Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Паступова выпрацоўваліся формы арганізацыі працы і фінансавання. Асноўнай вытворчай адзінкай стала брыгада. Дырэктар МТС прызначаўся непасрэдна Наркаматам земляробства СССР. Да ліку персаналу МТС адносіліся старшы механік (загадчык гаража), раз’язныя механікі, старшы аграном, аграномы па спецкультурах і насенні, аграномы, прымацаваныя да калгасаў, загадчык нафтабазы, бухгалтары (усяго да 38—42 адзінак). Адносіны МТС з калгасамірэгуляваліся дамовай, якая распрацоўвалася на аснове Прыкладнай дамовы, зацверджанай СНКСССР. Калгасы аплачвалі паслугі натурай (збожжам, буракамі, бульбай і г. д.), памер аплаты залежаў ад ураджайнасці сельскагаспадарчых культур. Пасрэднікам выступала Цэнтральная Дзяржаўная Камісія (ЦДК) па вызначэнні ўраджайнасці. Але яна пазначала ў якасці асновы біялагічны ўраджай (на корані), а не рэальны, пасля абмалоту, што засыпаўся ў свірны і звычайна ў выніку страт
і сушкі быў на 20—40 % меншы [48]. Савецкая дзяржава праз Прыкладны статут сельгасарцелі (1938 г.) пазначала абавязак калектываў выкарыстоўваць сельскагаспадарчую тэхніку праз МТС і звязвала іх і калгасы ў адзіны сельскагаспадарчы комплекс [49, с. 9—11]. Асаблівую ролю ва ўпарадкаванні дзейнасці МТС, іх арганізацыйным станаўленні набыла Пастанова Савета Працы і Абароны СССР ад 21 верасня 1933 г. (№ 827) «Аб арганізацыі выкарыстання трактарнага парку». Яна, па сутнасці, нагадвала Інструкцыю, што ахоплівала пытанні прыёму і захавання трактароў, арганізацыі працы тэхнікі і спецыялістаў. Дакументутрымліваў у якасці дадатку падрабязныя тлумачэнні па парадку арганізацыі і правядзення бягучага сярэдняга і капітальнага рамонту, а таксама Палажэнне аб трактарысйе МТС, якое засведчыла парадак выдачы і пазбаўлення пасведчання трактарыста, яго абавязкі, парадак нагляду за тэхнікай, аплаты працы, мер заахвочвання і пакарання спецыялістаў. Дадзеная крыніца дазваляе падрабязна ахарактарызаваць сацыяльны статус пераважнай часткі работнікаў МТС [50].
У параўнанні з прамысловасцю ўзровень механізацыі ў аграрным сектары значна адставаў і склаў у 1928 г. усяго 2 %. Работа вялася ў асноўным ручным інвентаром, простымі механізмамі. Толькі 15 % гаспадарак мелі сельскагаспадарчыя машыны: сеялкі, жняяркі, малатарні. У 1933 г. вясновае ворыва ў калгасах краіны было механізавана на 24,2 %, малацьба — на 20,6 %. Адзначаючы тое, што працэс калектывізацыі на пачатку 1930-х гг. значна апярэджваў магчымасці забеспячэння калектыўных гаспадарак новай тэхнікай, падкрэслім тыя намаганні, якія прадпрымаліся савецкім урадам для справы мадэрнізацыі вёскі. Дзякуючы запуску новых вытворчых магутнасцей у Сталінградзе, Харкаве, Чалябінску і Ленінградзе ўжо да канца першай пяйігодкі ўдалося заўважна скараціць, a хутка і цалкам спыніць закупку за мяжой машын і абсталявання для сельскай гаспадаркі.
