацыі, але і ў дачыненні да падаткаабкладання. ЦВК і СНК СССР у сваёй Пастанове ад 23 ліпеня 1930 г. пазначылі недапушчальнасць індывідуальнага падаткаабкладання сераднякоў. Пад гэтым лозунгам у саюзных і аўтаномных рэспублік было адабрана права пашыраць у агульнасаюзным Палажэнні аб сельгаспадатку пералік прыкмет залічэння адзінаасобнай гаспадаркі ў шэрагі кулацкіх. Але істотнае змяншэнне ці знікненне такой катэгорыі вызначалася як адсутнасць класавай пільнасці.
Для мадэрнізацыі вёскі патрэбны былі сродкі, і ўзяць іх магчыма было толькі з вёскі. Ва ўмовах адсутнасці неабходнай колькасці машын узнікала патрэба ў вялікай колькасці танных рабочых рук. Грамадская ж свядомасць атрымоўвала феномен ворага, а той, хто не змог сябе выявіць ва ўласных поспехах, меў спосаб паўздзейнічаць на поспех іншых. Распад абшчынных інстытутаў паглыбляў дадзены працэс. Індывідуалізацыя акрэсліла супрацьстаянне ў самых розных формах, і тыя інстытуты грамады, якія заставаліся дзейнічаць, ужо не маглі захаваць стабільнасцьсялянскага«міру» [36]. Значная часткасялян займалася падсобнымі промысламі, адыходніцтвам. Акрэсліць прыбыткі дадзенай катэгорыі з’яўлялася справай вельмі складанай, таму індывідуальнае падаткаабкладанне выступала пэўнай абмежавальнай формай для такога роду дзейнасці. У далейшым стымуляванне калектыўных гаспадарак (дазвол падсобнай гаспадаркі, спісанне запазычанасцей) суправаджалася наступам на адзінаасобніка. Улады ўстанавілі адзіначасовы падатак на індывідуальныя гаспадаркі, пры гэтым неземляробчыя і рыначныя даходы ўключаліся ў абкладаемы даход. Мяса павінны былі пастаўляць усе адзінаасобнікі, нават тыя, што не мелі жывёлы і птушкі [37], Незадаволенасць ліквідавалася традыцыйным спосабам — выяўленнем і пакараннем «перагібаў» на месцах. Пры гэтым ужо выкарыстоўваўся далей папулярны тэрмін «шкоднікі». Прыняцце ў лютым 1935 г. на II з’ездзе калгаснікаў-ударнікаў Прыкладнога ста-
тута сельскагаспадарчай акругі, дало адзінаасобнікам магчымасць пры ўступленні ў калгас спадзявацца на захаванне падсобнай гаспадаркі. У спалучэнні з наступам на індывідуальную гаспадарку гэта садзейнічала росту калектывізацыі ў многіх рэгіёнах, у тым ліку БССР [38, с. 45, 46].
Па сведчанні Л. М. Мазур, паняцце заможнасці мела значэнне толькі ў параўнанні з астатняй масай сялянства, ніжэй якой па ўзроўні жыцця знаходзілася толькі шматмільённая армія ГУЛАГа [39]. «Знікненне кулака» прымушала шукаць яго нават сярод жабракоў. У дакладной запісцы АДПУ начальніка пагранатрада (Петрыкаўскі раён) пазначалася, што кулацтва праводзіла агітацыю, сумяшчаючы яе з папрашайніцтвам. Заможнае сялянства ў такім выпадку выкарыстоўвала розныя стратэгіі выжывання. Здараліся выпадкі, што, уступаючы гаспадаркай у калгас, частка членаўсям’і па-ранейшаму займалася адыходніцтвам і промысламі, захоўваючы істотны ўзровень прыбытку. Гэта, зразумела, выклікала зайздрасць у іншых членаў калектыву, паколькі з’яўлялася, па іх меркаванні, непрымальным. На пачатку 1930-х гг. у перыяд барацьбы з «перагібамі» такія выключэнні разглядаліся як помста правяраючымі камісіямі ЦК КП(б), і падобныя сітуацыі вызначаліся для выпраўлення [40, л. 165—169].
