Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
Для разумення дэмаграфічных паказчыкаў істотнымі з’яўляюцца аспекты адміністрацыйнага падзелу БССР у 1921 — 1939 гг. [4], Цікавыя звесткі ў гэтым дачыненні ўтрымлівае зборнік, выдадзены НКУС у 1923 г., дзе маюцца даныя аб паветах па рэспубліках, абласцях і губернях СССР, алфавітны спіс паветаў з указаннем, у якую губерню, вобласць, рэспубліку ўваходзіць кожны павет; спісы валасных, губернскіх і павятовых цэнтраў з насельніцтвам па перапісе 1923 г.; скасаваных абласцей і губерняў былой Расійскай імперыі, новаўтвораных рэспублік, абласцей і губерняў і перайменаваных гарадоў. У выданні змешчана карта «Еўрапейская частка СССР» з пазначэннем на ёй меж абласцей, губерняў і паветаў [5].
Пасля вяртання БССР тэрыторый з пераважна беларускім насельніцтвам узнікла неабходнасць выпрацоўкі агульных падыходаў да тыпалагізацыі населеных пунктаў. Спецыяльная камісія на чале з А. Смолічам мела ў якасці ўзору ўкраінскі і расійскі праекты. Згодна з апошнім да гарадоў «адносіліся населеныя
пункты з колькасцю дарослага насельніцтва не меней адной тысячы чалавек пры ўмове, што сельская гаспадарка з’яўлялася асноўным заняткам не болей чым для 25 % насельніцтва» [6]. Камісія вызначыла 3 крытэрыі гарадскіх пасялковых пунктаў: 1) колькасць насельніцтва (не меней за 2 тыс. чал.); 2) характар занятасці працаздольнага насельніцтва («сельская гаспадарка не павінна была з’яўляцца асноўным заняткам болей чым для 25 % жыхароў»); 3) памеры гандлёвага абароту населенага пункта не меней за 100 тыс. руб. у год) [7, с. 85, 86]. 5 лістапада 1924 г. была прынята Пастанова ЦВК і СНК БССР «Аб гарадах, мястэчках (гарадскіх паселішчах), пасёлках і сельскіх паселішчах», згодна з якой тыя населеныя пункты, якія не былі пералічаны ў Пастанове ў якасці гарадскіх, адносіліся да сельскіх.
У 1925 г. акцэнт пераносіцца на колькасць насельніцтва, астатнія характарыстыкі толькі дапаўнялі такое вызначэнне. Гарадамі лічылі пасяленні з колькасцю насельніцтва звыш 5 тыс. чал., мястэчкамі — ад 3 да 5 тыс. чал. У выніку 3 ліпеня 1925 г. быў зацверджаны новы спіс гарадскіх паселішчаў [7, с. 86, 87]. Трэба мець на ўвазе, што ў 1930-я гг. прысутнічала толькі раённае дзяленне. I толькі згодна з Канстытуцыяй БССР 1938 г. уводзілася абласное дзяленне [7, с. 126],
Шчыльнасць сельскагаспадарчага насельніцтва адрознівалася ад сярэдніх лічбаў па БССР. Найбольшай сельскагаспадарчай шчыльнасцю характарызаваліся акругі былой Магілёўскай губерні (72—81). Сярэднія паказчыкі мелі месцаў Віцебскай, Барысаўскай і Бабруйскай акругах (62—65). Што тычыцца найменшай шчыльнасці, тоўдачыненні да Мазырскай і Полацкай акругпрычыны можна бачыць ва ўплыве прыродных фактараў у Слуцкай і Мінскай — праявы наступстваў Першай сусветнай вайны і вайсковага супраціву 1918—1922 гг. Пры тым, што пераважную колькасйь сельскіх населеных месцаў БССР складалі вёскі ад 20 да 50 жыхароў, большасць вяскоўцаў жыла ў населеных пунктах з насельніцтвам ад 200 да 500 жыхароў (гл. дадатак, табл. 11).
Важнейшай характарыстыкай дэмаграфічнага развіцця, свайго роду яго «летапісам», з'яўляецца полаўзроставая структура. Яна адлюстроўвае ўсе канкрэтна гістарычныя падзеі дэмаграфічнага працэсу, якія выпалі на долю жывучых у той момант пакаленняў — уплыў войнаў і эпідэмій, ураджайных і неўраджайных гадоў міграцыйных і сацыяльных змен.
