Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Доля асоб яўрэйскай нацыянальнасйі ў складзе сельскага насельніцтва БССР неістотная, 83,6 % яўрэяўу 1920-я гг. у Беларусі пражывалаўгарадах. Аднакколькасць яўрэйскіх калгасаўу рэспубліцы ў сярэдзіне 20-х гг. XX ст. была даволі значнай [41, л. 31]. Іхарганізацыя пачалася яшчэў 1918—1920 гг. ваўмовах гаспадарчай разрухі ўцекачамі ад голаду ў вёску — дробнымі гандлярамі, рамеснікамі, рабочымі на свабодных ад акупацыі землях. Аднаўленне прамысловасці і саматужных промыслаў не перадвызначыла распаду ўсіх яўрэйскіх калгасаў, але іх арганізацыя ў 1921 — 1924 гг. амаль спынілася. Развіццё эканомікі рэспублікі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі прывяло да значнай маёмаснай дыферэнцыяцыі, да разарэння асобных рамеснікаў і саматужнікаў. Да сярэдзіны 1920-х гг. утварылася адмысловая катэгорыя яўрэйскага насельніцтва («асобы без пэўных заняткаў»), якая жыла выключна за кошт грашовых пераводаў з ЗША [42, л. 3]. «Ажыццяўляючы на справе прынйып раўнапраўя ўсіх нацыянальнасцей». Прэзідыум ЦВК Беларускай ССРуліпені 1924 г. прыняў пастанову і стварыў Асобую камісію паземлеўпарадкаванні працоўных яўрэяў [43, л. 1 ]. Ужо ўжніўні гэтага года НК.З БССР прапаноўваў высветліць наяўнасць свабодных зямельных фондаў. У другой палове 1924 г. пачынаецца арганізацыя яўрэйскіх меліярацыйных таварыстваў і калектыўныхгаспадарак. Новыя землекарыстанні ўзнікалі на месцы ліквідаваныхарцеляў і камун, прыпісных саўгасаў, а таксама на землях запаснога і ляснога фондаў |44, л. 35].
У той жа час колькасць усіх калектыўных гаспадарак па БССР з 1 кастрычніка 1924 г. па 1 кастрычніка 1926 г. павялічылася нязначна: з 392 да 414 (па іншых даных — 433). Лагічна выказаць меркаванне, што гэты рост забяспечваўся пераважна за кошт арганізацыі яўрэйскіх арцеляў. Названы працэс адбываўся і на працягу 1925/26 гаспадарчага года, калі колькасць беларускіх калгасаў скарацілася з 287 да 235, а яўрэйскіх — павялічылася са 127 да 145 [45, л. 31], У рэзалюцыі X з’езда Кампартыі Беларусі «Вынікі гаспадарчага будаўніцтва і далейшыя
задачы КП(б)Б» адзначалася, што на 1 студзеня 1927 г. з 369 калгасаў 145 былі арганізаваны асобамі яўрэйскай нацыянальнасці. Акрамя таго, па Гомельскай і Рэчыцкай акругах, якія ўвайшлі ў склад БССР у снежні 1926 г., налічвалася да красавіка 1927 г. 41 калектыўная гаспадарка, у тым ліку 19 яўрэйскіх арцеляў (гл. дадатак, табл. 8, 9). [46, с. 379],
Калі ўлічыць, што беларускае насельніцтва ў 1920-я гг. у большасці было сельскім, яўрэйскае ж, наадварот, пераважна пражывала ў гарадах, то змяншэнне ўдзельнай вагі беларусаў у складзе членаў калектыўных гаспадарак перадвызначала і скарачэнне долі асоб, якія займаліся раней сельскай гаспадаркай. 3 ліку землеўпарадкаванага яўрэйскага насельніцтва на працягу 1924/25 гаспадарчага года земляробаўу мінулым было 40,5 %, рабочых — 2,6 %, саматужнікаў — 23,5 %, рамеснікаў —5,4 %, іншых працоўных — 13,7 %, гандляроў і іншых — 14,3 % [47, л. 35], Зніжэнне ўдзельнай вагі сялян у складзе членаў калектыўных гаспадарак, утым ліку і малазямельных, можнарастлумачьшьтым, штоў 1925—1926 гг. многія з іх спадзяваліся атрымаць зямлю ў аднаасобнае карыстанне з запаснога фонду. Гэты фонд быў створаны згодна з рашэннем IVсесіі ЦВК БССР 1 -га склікання ў студзені 1925 г. Ён складаўся з участкаў, пералічаных з ляснога фонду ў зямельны і дзяржмаёмасці; часткі непрыдатных зямель, якія не выкарыстоўваліся належным чынам; ад абрэзкі зямлі ў гаспадарках, якія перавышалі максімальныя нормы землезабеспячэння [48, с. 135],
Тэндэнцыі, акрэсленыя ў калгасным руху ў БССРу пачатку 1920-х гг., у другой палове 1924 — першай палове 1927 г., атрымалі далейшае развіццё. У Барысаўскай, Бабруйскай, Мінскай, Мазырскай і Слуцкай акругахпа-ранейшамурост калектыўных гаспадарак забяспечваўся за кошт інтэнсіўнай арганізацыі ў 1924— 1926 гг. яўрэйскіх арцеляў (амаль увесь прырост у Слуцкай і Мінскай акругах). Падобным быў і сацыяльны склад калектыўных гаспадарак Мінскай акругі, арганізаваныху 1924—1926 гг. У пачатку 1927 г. беларусы тутскладалі крыху больш за палову ўсіхудзельнікаўкалектыўнага земляробства |49, л. 20[. Такім чынам, у акругах, утвораных на аснове тэрыторыі былой няўзбуйненай БССР, развіццё калгаснага будаўніцтва ў сярэдзіне 1920-х гг. забяспечвалася пераважна за кошт неземляробчага насельніцтва. Мясцовае жсялянства, у тым ліку і беднае, імкнулася атрымаць зямлю ў аднаасобнае карыстанне.
