Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Асабліва высокая ступень абагулення назіралася ў сельскагаспадарчых арцелях, якія былі створаны ў цэнтрах былых маёнткаў, дзе члены калгасаў выкарыстоўвалі агульныя вытворчыя памяшканні, падсобныя прадпрыемствы, прылады працы. У 6 паветах няўзбуйненай БССРажда 1925 г. сельскагаспадарчыя арпелі арганізоўваліся на падставе зацверджанага Наркамземам рэспублікі статута, згодна з § 10 якога «той, хто ўступае, павінен ліквідавайь усю сваю адзінаасобную гаспадарку, запасы насення і пабудовы, тэхнічныя прадпрыемствы і майстэрні» і перадаць іх у распараджэнне калектыву [64, л. 442, 460], Такім чынам, у 1921 — 1925 гг. па 6 паветах няўзбуйненай БССР поўнае абагуленне сродкаў вытворчасці прадугледжвалася непасрэдна статутам сельгасарцелі.
3 пачатку 1925 г. пачынае дзейнічацьагульны для РСФСР і БССРстатутпрацоўнай земляробчай арцелі [65, с. 5—9; 66, л. 81 ] ,У адпаведнасці з ім членам сельгасарцелі могбыцьлюбы грамадзянін краіны, старэйшы за 18 гадоў, які карыстаўся правам выбірацьу Саветы, унёсустаноўлены пай і выплаціў беззваротны ўступны ўзнос. Дадзеным статутам канкрэтны ўзровень абагулення не агаворваўся. Аднак з мэты сельгасарцелі, замацаванай у § 1 Статута, зыходзіла, што перадачы ў калектыўнае карыстанне падлягаюць усе сродкі вытворчасці, неабходныя для «сумеснай вытворчасці ў агульнай земляробчай гаспадарцы сельскагаспадарчых прадуктаў». К. Кіндзееў у 1927 г. паказваў на наяўнасць мноства пераходных момантаў ад ТСЗ да арцелі і ад арйелі да камуны [24, с. 18]. Дарэчы, і М. Я. Шкляр адзначаў, што сельскагаспадарчая арцель Беларусі ў 1920-я гг. знаходзілася на розных ступенях развіцця [67, с. 294]. Існаванне пераходных да сельгасарцелі форм можна выявіць на падставе вывучэння звестак бюджэтнага апісання і балансаў сялянскіх гаспадарак. Пазначаная крыніца, нягледзячы на недакладнасці ў фармуліроўцы тыпу калектыўных аб’яднанняў, дае магчымасць прасачыць ступень абагулення ў кожнай з іх.
Ва ўмовах наяўнасці мноства пераходных форм размежаванне тыпаў калектыўных гаспадарак толькі на падставе прынятых статутаў не адлюстроўвала сапраўднае становішча спраў, бо статутныя патрабаванні часа.м не выконваліся [68, л. 85; 69, л. 1], Імкненне выявіць неадпаведнасць садзейнічала правядзенню абследаванняў калектыўных гаспадарак з вызначэннем дзвюх груп аб'яднанняў: з поўным абагуленнем сродкаў вытворчасці і з частковым (гл. дадатак, табл. 12).
Да канца 1927 г. камуны, сельгасарцелі і таварыствы адрозніваліся па ўдзельнай вазе аб’яднанняў з частковым абагуленнем сродкаў вытворчасці. Наяўнасць вялікай колькасці арцеляў з поўным абагуленнем і рух камун у кірунку ўвядзення вызначаных момантаў матэрыяльнай зацікаўленасці выклікалі ў другой палове 1920-х гг. дыскусію аб крытэрыях размежавання форм калектыўных гаспадарак. Прыхільнікі аднаго пункту гледжання вылучалі чатыры ступені калектывізацыі і адносілі арцель да «трэцяй ступені», для якой характэрна «абагуленне ўсіх сродкаў вытворчаспі» — такое ж, як і ў камунах. Для камун яны лічылі найбольш істотнай прыкметай «абагуленне спажывання». У той жа час некаторыя даследчыкі і практыкі калгаснага будаўніцтва выступілі супраць «увядзення адвольна не асноўнай вытворчай прыкметы, адругараднай» [20, с. 88, 89]. Перамога, у рэшце рэшт, такога меркавання ўстанаўлівала межы максімальнага і мінімальнага ўзроўню абагулення, характэрныя для кожнай з форм калектыўных гаспадарак. Да камун былі аднесены гаспадаркі са ступенню абагулення сродкаў вытворчасці ад 95,1 да 100 %, пасеваў — ад 90,1 да 100 %, да арцеляў — адпаведнаад 60,1 да 95 % іад90,1 да 100 %, даТСЗ — ад0,1 дабОД % іад0,1 да90 % [63, с. 24|. У 1928 г. ЦСУ БССРупершыню правялоабследаванне калгасаў рэспублікі зулікам адпаведнасці прынятага імі статута ступені абагулення сродкаў вытворчасці. Абапіраючыся на яго даныя, М. Я. Стральцоў паставіў пад сумненне сцвярджэнне шэрагу беларускіх гісторыкаў аб пераважным развіцці ў БССР сельскагаспадарчых арцеляўу параўнанні з іншымі тыпамі калгасаў |25, с. 108—110[.
