Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
Д. Ф. Прышчэпаў, наадварот, імкнуўся забяспечыць усе магчымасці для выбару сялянствам форм землекарыстання. У кастрычніку 1924 г. Д. Ф. Прышчэпаў (яшчэ намеснік наркама), адстойваючы неабходнасць паглыблення новай эканамічнай палітыкі на вёсцы, на з’ездзе ўпаўнаважаных сельскагаспадарчых
калектываў падкрэсліваў: «Вы бачылі развіццё нэпа ў горадзе, і што ж, хіба ад гэтага пацярпела наша палітыка, пайярпелі рабочыя? Вядома, не. I цяпер нам трэба даць магчымасць развівацца нэпу на вёсцы» 195, л. 152]. Аналізуючы дакументацыю Наркамзема, актыўнасць выступленняў і публікацый, можна сцвярджапь: у 1924 /25 гаспадарчым годзе рэалізоўвалася пазіцыя Д. Ф. Прышчэпава. 27 лістапада 1924 г. на пасяджэнні СНК БССР ён афіцыйна прызначаецца наркамам земляробства БССР [80, л. 31].Статус наркама земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпавабыўпацверджаны Прэзідыумам ЦВК 12снежня 1924г.,атаксама на 1-й сесіі ЦВК 7-га склікання 9 мая 1925 г. [81, с. 2]. 28 лістапада, змяніўшы У. М. Ігнатоўскага, ён становіццачленам калегіі паземлеўпарадкаванні працоўных яўрэяўпры Прэзідыуме ЦВК БССР 182, л. 13]. С. Л. Гельтман натым жа пасяджэнні СНК 27 лістапада 1924 г прызначаецца намеснікам Старшыні СНК БССР, Старшынёй Эканамнарады БССР і Старшынёй Дзяржплана БССР |83, л. 31,41]. 30 верасня 1925 С. Л. Гельтман займае яшчэ і пасаду рэктара Камуністычнага ўніверсітэта імя У. 1. Леніна, захоўваючы пасаду намесніка Старшыні СНК і Старшыні Эканамнарады БССР |84, л. 4, 8; 85]. Можна заўважыць, што Стэфан Лявонавіч засяродзіўся пераважна на працы рэктара і загадчыка кафедры эканомікі і палітыкі Камуністычнага ўніверсітэта ў Беларусі ў Мінску. Для разумення далейшагаходу падзей пазначым, штоС. Л. Гельтман уваходзіўу склад таварыства гісторыкаў-марксістаў БССР, а ў 1930-я гг. працаваў у Нарка.матах земляробства і зернесаўгасаў СССР.
Шырока вядомы заклік Д. Ф. Прышчэпава пераўтварыць Беларусь у другую Данію. Але ў большай ступені ён вылучаны супраць тых, хто гаварыў аб адсталасці аграрнага кірунку развіцця, маючы на ўвазе, што Вялікабрытанія гэтак жа залежыць ад Даніі, як Данія ад каралеўства. Дзмітрый Філімонавіч — дзяржаўная асоба, ён не могне бачыць, што Беларусьу першую чаргу можа разлічвацьна ўласныя сілы і рэсурсы. Бясспрэчны факт: індустрыялізацыя ў класічным сэнсе пачалася ў БССР толькі пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мадэрнізацыя эканомікі, па меркаванні наркама земляробства Д. Ф. Прышчэпава, павінна была пачынацца з вёскі. У якасці шляхоў такой мадэрнізацыі ён разумеў не толькі выкарыстанне трактарнай тэхнікі. Ваўмовах спецыялізацыі сельскай гаспадаркі ў кірунку мяса-малочнай гаспадаркі, бульбаводства, тэхнічных культур гэтане вырашала праблемы. ПоспехД. Ф. Прышчэпаў бачыўу прымяненні новых дасягненняў навукі, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, меліярацыі. Ён спадзяваўся на істотныя людскія рэсурсы вёскі і працавітасць беларускага сялянства, ствараючы для лепшыхгаспадарнікаў лепшыя ўмовы. Разам зтым Д. Ф. Прышчэпаў заўважаў, што сялянства ўсё ж недастаткова рэагуе на новыя выклікі. Ён змагаўся за пашырэнне паўнамоцтваў БССР у справе вызначэння самастойнай крэдытнай, падатковай палітыкі для ўліку спецыфікі Беларусі. Але адначасова як селянін і разам з сялянамі ўпэўніваўся, што ва ўмовах тагачаснага СССР палепшаныя спосабы гаспадарання можна больш эфектыўна ўжываць у калектыўных гаспадарках. Калі адсутнічалі і тэхніка, і стымулы для павелічэння мяса-малочнага статка, Д. Ф. Прышчэпаў бачыў перспектыву ў інтэграцыі Ka-
лектыўных гаспадарак з вакольнымі індывідуальнымі сялянскімі гаспадаркамі ў галіне насенняводства, племянной жывёлагадоўлі, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1928 г. Д. Ф. Прышчэпаўу сваім артыкуле «Задачы рэканструкцыі сельскай гаспадаркі ў сёлетнюю пасеўкампанію» пісаў: «...і для кожнага рабочага і селяніна павінен зьяўляцца аксіомай той просты факт, што дробная індывідуальная сялянская гаспадарка як такая ня можа зьяўляцца сталай базай для развіньця нашае сацыялістычнае індустрыі і ня будзе сталай падставай наогул для нашага сацыялістычнага будаўніцтва. Ужо цяпер патрабуецца карэнная рэарганізацыя індывідуальнай сельскай гаспадаркі на новай тэхнічнай базе і ў новых формах. Такімі формамі зьяўляюцца калектывізацыя бядняцка-серадняцкіх індывідуальных гаспадарак і ўцягненьне іх у розныя віды каапэрацыі, асабліва вытворчай. Сама індывідуальная сельская гаспадарка зьяўляецца ў сучасны момант прычынай, якая тармозіць палепшаньне ўсяе сельскай гаспадаркі» [86, с. 54], Абвінавачванне кіраўніцтва Нарка.мзема БССР, іў прыватнасці Д. Ф. Прышчэпава, у насаджэнні хутароў, у стрымліванні калгаснага будаўніптва пазбаўлена пераканаўчых аргументаў (як, дарэчы, і адваротнае).
