Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
кіраўніцтва. Пазначаная не толькі ў манаграфіях, але і ў падручніках адміністрацыйна-загадная сістэма мела свае ўяўныя механізмы, супярэчнасці... і перавагі. «Камандаванне», «дэкрэтаванне», якое ў нашай гістарычнай літаратуры найчасцей ужываецца толькі ў негатыўным сэнсе, з’яўляецца характарыстыкай не столькі савецкага грамадства, колькі ўласна любога інстытута ўлады. Яно застаецца важнейшым атрыбутам дзяржаўнасці побач з прымусам рознага роду, які можа быць не толькі з боку калектыву ці іншай асобы, але і праз матывацыю, уласную зацікаўленасць. Ён можа выступаць у форме аўтарытэту, здольнасці пераканаць і г. д. Камандаванне, калі яно адбываецца на аснове законаў, зацверджаных норм і правіл, забяспечвае неабходнасць грамадства ў рэгуляванні, захаванні функцыянальнай узаемасувязі паміж рознымі ўзроўнямі ўлады.
Нельга сцвярджаць, што партыйна-савецкае кіраўніцтва БССР увогуле не заўважала праблем мадэрнізацыі, у прыватнасці невялікую колькасць тэхнікі для сельскай гаспадаркі. Ha 1 кастрычніка 1929 г. колькасць трактароў у рэспубліцы складала ўсяго 198 адзінак (у чым абвінавачвалася «прышчэпаўскае» кіраўніцтва). Нават невялікі план пастаўкі ў 196 трактароў вясенняга севу быў не выкананы (фактычна атрымана толькі 23). Па самых аптымістычных ацэнках да пачатку пасяўных работ БССР магла б атрымаць толькі 53 адзінкі трактарнай тэхнікі [48, л. 239—242]. У сувязі з тым у 1929 г. кіраўніцтва рэспублікі спрабавала звярнуць увагу на асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Адзначалася, што асноўным напрамкам сельскай гаспадаркі рэспублікі стала жывёлагадоўля, што ўскладняла справу калектывізацыі [48, л. 241].
Арганізацыя калектыўных гаспадарак пераважна батрацка-бядняцкімі слаямі павялічвала спажывецкія настроі ў калектывах. Узнікала неабходнасць у ідэйна вытрыманых кіраўніках, якія добра ведалі сельскую гаспадарку [48, л. 242]. Рабочыя ў Беларусі — прадстаўнікі мяшчанска-саматужных слаёў — не былі звязаны з вёскай. Падбор кіруючых кадраў выклікаў асаблівыя цяжкасці. Саўгасы знаходзіліся ў такім стане, што за пэўным выключэннем не маглі мець паказальнага значэння [48, л. 241 ].
Спроба новага ціску на сялян у 1931 г. перадвызначыла чарговы адток з калгасаў і з вёскі ўвогуле ў 1932 г. Прычыны заставаліся тыя ж: хлебанарыхтоўкі, адміністраванне, адсутнасць належнай індывідуальнай працы. Нягледзячы натое што кампанія па раскулачванні вясной 1932 г. набліжалася да завяршэння, кіраўніцтва Калгасцэнтра сцвярджала аб наяўнасці «класавага ворага», «кулацтва, якое хавалася ў калгасах» як прычыне зыходу сялянства з калектываў і распаду часткі з іх. Тыя 150 новых гараджан, якія былі накіраваны на вёску, належнага вопыту не мелі, аднак іншых кадраў не было. Месцы звольненых супрацоўнікаў раённых адцзелаў доўгі час заставаліся вакантнымі. Людзі, не звязаныя з зямлёй, аб ёй дбаць не жадалі [52, л. 23, 24].
Сучасная гістарыяграфія перапоўнена сведчаннямі аб прымусе сялянства да калектывізацыі, але недастаткова вядомыя хвалі рэпрэсіўных мер за «перагібы» ў ходзе калектывізацыі. На працягу вясны — лета пад суд «за скрыўленне клясавай лініі» былі аддадзены многія старшыні калгасаў, прадстаўнікі нізавога звяна
кааперацыі і партыйных органаў [53]. Рэзкія хістанніўпалітыцы калектывізацыі абумовілі сярод шэраговых партыйцаў і кіраўніцтва сельскіх саветаў сітуацыю апатыі і расчаравання. Да прыкладу, у Лельчыцкім раёне лявацкія перагібы на мяжы 1929—1930 гг. выклікалі паўстанне. Пасля роспуску кіраўніцтвараённай партарганізацыі, па сцвярджэнні Калгассаюза, партыйныя і савецкія працаўнікі вясной і летам 1930 г. не толькі не працягвалі працу па калектывізацыі, але баяліся нават абмяркоўваць яе — «гаварылі шопатам» [54, л. 198].