Разглядаючы аргументы, прыведзеныя М. Я. Стралыдовым, нельга не звярнуць увагу на тое, што яны выцякаюць з вызначэння форм калектыўных гаспадарак, дадзенага вядомым даследчыкам калгаснага руху А. Ф. Чмыга, якая пазначыла асноўным крытэрыем узровень абагулення сродкаў вытворчасці. «У камуне, — падкрэслівае А. Ф. Чмыга, — абагульняліся УСЕ сродкі вытворчасці: зямля, рабочая жывёла, інвентар. У члена арцелі захоўвалася асабістая падсобная гаспадарка. УТСЗабагульнялася зямля, што апрацоўвалася калектыўна. Узровеньабагулення сродкаў вытворчасці быўнязначным» [70, с. 268].
Да вызначэння прыкмет форм калектыўных гаспадарак трэба падыходзіць канкрэтна-гістарычна. Камуны, арцелі і таварыствы ў кожнай з рэспублік СССР прайшлі ў сваім развіцці шмат этапаў, на фарміраванне іх характэрных рысаў аказаў уплыў не толькі сацыяльны склад, але таксама і ўмовы арганізацыі і агульны напрамак развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. Там, дзе для арганізацыі арцелі найбольшую ролю мела таварна-збожжавая гаспадарка, першараднае значэнне мела абагуленне сельгасінвентару, працоўнай жывёлы, гаспадарчых пабудоў. Аднак у раёнах спажываючай паласы, якой з’яўлялася Беларусь, галоўную ролю мела адчужэнне пераважна прадуктаў мяса-малочнай жывёлагадоўлі і найбольш істотным было пытанне аб абагуленні жывёлы.
У 1928 г. камісія па калектывізацыі сельскай гаспадаркі БССР на аснове аналізу вынікаў абследавання калгасаў ЦСУ пастанавіла, што «таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі павінны абагуліць землекарыстанне, буйныя сельскагаспадарчыя машыны і працу сваіх членаў у паляводстве. Сельскагаспадарчыя арцелі павінны зрабіць сумесным землекарыстанне, інвентар і — пры існуючым жывёлагадоўчым кірунку — жывёлу і працу сваіх членаў, а камуны — землекарыстанне, пабудовы, усю жывёлу і інвентар» [71, л. 19]. Нескладана заўважыць некаторую неадпаведнасць з класіфікацыяй, дадзенай А. Ф. Чмыга.
У большасці яўрэйскіх арцеляў агульнае калектыўнае земляробства дапаўнялася не вытворчасцю пэўных сельскагаспадарчых культур на сваім асобным участку, а заняткамі рамяством, гандлем і г. д. У шэрагу выпадкаў цяжка нават было ўстанавіць, якая з гэтых вытворчасцей мела дапаможны характар. Улічваючы дадзены факт, а таксама прымаючы пад увагу агульную спецыялізайыю сельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі, у красавіку 1928 г. (нягледзячы на пярэчанні Праўлення Белсельсаюза) камісія пры Наркамземе БССР дапоўніла § 13 Тыпавога статута словамі «і ліквідаваць сваю гаспадарку і маёмасць у іншых месцах» 172, л. 197—200], Дадатак не знайшоў адлюстравання ў зацверджаным Эканамічнай Нарадай Статуце сельскагаспадарчай арцелі 1928 г. [73], аднак выкарыстоўваўся ў практыцы кіравання калектыўнымі гаспадаркамі. Грунтуючыся менавіта на дадзеным дадатку, Мінская акруговая секцыя калектыўных гаспадарак у лістападзе 1928 г. прапанавала Савету арцелі «Прафінтэрн» Койданаўскага раёна пад пагрозай ліквідацыі «аб’яднань усю маёмасць на працягу двух тыдняў» [74, л. 9|.