Да заслуг Д. Ф. Прышчэпава неабходна аднесці і ўдзел у распрацоўцы зямельных кодэксаў БССР 1924 і 1925 гг. У адрозненне ад РСФСРу цэнтральнай і заходняй частцы Беларусі абшчынаўяе класічнай форме зураўняльнымі перадзеламі адсутнічала. У новым Зямельным кодэксе БССР 1924 г. сярод спосабаў землекарыстання абшчынны адсутнічаўувогуле. Наркамат земляробства могустанаўліваць максімальныя і мінімальныя нормы для працоўных гаспадарак з улікам наяўнасці працоўнай сілы. У любы час кожны мог выйсці з грамады. У параўнанні з Зямельным кодэксам РСФСР беларускі кодэкс дазваляў арэнду толькі з выкарыстаннем працоўнай сілы гаспадаркі, але павялічваў тэрмін арэнды пры прымяненні шматпольныхсевазваротаў і палепшаныхспосабаўапрацоўкіглебы. Узбуйненні БССР 1924 і 1926 гг. пазначылі неабходнасць вяртання традыцый землекарыстання, якія, па меркаванні Д. Ф. Прышчэпава, вызначыліся раней. У 1927 г. у газеце «Звязда» ён пісаў: «Калі мы ў нас правядзем абшчынны парадак землекарыстаньня, мы адразу прыдушым гаспадарчую ініцыятыву сялянства, пры якой цяпердосыць шпарка праходзіць перабудова сельскай гаспадаркі... Прыклад некаторых губерняў РСФСР нам сведчыць аб тым, што яны доўгі час прасядзелі на абшчыне і, акрамя перадзелаў зямлі, нічому новаму не навучыліся... Дробнабуржуазную вёску і належны настрой сялянства мы ліквідуем не абшчынным перадзелам зямель, а моцным развіццём сельскай гаспадаркі, яе пагалоўным вытворчым каапераваннем і індустрыялізацыяй» [87],
Крызісныя з’явы ў сельскагаспадарчай вытворчасці другой паловы 1920-х гг., перш за ўсё ў галіне нарыхтоўкі збожжа, далі падставу аграрнікам-марксістам, якія групаваліся вакол Л. М. Крыцмана, паставіць пытанне аб здольнасці «буржуазнай» прафесуры даць адказ на актуальныя пытанні сучаснасці. У 1928 г. пачаліся аргвывады — A. В. Чаянаў пакінуў пасаду дырэктара заснаванага ім Інстытута сельскагаспадарчай эканоміі, а сам інстытут быў пераўтвораны ў НДІ буйной сацыялістычнай гаспадаркі, дзе пэўны час A. В. Чаянаў працягваў працаваць. Ён
імкнуўся і гэтую практыку паставіць на навуковую аснову. Але падрыхтаваная A. В. Чаянавым манаграфія «Арганізацыя буйной гаспадаркі эпохі сацыяльнай рэканструкцыі земляробства» так і не ўбачыла свет. Пазначаныя працэсы закранулі ібеларускіхсавецкіхдзеячаў, у прыватнасці Д. Ф. Прышчэпава. XII з’езд КП(б)Б, які адбыўся 5—16 лютага 1929 г., паставіў задачу ўзбуйнення калгасаў, давесці памеры іх пасяўных плошчаўда канца пяцігодкі да 12 % адусёй пасяўной плошчы рэспублікі 188, с. 105]. На з’ездзе прагучалі чарговыя абвінавачванні Д. Ф. Прышчэпаваўправымухіле. Рашэннем Прэзідыума ЦВК БССРбсакавіка 1929 г. Дзмітрый Філімонавіч вызваляецца ад абавязкаў наркама земляробства БССР [89, л. 135]. Пасаду наркама земляробства праз месяц (6 красавіка 1929 г.) займае П. М. Рачыйкі [90, с. 58].