Удзельная вага «іншыхуліку насельнійтва калектыўных гаспадарак» узрастала і ва ўсходніх акругах. Аднак арганізацыя яўрэйскіх калектываў праходзіла тут не так актыўна, як у няўзбуйненай БССР (у межах да 1924 г.). Прыведзеныя вышэй паказчыкі ўсё ж не варта і абсалютызаваць, бояны фарміраваліся на падставе звестак саміх калектыўных гаспадарак. Па заканчэнні года многія былыя рабочыя, саматужнікі і асобы, аднесеныя раней да катэгорыі «іншых», запісваліся ў графу «сяляне» [50, л. 510], Болыл высокая ўдзельная вага сялянства ваўсходніх акругах Беларусі вызначалася частковай захаванасцю абшчыннага землеўладання. Надумку В. П. Данілава, ягорэшткі не былі ліквідаваныя Зямельным кодэксам БССР, зацверджаным 5лістапада 1924 г. 151, с. 981. Па мерытагоякабмяжоўвалася практыказемлеўпарадкавання нахутары, зканца 1926 г. пачынаеццарост
колькасці калгасаў у названых акругах. Сярод прычын, якія выклікалі распад калгасаў, Наркамземам БССР адзначаліся наступныя: 1) адсутнасць сродкаў; 2) неаднолькавая працаздольнасць членаў калектыўных гаспадарак; 3) неразуменне выгады калектыўнай працы; 4) слабае кіраўніцтвакалектывамі з боку акрсельсаюзаў [52, л. 121. Такім чынам, вытворчую дзейнасць калгасаў і сацыяльную псіхалогію сялянства таксама варта ўлічваць як фактары, якія аказвалі істотны ўплыў на дынаміку калгаснага будаўніцтва.
Перыяд з 1921 па 1927 г. можна вылучыцьякасаблівы этап мадэрнізацыі вёскі ў БССР, для якога характэрны: 1) працэс кааперавання як паступовы пераход ад простых відаў кааперацыі да больш складаных, уключаючы вышэйшыя яе формы — камуны, арцелі і таварыствы па грамадскай апрацоўцы зямлі; 2) распаўсюджаны погляд на калгасы як арганізацыі самых бедных слаёў горада і вёскі аж да спроб рэгулявання іх сацыяльнага складу; 3) чаргаванне ўздымаў і спадаў у дынаміцы калгаснага руху, пэўны «застой» у колькасным росце калгасаў; 4) арганізацыя калектыўных гаспадарак амаль выключна на землях дзяржаўнага зямельнага фонду.
Напрацягу 1927/28 гаспадарчагагодаўдынаміцыарганізацыі калгасаўу СССР адбываюцца змены, якія дазваляюць акрэсліць новы этап. Усё больш калгасаў рэспублікі з вясны 1928 г. арганізоўвалася на землях працоўнага карыстання. Калі разглядаць дынаміку стварэння калектыўных гаспадарак у іншых саюзных рэспубліках, то можна заўважыць узрастанне іх колькасці з вясны — лета 1928 г. [53, с. 250], У БССР гэты працэс адбываўся не так імкліва.