Характарыстыка дзейнасці МТС будзе няпоўнай, калі не адзначыць кароткі, але значны перыяд дзейнасці палітаддзелаў МТС і саўгасаў. Іх стварэнне адбывалася ў надзвычайным парадку; напачатку яны не былі зацверджаны нават вышэйшымі партыйнымі структурамі. Дзейнасць палітаддзелаў МТС (1933— 1934 гг.) не была падмацавана нават такімі спецыфічнымі нарматыўнымі дакументамі, як сумесныя пастановы партыі і ўрада. Надзвычайны характар палітаддзелаў падкрэсліваўся і тым, што ў іх складзе абавязкова прысутнічаў намеснік па АДПУ, прызначэннем начальнікаў палітаддзелаў займаўся непасрэдна ЦК УКП(б) па прадстаўленні першых сакратароў рэспублік і краявых камітэтаў. Такі падыход акрэсліў не толькі непаразуменні з мясцовымі партыйнымі структурамі, але і супярэчнасці паміж кіраўніком палітаддзела і намеснікам па АДПУ. Значная частка складу палітадцзелаў не мела вопыту і практыкі сельскагаспадарчай працы, слаба ўяўляла псіхалогію насельніцтва вёскі. Разам з тым у склад палітадцзелаў былі прызначаны асобы са значным вопытам арганізацыйнай работы. Іх адарванасць ад мясцовых партыйных і савецкіх структур дазволіла бынь вышэй кланавай барацьбы ў апараце, садзейнічала выяўленню тых, хто сваімі паводзінамі кампраметаваўбальшавіцкую партыю і савецкуюўладу. Зразумела, што пад «чысткі»,
Стары-пастух у полі. 1931 г. (БДАКФФД, 0-018562)
Сялянкі за мыццём саматканага палатна ў рэчцы. 1931 г. (БДАКФФД, 0-019385)
Механізаваная пасадка бульбы ў Бабруйскім раёне. 1928 г. (БДАКФФД, 0-022868)
Калгасніцы-стаханаўкі Хойніцкага раёна Таццяна і Ганна Зелянкоўскія ачышчаюць зерне для здачы дзяржаве.
3 жніўня 1938 г. (БДАКФФД, 0-025056)
Здача сена дзяржаве на здатачным пункце калгаснікамі БССР. 1932 г. (БДАКФФД, 0-024951)
Сям'я A. I. Клімовіча, калгасніка сельскагаспадарчай арцелі Мінскага раёна, якая зарабіла 800 працадзён і атрымала шмат прадуктаў і грошай. 1938 г. (БДАКФФД, 0-025064)
Хлусевіч, агароднік калгаса імя Чырвонай Арміі Віцебскага раёна, раскладае насенныя агуркі (гібрыды з дыняй) у цяпліцы. 1934 г. (БДАКФФД, 0-025070)
Члены інтэрнацыянальнага калгаса «Новы свет» Гомельскай акругі: беларус, паляк і яўрэй.
1928 г. (БДАКФФД, 0-019292)
Апрацоўка бульбянога поля ў калгасе.
1932 г. (БДАКФФД, 0-038794)
арганізаваныя палітаддзеламі, трапілі і многія з тых, хто быў адданы ўладзе, але меў недастатковы вопыт кіраўніцтва, хто пацярпеў з-за інтрыг і паклёпаў. Супярэчліва характарызуецца гісторыкамі і дзейнасць палітаддзелаў МТС у барацьбе за хлеб, якая разгарнулася ў тыя гады і ў шэрагу раёнаў прывяла да голаду і смерці.
У шэрагу выпадкаў менавіта палітаддзелы МТС, добра ведаючы стан спраў на месцах, імкнуліся адстаяць даведзеныя паказчыкі да іх павышэння ў якасці «супярэчлівых» планаў мясцовых савецкіх і партыйных органаў. Прадстаўнікі АДПУ не толькі займаліся дзейнасцю па выяўленні «шкоднікаў» калгаснага ладу, але і своечасова інфармавалі сваё кіраўніцтва аб сітуацыі ў вёсцы. Таму I. Я. Зяленін лічыць, што, нягледзячы наўсе абставіны, палітаддзелы МТС унеслі пэўныўклад у арганізацыйнае ўпарадкаванне калгасаў, іх узаемадзеянне з МТС, а таксама падрыхтоўку Статута сельгасарцелі 1939 г., які ў пэўнай ступені палепшыў сітуацыю ў сельскай гаспадарцы [51].
Хуткія тэмпы індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі і спадзяванні ў гэтым кірунку падштурхнулі тагачасных эканамістаў да смелых тэарэтычных пабудоў. Канцэпцыя аграіндустрыяльных камбінатаў (AI К) была прадстаўлена перш за ўсё ў працах Я. Нікуліхіна. На яго думку, на такіх прадпрыемствах можна дасягнуць дакладнай аплаты працы і калькуляцыі сабекошту; A1K павінен ахопліваць увесь эканамічны раён на тэрыторыі дзясяткаў і нават сотняў тысяч гектараў. Прамысловыя прадпрыемствы, якія перапрацоўвалі прадукты земляробства, вызначалі б у гэтым выпадку аб’ём і кірункі сельскагаспадарчай вытворчасці ў асобных яе галінах. Вытворчыя сувязі ў камбінаце абапіраліся б на развітую спецыялізацыю аж да раздзялення вытворчага працэсу на шэраг асобных цыклаў аддзеленых адзін ад аднаго ў прасторы і часе. Прапаноўвалася нават стварэнне спецыфічнага тыпу канвеера з вытворчым цыклам; пры гэтым лічылася, што ручная праца павінна быць цалкам заменена аўтаматычнай. Арганізаваная такім чынам сістэма павінна была максімальна наблізіцца да сістэмы прамысловай вытворчасці, а сельскагаспадарчыя работы стаць адной з форм прамысловай працы [52].