Прычыны пазначаных з’яў мелі карані не толькі ў матываванасці асобных людзей ці арганізацый. Сапраўдныя вытокі многіх з’яў тагачаснай рэчаіснасці хаваліся ў сацыяльнай псіхалогіі кіруючых груп. Вастрыню праблемы можна назіраць ужо на падставе аналізу складу членаў праўленняў калектыўных гаспадарак БССР. Па стане на люты — сакавік 1925 г. асобы з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй сярод іх складалі менш за 7 %, прыкладна столькі ж — неадукаваныя, астатнія мелі толькі хатнюю ці ніжэйшую адукацыю. Прычым узровень пісьменнасці быў забяспечаны за кошт параўнальна высокага прадстаўніцтва ў праўленнях калектываў такой сацыяльнай катэгорыі, як служачыя. Тут яны складалі больш за 14 %, у той час як у агульным ліку членаў калгаса — 4,8 % (гл. дадатак, табл. 4). Нізкі адукацыйны ўзровень, некампетэнтнасць кіраўніцтва калектыўных аб’яднанняў у пытаннях вядзення буйной гаспадаркі перадвызначылі тое, што амаль усе праблемы ў калгасах вырашаліся на агульных сходах іх членаў. У 1927/28 гаспадарчым годзе колькасць сходаў яшчэ больш павялічылася. У некаторых калектыўных гаспадарках за 1926/27 год не адбылося ніводнага пасяджэння праўлення. Слаба выяўлялі сябе і рэвізійныя камісіі [31, с. 15; 55, с. 35],
Такое становішча выклікалася адрывам праўленняў калгасаў ад яго членаў, у выніку чаго апошнія не давяралі не толькі ім, але і рэвізійным камісіям. Падобнага роду дэмакратызм нярэдка прыводзіўда адмаўлення ўвогуле правіл унутранага распарадку і да адказу членаў калектыву выконвацьтую ці іншую працу [56, л. 64]. Праўленне пераабіралася штогод на справаздачным сходзе, яго старшыня не вызваляўся ад фізічнай працы, калі ён пры гэтым не выконваўфункцый рахункавода, бухгалтара і г. д. Галоўны недахоп кіраўніка калектыва часцей пазначаўся адсутнасцю настойлівасці і патрабавальнаспі [57, л. 34, 42, 50, 57], У выніку недзеяздольнасці праўленняў назіралася і іншая крайнасць — выпадкі «дыктатарства» ў калгасах, выдзялення асоб, у руках якіх канцэнтраваліся ўсе сувязі калектываўса знешнім асяроддзем, штотаксама прыводзіла да іх распаду [58, с. 74].
3 сярэдзіны 1920-х гг. усё больш узрастае разуменне таго факта, што «для арганізацыі буйной гаспадаркі, устанаўлення яе сістэмы, прывядзення ў адпаведнасць усіх яе галін патрабуецца не толькі навык, але і тэарэтычная падрыхтоўка» [59, с. 54]. Аднак акцэнт рабіўся пераважна на падрыхтоўку спецыялістаў для агранамічнага абслугоўвання калгасаў. 3 1928 г. у адпаведнасці з Пастановай СНК СССР ад 17 лютага разгортваецца праца па шырокім азнаямленні сялянскай моладзі з метадамі вядзення буйной гаспадаркі, па павышэнні кваліфікацыі працаўнікоў усіх галін калгаснай вытворчасці [60, л. 4]. Са снежня таго ж года вывучэнне пытанняў калгаснага руху пачалося ў 4-гадовых школах, сямігодках,
прафшколах і тэхнікумах. Значнае распаўсюджанне атрымала практыка правядзення курсаў па падрыхтоўцы спецыялістаў для калгасаў. У 1928—1929 гг. былі арганізаваны 2-месячныя курсы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы аграномаўінструктараў, кіраўнікоў саматужных аб’яднанняў і буйных калектыўных гаспадарак. Слухачам былі прапанаваны лекцыі па гісторыі калгаснага руху, арганізацыі буйной сельскагаспадарчай вытворчасці і г. д. [61, л. 30]. Такія курсы арганізоўваліся пераважна пры навучальных установах: Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчых тэхнікумах. У 1928/29 гаспадарчым годзе акцэнт быў зроблены на павышэнні кваліфікацыі кіраўнікоў калгасаў, з якіх ужо ў першым паўгоддзі прайшло навучанне 606 чалавек у параўнанні з 88 у папярэднім годзе [31, с. 16|.
