Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
Разам з тым у 6 паветах няўзбуйненай БССР (Бабруйскім, Барысаўскім, Ігуменскім, Мінскім, Мазырскі.м, Слуцкім) колькасць калектыўных гаспадарак павялічвалася (гл. дадатак, табл. 5). У. М. Міхнюк адзначае, што «аргументаванага тлумачэння гэтай з’явы мы не знаходзім у гістарычнай літаратуры» [23, с. 1471. Гэтадало падставу савецкім даследчыкам сцвярджаць аб прыцягальнасці для сялянства калектыўнага гаспадарання. Усебаковае даследаванне прычын рэзкага скарачэння колькасці калгасаў у адных паветах і ўстойлівага росту ў іншых немагчыма без аналізу матываў арганізацыі, сацыяльнага складу і вынікаў вытворчай дзейнасці калектыўных гаспадарак да і пасля пераходуда нэпа.
Прычыны непазбежнага крызісу пры пераходзе да новай эканамічнай палітыкі былі закладзены ўжо ў саміх умовах росту колькасці калектыўных гаспадарак у 1918—1920 гг. Нельга не пагадзіцца з даследчыкам калгаснага будаўніцтва 1920-х гг. К. Кіндзеевым, што «значныя льготы з боку дзяржавы стваралі цягуда ўтварэння калгасаўспецыяльнадля атрымання гэтых ільгот і абудзілі імкненне з боку часткі калгасаў да атрымання ўсё новых і новых ільгот і выгод» [24, с. 8|. У канцы 1920 — першай палове 1921 г. уцекачы збылой Мінскай губерні накіраваліся назад, спадзеючыся атрымаць зямлю ў родных месцах. Паляпшэнне становішча з харчаваннем спрыяла паступоваму вяртанню ў горад прапоўных, служачых, саматужнікаў, гандляроў. Акрамя таго, з калгасаў пачалі выходзіць сяляне, якія далучыліся да калгаснага руху па «кан’юнктурных» меркаваннях, спадзеючыся палепшыць сваё становішча працай у аднаасобных гаспадарках.
Нізкі ўзровень сельскагаспадарчай тэхнікі, арганізацыі працы, ураўняльнага размеркавання не дазволілі калектыўным гаспадаркам у 1918—1920 гг. выявіць якія-небудзьперавагіўсферывытворчайдзейнасці. Разлічваючынадапамогудзяржавы, значная іхчастка не выяўлялаўласнай ініцыятывы і не змагла прыстасавацца да ўмоўтаварна-грашовых адносін [25, с. 97]. Даволі рэзкую ацэнку вынікаў вытворчай дзейнасці калектыўных гаспадарак 1918—1920 гг. даўУ. I. Ленін, адзначыўшы, што «калгасы яшчэ настолькі не наладжаны, у такім сумным стане, што яны апраўдваюць назву багадзельняў» [26, с. 180].
Асноўная прычына адрозненняў у дынаміцы калгаснага будаўніцтва ва ўсходніх паветах Савецкай Беларусі і ў цэнтральных паветах (акругах) БССР заключалася не столькі ў палітыцы мясцовых зямельных органаў, колькі ў часе пачатку разгортвання калгаснага руху ў рэгіёнах. У адноўленай БССР калгаснае будаўніцтваў 1921 —1922 гг. толькі пачало разгортвацца. На нарадзе ўпаўнаважаных калгасаў і сельгаскааперацыі Беларусі (красавік 1922 г.) адзначалася, што «пасля польскай акупацыі асабліва цяжка было праводзіць работу па калектывізацыі, таму што насельніцтва, будучы напужаным, баялася ісці ў калектывы» [27, л. 81], Толькі 6 студзеня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пасля ўважлівага вывучэння спраў на месцах прыняло рашэнне зняць ваеннае становішча ў рэспубліцы [28, с. 239]. Стварэнне ўмоў для развіцця калгасаў у цэнтральнай частцы
Беларусі супала з пачаткам дзеяння дэкрэта аб свабодным выбары форм землекарыстання. Гэта дазваляла ўсім, хто імкнуўся да аднаасобнага вядзення гаспадаркі і меў для гэтага неабходны інвентар. ажыццявіць сваю мэту.