Поўныя даныя па дэмаграфічнай сітуацыі ў беларускай вёсцы можна атрымаць толькі пры супастаўленні даных перапісаў і бягучага ўліку насельніцтва. Вельмі змястоўныўгэтым дачыненні перапіс 1926 г. [8— 13]. У снежні гэтагагода ўсклад БССРувайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы былой Гомельскай губерні. У папярэднія гады звесткі пра іх адлюстроўваліся ў перапісах РСФСР. Тое ж можна пазначыць, характарызуючы звесткі аб натуральным руху насельніцтва БССР за 1924—1926 гг. [14]. Напрацягу 1924—1926 гг. нараджальнасць паступова ўзрастала, а смяротнасць істотна зніжалася. БССР у сярэдзіне 1920-х гг. мела самы высокі паказчык натуральнага прыросту насельніцтва па еўрапейскай частйы СССР. Пры гэтым колькасйь двойняў і тройняў, якія нарадзіліся ў 1926 г., узрасла як у сельскага, так яшчэ больш у гарадскога насельнійтва (да 13,56 на 1000 родаў).
Праз дэмаграфічныя паказчыкі выяўлялася стабілізацыя (з 1922 г.) сацыяльнаэканамічнага становішча ў БССР. Працяглы час на значнай частцы Беларусі размяшчалася вялікая колькасць войскаў (мужчынскага насельніцтва). Самай вялікай узроставай групай у беларускай вёсцы былі дзеці да 4 гадоў. У гарадах, аднак, дэмаграфічная сітуацыя складвалася іншым чынам. Пераважную частку складалі мужчыны і жанчыны ва ўзросце 20—29 гадоў (гл. дадатак, дыягр. 1, 2). Найвышэйшая нараджальнасць па БССР была ў 1926 г. у беларусаў (42,88), пасля ішлі палякі (35,14), яўрэі (28,26). I ўгорадзе, інавёсцы больш нараджалася хлопчыкаў(106 ці 107 на 100 дзяўчынак) [14, с. 16],
Калі б не галодныя гады першай паловы 1930-х гг., то напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны мелася іншая дэмаграфічная сітуацыя. Пры гэтым на працягу другой паловы 1920-х гг. зніжалася колькасць шлюбаў і ўзрастала разводаў. Тлумачэнне бачыцца ў тым, што згодна з данымі перапісу 1926 г. у наступнай па велічыне групе — хто нарадзіўся напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі (20— 29 гадоў) — колькасць жанчын істотна перавышала колькасць мужчын (355 222 супраць 306 575). Такогакшталту сітуацыя (хоцьінеўтакіх прапорцыях) склалася і ў старэйшых рэпрадукцыйных групах: 30—39 гадоў (237 624 жанчыны супраць 216 841 мужчыны) і 40—49 гадоў (454 і 162 873 адпаведна). Пры гэтым у юнацкай групе (15—19 гадоў) узнікае заўважнае перавышэнне колькасці дзяўчат(гл. дадатак, дыягр. 1).
Нараджальнасць у сельскай мясцовасці Беларусі амаль у 1,5 разы перавышала нараджальнасць у буйных гарадах, аднак смяротнасць на вёсцы была крыху вышэйшай (15,0 супраць 13,9). Натуральны прырост насельніцтва вёскі амаль у 2 разы перавышаў гэты паказчык у гарадах з насельніцтвам звыш за 50 000. Трэба мець ва ўвазе, што савецкая Расія стала першай краінай у свеце, якая ўзаконіла перарыванне цяжарнасці па жаданні жанчыны (19 лістапада 1920 г.). Заходнія краіны ажыццявілі поўную легалізацыю абортаў амаль на 40—50 гадоў пазней. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ажыццяўленне аборту стала легальным толькі ў 1967 г. Пры гэтым сітуацыя ў Савецкім Саюзе па дадзеным пытанні не заставалася нязменнай. Набліжэнне вайны, паляпшэнне сітуацыі з харчаваннем далі падставу ўладам пазначыць аборты як з’яву вельмі шкодную, што істотна перашкаджае росту насельніцтва. Для шырокага азнаямлення ў маі 1936 г. быў апублікаваны праект закона аб іх забароне, што — як і сам закон ад 27 чэрвеня 1936 г. — выклікаў «шырокую падтрымку працоўных» [15—17]. Зразумела, што на вёсцы, дзе істотную ролю мелі традыцыя і царква, колькасць абортаў была шмат меншай. Магчыма, па гэтай прычыне ў сельскай мясцовасці ў некалькі разоў быў вышэй паказчык жаніхоў да 19 год (амаль 10 %), ды і дзяўчаты ва ўзросце 20— 24 гадоў таксама выходзілі замуж раней, хоць сярод іх дадзеная акалічнасць прасочваеццаўжо нетак заўважна, яку жаніхоў [14, с. 28—29). Шлюбаў заключалася менш (9,6 супраць 12,7), але ўдвая менш было разводаў (1,5 супрапь 2,9) [14, с. 12]. Большасць разводаў прыпадала ў мужчын на ўзрост ад 25 да 35 гадоў, а ў жанчын — ад 20 да 24 гадоў [14, с. 33]. Згодна са статыстычнымі данымі тыя, хто браў шлюб упершыню, імкнуліся знайсці тых, хто ў шлюбе раней не быў. Па БССР
шмат вышэйшым, чым у іншых рэспубліках тагачаснага СССР, быў працэнт шлюбаў удаўцоў з жанчынамі, якія не былі ў шлюбе раней [ 14, с. 35], Заўважна, што беларусы стваралі змешаныя сем’і найчасцей за межамі. На радзіме, асабліваўсельскай мясцовасці, амаль выключна бралі шлюбы з беларусамі [14, с. 33].