У канцы 1920-х гг. адрозненні ў дына.міцы калгаснага руху паміж йэнтральнымі і ўсходнімі раёнамі Беларусі паступова згладжваюцца (гл. дадатак, табл. 10). Аднак па-ранейшаму ў акругах, якія ўтварыліся на аснове тэрыторыі няўзбуйненай БССР. рост колькасці калектыўных гаспадарак адбываецца за кошт утварэння яўрэйскіх калгасаў. У Мінскай акрузе на 1 чэрвеня 1928 г. налічвалася 49 яўрэйскіх (у студзені 1927 г. — 14) і 4 польскія сельгасарцелі, што складала 42 % ад агульнай колькасці калгасаў [54, с. 56], Да 1 кастрычніка 1928 г. у акрузе мелася ўжо 59 калектыўных гаспадарак, арганізаваных асобамі яўрэйскай нацыянальнасці [55, с. 13, 14]. Гэтым тлумачыцца тое, што з 77 калгасаў, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 1927 г. па 1 чэрвеня 1928 г., толькі 27 аб’яднанняў было створана на працоўнай сялянскай зямлі. У 1928 г. ужо не існавала свабодных маёнткаў, спынілася ліквідайыя саўгасаў. Названыя калектывы ствараліся на дробных участках, «агародных гаспадарках». Па Мінскай акрузе працэнт дробных калгасаў быўнайвышэйшым [54, с. 56; 56, с. 84].
У 1927/28 гаспадарчым годзе павялічыўся рост яўрэйскіх арцеляў і ў іншых акругах [57, с. 20]. У Віцебскай акрузе колькасны склад яўрэйскіх калгасаў толькі за два месяцы вырас на 45 %, пераважна за кошт былых гандляроў. Прычынай такога хуткага росту яўрэйскіх арцеляў з’явілася пагаршэнне становішча мястэчак. Пра гэта сведчыйь заключэнне камісіі, якая абследавала стан яўрэйскіх калектыўных гаспадарак Віцебскай акругі [58, л. 19, 36]. Да 1 кастрычніка 1928 г. было арганізавана 243 нацыянальных калгасы, у тым ліку 227 яўрэйскіх,
12 польскіх, 2 латышскіх, цыганскі і кітайскі калектывы [59, с. 3]. Апошнія 2 калгасы былі створаны ў Віцебскай акрузе. Кітайская камуна «Маркавічы» была арганізавана ў Мікалаеўскім сельсавеце ў цэнтры былога маёнтка членам КЛ(б)Б Чжан Ван Фу. Спачаткуў калектыў аб’ядналіся 7 кітайскіх сем’яў усяго 30 чалавек. Зямлі мелася ў калгасе толькі 17 га (2 га ворыва, 5 га лугі, 8 га саду і 2 га лесу), таму пры наяўнасці ў складзе членаў добрых садаводаў і агароднікаў на агульным сходзе было вырашана абраць адпаведны вытворчы кірунак. Пачаўшы ў цяжкіх умовах, у выніку велізарных намаганняў кітайская арцель ужо ў першыя гады паказала прыклад сапраўднага гаспадарання. Аднак рэарганізацыі ў перыяд масавай калектывізацыі прывялі яе да развалу [60, л. 21]. He ўсе нацыянальныя калгасы паспяхова развівалі сваю вытворчасць. Вялікі наплыў у калектыўныя аб’яднанні насельніцтва мястэчак прыводзіў да арганізацыі калгасаў асобамі, не знаёмымі з вядзеннем сельскай гаспадаркі, што садзейнічала адмоўным адносінам мясцовага сялянства да калгасаў наогул [58, л. 20],
Што ж сабою ўяўлялі камуны, арцелі і таварыствы па грамадскай апрацоўйы зямлі як вышэйшая форма вытворчай кааперацыі ў Беларусі? У беларускай гістарычнай літаратуры пэўны час найбольш распаўсюджанай з’яўлялася думка, што асноўнай формай калгаснага будаўнійтва ў БССР у 1921 — 1929 гг. была сельгасарцель, і гэта складала адметную рысу калгаснага руху ў Беларусі ў параўнанні з РСФСР і іншымі рэспублікамі. Аднак аргументацыя ў абарону дадзенага тэзісу не заўсёды дастаткова пераканаўчая.
Прымаючы пад увагу аргументы такіх беларускіх вучоных, як Г. Г. Герасіменка [61, с. 155], В. А. Мілаванаў [15, с. 50], М. Я. Стральцоў 162, с. 49, 50, 58], усёж пазначым, што разам з уключэннем у статут камун пунктаў, якія сведчылі аб іх развіцці ў напрамку паглыблення арцельных прынцыпаў гаспадарання, назіраліся факты і зваротнага руху: ад сельгасарцелі (аў шэрагу выпадкаў— і адтаварыстваў) да камун. Перадумовай такой з’явы ў развіцці калгасаў у БССР з’явілася арганізацыя калектыўных гаспадарак рабочымі і паўпралетарскіміслаямі насельніцтвавёскі наасноведзяржаўныхсродкаўвытворчасці. Ha 1 чэрвеня 1928 г. каля 91,3 % камун, 95 % сельгасарцеляў і 71,9 % таварыстваў (ТСЗ) былі створаны на землях дзяржаўнага зямельнага фонду. Беспасеўныя і з пасевам да 0,09 дзесяціны складалі сярод іх членаў адпаведна 97,2, 91,8 і 39,6 % [63, с. 57, 69].