У снежні 1920 г. — студзені 1921 г. пачынаецца перадача былых непрацоўных гаспадарак беззямельнаму і малазямельнаму насельніцтву [29, с. 254—258], У выніку надзялення зямлёй беднякоў і малазямельных сераднякоў сялянскае землекарыстанне ў БССР да канца 1922 г. павялічылася на 469 442 дзесяціны і дасягнула 2630,1 дзесяціны. Забяспечанасць зямлёй сялянскай гаспадаркі ў рэспубліцы вырасла з 9,5 да 11,2 дзесяціны [30, л. 51], Павольны рост колькасці калгасаў у шасці паветах няўзбуйненай БССР [31, с. 49] прадвызначыў арганізацыю калектыўных гаспадарак тымі групамі насельніцтва, якія не змаглі весці індывідуальную гаспадарку і вымушаныя былі звярнуцца за дапамогай дзяржавы альбо тых, хто сапраўды жадаў служыць рэалізацыі ідэі калектыўнага земляробства. Прафесар А. Смоліч прыводзіў яшчэ адзін аргумент на карысць калсктывізацыі на тэрыторыі паміж Мінскам і Слуцкам — адносна добрую якасць глебы і даволі высокую аграрную перанаселенасць [32, с. 21]. Гэта не выключала распаду некаторай часткі калгасаў — галоўным чынам слабых, створаных для вырашэння кароткачасовых задач. Пры такой частковай ліквідацыі найбольш няўстойлівых калгасаў калектыўнае земляробства ў цэлым толькі аздараўлялася. Новых калгасаў звычайна ўзнікала больш, чым распадалася старых, таму колькасць калектываўу няўзбуйненай БССР паступова ўзрастала.
Склад членаў калектыўных гаспадарак рэгіёна адрозніваўся ад сацыяльнага складу калгасаў усходніх беларускіх паветаў у 1918—1920 гг. у бок перавагі бяднейшых слаёў горада і вёскі. Па стане на чэрвень 1923 г. тут была вышэй удзельная вага батрацтва і фабрычна-заводскіх рабочых (34,8 %), беззямельных і малазямельныхсялян (35,6) і служачых (9,6 %) [28], Істотную частку членаў калгасаў складала прышлае неземляробчае насельніцтва. Сярод улічаных членаў калектыўных гаспадарак няўзбуйненай БССРу сакавіку 1924 г. 60 % з’яўляліся ў мінулым мясцовымі сялянамі, 22 — рабочымі, 18 % — бежанцамі і эмігрантамі [30],
Для дынамікі калгаснага будаўніцтваў 1924—1927 гг. характэрна нераўнамернасць, скачкападобнасць яе развіцця. Колькасць калектыўных гаспадараку гэты перыяд памяншалася да пачатку кожнага наступнага года і зноў павялічвалася да кастрычніка — снежня гэтага ж года. Дадзеная акалічнасць шмат у чым тлумачыцна тым, што з 1 кастрычніка пачынаўся новы фінансавы год, у той час як калгасы карысталіся пэўнымі падатковымі льготамі (зніжэнне па сельгаспадатку ў памеры 25 % для камун і арцеляў і 10 % для таварыстваў па грамадскай апрацоўцы зямлі). Гэты ж фактар абумовіў неадпаведнасці ў адлюстраванні колькасці калектыўных гаспадараку зводкахфінорганаў. Такая важная крыніца, як зборнікі «Сельская гаспадарка Саюза ССР па даных падатковых зводак Наркамфіна» за 1924/25—1927/28 гаспадарчыя гады, утрымлівае некалькі перабольшаныя звесткі пра колькасць калгасаў.
Сацыяльны склад калектыўных гаспадарак у 1924—1927 гг. уяўляе сабой не менш складаную задачу, чым аналіз дынамікі стварэнне калгасаў. У гістарычных
крыніцах сацыяльныя групы ў калгасах вызначаюцца па-рознаму, прасачыць змяненне іх удзельнай вагі даволі праблематычна. Напрыклад, у дачыненні да сялянства выкарыстоўваюцца наступныя паняцці: «беднякі» — «сераднякі» — «заможныя»; «малазямельныя» — «беззямельныя»; «сяляне з зямлёй» — «беззямельныя» [33, л. 78; 34, л. 154; 35, л. 32], Наяўныя звесткі дазваляюйьпазначыць, што на пачатку 1925 г. найбольш значнай групай насельніцтва калгасаў з’яўляліся «малазямельныя» (47,2 %), якіх варта аднесці да бяднейшых сялян. Беднае, сярэдняе і заможнае сялянства (або сяляне «з зямлёй») пераважала ў калектыўных гаспадарках Віцебскай, Магілёўскай, Калінінскай і Бабруйскай акруг. У калгасах жа Мінскай, Мазырскай, Аршанскай і Полацкай акруг самай буйной сацыяльнай групай былі парабкі (ад 47 да 61 %). Удзельная вага апошніх у складзе насельніцтва калгасаў БССР заставалася высокай на працягу 1924—1927 гг. (гл. дадатак, табл. 7).