Ускладненне сацыяльнай структуры грамадства, па меркаванні М. А. Безніна і Т. М. Дзімані, выявілася ў фарміраванні пяці буйных сацыяльных груп, характэрныхдля калгасна-саўгаснай вытворчасці: протабуржуазія (якая мела найбольшыя правы ўласнасці на сельскагаспадарчыя рэсурсы — старшыні калгасаў, дырэктары саўгасаў і МТС), менеджары (упраўленйы і распарадчыкі рэсурсаў) — брыгадзіры, якія кіравалі аддзяленнямі, і інш., інтэлектуалы (уласнікі ведаў — аграномы, заатэхнікі, інжынеры-механікі 1 інш.), рабочая арыстакратыя (тыя, хто працаваў з тэхнікай — асновай той эканомікі, якая капіталізавалася, — трактарысты, камбайнеры, шафёры і інш.), сельскі пралетарыят (найбольш аддалены адулады іўласнасці — «працаўнікі конна-ручной працы») [41, с. 90—102].
У 1930-я гг. сельскія спецыялісты па прычыне сваёй малалікасці найчасцей аказвалі толькі кансультацыйныя паслугі. Старшыні калгасаўз прычыны традыцыйнага сялянскага недаверу да такога роду тэарэтыкаў-кансультантаў не прыслухоўваліся. Аў кіраўніцтве МТС найчасцей не было зацікаўленасціўпаспяховасці агранамічнай справы [42, с. 35]. Аднакз цягам часу роля і адказнасцьсельскагаспадарчай інтэлігенцыі павялічвалася. 3 1930-хда сярэдзіны 1950-хгг. яны з’яўляліся служачымі і працавалі на ўмовах найму. На пачатку 1930-х гг. гэтая частка вяскоўцаў мела пашпарт і магчымасць свабодна перамяшчацца. Імкненне замацаваць кадры перадвызначыла ва ўмовах адсутнасці іншых эканамічных стымулаў інстытут «размеркавання» (1933 г.). Выпускнікі ВНУ згодна з Пастановай ЦВК і СНК СССР ад 15 верасня 1933 г. павінны былі адпрацаваць у пэўнай гаспадарцы не менш 5 гадоў. Выпускнікі тэхнікумаў не мелі права паступаць у ВНУ, калі не адпрацавалі 3 гады.
Рэальная аплата працы ветэрынараў, заатэхнікаў, аграномаў была вышэйшай, паколькі акрамя грашовай прысутнічала яшчэ і «натуральная» частка аплаты. Найперш гэта тычылася бясплатнага жылля, ацяплення і асвятлення. У другой
палове ім была павышана заработная плата, на іх была распаўсюджана дзяржаўная сістэма сацыяльнага страхавання [43]. Нягледзячы на пэўную сацыяльную адасобленасць пры ўмове добрых адносін да сваёй справы, чуласці і прафесіяналізму, сельская інтэлігенцыя інтэгравалася ў вясковае асяроддзе. У такіх выпадках яна карысталася павагай і разуменнем сваёй працы. Істотнай з’яўлялася культурная складаючая ў гэтай сацыяльнай групы — яны больш чыталі, актыўна цікавіліся палітычнымі падзеямі. Што ж тычыцца адзення, то з часам яны набліжаліся да паўсядзённага выгляду сельскага жыхара.
Напачатку заработную плату атрымоўвалі толькі рабочыя саўгасаў і некаторых камун. 3 другой паловы 1930-х гг. пачынаецца пранікненне гарантаванай аплаты працы ў арцелі: яе атрымоўваюць асобныя са старшынь калгасаў (праз «цвёрдыя стаўкі» ў прайоўных), калгасныя рахункаводы, прадстаўнікі «рабочай арыстакратыі» (трактарысты, камбайнеры) [44]. Вызначаліся як павышаныя выплаты за перапрацоўку, так і спагнанні за недастатковы ўзровень дысцыпліны і якасці працы. У той час калі ў аплаце трактарыстаў захоўваліся змешаныя формы, з 1 студзеня 1934 г. аплату трактарных брыгадзіраў прапаноўвалася вызначыць адпаведна стаўцы 150 рублёў у месяц. Фіксаваную заработную плату атрымоўвалі ад дзяржавы з пачатку 1930-х гг. і сельскагаспадарчыя інтэлектуалы (аграномы, заатэхнікі і інш.), якія (за пэўным выключэннем) з’яўляліся на той час наёмнымі працаўнікамі дзяржаўных арганізацый [45, с. 104|.