Зямельны.мі і кааператыўнымі органамі рэспублікі поўнае абагуленне сродкаў вытворчасці ў некаторых арцелях разглядалася не як выключэнне, а як пра-
віла. У чым жа выяўлялася адрозненне сельгасарцеляў як формы калектыўнага гаспадарання ад камуны? У якасці адказу прывядзём рашэнне Бабруйскага акрсельсаюза, прынятае ў 1928 г. па сельгасарцелі «Надзея» Парычскага раёна. «У адносінах перарастання арцелі ў вышэйшую форму, — паведамляецца ў дадзеным дакуменце, — неабходна адзначыць рашэнне аб арганізацыі агульнай сталовай. Гэтыя абставіны пры добрай пастаноўцы справы грамадскага харчавання могуць стацца пераходным пунктам для рэарганізацыі арцелі ў камуну» [75, л. 39]. Камуны абавязкова адзначалі наяўнасць шэрагу аб’ектаў сацыяльнага прызначэння — дзіцячы сад ціяслі, бібліятэка, пральня і г. д. [76, л. 10], Менавітаўсферы арганізацыі агульнага быту бачыў прычыну скарачэння ўдзельнай вагі камун сярод іншых форм калектыўных гаспадарак Е. I. Ільін [77, с. 10],
Статут сельскагаспадарчай камуны, які быў выдадзены ў 1928 г., прадугледжваў не толькі «поўнае абагуленне зямлі, працы, інвентару і іншых сродкаў вытворчасці», але і «арганізацыю культурна-бытавых мерапрыемстваў (яслі, агульная сталовая і інш.)». Неабходнасць стварэння здаровага псіхалагічнага клімату ў калектыве прадвызначыла замацаванне ў статуце дастаткова працяглага выпрабавальнагатэрміну [78, с. 1, 3], Вытворчасць камуны будавалася на падставе гаспадарчага разліку. Кожны камунар атрымліваў аванс, а астатнюю частку — па выніках года згодна з колькасцю і якасцю выдаткаванай працы. За стараннасць і рацыяналізацыю выплачваліся прэміі. Высокі ўзровень абагулення ў многіх сельгасарцелях Беларусі як вынік спецыфікі іх сацыяльнага складу, умоў арганізацыі і дзейнасці не дае падставы адносіць іх да камун. Статут сельскагаспадарчай арцелі 1928 г. не прадугледжваў канкрэтнай ступені абагулення сродкаў вытворчасці. У пункце 2 адзначалася, што «арцель мае на мэце арганізоўваць і весці на агульным зямельным участку арцелі сумесную працу і сродкамі сваіх членаў удасканаленую сельскую гаспадарку». У нататцы да пункта 4 удакладнялася, што «паявыя ўнёскі ўстанаўліваюцца ў памерах, неабходных для вядзення сумеснай гаспадаркі», у сувязі з чым яны ўносіліся як грашыма, так і маёмасцю [73, с. 1—5]. Згодна са статутам узровень абагулення залежаў ад вытворчай спецыялізацыі арцелі і асабістай ініцыятывы яе членаў. Да канца 1920-х гг. усё больш праяуляе сябе практыка адміністрацыйнага ціску на калектыўныя гаспадаркі з боку кіраўнічых структур с мэтай павысіць гэты ўзровень, аднак дадзеная з’ява ўяўляе сабой прадмет асобнага разгляду.
Калі крытэрый размежавання паміж арцеллю і камунай знаходзіўся па-за сферай вытворчасці, то асноўнае адрозненне сельгасарцелі ад таварыства па сумеснай апрапоўцы зямлі вызначалася толькі ступенню абагулення. Гэты паказчык не з’яўляўся аднолькавым на розных этапах развіцця калектыўнай гаспадаркі. Калгасы, якія існавалі доўгі час, нязменна адрозніваліся па ступені абагулення сродкаў вытворчасці ў бок яе павелічэння. Згодна са звесткамі, прыведзенымі В. П. Данілавым, у старых ТСЗ і зноў створаных сельгасарцелях узровень абагулення быў прыкладна аднолькавым, а па інвентары ў ТСЗ — значна вышэй [79, с. 283]. ЦСУ СССР, устанаўліваючы межы ступені абагулення сродкаў вытворчасці, не ўлічвала дадзенага факта. У выніку значная колькасцькалгасаў, якія былі