У цэлым сацыяльны склад калектыўных гаспадарак БССР дадзенага перыяду адрозніваўся стабільнасцю. Некаторыя змены адбываліся ў суадносінах малазабяспечаных груп. У 1925/26 гаспадарчым годзе працягваўся працэс выхаду з калгасаў сялян з зямлёй, папаўненне калектываў адбывалася пераважна за кошт беззямельных (гл. дадатак, табл. 7). У сярэдзіне 1920-х гг. калгасы па-ранейшаму ствараліся тымі, хто апынуўся ў найбольш цяжкіх жыццёвых абставінах. Да канца 1927 г. сярэдняе сялянстваў асноўнай сваёй масе (за выключэннем часткі малазямельных) не ўключылася ў працэс калгаснага будаўніцтва. Гэта тлумачыцца тым пэўным эканамічным уздымам, які адчувала ў сярэдзіне 20-х гг. XX ст. сельская гаспадарка Беларусі; пашырэннем магчымасці прымянення найму рабочай сілы, арэнды зямлі, атрымання прырэзкаў зямельнага запаснога фонду.
Зацвярджэнне ў практыцы дзейнасці кааператыўных і зямельных органаў пераканання, што калектыўныя гаспадаркі — не «слупавая дарога да сацыялізму», фарміравала погляд на іхяк на арганізацыі выключна бяднейшага сялянства. Калектывізацыя асобных гаспадарчых працэсаў і ўсёй гаспадаркі разглядалася як «самая рэальная дапамога беднаце» |36,с. 138], Падобная палітыкаорганаўсавецкай улады і органаў зямельнага кіравання Беларусі ў пытаннях рэгулявання сацыяльнага складу калектыўных гаспадарак часткова тлумачылася цяжкасцямі ліквідацыі калгасаў, якія не выконвалі статуты. Калі абвясціць калгас ліквідаваным можна было на працягу даволі кароткага тэрміну, то значна больш складануюзадачуўяўлялавысяленнеягочленаў. Камісія РСІзвярталаўвагунатое, што ў выніку недахопу свабодных зямель «справа аб высяленні “цягнецца” па інстанцыях цэлымі гадамі, а “калектыўшчыкі” жывуць сабе сялібамі па некалькі гадоў». Таму прымаліся захады, каб не дапусціць у калгасы элемента, «заражанага ў моцнай ступені ўласніцкімі тэндэнцыямі, жаданнем асабіста нажыцца ў арцелі, a потым раскласці яе з мэтай падзелу арцельнай зямлі на хутары» [37, л. 4, 5]. Асцярожнае стаўленне да сераднякоў і серадняцкіх гаспадарак у 1924—1927 гг. назіралася і ў іншых рэспубліках СССР, у прыватнасці ў РСФСР [39, л. 76],
Аналізуючы змены ў сацыяльным складзе членаў калектыўных гаспадарак у 1924—1927 гг. (гл. дадатак, табл. 7), нельганезвярнуцьувагунаўзрастаннеўдзель-
най вагі катэгорыі насельнінтва, пазначанай у крыніцах як «іншыя»: з 3,9 % у лютым — красавіку 1925 г. да 11 % уверасні 1926 г. Звесткі камісіі PCI дазваляюць удакладніць, што ў рэчаіснасці да рабочых, паводле даных суцэльнага абследавання 1925 г., аднесена і значная частка рамеснікаў (4,3 %). Гэтая з'ява тлумачыцца ўзрастаннем ролі яўрэйскага насельніцтва ў складзе членаў калгасаў (гл. дадатак, табл. 8,9). У калгасным будаўніцтвеў БССР прымаліўдзел прадстаўнікі амальусіх нацыянальнасцей, якія пражывалі ў рэспубліцы. Арцель «Чырвоны двор» Магілёўскага раёна складалася з 10 сямействаўлатышоў і 2сем’яўрускіх [39, л. 38|. У 1-й сельгасарцелі Гарбоўскага (Віцебская акруга) разам з беларусамі працавалі і мясцовыя эстонцы [40, с. 60]. У Высачанскім раёне гэтай жаакругі ў 1925 г. утварылася камуна «Інтэрнацыянал», арганізатарамі якой з’явіліся латышы, рускія, беларусы, яўрэі, палякі [40]. Рускія, палякі, латышы, літоўцы пераважна асобных аб’яднанняў не арганізоўвалі, а былі ўключаны ва ўсе калектыўныя гаспадаркі. Невысокая ўдзельная вага прадстаўнікоў гэтых нацыянальнасцей у калгасах тлумачыцца тым, што апошнія складалі невялікую долю сельскага насельніцтва Савецкай Беларусі (каля 9 %) [41, л. 31],