Тым не менш разрыў паміж тэмпамі падрыхтоўкі спецыялістаў калгаснай вытворчасці і ростам колькасці калектыўных гаспадарак павялічваўся [31]. Невысокім быў і ўзровень кваліфікацыі такіх спецыялістаў. Курсы выконвалі ролю лікбезу па пытаннях арганізацыі буйной сельскагаспадарчай вытворчасці. Шмат часу страчвалася на агульнапалітычныя пытанні, недастатковая ўвага надавалася практычным пытанням. He ўлічваўся розны ўзровень падрыхтоўкі курсантаў, нізкім было наведванне заняткаў [61, л. 97, 98, 121; 62, л. 23]. 3 сярэдзіны 1929 г. прадпрымаюцца пэўныя намаганні, каб выправіцьстановішча. Праводзіцца кантрактацыя спецыялістаўдля калгасаў [63, л. 1—36]. У 1929/30 навучальным годзе адкрываюцца тэхнікум калектыўнага землекарыстання ў в. Капічы Касцюковіцкага раёна, факультэт буйнога земляробства ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і г. д. [64, л. 64, 95, 96; 65, л. 300]. Аднак прынятыя меры маглі палепшыць сітуацыю з падрыхтоўкай кваліфікаваных кіраўнікоў калгасаў толькі праз некалькі гадоў, між тым нястрымнае фарсіраванне колькасці калектыўных гаспадарак назіраецца ўжо з другой паловы 1929 г.
Напярэдадні вясенняй пасяўной кампаніі 1931 г. было вырашана «мабілізаваць усіх студэнтаў старэйшых курсаў, вытворчую практыку якіх прыстасаваць да сезона веснавой сяўбы і далей — да ўборачнай кампаніі. Мабілізаваных студэнтаў планавалася перадаць пад загад Наркамзема і Калгасцэнтра, накіраваўшы студэнтаў з 1-га сакавіка і да пачатку севу ва ўсе раёны БССР. Меркавалася арганізаваць не пазней чым у канцы лютага датэрміновы выпуск усіх студэнтаў сельскагаспадарчых вузаў і тэхнікумаў, якія павінны былі скончыць навучанне ўлетку гэтага года» [66, л. 3—3 об.].
Для выпраўлення становішча ў вёску накіроўваюцца рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі з мэтай аказання дапамогі ў ажыццяўленні калектывізацыі. 612 з іх былі накіраваны ў Беларускую ССР, у тым ліку 99 прадстаўнікоў завода «Чырвонае Сормава» з Ніжняга Ноўгарада. Каля паловы дваццаціпяцітысячнікаў накіраваны ў вёскі БССР у якасці старшынь і намеснікаў старшынь сельскагаспадарчых арцеляў. Рабочыя, магчыма, і «былі аддадзеныя ідэі калектывізацыі, настойліва праводзілі ў жыццё пастановы партыі і ўрада», аднак не заўсёды з’яўляліся дастаткова кампетэнтнымі ў пытаннях сельскай гаспадаркі. Практыка накіравання ў сельскую мясцовасць прадстаўнікоў горада з мэтай узмацнення работы па ства-
рэнні калгасаў і іх арганізацыйна-гаспадарчым развіцці атрымала ў 1930-я гг. значнае распаўсюджанне. Яна, па сутнасці, стала сістэмай у рабоце партыйных і савецкіх структур. Праведзены ў чэрвені 1930 г. агляд становішча і ўмоў працы рабочых-дваццаціпяцітысячнікаўз Беларусі выявіў, аднак, шэраг праблем. Пры патрэбе ў 140 чалавек з 26 вытворчых прадпрыемстваў Віцебска было накіравана 123. Па нацыянальным складзе 53 з’яўляліся беларусамі, яўрэяў мелася 36, рускіх — 11, латышоў — 7, палякаў — 8 і іншых — 8. Жанчыны прысутнічалі сярод гэтай групы, але складалі зусім невялікую частку — 10 %. Віцебская камісія канстатавала дрэнную арганізацыю працы з рабочымі-дваццаціпяцітысячнікамі з боку раённых партыйных і калгасных арганізацый, адсутнасць кансультацый па сельскагаспадарчых пытаннях. Для вылучэнцаў павінны былі стварацца спрыяльныя ўмовы працы: ім прадастаўлялася кватэра, кампенсавалася розніцаў заработнай плаце, забяспечвалася норма прадуктаў. Віцебскі Акруговы Камітэт КП(б)Б адзначаў, што ўмовы для дваццаціпяцітысячнікаў не заўсёды вытрымліваліся і яны вымушаны былі «абівапь парогі» ўстаноў. Для сельскай гаспадаркі ў выніку заставалася няшмат часу. Сяляне не вельмі добра адносіліся да гэтых вылучэнцаў [67, л. 51—56], Так, калі пачаўся масавы выхад сялян з калгасаў, кіраўніцтва Лагойскага раёна пісала, што ўвесь актыў кінуты на растлумачальную работу, і прызнавала — станоўчых вынікаў не дасягнута [68, л. 321—325],