Смяротнасць мужчын традыцыйна перавышала жаночую не толькі па БССР, але і СССР увогуле. Па БССР жаночая смяротнасць сягала 80 % мужчынскай, але па вясковым насельніцтве гэтыя паказчыкі былі больш супастаўнымі [ 14, с. 20], Цікава, што дзіцячая смяротнасць (да 1 года) у горадзе была вышэй, чым на вёсцы, пры гэтым хлопчыкі паміралі часцей, чымдзяўчынкі (124 на 100 дзяўчынак — самы высокі паказчык па еўрапейскай частцы СССР). Дзіцячая смяротнасць у параўнанні з перыядам знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі істотна знізілася (102 — у 1926 г. супраць 174 — у 1909 г.) [14, с. 21, 22], Што тычыцца паказчыкасмяротнасці па нацыянальнасцях БССР, то найменшыён быўваўкраінцаў (6,52 на 1000), далей ішлі рускія (7,20), потым — яўрэі (10,03). Самая высокая смяротнасць былаўпалякаў (13,01) і беларусаў (15,44), якія жылі пераважна на вёсцы [14, с. 23], Заўважна, што прырост вясковага насельніцтва істотна перавышаў паказчыкі натуральнага прыросту ў іншых еўрапейскіх краінах (2,7 супраць 1,55 —у Германііі 1,10 —уДаніі) [18,с. 32], Пры гэтым сем’істаліменш шматлікімі (у сярэднім у 1926 г. — 5,3 супраць 6,3 да 1917 г.) [14, с. 34],
Сярод хвароб, што забіралі жыцці жыхароў Беларусі таго часу, пераважалі шкарлятына (ад яе паміраў кожны трэці, найперш дзеці), туберкулёз, запаленне лёгкіх і дызентэрыя. Ракавыя захворванні (якія, магчыма, і менш дыягнаставаліся) былі далёка не на першым месцы. Нізкай (у параўнанні з еўрапейскай часткай, асабліва Масквой і Ленінградам) была колькасць самазабойцаў 114, с. 25], Дарэчы, у сярэдзіне 1920-хгг. акрэслілася вывучэнне гэтай сацыяльнай з’явы [19], Па звестках М. Гернета, мінімум самазабойстваў у 1925 і 1926 гг. выпадаў на чацвер ці пятніцу: 24 гады — у мужчын і жанчын — 18—19 гадоў. Максімум выпадкаў пазбаўлення жыцця прыходзіліся на панядзелак. У Беларусі мужчыны, як і ў цэлым па СССР, таксамадалі максімум самазабойстваўу сельскай мясцовасці ва ўзросце 20—24 гадоў. На гэты ж узрост прыйшлася найбольшая колькасць самазабойстваў і ў жанчын, у адрозненне ад РСФСР, дзе, як мы бачылі, жанчыны праявілі найбольшую схільнасць да самазабойстваў ва ўзросце 18—19 гадоў. Таксама некалькі больш сталым з’явіўся ўзрост з максімумам самазабойстваў у мужчын у гарадах БССР, а менавіта 25—29 гадоў. Дарэчы, па даных ЦСУ, у БССР у параўнанні з іншымі рэспублікамі высокай была смяротнасць ад хвароб нервовай сістэмы 114, с. 26],
У 1930-я гг., якужо адзначалася ўпершым раздзеле, дзейнасць статыстычных устаноў і абследаванняў не была такой рознабаковай, як у папярэдняе дзесяцігоддзе. Міжтым вельмі істотнымз’яўляецца пытанне: наколькі голад паўплываў на дэмаграфічную сітуацыю ў савецкай частцы Беларусі? Важным тут з’яўляецца параўнанне даных перапісу 1926 г. са звесткамі перапісаў 1937 і 1939 гг. [20— 22], Згодна з кампаратыўнымі данымі па БССР у 1926 г. насельніцтва складала 4925,8 тыс. чал., а ў 1939 г. — 5110,6 тыс. чал. Такім чынам, прырост склаў 3,8 %.