• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    Пытанне аб перавагах буйной калектыўнай гаспадаркі перад дробнай, адзінаасобнай, у рэшце рэшт вырашалася ўсферы вытворчасці. У сярэдзіне 1920-хгг. выявілася замаруджванне тэмпаў росту вытворчых кааператываў і павелічэнне простых відаў кааперацыі, якія калектывізавалі толькі збыт і перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэты прайэс удругой палове 1920-х гг. сутыкнуўся з нявырашанасцю збожжавай праблемы — той сферы, дзе перавагі буйной гаспадаркі выяўляліся больш хутка і наглядна дзякуючы прымяненню машын.
    У 1921 — 1925 гг., калі адбывалася аднаўленне сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі, перавага збожжавых культур з’яўлялася характэрнай як для калектыўных аб'яднанняў, так і для адзінаасобных сялянскіх гаспадарак. Больш высокую ўраджайнасць калгасы атрымалі далёка не адразу. Яшчэ ў 1924 г. (а па асобных кулыурах — і ў 1925 г.) ураджаі ў гаспадарках адзінаасобнікаў былі вышэйшыя (гл. дадатак, табл. 16). У 1925—1926 гг. становішчазмяняецца, аднакнайчасцей не ў выніку прымянення калектывамі тэхнікі, а за кошт таго, што яны займалі найбольш урадлівыя глебы [6, л. 4; 7, л. 108], Павышэнню ўраджайнасці ў калгасах садзейнічала і аднаўленне малочнага статка, прымяненне мінеральных угнаенняў (фасфарытаў, суперфасфату, калійнай солі) |8, с. 95; 9, л. 1—24], Лепшае землезабеспячэнне дазваляла калектыўным гаспадаркам шырока выкарыстоўвацьшматпольныя севазвароты. Значныя плошчы засяваліся шматгадовымі травамі. Сялянскія гаспадаркі ў 1927/28 гаспадарчым годзе хутка зрэагавалі на павышэнне рынкавых цэн на хлеб і павялічылі плошчы збожжавых, а ў калгасах працягвалася іх далейшае скарачэнне.
    Памер вытворчасці ўздзейнічаў на таварнасць прадукцыі як адзінаасобнага, так і калектыўнага паляводства. Болып буйныя сялянскія адзінаасобныя гаспадаркі выраблялі больш таварнага збожжа, чым сярэднія і дробныя. Такая ж заканамернасць назіралася паміжасобнымі відамі калектыўных аб’яднанняў. У 1929 г. у камунах таварнасць жыта складала 63,1 %, у арцелях — 13,3 % і ў ТСЗ — 0,6 % 110|. Ва ўмовах зніжэння таварнасці збожжавых (з 1925/26 па 1927/28 гаспадарчы год прыкладна ў тры разы) [11, с. 62] і канцэнтрацыі ўвагі кіраўніцтва па дадзенай праблеме фарміравалася ўяўленне аб тым, што цяжкасці з хлебанарыхтоўкамі можна пераадолець на аснове фарсіравання калектывізацыі і павышэння ступені абагульнення ў калектыўных гаспадарках.
    Міжтым пры параўнальна невысокай урадлівасці(на 1 — 1,5 ц пераважаючай сялянскую) павелічэнне таварнасці ў калгасах магло адбывацца толькі ў выпадку памяншэння ўнутранага спажывання. Найбольш аптымальным было скарачэнне выдаткаў збожжа на корм коней у выніку замены іх трактарамі. У 1927 г. пасевы аўса ў калгасах складалі больш траціны ўсіх пасеўных плошчаў пад збожжавымі і зернебабовымі культурамі [12, л. 71], Забеспячэнне тэхнікай дазваляла таксама ўзняць ураджайнасць на аснове палепшаных прыёмаў апрацоўкі глебы. У іншым варыянце павышэннетаварнасці магло адбываццатолькі шляхам змяншэння колькасці зернепрадуктаў, якія ішлі на харчаванне членаў калектыву і на корм жывёле. Недастатковая тэхнічная аснашчанасць перадвызначыла ў далейшым менавітатакі вынік.