У 1930 г. прадугледжвалася, што на тэрыторыі СССР будзе створана звыш за 300 саўгасна-калгасных камбінатаў пад кіраўніцтвам прамысловых прадпрыемстваў і саўгасаў. Прамысловыя прадпрыемствы павінны былі вызначаць спецыялізацыю вытворчасці ў калгасах і саўгасах. Стварэнне такіх камбінатаў ажыццяўлялася ў атмасферы, калі патрабавалася ствараць «буйныя збожжавыя фабрыкі» памерам 40—50 тыс. га. Ва ўмовах прымітыўнай матэрыяльна-тэхнічнай базы і адсутнасці кваліфікаваных кадраў такія спробы не маглі завяршыцца поспехам. У дакладной запісцы першаму сакратару ЦК КП(б)Б К. Гею пазначалася, што на студзень 1930 г. «сартыровак “Трыумф” завезена 12 %, дыскавых барон — 15 %, барон зігзагавых — 23 %, пружынных барон — 12 %, сеялак розных — 10 %, касілак — 14 % ад плана і г. д. Тут справы вельмі дрэнныя, і мы на месцы ніяк і нічым не можам дапамагчы» [53, л. 2—6]. Ha 1 кастрычніка 1929 г. колькасць трактароў у рэспубліцы складала ўсяго 198 адзінак (у чым абвінавачвалася «прышчэпаўскае» кіраўніцтва). Пры гэтым канстатавалася тое, што нават невялікі план пастаўкі ў 196 трактароў вясенняга севу не выкананы (фактычна
было атрымана толькі 23). Нават па самых аптымістычных планах да пачатку пасяўныхработ БССР магла б атрымаць толькі 53 адзінкі трактарнай тэхнікі [47, л. 239—242], Заставалася адно спадзяванне, як прызнавалі самі ўлады, — на сацыялістычнае спаборніцтва [54, л. 207—212],
У перыяд, калі была вылучана канцэпцыя аграіндустрыяльных камбінатаў, у цэлым не было эканамічных, тэхнічных і арганізацыйных перадумоў для яе рэалізацыі. Ад гігантаманіі з часам адмовіліся ў калгасным будаўніцтве, а затым — і ў саўгасным. Разам з тым рэакцыя на памылкі і адмоўныя наступствы дзейнасці разгледжаных вышэй аграіндустрыяльных камбінатаў у далейшым зацвердзіўся погляд, у адпаведнасці з якім адмаўлялася не толькі мэтазгоднасйь іх стварэння, але і які-небудзь удзел калгасаў у арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў. Яны павінны абмяжоўвацца толькі сельскагаспадарчай вытворчасцю. Перапрацоўку належала ажыццяўляць дзяржаўнай харчовай прамысловасці, у якой вядучую ролю адыгрывалі б прадпрыемствы, адметныя высокім узроўнем канцэнтрацыі вытворчасці. У якасці тэарэтычнага абгрунтавання прыводзіўся тэзіс аб перавагахбуйной вытворчасці наддробнай [55, с. 230, 231],
Назапашаны вопыт у дадзенай сферы быў адкінуты, тэндэнцыя інтэграцыі буйной і дробнай сельскагаспадарчай вытворчасці ў вёсцы праз кааператыўныя сувязі не атрымаладалейшага развіцця, пошукі шляхоўз’яднання сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці ў рамках адзінага прадпрыемства на працяглы час прыпыніліся. Толькі з пачатку 1980-х гг. пачала фарміравацца структура кіравання, якая аб’ядноўвала ў адзінае цэлае сферу сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. На ІУУсесаюзным з’ездзе калгаснікаў тэма стварэння перапрацоўчых прадпрыемстваў пры калектыўных гаспадарках гучала неаднаразова як у цэнтральных дакладах, так і ў выступленнях з месцаў [56, с. 43, 44, 67, 68, 81], На сучасным этапе стварэнне і развіццё вытворчасцей па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі вызначаецца ў якасці важнейшага фактару захавання буйных прадпрыемстваў на вёсцы.