Новы наркам земляробства Піліп Мікалаевіч Рачыцкі (1929—1933) удакладзе на 2-й сесіі ЦВК БССР 9-га склікання па праблемах калектывізацыі тлумачыў слабое вытворчае каапераванне ў рэспубліцы няправільнай палітыкай папярэдняга кіраўніцтва Наркамата земляробства на чале з Д. Ф. Прышчэпавым, якое не садзейнічала калгаснаму будаўніцтву, а замаруджвала яго, аддаючы перавагухутарам, дробным пасёлкам і нормам землекарыстання [91, с. 230] Пасведчанні Сымона Кандыбовіча, такая пазіцыя была выклікана хутчэй імкненнем захаваць апарат Наркамзема ад рэпрэсій, чым імкненнем зрабінь кар’еру [92, с. 112]. Змая 1929 г. Д. Ф. Прышчэпаў займае пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнай планавай камісіі, з’яўляецца членам Эканамнарады БССР, з мая да верасня 1929 г. — намеснікстаршыні Дзяржаўнай планавай камісіі БССР. 14 верасня 1929 г. Дзмітрый Філімонавіч вызваляецца ад абавязкаў намесніка старшыні Дзяржаўнай планавай камісіі і члена Эканамнарады БССР |93, п. 141], а літаральна праз месяц накіроўваецна на пасаду загадчыка Палескай даследчай станцыі. У верасні 1929 г. Дзмітрый Філімонавіч быў вызвалены з партыі. Згодна з ацэнкай бюро ЦК КП(б)Б ён праводзіў варожую справе сацыялізму палітыку («прышчэпаўшчына»), якая выяўлялася ў патуранні кулацтву, прымусовай хутарызацыі і падпарадкаванні сельскагаспадарчай кааперацыі і сельгаскрэдыту інтарэсам заможнага сялянства.
Зняцце з пасады Д. Ф. Прышчэпавадазволілапазначыцьяговінаватым ваўсіх недахопах, звязаных з калгасным будаўніцтвам. Увосень 1929 г. аддзел ЦК КП(б)Б па рабоце ў вёсцы падрыхтаваў даклад аб кіраўніцтве партыйных арганізацый калгасным будаўніцтвам БССР [94, л. 140—157]. У ім прысутнічалі прыклады дбайных адносін з боку кіраўніцтва партыі да гэтага пытання і імкненне паказаць, што на працягу апошніх гадоў акрэслілася тэндэнцыя росту калектыўных гаспадарак і іх гаспадарчага ўмацавання. Наяўнаспь у калектыўных гаспадарках заможных сялян пазначалася як недахоп, які неабходна тэрмінова выправійь.
3	кастрычніка 1929 г. Д. Ф. Прышчэпаў загадваў у Скрыгалаве (цяпер у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці) Палескай даследчай станцыяй [95, л. 170], 19 ліпеня 1930 г. яго арыштавалі па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Д. Ф. Прышчэпаўбыўасуджаны калегіяй АДПУ 18сакавіка 1931 г. за «дапамогу кіраўніцтву “СВБ” у правядзенні контррэвалюцыйных мерапрыемстваў» на
10 гадоў. Адбываў пакаранне на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала, потым этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКУС Далёкаўсходняга краю. 5 красавіка 1937 г. быў арыштаваны органамі НКУС СССР С. Л. Гельтман. Д. Ф. Прышчэпаў, наадварот, 27 чэрвеня 1937 г. вызвалены. Ціёсцьсувязьпаміж гэтымі падзеямі —даследчыкіяшчэтолькіспрабуюцьвызначыць. КаліС. Л. Гельтман знаходзіўся пад следствам, ІЗжніўня 1937 г. Д. Ф. Прышчэпаўзноўарыштаваны ў Магадане. Неўзабаве С. Л. Гельтман быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР і расстраляны ў Маскве 20 верасня 1937 г. Д. Ф. Прышчэпаўу студзені 1939 г. этапіраваны ў Мінск і 20 лістапада 1939 г. Ваенным Трыбуналам Беларускай ваеннай акругі прыгавораны да выключнай меры пакарання. Згодназдакументаміён памёрутурэмнайбальніцы 31 студзеня 1940 г., пазаключэнні ўрачоў, ад параліча сэрца (хварэў на сухоты). Па першым прыгаворы Д. Ф. Прышчэпаў рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 14 чэрвеня 1988 г., па другім — у 1956 г. Так сталася, што 1937 год стаўтрагічным для наркамаў земляробства БССР 1920—30 гг. Акрамя Прышчэпава былі прыгавораны дасмяротнага пакарання Піліп Мікалаевіч Рачыцкі, Казімір Францавіч Бенек, Мікалай Федасеевіч Нізоўцаў, Васіль Фёдаравіч ІПышкоў (расстраляны ў 1938 г.).