    Нягледзячы на высокую таварнасць збожжавых у калгасах, даходы ад іх рэалізацыідля калектываўз’яўляліся неістотнымі. Паводле даных ЦСУ, у 1927/28 гаспадарчым годзе ўдзельная вага збожжавых культур у кошце таварнай часткі прадукцыі раслінаводства калектыўных гаспадарак складала 3,3 %, тэхнічных — 0,9 %, бульбы — 5,7 %, садавіны — 80,1 % [13, л. 66]. Гэта тлумачыцца высокай забяспечанасцю калгасаўсадовымі насаджэннямі. У 1926/27 гаспадарчым годзе плошчы пад імі ў калектыўных гаспадарках (у разліку на 100 едакоў) у сотні разоў былі вышэй, чым у адзінаасобных. Калі ў сялянскіх гаспадарках у сярэдзіне 1920-хгг. суадносіны саду іраллі складалі 1: 884, тоўкалектыўных 1 : 18 [14, с. 66, 68]. Пры гэтымчыстая таварнасцьсадавіныўкалгасах БССРдасягнула93 % [13, л. 65], У Гомельскай і Рэчыцкай акругах менавіта ад садаводства залежаў дабрабыт членаў калгасаў [ 15, л. 28—35],
    Менш эфектыўна развіваліся ў калгасах пчалярства і агародніцтва — галіны, дзе механізацыя не прымянялася, а неабходнай была руплівая ручная праца. У шэрагу выпадкаў вырошчванне агародных культур стрымлівалася рынкавымі ўмовамі. Так, арцель «Ясная Паляна» Го.мельскай акругі з-за адсутнасці рынку збыту вымушана была скарміць жывёле ўвесь вырашчаны ў 1926 г. ураджай капусты ў некалькі тысяч пудоў [15, л. 34]. Прыклад кітайскай камуны «Маркавічы» Віцебскага раёна паказвае, што пры ўменні весці агародную гаспадарку дадзеная галіна прыносіла значныя прыбыткі. Калектыў разлічыўся з пазыкамі, купіў неабходнуютэхніку, коней, кароў, свіней 115, л. 34]. Значнае развіццё агародніцтваатрымалатаксамаўяўрэйскіх арцелях. У Бабруйскай акрузе ў 1927/28 гаспадарчым годзе ў агульнай масе таварнай часткі калектыўных гаспадарак зернепрадукты складалі 3,9%, бульба — 10,8 %, гародніна — 10,4 %. Найбольшы прыбытак быў атрыманы ад рэалізацыі малочнай прадукцыі (67,8 % усяго даходу) [16, с. 31]. У цэлым у калгасах рэспублікі жывёлагадоўля мела другараднае значэнне. У 1928 г. з 902 сельгасарцеляў і камун 573 гаспадаркі адзначылі ў якасці галоўнай галіны (па кошце валавых паступленняў) паляводства і толькі 163 — жывёлагадоўлю 112, л. 47], Маючы лепшыя магчымасці для развіцця мяса-малочнай жывёлагадоўлі (вялікія плошчы сенажаці, пасеваў шматгадовых траў і г. д.), калгасы БССР да пачатку масавай калектывізаныі не выявілі значных перавагу гэтай сферы вытворчай дзейнасці перад адзінаасобнымі гаспадаркамі. Калі апошнія ў значнай масе ў 1925/26 гаспадарчым годзе адчувалі недахоп кармоў, то ў калектыўных гаспадарках, наадварот, меўся іхлішак |17, л. 10, 27, 43, 58, 150, 181,216, 263, 281, 317, 332, 369, 419].
    Павелічэнне малочнага статка, колькасці свіней і птушкі ў калектыўных гаспадарках мела вынікам пашырэнне пасеваў бульбы і караняплодаў, рост спажывання хлебапрадуктаў, што выклікала асаблівы непакой кіраўніцтва Белсельсаюза. Калгасам прадпісвалася адшукаць замену фуражнаму збожжу 118, л. 259,2601. Тэндэнцыя развіцця вытворчасці калектыўных гаспадарак у кірунку жывёлагадоўлі з канца 1920-х гг. абмяжоўвалася ўзрастаючым выняццем хлеба. Аднак да 1929 г. памеры кантрактацыі збожжавых культур у калгасах былі даволі нязначнымі. Да лютага 1929 г. дагаворы кантрактацыі меліся толькі ў 48 гаспадарак (з
    1027), іўлік яе паступіла 0,13 % ад атрыманых у калгасах БССР зернепрадуктаў [12, л. 45]. Гэта пацвярджае вывад аб адсутнасці ў калгасах менавіта ўнутрыгаспадарчых стымулаў для развіцця жывёлагадоўлі.
    Па даных Белсельсаюза, у 1927/28 гаспадарчым годзе ў таварнай частцы атрыманай прадукцыі доля жывёлагадоўлі перавысіла ўдзельную вагу раслінаводства — 61,12 % супраць 21,57 % [19, с. 9]. Аднак гэтыя звесткі нельга прызнаць настолькі сапраўднымі, каб на падставе іх можна было зрабіць вывад аб значных зменах, што адбыліся ў структуры вытворчасці калектыўных аб’яднанняў. Белсельсаюзам улічвалася толькі тая частка прадукцыі, якая рэалізоўвалася праз кааператыўныя органы. Але да сярэдзіны 1928 г. праз сістэму сельгаскааперацыі калгасамі збываліся цалкам толькі малочныя прадукты і тэхнічныя культуры. Гародніна, садавіна і збожжа прадаваліся прыватным асобам [11, с. 88].
    У 1920-я гг. калгасы выявілі сябе перш за ўсё як патэнцыяльныя пастаўшчыкі больш таннай прадукцыі. Па разліках эканаміста 1920-х гг. прафесара М. Макарава, калгасы БССР маглі прадаваць сваю прадукцыю ніжэй існаваўшых рынкавых цэн на 30 %, у той час як насельніцтва пасёлкаў і хутаране адчувалі патрэбу ў іх павышэнні на 8—15 % [20, с. 39, 41, 57]. Аднак эфектыўнасць выкарыстання зямлі ў калектыўных гаспадарках была ніжэй, чым у адзінаасобных [20, с. 57], Разам з галінамі (збожжавая гаспадарка, бульбаводства, лугаводства), дзе мелася магчымасць прымянення трактароў і іншай складанай сельскагаспадарчай тэхнікі, існавалі сферы вытворчасці, дзе выгады сумеснай працы на той час былі нетакімі заўважнымі. Большым поспехам карысталіся малочныя арцелі, абагульняўшыя збыт малочнай прадукцыі. Адным з прыкладаўз’яўляецца масласыраварная арцель «Маланка», створаная ў 1926 г. у Дзяржынскім раёне. Сяляне арганізавалі дастаўку малака на бліжэйшую станцыю (Фаніпаль), устанавілі штрафы за няякаснае малако. Такога кшталту кааператывы не садзейнічалі паляпшэнню малочнага статка, мелі пэўныя абмежаванні для росту [21, с. 139], 3 другога боку, пэўныя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі дэманстравалі асобныя саўгасы. Напрыклад, саўгас «Рачкавічы» меў масласырзавод, працаваў над павышэннем прадукцыйнасціжывёлы, прымяняў сучасныя арганізацыйна-тэхнічныя нормы [22],
    Наяўнасцьяк пераваг, такі пэўных недахопаўу сферы функцыянавання буйной сельскагаспадарчай вытворчасці стварала перадумовы для спалучэння каапераваных форм як дробных, так і буйных гаспадарак на вёсцы, інтэгруючых збыт і перапрацоўку сваёй прадукцыі. Пэўны вопыт перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі быў назапашаны спецыяльнымі прамысловымі арцелямі, што дзейнічалі ў вёсцы. Савецкая прамысловая кааперацыя была ў 1920-х і на пачатку 1930-х гг. цесна звязана з земляробствам. У вёсцы знаходзілася большая частка (70 %) рамесных майстэрняў, пры гэтым рамеснікі да стварэння адпаведнай галіны машынабудаўнічай прамысловасці былі галоўным вытворцам сродкаў і прылад працы для сялянства.
    Унікальным вопытам з’явілася перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі як сферы прамысловай дзейнасці калгасаў. Яна набывала асаблівае значэнне з прычыны спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі ў кірунку
    мяса-малочнай жывёлагадоўлі, ільнаводства і бульбаводства. Драбленне сельскагаспадарчай вытворчасці і памяншэнне яго таварнай часткі перадвызначалі стагнацыю аграрнай па сутнасці эканомікі рэспублікі.
    Такая тэндэнцыя акрэслілася ў другой палове 1920-х гг. і атрымала адлюстраваннеўПастанове ЦВКСССРпадакладзе Урада БССРулютым 1927г. [23, л. 90]. Вядомай яе перадумовай з’явілася аднаўленне сельскай гаспадаркі і паглыбленне спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі. 3 1926 г. пачынаецца працэс перадачы калектыўным аб’яднанням у праноўнае карыстанне падсобных прадпрыемстваў і майстэрняў, якія размяшчаліся на іх тэрыторыі. У лютым 1926 г. была прынята Пастанова Эканамічнай Нарады пры СНК БССР аб спецыяльным фондзе для крэдытавання мерапрыемстваў па індустрыялізацыі калгасаў [24, л. 3]. Крэдыты з дадзенага фонду выдаваліся выключна на будаўніцтва, капітальны рамонт, абсталяванне вытворчых прадпрыемстваў і павінны былі выкарыстоўвацца па непасрэдным прызначэнні, у зваротным выпадку ўстановам сістэмы сельскагаспадарчага крэдыту дазвалялася патрабаваць іх датэрміновага пагашэння [25, арт. 175],